• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    Між тым у жыллёвым будаўніцтве па-ранейшаму назіраліся недахопы: так, на паседжанні ЦК КПБ 23 красавіка 1953 г. адзначалася, што ў 1952 г. у Мінску было завершана будаўніцгва 111 жылых дамоў агульнай плошчай 86 700 кв. м. 3-за недахопаў у арганізацыі (у тым ліку зацягванне заключэння дагавораў паміж заказчыкамі і будаўнікамі), у выкананні (у тым ліку некампетэнтнасць і ігнараванне тэрмінаў сезоннай працы, кліматьгчных умоў і ўмоў надвор’я) і ў тэхнічнай дакументацьгі (у тым ліку пры пракладцы водаправода) не было здадзена ў эксплуатацыю яшчэ 18 300 кв. м жылой плошчы. Арганізацыі абвінавацілі ў ігнараванні “сацыялістычнага спаборніцтва” і тэхнічных новаўвядзенняў, такіх, як, напрыклад, метад прамысловага будаўніптва620.10 траўня 1954 г. ЦК КПБ сумесна з Саветам Міністраў БССР у сваёй пастанове падвялі вынікі выканання плана за 1953 г.: быў зда-
    619 Длугошевскнй К. В загцнту коопернровання жшшіцного стронтельства II йзвестня. 18.9.1951. № 219. С. 2.
    620 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 710, арк. 35—41.
    дзены ў эксплуатацыю 91 жылы дом плошчай 87 400 кв. м і не здадзены 19 жылых дамоў плошчай 22 600 кв. м. На гэты раз асабліва крытыкавалася Упраўленне па справах архітэктуры, у прыватнасці, за санкцыянаванне нерацыянальнага аздаблення кватэр, а таксама за дэкаратыўныя празмернасці ў афармленні фасадаў621. Нарэшце 19 траўня 1955 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР канстатавалі, што ў 1954 г. было здадзена ў эксплуатацыю 138 шматкватэрных дамоў жылой плошчай 137 тыс. кв. м, a 22 шматкватэрныя дамы плошчай 23 100 кв. м не здадзены622. Характэрная ў гэтым сэнсе неадназначнасць сітуацьгі: з аднаго боку, выкананне плана ў жыллёвым будаўніпдве параўнальна з саракавымі гадамі, калі план выконваўся на 75%, у першай палове 1950-х гг. палепшылася нязначна. 3 іншага боку, той факт, што партыйнае і дзяржаўнае кіраўнііігва павінна было займацца пьгганнямі жыллёвага будаўніцтва. сведчыць, што адкладалася вельмі неабходная рэформа ў дадзенай галіне.
    У гэтым сэнсе прыклад Мінска пацвярджаў той факт, што курс Хрушчова на эканомію ў барацьбе супраць дэкаратыўных празмернасцяў у архітэктуры ў 1954—1955 гг. — толькі падстава для карэнных змен у будаўнічай галіне623. Як высветлілася, сапраўднай прычынай была неабходнасць выпраўлення глабальных памылак, дапушчаных на этапе аднаўлення горада: у пагоні за колькаснымі паказчыкамі прадпрыемствы не мелі магчымасці вырашаць іншыя задачы камунальнага забеспячэння. У гэтай сувязі старшыня Мінгарвыканкама В. I. Шарапаў у дакладной запісцы на імя старшыні Савета Міністраў БССР М. Э. Аўхімовіча праінфармаваў яго аб стане жыллёвага будаўніцтва на пачатак 1956 г.: у 1946— 1955 гг. зарэгістраваны недахоп 6397 кватэр, або 191 900 кв. м жылой плошчы. Пабудаваныя 974 тыс. кв. м жылой плошчы адпавядалі толькі 83,5% ад запланаванага аб ему. 3 прычыны гэтага індывідуальная жылая плошча ў 1956 г. складала ў сярэднім толькі 4,08 кв. м. 3 улікам гэтага бядотнага становішча абмежаваная свабода дзеянняў выканкамаў, на думку Шарапава, была асабліва сумнай. Ha 1 студзеня 1956 г. у іх падпарадкаванні было толькі 2382 дамы жылой плошчай 318 300 кв. м. Сітуацыя пагаршалася дрэннай якасцю дамоў, бо побач з 1864 драўлянымі дамамі плошчай 166 тыс. кв. м было толькі 518 мураваных плошчай
    621 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 856, арк. 9-16.
    622 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 989, арк. 11-16.
    623 Пар.: ч. II. 1.
    152 200 кв. м. 630 дамоў мелі патрэбу ў капітальным рамонце, а яшчэ 296 прызначаліся пад знос. Акрамя гэтага, ПІарапаў паказаў на праблемы ў індывідуальным жыллёвым будаўніцгве: хоць колькасць драўляных дамоў пасля вайны павялічылася з 3619 да 11 022, а іхплошча -з 117 207 кв. м да 444 200 кв. м (па дадзеных на 1 студзеня 1956 г.), на выдзеленых у 1944-1955 гг. 8085 зямельных участках пабудавалі толькі 5566 дамоў. Прычыну ён бачыў у тым, што, з аднаго боку, 70% зямельных участкаў не былі асвоены, а з другога боку, наяўныя ў продажы будматэрыялы пакрывалі толькі 10-15% попыту. У такіх умовах будаўніцгва індывідуальных дамоў займала ад трох да пяці гадоў624. Гэта азначала, што перад Мінгарвыканкамам стаяла складаная задача: па-першае, у яго падпарадкаванні быў толькі нікуды не варты жылы фонд даваеннага часу; па-другое, жыллёвае будаўніпдва ад прадпрыемстваў не адпавядала попыту на жыллё; па-трэцяе, індывідуальнае жыллёвае будаўнінтва не магло ліквідаваць наяўныя недахопы.
    У такіх умовах ад партыі і дзяржавы патрабаваліся рашучыя меры. Між тым перамены ў будаўнічай палітыцы пазначыліся толькі пасля таго, як сакратар ЦК КПБ П. А. Абрасімаў у “Советской Белорусснн” 30 кастрычніка 1956 г. паставіў пад вялікі сумнеў гатоўнасць да працы міністэрстваў, ведамстваў і будаўнічых арганізацый628. Праблемы называліся сваімі імёнамі і ў іншых органах друку: планы па жыллёвым будаўніцтве не выкананы, не ажыццёўлены пераход да метаду прамысловага будаўнштва і паранейшаму ў поўнай меры выяўляліся прыхільнасці архітэктараў да дэкаратыўных празмернасцяў пры афармленні фасадаў. 3 197 жылых дамоў, якія будаваліся ў Мінску ў студзені 1956 г., 53 былі ўзведзены па івдывідуальных праектах. Колькасць недахопаў дасягнула апагея і ігрывяла да таго, што жыллёвая праблема ў Мінску стала болып вострай, чым перад вайной626.
    624 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1797, арк. 204-218.
    626 Па словах Абрасімава, Мінская швейная фабрыка імя Крупскай і Мінская гарбарная фабрыка імя Куйбышава забяспечылі жыллём толькі 14% і 11% (адпаведна) сваіх работнікаў. Мінская пгчаціннашчотачная фабрыка за апошнія дзесяць гадоў пабудавала толькі адзін інтэрнат на 12 пакояў для 15 сем’яў, хоць на ёй працавала 500 чалавек. Абраснмов П. Болыпе вннмання жнліігцному стронтельству II СБ. 30.10.1956. Ne 254. С. 2.
    626 Самодеев Л. II. Жнлніцное стронтельство, благоустройство городов н
    сел в Белорусснн П Белорусскнй полнтехннческнй ннстнтут. Кафед-
    ра полнтнческой экономнн. Сборннк научных работ. Мннск, 1957. Вып. 58. С. 61-79, тут с. 70-74.
    Сітуацыю змяніла Пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 20 лістапада 1957 г., у аснову якой лягла праграма жыллёвага будаўніцгва Хрушчова, прынятая 31 ліпеня 1957 г. У апублікаваным у “Советской Белорусснн” артыкуле ў духу палітыкі “адлігі.” наўпрост ставілася пытанне пра нявырашаную жыллёвую праблему: “Праблема жылля ў рэспубліцы ітрапягвае заставацца адной з самых вострых”. Гэта тлумачылася тым, пгго адказныя работнікі дазвалялі сабе грубыя парушэнні рашэнняў партыі і інтарэсаў населышггва. Называліся канкрэтныя прычыны сітуацыі: не ў поўным аб’ёме асвойваліся сродкі, выдзеленыя на жыллёвае будаўніцтва, фінансавыя сродкі і матэрыялы часта выкарыстоўваліся не па прызначэнні. перавага аддавалася індывідуальным праектам, дапускаліся дэкаратыўныя празмернасці ў архітэктуры, участкі пад забудову былі раскіданы па ўсёй тэрыторыі горада. Акрамя гэтага, згадваліся наступныя недахопы: не падгрымлівалася індывідуальнае жыллёвае будаўніцгва. не аддавалася належнай увагі заснаваным на асабістай ініцыятыве калектыўным формам будаўніцтва, так званым “народным будоўлям”. Ліквідаваць гэтыя сур’ёзныя недахопы павінна была дапамагчы пачатая ў 1958 г. эфектыўная структурная рэформа, паводле якой ролю будпадрадчыка жылых дамоў і грамадскіх будынкаў у Мінску, а таксама ў абласных цэнтрах Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Маладзечне і Віцебску перадалі выканкамам. Цяпер функцыя міністэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый абмяжоўвалася ўкладаннем сродкаў у матэрыялы і абсталяванне. У адпаведнасці з памерам іх інвестыцый ім выдзялялася жыллё. Меркавалася, пгго цэнтралізацыя жыллёвага будаўнілдва (калі зыходзіць з таго, што кожная сям’я павінна мець асобную кватэру) створыць перадумовы для таго, каб да канца 1965 г. на кожнага жыхара БССР прыпадала 8 кв. м. За перыяд бягучай пяцігодкі ў Мінску да 1960 г. было запланавана пабудаваць 1531 тыс. кв. м жылой плошчы ў дзяржаўным секгары і 435 тыс. кв. м жылой плошчы — у прыватным627. 27 чэрвеня 1958 г. Савет Міністраў БССР пастанавіў перадаць усе новыя жылыя дамы ў распараджэнне ўпраўлення капітальнага будаўннггва Мінгарвыканкама628. Забеспячэнне кожнай сям’і кватэрай ва ўсесаюзным маштабе было абвешчана ў праграме партыі толькі ў 1961 г.629.
    627 Коммуннстяческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеняях сьездов н пленумов ЦК. Т. 5. 1956-1965. Мннск, 1986. С. 86-98. Цытата на с. 87. Пар. таксама: СБ. 2.8.1957. № 181. С. 1—2.
    628 Жнлшцное законодательство. Мннск, 1961. С. 52.
    629 Пар.: ч. II. 1.
    На самай справе задача, пастаўленая ў праграме жыллёвага будаўніцтва, была выканана ў Мінску толькі на дзве трэція: пабудаванае ў 1956—1960 гг. у беларускай сталіцы жыллё складала ў дзяржаўным сектары 928 тыс. кв. м і ў прыватным — 142 тыс. кв. м (гл. дадатак, табліца XVIII). Зыходзячы з гэтага, можна паставіць пад сумнеў поспехі, дасягнутыя ў 1950-я гг. у жыллёвым будаўніцтве. Згодна з Усесаюзнай інвентарызацыяй жыллёвага фонду, на 1 студзеня 1960 г. колькасць шматкватэрных дамоў у Мінску за дзесяцігоддзе (1950-1960) вырасла з 3593 да 6557. 3 улікам “времянок” дзяржаўная жылплошча павялічылася з 784 662 кв. м да 2 328 649 кв. м карыснай плошчы і да 3 141 269 кв. м агульнай плошчы. Аднак гэта не пакрывала попыту: у 1960-я гг. у дзяржаўным сектары на аднаго чалавека прыпадала толькі 5,5 кв. м карыснай плошчы і 7,4 кв. м агульнай. 368 235 чалавек (67,5%) жылі ў шматкватэрных дамах і бараках, 47 756 чалавек (8,7%) у інтэрнатах, 4321 (0,8%) у недабудаваных і разбураных дамах і 1712 (0,3%) у падвалах. Астатнія 123 433 жыхары горада (22,6%) знайшлі прытулак у драўляных дамах. Шчыльнасць заселенасці ў шматкватэрных дамах складала 6,3 чалавека на кватэру і 2,7 чалавека на пакой. У сярэднім кожная кватэра мела 2,3 пакоя (гл. дадатак, табліца XVII). У будаўніпдве індывідуальных дамоў, якія павінны былі ў 1960-я гг. саступіць месца мікрараёнам, можна адзначыць наступнае развіццё: з 1945 да 1960 г. колькасць драўляных жылых дамоў павялічылася з 3619 да 20 036, а колькасць людзей, што жыла ў іх з 36 009 да 123 433. У 1960 г. у кожнай кватэры пражывала ў сярэднім 4,8 чал. На кожнага прьшадала 7,8 кв. м (табліца 14).
    Табліца 14. Індывідуальнае жыллё і яго выкарыстанне ў Мінску на 1 студзеня 1960 г.