Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Табліца 22. Колькасць мінчан, якія палепшылі свае жыллёвыя ўмовы ў Мінску (у тыс.).

Усяго
3 іх


Новабудоўлі
Старыя дамы
1960-1965 гг.
261
171
90
1965-1970 гг.
424
290
134
1971-1975 гг.
461
318
143
1976-1980 гг.
383
260
123
1981-1985 гг.
384
256
128
Крыніца: Народное хозяйство города Мннска в однннадцатой пятшіетке. Мннск, 1986 (Мннское управленне по статнстнке). С. 119.
дзесяціпрацэнтнага асобага фонду Мінгарвыканкама), 107 афіцэраў атрымалі зямельныя ўчасткі, 435 афіцэраў стаялі ў чарзе на кватэру. ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 1037, арк. 34.
663	ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 495, арк. 193—195.
Маштабы недахопу жылля можна ўявіць, калі ўлічыць попыт. Іншымі словамі, колькасць кватэр у новых дамах павінна быць супастаўлена з колькасцю людзей, якія мелі патрэбу ў жыллі. Апошняя складаецца, з аднаго боку, з колькасці зарэгістраваных і скасаваных шлюбаў і, з другога боку, з колькасці мігрантаў з іншых рэгіёнаў (новаперасяленцаў). На аснове гэтых разлікаў можна вызначыць адмоўную тэндэнцыю: паколькі ў перыяд з 1950 да 1990 г. колькасць зарэгістраваных і скасаваных шлюбаў павялічылася адпаведна з 5254 да 16 563 і з 212 да 8043, трэба зыходзіць з таго, што колькасць маючых патрэбу ў жыллі сем’яў і разведзеных у 1950-я гг. складала ў сярэднім 8 тыс. чалавек на год, у 1960-я гг. — 10 тыс., у 1970-я гг. 18 тыс. і ў 1980-я гг. — 22 тыс.664. Сюды адносіліся таксама новаперасяленцы, якія болыпай часткай жылі ў інтэрнатах або здымалі жыллё. Таму гэты прыклад абмяжоўваецца фактычнай колькасцю мігрантаў, якая ў 1950-я гг. у сярэднім складала 18 тыс. чалавек, у 1960-я гг. 22 тыс. чалавек, у 1970-я гг. — 28 тыс. чалавек і ў 1980-я гг. 17 тыс. чалавек (гл. дадатак, табліца VIII). У адпаведнасці з гэтым, беручы пад увагу стварэнне новых сем’яў пасля разводаў і сем’і мігрантаў, у 1950-я гг. у сярэднім патрабавалася каля 20 тыс. кватэр, у 1960-я гг. каля 25 тыс., у 1970-я і 1980-я гг. — у сярэднім 30 тыс. Фактычна ў 1960-я гг. было пабудавана толькі каля 13 тыс. кватэр, у 1970-я гг. — прыблізна 16 300 і ў 1980-я гг. — парадку 15 200; што тычыпча 1950-х гг., то дадзеных за той перыяд няма (табліца XVIII 'рунтуючыся на гэтым, можна зрабіць выснову: штогадовы дэфіцыт кватэр павялічыўся з 12 тыс. у 1960-я гг. да 14 тыс. у 1970-я гг. і да 15 тыс. у 1980-я гг.
Тое, што бядотнае становішча на рынку жылля беларускай сталіцы ніякім чынам не магло быць палегіпана з дапамогай будаўніцтва мікрараёнаў з ‘ хруіпчоўкамі . ііартыйнаму і дзяржаўнаму кіраўніцтву стала зразумела толькі на рубяжы 1960-1970-х гг., г. зн. значна пазней, чым яны паведамілі пра рашэнне гэтай праблемы ў рамках праграмы масавага жыллёвага будаўніцтва 1957 г. і праграмы партыі 1961 г. 27 лютага 1969 г. сакратар Мінскага гаркама КПБ В. I. ПІарапаў і старшыня Мінгарвыканкама М. В. Кавалёў давялі да ведама ЦК КПБ, што 72 тыс. сем’яў мелі патрэбу ў кватэрах. У той жа час
664 Населенне н здравоохраненне города Мннска. Статпстііческнй сбор-
ннк. Мннск, 1997. С. 19.
яны паведамілі, што яшчэ 26 тыс. сем’яў, якія жылі ў “времянках” на тэрыторыях, дзе было запланавана будаўніцтва, а таксама ў дамах пад знос, у хуткім часе ў сувязі з высяленнем трэба забяспечыць жыллём. Акрамя гэтага, варта ўлічваць той факт, што кожны год стваралася 35 тыс. сем’яў665. 14 траўня 1974 г. сакратар гаркама партыі Ляпёшкін праінфармаваў ЦК КПБ, што ў спісах чаргавікоў на атрыманне кватэры ў райвыканкамах горада значацца 12 367 сем’яў, а ў спісах чаргавікоў прадггрыемстваў — 60 386 сем’яў. Да 1973 г. у чарзе на жыллё стаялі людзі, індывідуальная жылая плошча якіх не перавышала 5 кв. м. 3 1973 г. у чаргу пачалі ставіць у выпадку, калі індывідуальная жылая плошча не перавышала 6 кв. м. Разам з 72 553 сем’ямі, якія павінны былі атрымаць жылплошчу ад дзяржавы, існавала яшчэ 18 017 сем’яў, якія з 1971 г. стаялі на чарзе на будаўніцтва кватэр у 334 жыллёва-будаўнічых кааператывах, агульны спіс якіх вёўся з 1971 г. Аднак магчымасці кааператываў дазвалялі штогод будаваць і размяркоўваць толькі 3500 кватэр666. Зыходзячы з сярэдняга памеру сям’і ў 3,5 чалавека, можна зрабіць выснову, што ў Мінску да канца 1970-х гг. чвэрць насельніцтва мела патрэбу ў жыллі.
Праблему можна праілюстраваць на прыкладзе 1975 г. 3 аднаго боку, было пабудавана 15 900 кватэр; з другога — зарэгістравана 13 499 шлюбаў, 4737 шлюбаў скасавана667, а таксама налічвалася 67 845 новаперасяленцаў (гл. дадатак, табліца VIII; у гэтым выпадку варта прыняць да ўвагі 41 853 выбылых з Мінска)668. Аднак афіцыйная статыстыка абмежавалася тым, што прывяла лічбы, у адпаведнасці з якімі ў 1975 г. 82 тыс. чалавек палепшылі свае жыллёвыя ўмовы: 56 000 чалавек усяліліся ў новыя дамы, 26 тыс. чалавек пераехалі ў кватэры старога жыллёвага фонду669. Калі зыходзіць з гэтых дадзеных, то можа скласціся ўражанне, быццам сапраўды вялікая колькасць мінчан палепшыла жыллёвыя ўмовы. Аднак лічбы не адлюстроў-
666 ДАМВ, ф. 69, воп. 7, спр. 46. арк. 19-22.
686 ДАМВ, ф. 69, воп. 12, спр. 31, арк. 6—15.
667 Населенне н здравоохраненне города Мннска... С. 19.
668 Звесткі пра колькасць пабудаваных кватэр з: Народное хозяйство Белорусской ССР в 1986 г. Статнстігческнй ежегодннк. Юбнлейный выпуск к 70-летіію Велнкого Октября. Мннск, 1987. С. 203.
669 Народное хозяйство города Мннска в однннадцатой пятшіетке. Мннск, 1986 (Мннское управленне по статнстнке). С. 119.
ваюць таго, што з пачаткам масавага жыллёвага будаўніцтва аўтаматычна паўстаў дысбаланс паміж прапановай і попытам. Адным словам людзі, якія мелі патрэбу ў жыллі і ў 1975 г. сталі на чаргу, засталіся ні з чым. Урэшце агульны дэфіцыт жылля ў Мінску выяўляўся таксама ў тым, што толькі ў 1989 г. санітарная норма індывідуальнай жылой плошчы перасягнула рубеж 9 кв. м, і гэта было зафіксавана ў час апошняга перапісу насельніцтва СССР (табліца 16).
в) Размеркаванне кватэр
Пра рассяленне мінчан у разбураным горадзе і выкарыстанне ацалелых жылых дамоў пасля вайны нічога невядома. Мяркуючы па ўсім, адпрацаванага механізму размеркавання жылля не было. Прынамсі, у архіўных справах згадкі пра гэта няма. Справаздачы ў адпаведнасці са службовымі інструкцыямі і праверкі рэвізораў з’явіліся толькі з пачаткам хрушчоўскай эры. Аб кіраванні жылым фондам у перыяд позняга сталінізму можна меркаваць па скаргах насельніцтва, у якіх адлюстроўваецца лёс асобных людзей. Відавочна, што старшыні выканкамаў дапускалі самавольства. Два паказальныя выпадкі выдзялення кватэр сведчаць, што недатыкальнасць жылля ў пасляваенны час ніякім чынам не гарантавалася. У першым прыкладзе гаворка ідзе пра абвінавачванне ў супрацоўніцтве з акупантамі, у другім — пра наступствы эвакуацыі.
Прыклад 1. Удава афіцэра жыла ў пакоі плошчай 18 кв. м у доме № 24 па вул. Рэвалюцыйнай. Паколькі ў час вайны яна з 13-гадовым сынам-інвалідам знаходзілася ў акупаваным горадзе і не прымала ўдзелу ў падпольнай барацьбе, гэта было плямай у яе біяграфіі з пункту гледжання ўлады. Патрапіўшы ў верасні 1944 г. у жорны савецкай бюракратыі, яна тым не менш вырашыла абараняць свае правы, прычым падала скаргу на імя самога Сталіна. Скарга напісана ў адкрытым, але грубым тоне. Відаць, што пісаў неадукаваны чалавек. У кастрычніку 1944 г. скарга трапіла ў Мінскі гарадскі камітэт КП(б)Б. У ёй паведамлялася, што ўвечары 24 верасня 1944 г. да жанчыны прыйшоў старшыня выканкама Варашылаўскага раёна А. Д. Юркевіч і выселіў яе з пакоя, сказаўшы перанесці рэчы на кухню. Потым ён засяліў у гэты пакой супрацоўніка гаркама партыі Клявакіна. 25 верасня ўдава афіцэра падала скаргу на імя пракурора, аднак ёй не пайшлі насустрач. Замест гэтага ваенны пракурор паведаміў, што ёй прапануюць іншы, мен-
шы пакой670. Як вынікае з адказу супрацоўніка Мінгарвыканкама ад 31 кастрычніка, з часу вызвалення горада ўдава нідзе афіцыйна не працавала. Хоць яна павінна была перасяліцца ў іншы пакой у тым жа доме, яна катэгарычна адмовілася пакідаць свой пакой671. У гэтым выпадку хаігіла трох аргументаў, каб умяшацца ў ггрыватнае жывдё: няўдзел у падпольнай барацьбе ў час нямецкай акупацыі, няўдзел у аднаўленні горада, а таксама тое, што прапанаваная наўзамен жылая плошча адпавядала санітарнай норме.
Прыклад 2. Па рашэнні Мінгарвыканкама жанчыну, якая вярнулася з эвакуацыі ў чэрвені 1947 г., выселілі з кватэры. Сітуацыя прасвятлілася дзякуючы заключэнню, якое ў красавіку 1949 г. загадчык аддзела грамадскіх арганізацый Мінскага гаркама партыі перадаў у Мінгарвыканкам. Згодна з заключэннем, у кватэры жанчыны часова пасялілі супрацоўніка дзяржаўнай бяспекі. Пасля таго як у кастрычніку 1947 г. ён выпісаўся, райвыканкам вырашыў перадаць гэтую кватэру інваліду вайны. Першапачатковая кватэранаймальніца паспрабавала аднавіць свае правы, звярнуўшыся ў розныя інстанцыі. 28 снежня 1947 г. яна напісала Сталіну, a 27 траўня 1948 г. і 31 студзеня 1949 г. звярнулася да першага сакратара ЦК КП(б)Б М. I. Гусарава. Апошні перадаў адну з яе заяў з просьбай аб дапамозе ў гарвыканкам і райвыканкам. Хоць была магчымасць прапанаваць жанчыне іншы, меншы, пакой, старшыня Мінгарвыканкама К. Н. Длугашэўскі быў непахісны. На думку Длугашэўскага, грамадзяне, якія чакалі сваёй чаргі з 1945 г., мелі большае права на атрыманне кватэры, чым тыя, што звярнуліся са скаргай да партыйнага кіраўніцтва. У гэтай сітуацыі жанчына вырашыла выкарыстаць апошнюю магчымасць і напісала ліст у “Советскую Белоруссню”672. 3 аднаго боку, гэты прыклад сведчыць, што мясцовыя “князькі” былі непадкантрольнымі і займаліся самавольствам. 3 іншага боку відавочна, што насельніцтва разлічвала на дапамогу палітычнага кіраўніцтва і грамадскасці.
Парушэнні пры выдзяленні жылля былі ўпершыню адзначаны гарвыканкамам і райвыканкамамі ў справаздачы, якую міністр дзяржкантролю БССР А. Кулікоў накіраваў у ЦК
670 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 9, арк. 214—215.
671 Тамсама, арк. 218.
672 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 427, арк. 5—6.
КПБ і Савет Міністраў БССР адпаведна 15 і 18 чэрвеня 1955 г. Кватэры даваліся людзям, якія не мелі патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў і не стаялі на чарзе. Асобы. якія мелі патрэбу, не атрымлівалі нічога, нягледзячы на тое, што яны знаходзіліся ў спісе чаргавікоў. На працягу першых адзінаццаці месянаў 1954 г. выканкамы выдзелілі 17 397 кв. м жылля 978 сем’ям. Наколькі гэтага было недастаткова, сведчыць той факт, што на 1 снежня 1954 г. яшчэ 4772 сям’і чакалі сваёй чаргі на жыллё. 3 прычыны такога становішча кожнае няправільнае рашэнне пагаршала сітуацыю. Мінгарвыканкам выдзеліў 396 кв. м жылля 22 чалавекам, якія не стаялі на чарзе, а выканкамы Ленінскага і Варашылаўскага раёнаў выдзелілі па-за чаргой адпаведна 460 кв. м жылля 19 чалавекам і 261 кв. м 15 чалавекам. Такое рашэнне Мінгарвыканкама старшыня выканкама Ленінскага раёна К. А. Печанко ў лісце ад 10 чэрвеня 1954 г. на імя сакратара Мінскага гаркама КПБ I. Д. Варвашэні назвала “сістэматычным падманам працоўных органамі Савецкай улады”673.