Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
90
1784
163
3165
Усяго:
5274
101700
6211
117628
Крыніца: НАРБ, ф. 4, воп. 97, спр. 27, арк. 120.
Праз дзесяць гадоў кампанія паўтарылася пад іншым лозунгам. На гэты раз гаворка ішла пра тое, каб паскорыць абяцанае рашэнне жыллёвага пытання, абвешчанае ў праграме жыллёвага будаўніцтва 1957 г. і ў праграме партыі 1961 г.695. 4 жніўня 1967 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову аб перасяленні 7723 мінскіх сем’яў з баракаў, старых дамоў і “времянок” у новыя кватэры. У гэтай сувязі ўсе ўстановы, што інвеставалі ў 1967 г. у жыллёвае будаўнідтва, павінны былі перадаць 10% жылога фонду Міністэрству прамысловага будаўніцтва. Гэта не распаўсюджвалася толькі на інтэрнаты і жылыя дамы органаў дзяржбяспекі і арміі696. Пар-
694 НАРБ, ф. 4, воп. 97, спр. 27, арк. 116—125, тут арк. 119.
696 Пар.: ч. II. 1.
696 ндрБ ф ф воп 81, спр. 2103, арк. 54—57.
тыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва не ўлічыла, аднак, што ў гэтым выпадку на прадпрыемствы ляжа празмерная нагрузка. Пры Хрушчове яны страцілі кантроль над жыллёвым будаўніцтвам і болып не маглі аддаваць сваё жыллё. Паказальныя абгрунтаванні невыканання плана ў сувязі з недахопам жылля на прадпрыемствах: 1. Дырэктар маторнага завода адзначыў, што завод змог забяспечыць жыллём толькі 4 сям’і з 10 у сувязі з занадта высокімі патрабаваннямі перадачы жылля. Ен звярнуў увагу на тое, што завод страціў 34% жылля, пабудаванага ў 1967 г.: 10% трэба было перадаць у распараджэнне выканкамаў, яшчэ 10% у Міністэрства будаўніцтва, 8% зарэзерваваць для дамоў пад знос на будаўнічых участках, 5% перадавалася ў ваенкамат і 1% было неабходна забраніраваць для службовых кватэр. 3 прычыны гэтага завод змог выдзеліць сваім работнікам толькі 1386 кв. м жылля, або 38 кватэр697. 2. 29 траўня 1968 г. памочнік дырэктара оптыкамеханічнага завода імя Вавілава ў лісце ЦК КПБ тлумачыў немагчымасць выканаць патрабаванні па забеспячэнні жыллём 3 сем’яў з баракаў тым, што са згоды Мінгарвыканкама гэтыя баракі былі ператвораны ў інтэрнаты для іншагародніх рабочых698. 3. 29 траўня 1968 г. дырэктар трактарнага завода паведаміў, што толькі 14 сем’ям, якія жывуць у бараках, ёсць магчымасць даць жыллё. Забеспячэнне іншых 26 сем’яў немагчымае, бо ў 1967 г. у спісе чаргавікоў завода значылася 4500 чалавек, але выдзеліць можна было толькі 122 кватэры. 3 прычыны такога ж катастрафічнага становішча ў жыллёвым пытанні завод па ўзгадненні з гарвыканкамам, гаркамам партыі і ЦК скараціў у 1968 г. колькасць кватэр, якія павінны былі выдзяляцца сем’ям, што жылі ў бараках, з 90 да 40699. Застаецца заўважыць, што дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва памылялася, мяркуючы, што з дапамогай пастаноў можна паскорыць рашэнне жыллёвага пытання. Яно сустракала пярэчанне прадпрыемстваў, бо магчымасці апошніх былі абмежаваныя. У такіх умовах баракі заставаліся рэальнасцю аж да другой паловы 1970-х гг.700.
697 НАРБ. ф. 4, воп. 97, спр. 247, арк. 180.
698 Тамсама, арк. 177.
699 Тамсама, арк. 181-182.
700 Пар.: ч. V. 3. 1.
3 Жыллёвыя ўмовы
а)	“Добраўпарадкаванне” як праява ўрбаннасці
Пасля Другой сусветнай вайны рабочых, набраных з сельскай мясцовасці на працу ў Мінск, размяшчалі ў бараках і інтэрнатах, дзе яны працягвалі весці звыклы для сябе сельскі лад жыцця. 3-за таго, што паўсядзённае жыццё характарызавалася рознага роду недахопамі і дэфіцытам, пра “нармалізацыю ўмоў жыцця”, прапагандаваную пры Сталіне, не магло быць і гаворкі701. Толькі пачатае Хрушчовым масавае жыллёвае будаўнііггва прывяло да таго, што ў Мінску з’явіліся магчымасці для індывідуальнай самарэалізацыі. Да добраўпарадкавання ў савецкім разуменні адносіліся такія элементарныя рэчы, як забеспячэнне электрычнасцю, ігітной вадой і газам, а таксама падключэнне да цэнтральнага ацяплення і каналізацыі. Звесткі пра жылы фонд і інфраструктурнае абсталяванне жылых дамоў можна знайсці ў матэрыялах па інвентарызацыі жыллёвага фонду Мінска за 1945 і 1950 гг., усесаюзнай інвентарызацыі за 1960 г., у дадзеных выбарачнага абследавання ўмоў жыцця беларускіх сем’яў за 1978 г., а таксама ў выніках перапісу насельніцтва СССР 1989 г. На падставе паверхавасці жылых дамоў можна не толькі атрымаць уражанне пра сілуэт горада, але і зрабіць выснову пра інтэнсіўнасць будаўнічых работ. У тым, як мяняўся матэрыял сцен, можна ўбачыць змены жыллёвых умоў і прасторавую сегрэгацыю насельніцтва. А па добраўпарадкаванні жылля насельніцтва можна меркаваць аб умовах жыцця ў горадзе.
У святле суадносін паміж жаданым і сапраўдным “сацыялістычнага горада” можа выглядаць паказальным Генеральны план 1946 г., згодна з якім адбывалася аднаўленне Мінска. Па гэтым плане ў сярэдзіне 3 канцэнтрычных колаў павінна была ўзвышацца “гарадская карона” (цэнтр горада). Для 50% жыхароў недалёка ад цэнтра былі прадугледжаны трохпавярховыя і чатырохпавярховыя дамы, яшчэ для 30% жыхароў — двухпавярховыя дамы ў цэнтры горада і для астатніх 20% жыхароў — аднапавярховыя дамы на ўскраінах702. На практыцы спраекгаваныя шыкоўныя жылыя дамы на галоўным праспекце і на прылеглых да яго вуліцах былі дапоў-
701 Пар.: ч. II. 1.
702 Пар.: ч. III. 1. б.
нены добрымі працоўнымі пасёлкамі на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада (трактарны завод, аўтамабільны завод) (іл. 29). Разам з гэтым прадпрыемствы, якія займаліся жыллёвым будаўніцгвам, будавалі на гарадскіх пустках аднаі двухпавярховыя дамы для невялікай колькасці жыхароў (іл. 30). Гаворка ішла ў асноўным аб эксперыментальных дамах, будаўніцтва якіх было нявыгадным з эканамічнага пункту гледжання. Асноўная маса рабочых, між тым, жыла ў бараках і “времянках”. Фактычна з 1945 да 1950 г. у жыллёвым фондзе дзяржаўнага сектара было пабудавана каля 10 тыс. аднапавярховых дамоў, 500 двухпавярховых, 90 трохпавярховых і 44 чатырохпавярховыя дамы. Такім чынам, у 1950 г. жылы фонд па прыкмеце паверхавасці размяркоўваўся наступным чынам: менш за 15% прыпадала на трохі чатырохпавярховыя дамы, прыкладна пятую частку складалі двухпавярховыя дамы і амаль дзве трэція — аднапавярховыя (таблш,а 24).
Табліца 24. Паверхавасць жылых дамоў у Мінску ў 1945—1960 гг.
Паверхі
1945 г.
1950 г *
1960 г.

Дамы
Жылая плошча
Дамы
Жылая плошча
Дамы
Жылая плошча
а) у абсалютным вылічэнні
1 паверх
5772
285015
14258
784277
24281
1191830
2 паверхі
310
79187
822
233485
1467
474656
3 паверхі
31
22317
122
80519
348
293590
4 паверхі
16
18577
60
86887
357
488063
5 паверхаў
1
883
6
18934
132
302156
>6 паверхаў
—
—
2
6437
21
81386
Усяго:
6130
405979
15270
1210539
26606
2831681
б) у %
1 паверх
94,1
70,2
93,4
64,8
91,2
42,0
2 паверхі
5,1
19,5
5,4
19,3
5,5
16,8
3 паверхі
0,5
5,5
0,8
6,6
1,3
10,4
4 паверхі
0,3
4,6
0,4
7,2
1,4
17,2
5 паверхаў
0,0
0,2
0,0
1,6
0,5
10,7
> 6 паверхаў
—
—
0,0
0,5
0,1
2,9
Усяго:
100
100
100
100
100
100
* У 1950 г. прыватны сектар не быў улічаны. Каб атрымаць рэальную карціну, табліца дапоўнена ў радку “1 паверх” 11 022 драўлянымі дамамі плошчай 444 200 кв. м (звееткі на 1 студзеня 1956 г.). Пар.: НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1797, арк. 204—218.
Крыніца: ДАМВ, ф. 2305, спр. 442, арк. 8, 14; ДАМВ, ф. 2305, спр. 595, арк. 9; ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 72.
Такая сітуацыя, відавочна, засталася незаўважанай адказнымі асобамі ў Крамлі. Для іх беларуская сталіца ўяўляла сабой, магчыма, “пацёмкінскую вёску”. Інакш немагчыма растлумачыць, з якіх эканамічных меркаванняў зыходзіла Міністэрства будаўніцтва СССР, прапанаваўшы выкарыстоўваць у новай рэдакцыі Генеральнага плана Мінска 1952 г. новы прынцып будаўніцтва жылля, зыходзячы з паверхавасці: цяпер 70% жылой плошчы павінна было прыпадаць на чатырохі пяціпавярховыя дамы, 20% — на двухі трохпавярховыя і 10% — на аднапавярховыя703. Між тым праект агульнага горадабудаўнічага ансамбля не быў увасоблены ў жыццё. Спачатку праграма пацярпела няўдачу ад недастатковага ўдзелу прадпрыемстваў у жыллёвым будаўніцтве. а потым разам з пераарыентацыяй гарадскога планавання адышла на другі план704. У дзяржаўным сектары, у аснове якога ляжала жыллёвае будаўніцтва ад прадпрыемстваў, з 1950 да 1960 г. было пабудавана каля 1 тыс. аднапавярховых дамоў, 600 двухпавярховых, 220 трохпавярховых, 300 чатырохпавярховых і 126 пяціпавярховых. Відавочна, прадпрыемствы, зыходзячы з інтарэсаў дзяржавы, адмаўляліся даваць заказы будаўнічым арганізацыям на ўзвядзенне шыкоўных жылых дамоў у цэнтры і замест гэтага сваімі сіламі будавалі шматкватэрныя дамы на свабодных тэрыторыях. У выніку ў 1960 г. толькі 27,6% жылой плошчы прыпадала на трохі чатырохпавярховыя дамы, 16,8% — на двухпавярховыя і 42% — на аднапавярховыя. Пра “гарадскую карону” (цэнтр горада) і гамагенны выгляд горада не ішло і гаворкі. Варта адзначыць, што 90% жылых дамоў былі аднапавярховымі (табліца 24).
Пры Хрушчове рашэнні ў галіне гарадскога планавання сталі прымацца не на саюзным, а на рэспубліканскім узроўні, а ў галіне жыллёвага будаўніцтва права даваць заказы перайшло ад прадпрыемстваў да выканкамаў705. Ва ўмовах масавага жыллёвага будаўніптва ў змененым Генеральным плане 1958 г. была аддадзена перавага будаўніцтву мікрараёнаў з чатырохі пяціпавярховымі шматкватэрнымі дамамі, а новы Генеральны план 1965 г. прадугледжваў будаўніцтва жылых раёнаў з вышыннымі дзевяціпавярховымі дамамі706. Такім чынам, гарадскі цэнтр пры планаванні “сацыялістычнага горада” ссоўваўся
703 Пар.: ч. III. 1. в.
™ Пар.: ч. II. 1.
705 Пар.: тамсама.
706 Пар.: ч. ПІ. 1. в.
да ўскраін. Эстэтычны ўзор горадабудаўніцтва пасляваеннага часу замяніўся на эканамічны прынцып масавага жыллёвага будаўніцтва. Як і раней, самым важным было размясціць насельніцтва на мінімальнай плошчы, але цяпер праблема росту горада вырашалася за кошт павышэння паверхавасці будынкаў. У гэтай сувязі шчыльнасць заселенасці жылля вызначалася не колькасцю жыхароў, якія не былі адзін з адным у роднасных адносінах (камунальныя кватэры), а асобным размяшчэннем сем’яў у жылых дамах (асобныя кватэры). Сімптаматычна тое, што катэгорыя “кватэра” з’явілася ў савецкай статыстыцы разам з катэгорыяй “жыллё” толькі ў 1960-я гг.
Па матэрыялах, з якіх будаваліся дамы, можна меркаваць пра розную якасць жылля. Матэрыял сцен адлюстроўвае не толькі адрозненне паміж прыватным драўляным домам і дзяржаўным шматкватэрным домам, ён сімвалізуе пераход ад прымітыўнай хаціны да добраўпарадкаванай кватэры ў доме новага тыпу. У той жа час гаворка ідзе пра прыкмету прасторавай сегрэгацыі і расслаенне гарадскога грамадства, абумоўленага месцам пражывання. Існуе наступная заканамернасць: “дрэва” азначае пабудаваны на свабоднай гарадской прасторы вясковы дом, “цэгла” — прыкмета шыкоўнага жылога дома сталінскай эпохі ў цэнтры горада і добрага рабочага пасёлка на гарадской ускраіне, “бетонны блок” характарызуе пяціпавярховы дом з плоскім дахам у мікрараёнах эпохі Хрушчова, а “бетонная пліта” шматпавярховы дом у жылым раёне часоў Брэжнева.