Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Нерухомасць
19411
Домаўлада чьнікі
24606
Жылыя дамы
20036
Кватэры
26281
Жылая плошча (у кв. м)
959412
Сем’і
27900
Жыхары
123433
пастаянныя
105704
часовыя
17727
Плошча на чалавека ў кв. м
7,8
Крыніца: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 67.
Праз два гады пасля таго як Мінгарвыканкам наладзіў кантроль над жыллёвым будаўніцтвам, суадносіны валодання дзяржаўным жылым фондам размяркоўваліся наступным чынам: 1 студзеня 1960 г. 73,3% жылой плошчы належалі прадпрыемствам ад розных міністэрстваў, 23,2% райвыканкамам і 3,5% арганізацыям і кааператывам (гл. дадатак, табліца XVII). Калі ў гэты спіс уключыць яшчэ і прыватны сектар, то высвятляецца, што доля жылога райвыканкамаўскага фонду, якая да вайны складала палову гарадскога жылля, у 1960 г. ледзь дацягвала да пятай часткі. Прадпрыемствам і арганізацыям пад канец вайны належала адна чвэрць, а ў пачатку 1950-х гг. — палова ўсяго жылля. Нягледзячы на нерацыянальны падыход да індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, напярэдадні 1960 г. доля прыватнага сектара складала амаль чвэрць усёй жылплошчы з тэндэнцыяй да памяншэння (табліца 15).
Табліца 15. Суадносіны валодання жылой плошчай у Мінску з 1940 да 1960 г.

01.01.1940 г.
01.05.1945 г.
01.01.1947 г.
01.01.1952 г.
01.01.1956 г.
01.01.1960 г.
а) у тыс. кв. м
усяго
1 069,6
405,9
537,1
1 293,0
1 836,8
4 100,6
райвыканкамы
554,6
184,9
209,2
288,0
318,3
728,9
міністэрствы і ве-
дамствы
218,0
103,8
190,5
687,0
1 074,3
2 412,3
прыватны сектар
297,0
117,2
137,4
318,0
444,2
959,4
б) у %
усяго
100
100
100
100
100
100
райвыканкамы
51,8
45,5
38,9
22,3
17,3
17,8
міністэрствы і ве-
дамствы
20,4
25,6
35,5
53,1
58,5
58,8
прыватны сектор
27,8
28,9
25.6
24,6
24,2
23,4
Крыніцы: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 67, 69—70; ДАМВ, ф. 2305, воп. 1, спр. 595, арк. 10; ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 4, арк. 72, спр. 53, арк. 181; НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1797, арк. 204.
в)	Пераход да масавага жыллёвага будаўніцтва
Абвяшчэнне масавага жыллёвага будаўніцтва ў 1957 г. стала перадумовай для зацвярджэння мікрараёнаў як новай галоўнай унутрыгарадской канцэпцыі засялення. Пытанне аб’ёмаў інвестыцый у жыллёвае будаўніцтва мог вырашаць толькі Мінгарвыканкам. У той жа час будаўнічыя арганізацыі павінны былі выкарыстоўваць метад прамысловага будаўніцтва і ўзводзіць жылыя дамы па тыпавых праектах. Таму ў 1962-1963 гг. на змену індывідуальнаму жыллёваму будаўніцтву прыйшло кааператыўнае. На практыцы масавае жыллёвае будаўніцтва азначала карэнныя змены. 3 аднаго боку, абмяжоўваўся ўплыў прадпрыемстваў пры выкарыстанні і размеркаванні жылплошчы. 3 іншага боку, мэта забяспечыць кожную сям’ю асобнай кватэрай азначала паступовы пераход ад камуналак у сталінскіх шматкватэрных дамах да маламетражных і малагабарытных кватэр у “хрушчобах”, якія сталі адной з асноўных формаў пражывання630.
Па выніках выканання пяцігадовых планаў у галіне жыллёвага будаўніцтва, пададзеных Мінскім гарадскім упраўленнем статыстыкі, адразу можна ўбачыць, што ў горадзе дамінавала канцэпцыя мікрараёна. Калі ў другой палове 1950-х гг. амаль 1 млн. кв. м жылой плошчы прыпадаў на шматкватэрныя дамы, якія будаваліся ў той ці іншай ступені па індывідуальных праектах, то 2,6 млн. кв. м жылплошчы, пабудаванай у першай палове 1960-х гг., прыпадала на панэльныя дамы, якія ўзводзіліся па тыпавых праектах (гл. дадатак, табліца XVIII). Адпаведны сітуацыі прыклад, прыведзены старшынёй Дзяржбуда БССР У. А. Каралём, ілюструе маштабы гэтага развіцця: калі ў 1956 і 1957 гг. у Мінску пабудавалі 190 жылых дамоў на 140 зямельных участках і 245 жылых дамоў на 164 участках, то ў 1958 г. 259 жылых дамоў на 5-6 участках631. Гэта было цалкам лагічна, бо максімальныя паказчыкі ў жыллёвым будаўніцтве (4,3 млн. кв. м жылой плошчы, або 88 200 кватэр) былі дасягнуты толькі ў пачатку 1970-х гг., пасля таго як мікрараёны сталі комплексамі дамоў, дзе пражывала болыпая частка насельніцтва горада, і пяціпавярховыя “хрушчобы” саступілі месца шматпавярховым
630 Пар.: ч. V. 3. в.
631 Король В. А. Размегценне жнлішшого стронтельства в Белорусснн II Размеіценне жнлніцного стронтельства в городах. Москва, 1960. С. 149—164, тут с. 150.
дамам. Паказальна, што ў 1970-1980-я гг. трэць жылых дамоў узвялі кааператывы. Удзел у кааператыўным жыллёвым будаўніцтве даваў прадпрыемствам магчымасць не залежаць ад Мінгарвыканкама. Толькі пры бліжэйшым разглядзе становіцца зразумела, што масавае жыллёвае будаўніцтва было звязана з памяншэннем плошчы кватэр. Калі сярэдняя плошча ў 47 500 кватэрах, пабудаваных у першай палове 1960-х гг., складала 55,5 кв. м, то ў 80 700 кватэрах, пабудаваных у другой палове 1960-х гг., сярэдняя плошча была толькі 43,6 кв. м. Сярэдняя плошча кватэры (55 кв. м) у новых дамах была зноў дасягнута толькі ў другой палове 1980-х гг. (гл. дадатак, табліца XVIII).
Нягледзячы на змены ў структуры жыллёвага будаўніцтва, недахопы, якія існавалі з 1950-х гг., не маглі быць ліквідаваны. 8 верасня 1965 г. “Советская Белоруссня” паведаміла пра паседжанне выканкама Фрунзенскага раёна, на якім крытыкавалася якасць будаўніцтва мікрараёнаў. 3 аднаго боку, будаўнікі дрэнна выканалі сваю працу, з іншага — будаўнічая прамысловасць забяспечыла няякаснымі матэрыяламі, таму шмат жылых дамоў здалі ў эксплуатацыю з вялікімі недахопамі. Жыхары з першых дзён выпраўлялі дэфекты падлогі, сцен, вокнаў і дзвярэй; былі няспраўнасці і ў сантэхніцы. На фасадах дамоў выцвіла фарба. 3-за дрэннай якасці бетонных пліт у кватэрах гулялі скразнякі. Працякаў дах, і з-за гэтага ў кватэрах было вільготна632. Пералік парушэнняў у будаўніцтве канкрэтна адлюстраваны ў справаздачы Камітэта народнага кантролю ад 24 сакавіка 1970 г.: пра надзвычай нізкую якасць будаўніцтва сведчыў той факт, што за перыяд з 1967 да 1969 г. толькі палову новабудоўляў прынялі з ацэнкай “добра”. У гэтай сувязі крытыкавалася тое, што жылыя дамы прымаліся з істотнымі недахопамі і што будаўнікі неабгрунтавана атрымлівалі прэміі. Канстатавалася, што справаздачы будаўнічых арганізацый аб выкананні плана ў значнай ступені перабольшаны. Была таксама выказана крытыка з нагоды таго, што гатовыя дамы заставаліся незаселенымі на працягу 3-5 месяцаў. а асобныя кватэры пуставалі да года, бо размеркаванне райвыканкамамі жылой плошчы міністэрствам і арганізацыям праходзіла не заўсёды гладка. Акрамя таго, што на працягу доўгага часу ў новых дамах не было вады, газу і электрычнасці, 30 снежня 1969 г. Мінгарвыканкам дазво-
632 Мнхннов Н. Чтобы доволен был новосел II СБ. 1965. № 212. С. 2.
ліў здачу ў эксплуатацыю дамоў без ліфта і гарачай вады. Нядзіўна, што ў гэтых умовах інфраструктура мікрараёнаў не была развіта633. Праблемы існавалі таксама і ў кааператыўным жыллёвым будаўніцтве. Паводле справаздачы начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян Камітэта народнага кантролю ад 8 снежня 1969 г., у мінулым годзе запланавалі пабудаваць толькі 3249 кватэр, хоць у кааператывы (ад прадпрыемстваў і ўстаноў) хацелі ўступіць 18 тыс. чалавек. Парушэнні былі як пры прыняцці людзей у кааператывы, так і пры размеркаванні кватэр. Відавочна, што ў горадзе не існавала адзінага рэгулявання гэтых пытанняў634.
Пасля пачатку масавага жыллёвага будаўніцтва ў Мінску жылая плошча павялічылася з 4,5 млн. кв. м у 1960 г. да 10 млн. кв. м у 1970 г. і да 24,5 млн. кв. м у 1990 г. (гл. дадатак, табліца XIX). Зыходзячы з колькасці насельніцтва, можна разлічыць памер агульнай жылой плошчы на чалавека: яна павялічылася з прыблізна 8,4 кв. м у 1960 г. да 10,9 кв. м у 1970 і да 15 кв. м у 1990 (табліца 16).
Табліца 16. Сярэдняя жылплошча на чалавека ў Мінску ў 1950-1990 гг. (у кв. м).
Крыніца
1945 г.
1950 г.
1960 г.
1965 г.
1970 г.
1975 г.
1980 г.
1985 г.
1990 г.
1.
3,9
5,8
8,4
9,6
10,9
12,5
13,5
14,3
15,0
2.
—
—
8,4
9,6
10,9
12,4
13,4
14,2
15,1
3.
-
-
-
-
10,6
11,9
13,2
13,9
14,4*
*1988 г.
Крыніцы: 1. Па разліках: Народное хозяйство города Мннска в 1978 г. Мннск, 1979. С. 152; Народное хозяйство города Мннска в однннадцатой пятшіетке. Мннск, 1986. С. 142; Народное хозяйство города Мннска в 1990 году. Мннск, 1991. С. 75. 2. Па разліках: Народное хозяйство Бело-
633 НАРБ, ф. 911, воп. 6, спр. 900, арк. 1-4. Гэтыя дадзеныя можна праілюстраваць канкрэтным прыкладам: 4 студзеня 1969 г. дзяржаўная камісія выявіла ў доме № 33 па Магілёўскай шашы шэраг істотных недахопаў. Фарбавальныя працы былі выкананы толькі на 25%, не была паслана падлога, адсутнічалі ракавіны, пліты і сцёкавыя трубы, таму ў пратаколе запісалі, што дом не можа быць прыняты. Тым не менш Мінгарвыканкам сваім рашэннем (ранейшай датай) ад 31.12.1968 г., зацверджаным кантрольнай камісіяй, дазволіў здаць дом у эксплуатацыю. Нягледзячы на тое, пгго на ліквідацыю недахопаў дадаткова патрабавалася яшчэ 15 300 руб., будаўнічая арганізацыя атрымала 10 982 руб. прэміі. Тамсама, арк. 2.
634 НАРБ, ф. 911, воп. 6, спр. 831, арк. 1—9.
русской ССР в 1968 г. Статнстнческнй сборніік. Мннск 1969. С. 420; Народное хозяйство Белорусской ССР. Юбнлейный статнстнческнй ежегодніік. Мннск, 1978. С. 190; Народное хозяйство Республнкн Беларусь в 1991 г. Статнстпческпй сборннк. Мннск, 1993. С. 105. 3. Соцнальное развнтне СССР. Статнстнческнй сборннк. Москва, 1990. С. 211.
Пасля структурнай рэформы 1957 г. значная частка жылога фонду адышла ў распараджэнне райвыканкамаў. Доля жылплошчы, якая належала выканкамам. узрасла з 17,8% у 1960 г. да 44,1% у 1966 г. і да 52,7% у 1979 г. Доля міністэрстваў і ведамстваў скарацілася, наадварот, з 58,8% у 1960 г. да 38,2% у 1966 г. і да 25,0% у 1979 (табліца 17). Усё паказвала на тое, што кааператыўнае жыллёвае будаўніцтва ў працэнтных адносінах — нераўназначная альтэрнатыва індывідуальнаму жыллёвыму будаўніцтву. Пасля забароны будаўніцтва прыватных дамоў у межах горада ў 1963 г. іх доля ў агульнагарадскім жыллёвым фондзе да 1990 г. знізілася амаль з 25% да прыблізна 5%. Адпаведна зменшылася і доля насельніцтва, якое жыло ў прыватных дамах, з 22,6% ад агульнай колькасці насельніцтва ў 1960 г. да 4,4% у 1989 г. У колькасных адносінах кааператыўнае жыллёвае будаўніцтва аказалася болып прадуктыўным, чым індывідуальнае. Але кааператывы, якія падтрымліваліся дзяржавай, да 1979 г. змаглі павялічыць сваю долю толькі да 15,5% у агульнагарадскім жылым фондзе (табліца 17). У 1989 г. у кааператыўныя кватэры засялілася 17,1% насельніцтва Мінска. У гэтых умовах доля жыхароў, якія пражывалі ў дзяржаўных кватэрах, узрасла ў перыяд з 1960 да 1989 г. з 77,4% да 78,5% (табліца 18).