Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Пасля Другой сусветнай вайны задача партыі і дзяржавы ў Мінску складалася спачатку толькі ў тым, каб рассяліць насельшцтва ў вельмі абмежаваным жыллёвым фондзе. Да 1957 г. за гэта неслі адказнасць перш за ўсё працадаўцы, якія займаліся жыллёвым будаўніцтвам. 3-за агульнага недахопу кватэр работнікаў сялілі, як правіла, у інтэрнатах, бараках і камуналках. Пасля вайны выканкамы займаліся ў першую чаргу забеспячэннем жылплошчай інвалідаў вайны, сем’яў загінулых, дэмабілізаваных і сем’яў вайскоўцаў. Пры гэтым выканкамы маглі браць жыллё са спецыяльнага фонду, які даваўся ў іх распараджэнне пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 21 верасня
642 Жнлніцное законодательство. Мннск, 1961. С. 150; Жнлншный кодекс Белорусской ССР, § 46.
643 Пар. для Мінска ў гэтым раздзеле табліцу 20 і для ВССР у цэлым: Соцнальное развнтне СССР. Статнстнческнй сборннк. Москва, 1990. С. 209.
644 Пар.: ч. V. 2. б.
645 Жшшіцное законодательство. Мннск, 1961. С. 146—147, 153—154. Пар. таксама: Жнлшцное законодательство. Мннск, 1968. С. 133—136.
1945 г. Гэтая пастанова абавязвала будпадрадчыкаў перадаваць выканкамам 10% пабудаванага кожны год жылля646. Разам з гэтым да 1957 г. выканкамы распараджаліся фондам кватэр, ацалелых у гады вайны. Часта яны займаліся толькі тым, што на нейкі час сялілі людзей у “времянкн”. Перш за ўсё гэтае бядотнае становішча закранала работнікаў камунальных службаў. Пасля таго як з пачаткам масавага жыллёвага будаўніцтва выканкамы атрымалі магчымасць ажыццяўляць кантроль над гарадскім жыллём. яны па даручэнні дзяржавы пачалі даваць маламетражныя і малагабарыгныя кватэры ў мікрараёнах. Неафіцыйны рынак жылля з самага пачатку абмяжоўваўся пераважна адносінамі найму ў прыватных дамах647.
Першыя дзесяць гадоў пасля вайны, якія праходзілі пад знакам аднаўлення і індустрыялізацыі, райвыканкамы і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый мелі права па ўласным меркаванні распараджацца выдзяленнем жылля, ставіць на чаргу і кантраляваць яе. Рэгулёўны механізм, які займеў сілу закона, быў створаны толькі тады, калі Мінгарвыканкам атрымаў права распараджацца жыллём і даверыў прадпрыемствам і арганізацыям кантроль за так званым ведамасным жыллёвым фондам, які займаўся інвестыцыямі ў жыллёвае будаўніцтва. Адпаведна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 28 лістапада 1959 г. і прыкладзенай да яго інструкцыяй Упраўлення камунальнай гаспадаркі, Савета прафсаюзаў і Міністэрства юстыцыі ад 17 снежня 1959 г. жыллё ў першую чаргу павінна было выдзяляцца тым, хто меў ім вострую патрэбу, а таксама спецыялістам. Першая катэгорыя — гэта людзі, што жылі ў разбураных дамах,
640 Жнлнгцное законодательство. Мннск, 1961. С. 147. Пазней з-за шмат-
лікіх выключэнняў для розных галін эканомікі і сфер кіравання гэты фонд зноў скарацілі. Толькі пад час фарсіравання Хрушчовым
жыллёвай палітыкі ў сувязі з пастановай Савета Міністраў СССР ад 14.10.1954 г. і Савета Міністраў БССР ад 20.10.1954 г. аднавілі фінансавыя інвестыцыі. Ад іх былі вызвалены толькі Міністэрства
лёгкага машынабудавання і Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці. Акрамя таго. вызваляліся ад інвестыцый дамы работнікаў сферы
транспарту і камунікацый, радыёвяшчання, што знаходзіліся за ры-
сай населеных пунктаў, а таксама інтэрнаты ВНУ і інтэрнаты для работнікаў, якія не мелі сем’яў. Тамсама, с. 148-149. У 1953 г. катэгорыя дэмабілізаваных абмяжоўвалася афіцэрамі Савецкай арміі
ў адстаўцы. Пар. таксама: Чнпір В. Ф. Советское жялніцное право. Мннск, 1968. С. 49, 77-78.
647 Пар.: ч. 1.
падвалах, бараках, вільготных кватэрах, на кухнях камуналак і ў пакоях, якія яны дзялілі з іншымі сем’ямі. Да другой катэгорыі адносіліся тыя, хто займаў ключавыя пазіцыі ў партыйным апараце, органах улады і на прадпрыемствах, г. зн. кадравыя работнікі, маладыя спецыялісты (выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў) і перадавікі вытворчасці (стаханаўцы). Акрамя таго, дзяржава павінна была забяспечваць жыллём інвалідаў вайны і дэмабілізаваных. Адказнасць за прапіску і размеркаванне жылля ўскладвалася на камісіі, у якія на ўзроўні горада ўваходзілі супрацоўнікі выканкамаў, работнікі кватэрных упраўленняў, прадстаўнікі прафсаюзаў, а таксама рабочыя і служачыя раёнаў горада. На прадпрыемствах рашэнне аб выдзяленні жылля прымалася адміністрацыяй і партыйным камітэтам, а потым зацвярджалася выканкамам. У любым выпадку жылплошча, якая выдаткоўвалася, павінна была складаць 6—9 кв. м на чалавека648.
Размеркаванне жылля (паводле інструкцыі ад 17 снежня 1959 г.) ажыццяўлялася па спісах чаргавікоў, якія вяліся ў райвыканкамах або па месцы працы. У чаргу на атрыманне жылля ставіліся наступныя катэгорыі грамадзян: а) якія не мелі жылля і здымалі прыватныя кватэры або туліліся ў часовым жыллі (баракі, разбураныя дамы, падвалы); б) якія жылі ў кухнях і калідорах камуналак, у вільготных кватэрах, а таксама ў пакоях з іншымі кватэраздымшчыкамі; в) жыллё якіх не адпавядала санітарнай норме; г) сем’і, якія жылі ў інтэрнатах, а таксама ў службовых і вытворчых памяшканнях; д) спецыялісты, якія працавалі па размеркаванні пасля заканчэння навучальнай установы; е) дэмабілізаваныя, якія падпадалі пад юрысдыкцыю выканкамаў і якім было неабходна даць жыллё на працягу паўгода. Да катэгорый, што не мелі права станавіцца на чаргу ў выканкаме для атрымання жылля, належалі наступныя грамадзяне: а) якія займаліся будаўніптвам жылля ад міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый; б) якія мелі прыватны дом; в) жыллёвыя ўмовы якіх адпавядалі санітарнай норме ў дзяржаўным сектары: г) якія жылі за рысай горада; д) якія мелі часовую прапіску649.
648 Жнлніцное законодательство. Мннск, 1961. С. 132—141.
849 Тамсама. С. 133-141. У болып позніх варыянтах інструкцыі рабілася адрозненне паміж кадравымі ваеннымі і салдатамі тэрміновай службы. Калі першай катэгорыі дазвалялася выбіраць месца жыхарства, то другая катэгорыя абавязана была вяртацца ў родны го-
Разам з гэтым інструкцыя ад 17 снежня 1959 г. зноў абавязвала прадпрыемствы і арганізацыі перадаваць у распараджэнне выканкамаў 10% новага жылля, пабудаванага без удзелу работнікаў дадзеных прадпрыемстваў. Гэтая доля па-ранейшаму павінна была аддавацца сем’ям загінулых і інвалідам вайны, а таксама дэмабілізаваным афіцэрам650. Акрамя таго, што выканкамы займаліся рашэннем жыллёвай праблемы, якая стаяла вельмі востра, яны мелі права распараджацца 5% жылля, што знаходзілася ў іх падпарадкаванні, па ўласным меркаванні. Гаворка ішла аб тых кватэрах, што незалежна ад спіса чаргавікоў выдзяляліся асобам, якія пакутавалі на туберкулёз, захворванні нервовай сістэмы і мелі патрэбу ў жыллі, наменклатурным работнікам у якасці службовага жылля, а таксама жыхарам, якія падпадалі пад высяленне ў рамках планавых мерапрыемстваў па рэканструкцьгі горада651.
Улічваючы той факт, што праз 15 гадоў пасля вайны па-ранейшаму востра стаяла пытанне забеспячэння жыллём сем’яў загінулых і інвалідаў вайны, можна зрабіць выснову, наколькі складанай была сітуацыя ў цэлым652. У выніку толькі кадравыя работнікі, спецыялісты, цяжкахворыя і тыя, што жылі ў абсалютна непрымальных умовах, мелі шанец атрымаць жыллё ў парадку выключэння без чаргі ці, па меншай меры, патрапіць у спіс чаргавікоў. Уладальнікі прымітыўных драўляных дамоў не маглі разлічваць на атрыманне добраўпарадкаванай кватэры ў новым доме. Ім было наканавана весці ў горадзе лад жыцця, які мала чым адрозніваўся ад жыцця ў вёсцы. У адзінокіх заставалася магчымасць атрымаць месца ў інтэрнаце або здымаць прыватнае жыллё. Студэнты ВНУ, вымушаныя здавольвацца часовай прапіскай, маглі дамагчыся паляпшэння свайго становішча толькі шляхам заключэння шлюбу з мінчанамі. Мігранты, у сваю чаргу, цалкам залежалі ад працадаўцы і нічога не маглі чакаць ад гарадскіх уладаў. У гэтай сувязі
рад або вёску. Пар.: ІІнструкцня с дополненпямн п нзмененнямп от 10 октября 1962 г., 13 апреля 1963 г. н 3 февраля 1967 г. Жшшшное законодательство. Мпнск, 1968. С. 153—173.
660 3 1954 г. пасля заканчэння службы ў Савецкай арміі радавым не заставалася нічога іншага, як вяртацца ў родныя мясціны.
661 Жшппцное законодательство. Мннск, 1961. С. 133—141.
662 Пар.: Fieseler В. Arme Sieger. Die Invaliden des “GroBen Vaterlandischen Krieges” der Sowjetunion 1941—1991. Koln I Weimar I Wien, 2006.
трэба таксама сказаць пра тое, што на прадпрыемствах ляжаў цяжар абавязку аддаваць частку жылплошчы. Да “дзесяціны”, якую пасля вайны яны павінны былі ўносіць у фонд выканкамаў, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 3 сакавіка 1959 г., дадалося яшчэ 10%, якія ішлі ў Міністэрства будаўніцтва на забеспячэнне жыллём будаўнікоў653. 3 прычыны гэтага ў дамах жылі прадстаўнікі розных прафесій.
Дзякуючы агульнаму паляпшэнню ўзроўню жыцця і развіццю савецкай сацыяльнай палітыкі ў Жыллёвым кодэксе БССР ад 22 снежня 1983 г. па-новаму былі вызначаны катэгорыі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і грамадзян, якія маюць ільготы на першачарговае атрыманне жылля. Да іх адносіліся: а) асобы, жылая плошча якіх была значна ніжэйшая за санітарную норму; б) асобы, якія жылі ў доме, што не адпавядаў тэхнічным і санітарным нормам; в) асобы, якія жылі ў камунальных кватэрах разам з хранічна хворым членам сям’і; г) асобы рознага полу, якія не былі сваякамі, не былі ў шлюбе, але жылі ў адным пакоі; д) асобы, якія доўга жылі ў інтэрнаце пасля заканчэння вучобы; е) асобы, якія доўгі час якія здымалі прыватнае жыллё. Акрамя таго, да тых, што мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, адносіліся асобы, чые заслугі перад Радзімай былі высока ацэнены і хто меў патрэбу ў сацыяльнай дапамозе: а) інваліды вайны і сем’і загінулых; б) Героі Савецкага Саюза; в) цяжкахворыя; г) удзельнікі вайны; д) інваліды працы; е) члены сем’яў загінулых пры выкананні службовага абавязку; ё) перадавікі вытворчасці; ж) маці-гераіні; з) сем’і, якія мелі блізнят654. 3 аднаго боку, кодэкс змяшчаў толькі расплывістыя фармулёўкі, якія, аднак, дазваляюць выказаць здагадку пра памеры жыллёвага крызісу і яго наступствы. Відавочна, што значная частка беларускага насельніцтва на працягу доўгага часу тулілася ў часовым жыллі. 3 іншага боку, ідэалагічныя перадумовы савецкай сацыяльнай палітыкі адлюстроўваліся ў сістэме прывілеяў. Так, выяўлялася асаблівая павага да ветэранаў вайны і партызанаў, а таксама прапагандавалася асаблівае стаўленне да шматдзетных маці.