Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Як вынікае далей са справаздачы Піскарова ад 29 верасня 1969 г., мінскія прадпрыемствы і арганізацыі ў 1968 і I паўгоддзі 1969 г. хадайнічалі аб наборы 16 164 лімітчыкаў з іншых мясцовасцяў (табліца 12). Пры гэтым попыт быў задаволены з лішкам. Нават галіны, якія маглі набіраць працоўную сілу з унутрыгарадскога патэнцыялу, былі забяспечаны рабочай сілай з ліку лімітчыкаў. Сімптаматычна тое, што не ўсіх прапанаваных лімітчыкаў бралі на прадпрыемства. Прычыну гэтага трэба шукаць, акрамя ўсяго іншага, у тым, што толькі такія прамысловыя гіганты, як трактарны і аўтамабільны заводы, маглі забяспечыць іх жыллём. Паколькі лімітчыкам, як правіла, не належала больш як 4,5 кв. м жылой плошчы, яны выкарыстоўвалі любую магчымасць, каб пераехаць з месца прапіскі і без перапрапіскі пасяліцца ў бараках і недабудаваных дамах595.
593 Пар. хадайніпдвы 1-й клінічнай бальніцы ад 10 траўня 1965 г., кандытарскай фабрыкі ад 17 чэрвеня 1965 г., Політэхнічнага інстытута ад 31 жніўня 1965 г. і Батанічнага саду ад 25 траўня 1966 г. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 353, арк. 34, арк. 82 і арк. 112; ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 416, арк. 75.
694 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 658, арк. 40-50.
695 Тамсама.
Табліца 11. Прапіска ў Мінску людзей з іншых мясцовасцяў у 1967—1969 гг. (у тыс.).
Катэгорыя прапісаных
1967 г.
1968 г.
I паўгоддзе
1969 г.

усяго
%
усяго
%
усяго
%
Асобы, набраныя прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія жылі ў горадзе з дазволу Мінгарвыканкама без уліку санітарнай нормы (разам з членамі сям’і)
17,7
39,0
20,2
37,0
10,2
38,0
Аспіранты і студэнты ў час вучобы
9,2
20.2
11,0
20,0
5,0
18,5
Навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў
3,8
8,2
6,2
11.0
3,9
14,4
Выпускнікі ВНУ па размеркаванні
2,0
4,4
3,5
6,0
1,8
7,0
Асобы, прапісаныя па месцы пражывання мужа (жонкі)
3,7
8,2
3,9
7,8
1,7
6,3
Пазашлюбныя дзеці па месцы жыхарства бацькоў
0,8
1,8
1,3
2,3
0,4
1,5
Непрацаздольныя састарэлыя бацькі па месцы жыхарства дзяцей
1,5
3,2
1,7
3,0
0,6
2,2
Вызваленыя зняволеныя з правам на жыхарства пры іх сем’ях
0,8
1,8
1,0
1,8
0,5
1,8
Ваенныя і іх сем’і, пераведзеныя ў Мінскі гарнізон
1,3
3,0
1,4
2,5
0,8
3,0
Дэмабілізаваныя афіцэры, сяржанты, салдаты
2,5
5,2
3,3
6,0
1,6
6,0
Асобы, прапісаныя ў адпаведнасці з санітарнай нормай
0,9
2.0
0,8
1,5
0,4
1,4
Асобы, прапісаныя без уліку санітарнай нормы з дазволу Мінгарвыканкама
0,4
0,8
0,6
1,4
0,1
0,3
Іншыя катэгорыі (хатнія гаспадыні, госці і інш.)
1,1
2,2
0,9
1,6
0,3
1,1
Усяго:
45,7
100
55,0
100
27,5
100
у адпаведнасці з палажэннямі аб прапісцы
27,6
60,0
34,2
62,0
17,0
63,0
у адпаведнасці з дазволам Мінгарвыканкама
18,1
40,0
20,8
38,0
10,5
37,0
Крыніца: ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 658, арк. 51—52.
Табліца 12. Выдача прапіскі без уліку санітарнай нормы з дазволу Мінгарвыканкама ў 1968-1969 гг.
Раёны
1968 г.
I паўгоддзе 1969 г.

Лімітчыкі
Прапіска
Інтэрнаты
Лімітчыкі
Прапіска
Інтэрнаты
Заводскі
3924
3639
1493
2984
989
481
Савецкі
2295
838
366
780
592
288
Кастрычніцкі
2135
554
300
-
360
-
Фрунзенскі
1890
1237
752
1175
383
285
Ленінскі
801
627
470
210
148
146
Усяго:
11015
6895
3589
5149
2472
1200
У т. л. у Заводскім раёне:
Трактарны завод
1000
1000
281
1000
33
10
Аўтамабільны завод
845
845
470
650
453
250
У т. л. у Савецкім раёне:
Радыёзавод
350
74
—
—
50
—
Гадзіннікавы завод
100
57
30
-
26
-
У т. л. у Ленінскім раёне:
Мотавелазавод
200
200
150
-
-
-
Крыні.н,а: ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 658, арк. 55—60.
V. Жыллёвыя ўмовы ў "сацыялістычным горадзе"
“Жаданне вырашыць жыллёвае пытанне і стрымаць рост сучасных вялікіх гарадоў абсурднае. Сучасныя вялікія гарады знікнуць толькі з адмовай ад капіталістычнага спосабу вытворчасці, і тады будуць вырашацца зусім іншыя праблемы, а не забеспячэнне кожнага працоўнага яго ўласным дамком’™.
Фрыдрых Энгельс
3 часу з’яўлення крытыкі капіталізму Марксам і Энгельсам рашэнне жыллёвага пытання стала адной з галоўных мэтаў сацыялістычнага гарадскога планавання. Для Мінска гэтая праблема актуалізавалася ў той момант, калі цэнтр горада быў адноўлены і колькасць насельніцтва дасягнула міжваеннага ўзроўню897. Да канца 1940-х гг. дзейнасць Мінгарвыканкама абмяжоўвалася пераважна кіраваннем старым жыллёвым фондам, які пацярпеў у вайну, у той час як адказнасць за ўзвядзенне шматкватэрных дамоў і дамоў для адной сям’і была ўскладзена на прадпрыемствы і прыватных асоб. Аднак у пачатку 1950-х гг. Мінгарвыканкам вымушаны быў канстатаваць, што, канцэнтруючыся на ўзвядзенні сваіх вытворчых будынкаў і на наладжванні працэсу вытворчасці, прадпрыемствы не аддавалі належнай увагі жыллёваму будаўніцтву. Таму Мінгарвыканкам пачаў кантраляваць цэнтралізацыю жыллёвага будаўніцтва і жылы фонд. 17 ліпеня 1962 г. Цэнтральнаму Камітэту КПБ і Савету Міністраў БССР быў прапанаваны новы варыянт Генеральнага плана Мінска, які прадугледжваў замену індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў цэнтры горада кааператыўным будаўніц-
596 Engels F. Zur Wohnungsfrage II Marx K., Engels F. Werke. Bd. 18. Ber­
lin, 1962. S. 209-287, тут S. 243.
697 Пар.: Вопнов A. A. Жплшцное стронтельство в Белорусской ССР.
Мннск, 1980.
твам598. У адказ на гэта ў святле новай рэдакцыі Генеральнага плана 23 чэрвеня 1963 г. Мінгарвыканкам забараніў будаўніцтва і перанос драўляных дамоў у межах горада599. У адным з інтэрв’ю часопісу “Нёман” у 1974 г. намеснік старшыні Мінгарвыканкама I. I. Ляўко нават прапанаваў задумацца пра знос “гарадскіх вёсак”, якія складаліся з сялянскіх хат (малюнкі 28 а-г)600.
Пры вывучэнні дадзеных афіцыйнай савецкай статыстыкі робяцца відавочнымі дзве істотныя праблемы: з аднаго боку, аж да 1960-х гг. у беларускім жыллёвым будаўніцтве меркай служыла не колькасць кватэр, а колькасць квадратных метраў агульнай жылой плошчы. Пасля Пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 15 жніўня 1931 г. санітарная норма асабістай плошчы стала 9 кв. м на чалавека, што адрознівалася ад агульнай жылой плошчы, якая ўключала кухню, калідор і санвузел601. Пасля гэтага папраўку ў Жыллёвы кодэкс БССР унеслі толькі ў 1983 г., калі была вызначана санітарная норма памерам 12 кв. м на чалавека (без далейшага ўдакладнення)602. Фактычна да прыняцця праграмы масавага жыллёвага будаўніцтва 1957 г. гаворка ішла не пра асобнае жыллё для кожнай сям’і, а толькі пра рассяленне неабходнай рабочай сілы ў жылых дамах. У статыстычных звестках замоўчваўся той факт, што населеная некалькімі сем’ямі камунальная кватэра (“камуналка”) была асноўнай формай жылля. Сімптаматычна, што распаўсюджанае і ўсім вядомае слова камуналка ў афіцыйных дакументах
698	Жнлшцное законодательство. Мпнск, 1968. С. 91-94; пар. таксама:
Чыгір В. Ф. Жыллёва-будаўнічыя кааператывы ў Беларускай ССР. Мінск, 1973.
699	Размешчаны за 17 км на паўночны ўсход ад рысы горада пасёлак Калодзішчы павінен быў стаць месцам для пераносу драўляных дамоў. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 256, арк. 282.
600	Левко Н. II. Город-памятнпк сотворяя (Вёл пнтервью Анатолнй Козловнч) II Нёман. 1974. 23. № 12. С. 134-139, тут с. 137.
601	Жнлніцное законодательство. Мннск, 1961. С. 150-151. Пар.: Чнгнр В. Ф. Советское жіілшцное право. Ч. І-ІІІ. Мннск, 1960-1964; ён жа. Советское жшішцное право. Міінск, 1968.
602	Жнлніцный кодекс Белорусской ССР. Прннят на восьмой сесснн Верховного Совета Белорусской ССР десятого созыва 22 декабря 1983 года. Мннск, § 46. Пар.: Чнгпр В. Ф. Право на жнлшце. Мннск, 1979; Чнгнр В. Ф., Боровцов В. А. Констнтуцнонное право на жюшіце. Мннск, 1985; Чнгпр В. Ф. Жнлніцное право. Іізд. 2-е, нсп. н доп. Мннск, 1986.
не згадваецца. 3 іншага боку, пастаянная публікацыя звестак па жыллёвым будаўніцтве БССР стала магчымай толькі з 1960 г., калі з прыняццем 7-гадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР пачала ажыццяўляцца цэнтралізацыя статыстычнага ўпраўлення. Аднак тыя дадзеныя, якія прапануюць статыстычныя штогоднікі, абмяжоўваюцца толькі адлюстраваннем росту планавых лічбаў у ходзе выканання пяцігадовых планаў. Звесткі па карыснай жылой плошчы не апублікаваныя, а звесткі па агульнай жылой плошчы на чалавека сталі друкавацца толькі з пачаткам перабудовы. У гэтых умовах рэалістычную ацэнку жыллёвых умоў можна зрабіць толькі ў тым выпадку, калі ўлічыць попыт насельніцтва на жыллё і прыватныя выпадкі звесці ў агульную карціну.
1	Жыллёвае будаўніцтва
а)	Узнікненне жыллёвага пытання
Каб апісаць недахопы аднаўлення горада ў пасляваенны перыяд, неабходна пачаць з разгляду таго, у якім становішчы знаходзіўся гарадскі жыллёвы фонд пасля вайны. Пры гэтым можна абапірацца на дадзеныя гарадскога статыстычнага ўпраўлення: паводле гэтых звестак, на 1 траўня 1945 г. у 2390 шматкватэрных дамах, 91 бараку і 22 “времянках” у распараджэнні 70 921 чалавека знаходзілася 288 868 кв. м жылой плошчы. Акрамя таго, 36 009 чалавек жылі ў 3619 прыватных дамах агульнай плошчай 117 207 кв. м. 3 гэтага вынікае, што жылая плошча ў дзяржаўным сектары складала 4 кв. м на чалавека, а ў прыватным сектары — 3,3 кв. м (табліца 13; гл. дадатак, табліца XV). Матэрыялы, з якіх былі пабудаваныя дамы, надавалі вясковы характар гораду з разбураным цзнтрам: усяго налічвалася 320 мураваных дамоў, 5600 драўляных і каля 200 дамоў з іншых матэрыялаў; 86% дзяржаўных і 98% прыватных дамоў былі драўлянымі603. 45,6% жылой плошчы належалі выканкамам, 28,9% — прыватным асобам і 25,5% — прадпрыемствам і арганізацыям.
603 ДАМВ, ф. 2305, воп. 1, спр. 442, арк. 9, 13.
Табліца 13. Выкарыстанне жылой плошчы ў Мінску на 1 траўня 1945 г.
Жылыя дамы
3619
Пакоі
11135
Жылая плошча (у кв. м)
117207
Жылая плошча ў адным доме (у кв. м)
32,4
Жыхары
36009
Жылая плошча на чалавека (у кв. м)
3,3
Крыніца: ДАМВ, ф. 2305, воп. 1, спр. 442, арк. 8-9.
Пры аднаўленні сталіцы прыярытэтам для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва было будаўніцтва ключавых прадпрыемстваў і ўзвядзенне рэпрэзентатыўнага цэнтра. Жыллёвае будаўніцгва, з аднаго боку, перадавалася ў кампетэнцыю прадпрыемстваў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні народных камісарыятаў, а з другога боку — ускладалася на асабістую ініцыятыву насельніцтва. Аднак па розных прычынах абодва варыянты аказаліся неэфектыўнымі. Структурнымі праблемамі ў гарадскім жыллёвым будаўніцтве гарвыканкам пачаў займацца толькі з канца 1940-х гг. У сярэдзіне 1949 г. старшыня Гарадской планавай камісіі Е. А. Ігудэсман зазначыў у справаздачы, што кіраўнікі прадпрыемстваў не аддаюць належнай увагі жыллёваму будаўніцтву, а канцэнтруюцца на павелічэнні вытворчых паказчыкаў. Паводле яго слоў, у 1948 г. 62 з 92 прадпрыемстваў не выканалі сваіх абавязацельстваў у галіне жыллёвага будаўніцтва. У гэтых умовах пры хуткім росце насельніцтва асабістая жылая плошча складала ў сярэднім толькі 2 кв. м на чалавека. Насельніцтву не хапала тавараў першай неабходнасці. He звярталася ўвага на пытанне пашырэння тэрыторыі горада. He лічачы будынкаў, размешчаных на праспекце, і пасёлкаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў, мела месца нераўнамернае размеркаванне новабудоўляў на тэрыторыі горада604. Як вынікае з пастановы Савета Міністраў БССР ад 3 ліпеня 1949 г., на працягу апошніх паўтара гадоў будаўнічыя арганізацыі асвоілі толькі 70% выдзеленых у іх распараджэнне сродкаў на патрэбы жыллёвага будаўнііггва Мінска605. Таму памер гарадскога жыллёвага фонду быў значна меншы за 796 тыс. кв. м, прадугледжа-