Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
680 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 1474, арк. 1—18.
24 лютага 1960 г. сталі прычынай таго, што камісія зрабіла заключэнне, у аснову якога ляглі паказанні сведак681. Падставай да абвінавачвання начальніка кватэрнага аддзела паслужылі праблемы з жыллём адной сям’і. Жанчына, якая напісала скаргу на начальніка аддзела, у час вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху, акрамя таго, у яе загінуў муж. Калі ў студзені 1944 г. яна разам з сынам, маці і дзвюма сёстрамі прыехала ў Мінск, ёй давялося пасяліцца ў драўляным доме, у пакоі плошчай 8 кв. м. У 1951 г. яна і адна з сясцёр выйшлі замуж і ўжо разам з мужамі, дзіцем і маці жылі ў тым самым пакоі. Аднак дзве сям’і былі пастаўлены на чаргу на атрыманне жылля толькі ў 1955 г., а менавіта: скаржніца разам з сынам і мужам, а таксама яе сястра з мужам, дзіцем і маці. Сітуацыя зрушылася з мёртвай кропкі пасля таго, як сын гэтай жанчыны паскардзіўся ў лісце на імя Хрушчова і Старшыні Савета Міністраў БССР К. Т. Мазурава, што ён не можа вучыцца з-за дрэнных жыллёвых умоў. 27 лістапада 1957 г. старшыня Мінгарвыканкама В. I. Шарапаў наклаў на ліст рэзалюцыю, што сям’і варта дапамагчы па-за чаргой. Аднак, паводле скаргі, кватэру далі 25 красавіка 1958 г., толькі тады, калі скаржніца ўручыла абвінавачанаму ў хабарах начальніку кватэрнага аддзела 5 тыс. рублёў, суму, якая адпавядала двум месячным заробкам сям’і. Яна не падавала скаргу да таго часу, пакуль 5 студзеня 1960 г. яе сястра не атрымала жыллё ў камунальнай кватэры682. У выніку за адсутнасцю доказаў начальнік кватэрнага адцзела застаўся практычна беспакараным.
У сярэдзіне 1960-х гг. кватэрнае пытанне стала галоўнай праблемай горада. Па скаргах за першую палову 1960-х гг., якія захаваліся ў архіўным фондзе Дзяржкантролю, можна аднавіць прыватныя выпадкі і ў той жа час меркаваць пра самавольства органаў улады пры выдзяленні жылля і пра эфектыўнасць скаргаў. Гэта можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі.
Прыклад 1. 18 красавіка 1963 г. інвалід вайны, слесар 1-га аўтобуснага парка, звярнуўся да старшыні Дзяржкантролю. У сваім лісце ён выразна выклаў сутнасць справы, расказаўшы, што ўжо 16 гадоў пражывае з сям’ёй з 4 чалавек у пакоі камунальнай кватэры без выгод па вул. Тыфліскай, хоць ужо неад-
681 Тамсама, арк. 27—31, тут 27.
682 Тамсама, арк. 32-35.
наразова скардзіўся на дрэнныя жыллёвыя ўмовы ў розныя інстанцыі. Жыллёвыя ўмовы былі невыноснымі, бо як у другім пакоі, так і на кухні жылі іншыя сем’і з 2 чалавек. У 1962 г. псіхічна хворая жанчына, якая жыла на кухні, атрымаўшы іншае жыллё, адмовілася туды пераязджаць. Таму слесар вырашыў, што мае права прасіць Дзяржкантроль садзейнічаць або ў вызваленні кухні, або ў атрыманні іншай кватэры. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што яму, як рацыяналізатару, належыць дадатковая жылплошча, на якую ён, тым не менш, не прэтэндуе683. Толькі з умяшаннем Дзяржкантролю пасля шматгадовых бясплённых высілкаў слесар нарэшце дамогся поспеху. 15 чэрвеня 1963 г. старшыня выканкама Кастрычніцкага раёна інфармаваў Дзяржкантроль аб рашэнні ад 23 траўня, згодна з якім у бягучым каляндарным годзе слесару павінны былі даць іншую кватэру, а суседку з кухні перасяліць у вызвалены пакой684.
Прыклад 2. Каб дамагчыся паляпшэння сваіх жыллёвых умоў па вул. Жукоўскага, 1 чэрвеня 1963 г. мінчанка звярнулася ў Дзяржкантроль. Яна пісала, што яе жыллё, якое знаходзіцца ў хляве, ужо тры разы было праінспектавана прафсаюзам будаўнічых рабочых і 7-м будаўнічым трэстам. Хоць усе ўдзельнікі праверкі прыйшлі да высновы, пгго ў такіх умовах жыць немагчыма, яе становішча не змянілася. Каб скарга гучала болып пераканаўча, мінчанка напісала пра свайго бацьку, які ў час вайны ўдзельнічаў у наступленні ад Сталінграда да Вены, за што быў узнагароджаны. Пасля вяртання з эвакуацыі сям’я спачатку жыла ў вагончыку, які належаў друкарні “Во славу Роднны”. Калі бацька ўладкаваўся на працу ў друкарню Акадэміі навук, сям’я перасялілася ў падвал разбуранага будынка акадэміі. Пасля смерці маці ў 1954 г. сям’я пераехала ў ггрыватны хлеў. Ужо дзевяць гадоў сям’я стаяла ў спісе чаргавікоў выканкама на атрыманне кватэры. Мінчанка падкрэсліла, што яе бацька заслужыў кватэру хоць бы з мінімальнымі выгодамі і што яе муж ужо 11 гадоў працуе ў будаўнічай галіне685. У гэтым выпадку дзівіць аператыўнасць прыняцця рашэння: 4 чэрвеня 1963 г. начальнік аддзела скаргаў Дзяржкантролю паведаміў жанчыне, што ён дамогся праверкі жыллёвых умоў прафсаюзам, які
683 НАРБ, ф. 911, воп. 3, спр. 809, арк. 162-163.
684 Тамсама, арк. 158.
685 ндрв ф 911, воп. 3, спр. 811, арк. 110.
24 траўня прыйшоў да высновы — ёсць законныя падставы выдзеліць ёй жыллё686. 7 чэрвеня 1963 г. ён паведаміў жанчыне, што па яе заяве аб паляпшэнні жыллёвых умоў па-за чаргой, якая была накіравана праз прафсаюз у будаўнічы трэст, прынята адмоўнае рашэнне687.
Прыклад 3. 9 студзеня 1964 г. у Дзяржкантроль прыйшоў ліст ад Паліны Сцяпанаўны, у якім яна ў блытанай форме апісвала свае дрэнныя жыллёвыя ўмовы ў доме па Слуцкай шашы688. Заключэнне інспектара Дзяржкантролю ад 21 студзеня 1964 г. мела болып дакладныя звесткі. Сям’я складалася з шлюбнай пары Міхаіла Іванавіча (1909 г. н.) і Ганны Пятроўны (1914 г. н.), іх дачкі Валянціны Міхайлаўны (1944 г. н.), іх сына Анатоля Міхайлавіча (1946 г. н.), іх сына Леаніда Міхайлавіча (1941 г. н.) з жонкай Палінай Сцяпанаўнай (1940 г. н.) і іх дзіцяці, а таксама іх дачкі Лідзіі Міхайлаўны (1939 г. н.) з мужам Канстанцінам Канстанцінавічам (1936 г. н.) і іх дваіх дзяцей. Першапачаткова дом быў вартоўняй з паветкай на смеццевай звалцы. У 1950 г. яго перадалі Ганне Пятроўне ў якасці службовага жылля, і сям’я, якая раней жыла на прыватнай кватэры, пераехала ў гэтую “времянку” плошчай 26 кв. м. Пасля закрыцця смеццевай звалкі ў 1957 г. на “времянку” завялі дамавую кнігу, у выніку чаго сям’я змагла афіцыйна атрымаць прапіску. 3 1959 г. сумежная з “времянкой” паветка плошчай 12 кв. м выкарыстоўвалася Леанідам Міхайлавічам у якасці жылля. У 1959-1960 гг. сям’я Канстанціна Канстанцінавіча пераехала ў прыбудову плошчай 6—8 кв. м. Усе гэтыя часовыя пабудовы, размешчаныя на адным зямельным участку, былі трухлявымі, без электрычнасці, водаправода і каналізацыі. У 1961 г. тэрыторыя перайшла ў падпарадкаванне Упраўлення грамадзянскай авіяцыі. У адказ на заяву сям’і ад 12 снежня 1961 г. выканкам Кастрычніцкага раёна прыняў рашэнне аб зносе “времянок” і хадайнічаў, каб у якасці кампенсацыі сям’і далі новую асобную кватэру з выгодамі. Пасля працяглай перапіскі паміж кіраўніцтвам аэрапорта і Мінгарвыканкамам 16 ліпеня 1963 г. кіраўніцтва аэрапорта паведаміла Мінгарвыканкаму аб немагчымасці выканаць яго рашэнне, бо дадзеная сям’я не мела ніякага дачы-
686 Тамсама, арк. 109.
687 Тамсама, арк. 108.
888 НАРБ. ф. 911, воп. 3, спр. 893, арк. 222—223. Прозвішчы не названы з мэтай захавання таямніцы прыватнага жыцця.
нення да аэрапорта, а іх “времянка” не замінала паветраным зносінам. Тым не менш 8 жніўня 1963 г. выканкам адмовіўся перагледзець рашэнне ад 12 снежня 1961 г. У аэрапорта быў свой будаўнічы аддзел, разам з гэтым ён атрымліваў жыллё ад гарвыканкама, але клапаціўся аб забеспячэнні жыллём толькі сваіх работнікаў. Улічваючы рашэнне выканкама Кастрычніцкага раёна ад 12 снежня 1961 г., ніхто з членаў сям’і не стаў на чаргу на атрыманне жылля ні ў выканкаме, ні па месцы працы689. Пасля таго як 25 студзеня 1964 г. пытанне было перададзена на разгляд у гарвыканкам690, яго старшыня В. I. ПІарапаў паведаміў, што сям’ю будуць мець на ўвазе пры размеркаванні жылля ў 1964 г.691. Аднак 30 сакавіка 1964 г. намеснік старшыні гарвыканкама заявіў, што камітэт па прамысловасці КПБ 24 сакавіка таго ж года прыняў рашэнне: Упраўленне грамадзянскай авіяцыі абавязана паклапаціцца ітра перасяленне сям’і і знос барака692. Такім чынам, гэты выпадак паказвае, што ведамасная і службовая валакіта прьіводзіла да ігнаравання ўказанняў кіроўных органаў, а прыняцце рашэнняў пастаянна зацягвалася.
Напярэдадні такіх юбілеяў, як 40-я і 50-я гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, партыі надарыўся выпадак разрадзіць сітуацыю шматспадзеўнымі рашэннямі. 11 кастрычніка “Советская Белоруссня” апублікавала прынятую за два дні да гэтага пастанову ЦК КПБ аб выдзяленні жылля 1122 мінскім сем’ям, у якіх былі дрэнныя жыллёвыя ўмовы. Гаворка ішла пра 387 рабочых, служачых і пенсіянераў, 288 сем’яў загінулых, 204 сям’і інвалідаў вайны, 154 дэмабілізаваных афіцэра і 89 рэабілітаваных. Для гэтых катэгорый грамадзян патрабавалася зарэзерваваць 10% усіх новых кватэр, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Мінгарвыканкама, і, акрамя таго, дадаткова — кватэры ад іншых ведамстваў і арганізацый693. Наколькі на справе выканкамы былі несвабодныя ў сваіх дзеяннях, відаць са справаздачы старшыні Мінгарвыканкама В. I. Шарапава ад 7 ліпеня 1958 г., накіраванай у ЦК КПБ. Ад агульнай плошчы пабудаванага ў 1956—1957 гг. жылля (299 300 кв. м) 74,6% (223 300 кв. м) належалі прадпрыемствам, 16,2% (48 371 кв. м) знаходзіліся
689 НАРБ, ф. 911, воп. 3, спр. 893, арк. 213-215.
690 Тамсама, арк. 212.
691 Тамсама, арк. 211.
в92Тамсама, арк. 210.
693 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 1256, арк. 32-33. Пар.: СБ. 1957. № 241. С. 1.
ў прыватнай уласнасці і толькі 15,2% (45 300 кв. м) былі ў распараджэнні выканкамаў694. Паводле справаздачы Шарапава, 55,8% з тых, што атрымалі жыллё ад прадпрыемстваў, арганізацый і выканкамаў у 1956-1957 гг., былі рабочыя, 12,4% — інтэлігенцыя. Сем’і інвалідаў вайны і загінулых — 7%. Доля ваеннаслужачых складала 6,2%, а дэмабілізаваных афіцэраў 4,5% (табліца 23).
Табліца 23. Тыя, што атрымалі дзяржаўнае жыллё ў Мінску ў 1956—1957 гг.
Прафесійныя групы і сацыяльныя катэгорыі
1956 г.
1957 г.

Сем’і
Жылая плошча (у кв. м)
Сем’і
Жылая плошча (у кв. м)
Рабочыя
2992
54935
3422
58983
Вучоныя, і нжынеры і тэхнікі. службоўцы
121
20950
1302
25537
Ваеннаслужачыя
332
10770
376
11280
Дэмабілізаканыя афіцэры
227
5017
295
7347
Інваліды вайны, сем’і загінулых
348
7080
454
8245
Персанальныя пенсіянеры
23
624
62
1351
Рэабілітава н ыя
41
540
70
1128
Іншыя, з улікам пераселеных з баракаў