Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
3 іншага боку, роля рабочых, якія прыязджалі з прыгарадаў і толькі ўскосна карысталіся перавагамі гарадскога жыцця, складалася ў тым, што беларуская сталіца паглынала пастаянны паток некваліфікаванай працоўнай сілы з прыгарадаў. Унутраны гарадскі патэнцыял працоўных у сярэдзіне 1960-х гг. быў значна знясілены, таму прыгарады Мінска пачалі выконваць істотную ролю пры наборы некваліфікаванай рабочай сілы. У сувязі з тым, што вытворчыя паказчыкі мінскіх прамысловых прадпрыемстваў за час 7-гадовага пла-
655	НАРБ, ф. 911, воп. 3, спр. 114, арк. 109—110. Пар. таксама пратакол паседжання Мінгарвыканкама ад 3 жніўня 1961 г. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 143, арк. 115—116.
656	Пар. справаздачы сакратара раённага камітэта КПБ Мінскага раёна за 10 кастрычніка 1969 г. і травень 1970 г. ДАМВ, ф. 69, воп. 7, спр. 37, арк. 3—11; ДАМВ, ф. 69, воп. 8, спр. 27.
557	ДАМВ, ф. 69, воп. 12, спр. 34, арк. 1-2.
558	У сувязі з гэтым было рэкамендавана дазволіць таварыствам выкарыстоўваць невялікія зямельныя ўчасткі ў асабістых мэтах пры ўмове адкрыцця пансіянатаў. Тамсама.
на павялічыліся прыблізна ў 2,5 раза, а колькасць работнікаў павялічылася толькі ў 1,6 раза, 11 лютага 1965 г. намеснік міністра эканомікі хадайнічаў перад Саветам Міністраў БССР і Мінгарвыканкамам аб прыняцці на працу 4 тыс. чалавек з Мінскага раёна без прапіскі559. Шэраг асобных хадайніцтваў ад розных дзяржаўных устаноў сведчыць, што не хапала, у прыватнасці, нізкааплатнага абслуговага персаналу. Паводле перапісу насельніцтва 1970 г., у Мінску налічвалася 26 044 іншагародніх рабочых, 54,2% з якіх асобы мужчынскага полу560. Яны складалі амаль 5% ад колькасці ўсіх працаўнікоў або амаль 10% ад колькасці занятых у вытворчай сферы. 22 857 (або 92,4%) усіх іншагародніх рабочых жылі ў вёсках, 15 479 (або 63,8%) былі з Мінскага раёна. Іх родныя гарады і вёскі знаходзіліся перш за ўсё ўздоўж чыгуначнай лініі Маладзечна Заслаўе Мінск Рудзенск Мар’іна Горка, якая ішла з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, і чыгуначнай лініі Негарэлае — Дзяржынск — Мінск — Смалявічы — Жодзіна, якая праходзіла з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. 23 400 (або 94,7%) усіх іншагародніх рабочых штодня адольвалі шлях да 30 км (5-10 км 12 100 рабочых, 11-20 км 7 тыс. рабочых, 21-30 км 4300 рабочых). Нягледзячы на гэта, палова ўсіх іншагародніх аддавала на дарогу болып за гадзіну; адна трэцяя — 40 хвілін561. Адметна тое, што населеныя пункты разам з прылеглай да іх тэрыторыяй,
569 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 353, арк. 143. Паводле справаздачы начальніка Статыстычнага ўпраўлення г. Мінска ад 10 чэрвеня 1970 г., толькі 8477 чалавек з працаздольнага насельніцтва (жанчыны ва ўзросце ад 15 да 55 гадоў, мужчыны ад 15 да 60 гадоў) не былі працаўладкаваны. ДАМВ, ф. 69, воп. 8, спр. 23, арк. 66—69.
680 Пар., напрыклад, звароты галоўурача 1-й клінічнай бальніцы, рэктара Політэхнічнага інстытута і дырзктара Батанічнага саду на імя старшыні Мінгарвыканкама ад 10 траўня 1965 г., 31 жніўня 1965 г. і 25 траўня 1966 г. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 353, арк. 34 арк. 112; ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 416, арк. 75.
661 Польскяй С. А., Кунгурова Н. II., Рогозянскнй В. С. Регнональные особенностн маятннковой мнграцнн в Белорусской ССР II Город н маятннковая мнграцня населенпя / под ред. С. А. Польского. Мннск, 1973. С. 109—120, тут с. 110, 112, 115—119. Пар.таксама: Польскяй С. А. н др. Масштабы, направлення н характернстнка межпоселенных трудовых потоков в Белорусской ССР // Тамсама. С. 53—84; Польскнй С. А. Проблемы рацнонального нспользовання трудовых ресурсов Мянска // Проблемы расселення в БССР / ред. С. А. Польскнй. Мннск, 1980. С. 136—150.
якія планаваліся ў дыскусіі 1960-х гг. як гарады-спадарожнікі, пастаўлялі сталіцы значную частку сваёй працоўнай сілы: з Маладзечна — 1900 чалавек, з Дзяржынска — 500 і з Смалявічаў 1300562. Гэта сведчыць пра недастатковае развіццё мінскага рэгіёна. Сімптаматычна таксама тое, што сярод жыхароў Мінскага раёна ў сярэдзіне 1960-х гг. пачасціліся выпадкі вымушанага беспрацоўя. Гаворка ішла пра людзей, якія з-за адсутнасці прадпрыемстваў у вёсках не знаходзілі там працы і, не маючы прапіскі ў горадзе, не маглі і там прэтэндаваць на працоўнае месца563.
На пачатку 1980-х гг. С. А. Польскі назваў чатыры важныя фактары, з прычыны якіх усе спробы абмежаваць рост насельніцтва ў Мінску не атрымоўваліся: па-першае, у сталіцы былі сканцэнтраваны ўсе рэсурсы рэспублікі; па-другое, недаацэнка рэгіянальнага планавання прывяла да недаацэнкі патэнцыйных субцэнтраў; па-трэцяе, экстэнсіўнае выкарыстанне прадпрыемствамі патэнцыялу рабочай сілы выклікала грэбаванне рацыяналізацыяй працэсу вытворчасці; па-чацвёртае, узроставая структура развівалася такім чынам, пгго павялічылася доля пенсіянераў і зменшылася доля працаздольных664. Польскі прытрымліваўся пункту гледжання, згодна з якім сістэма прапіскі пацярпела няўдачу, бо, з аднаго боку, не змагла гарантаваць “закрыццё” горада, а з другога не быў улічаны адток людзей з горада565. Выхад з гэтай сітуацыі Польскі бачыў у субурбанізацьгі і агламерацыі. У сваёй аптымістьгчнай ацэнцы гэтых рэгулёўных фактараў ён не ўлічыў, што з-за іерархічнасці савецкай сістэмы населеных пунктаў урбанізацыя ў сельскай мясцовасці не праводзілася, і мяжа горада была падзяляльнай лініяй паміж гарадскімі кварталамі з вышыннымі будынкамі і селішчамі з драўлянымі дамамі. У гэтых умовах савецкі “прыгарад” служыў толькі ўваходнымі варотамі ў “сацыялістычны горад”566.
562 Пар. справаздачу начальніка Статыстычнага ўпраўлення г. Мінска ад 10 чэрвеня 1970 г. ДАМВ, ф. 69, воп. 8, спр. 23, арк. 66-67.
563 Пар. справаздачу загадчыка прыёмнай Савета Міністраў БССР ад 19 снежня 1964 г. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 353, арк. 166-167.
664 Польскнй С. А. Ключевые проблемы соцнально-экономпческого развнтня г. Мннска. Мпнск, 1981. С. 26-27.
685 Тамсама. С. 23—24.
666 Тамсама. С. 40—41. Пар.: Ioffe G., Nefedova Т. The Environs of Russian Cities. Lewiston, N. Y. et al, 2000.
3 Умовы жыцця мігрантаў у “закрытым” горадзе
а) Кватаранты ў прыватных дамах і “времянках”
Без прапіскі мігранты не мелі легальнай магчымасці знайсці працу, паступіць на вучобу ў горадзе і карыстацца медыцынскімі паслугамі. У прыезджых з самага пачатку былі перашкоды ў выглядзе пошуку ўласнай кватэры і атрымання прапіскі. Невялікая колькасць кватэр ад райвыканкамаў і прадпрыемстваў давалася на падставе чаргі, патрапіць у якую маглі толькі мясцовыя жыхары. Месцаў у інтэрнатах было недастаткова, таму шматлікім іншагароднім рабочым і студэнтам даводзілася здымаць прыватныя кватэры567. 3 прычыны таго, што колькасць здаванай жылплошчы (пераважна ў камуналках) была абмежаванай, домаўладальнікі ў прыватным сектары, як правіла, пашыралі свае дамы прыбудовамі і тым самым спрыялі развіццю неафіцыйнага рынку жылля. Толькі ў 1961 г. было ўведзена абмежаванне на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў межах горада, яго замянілі кааператыўным жыллёвым будаўніцтвам. Тым не менш у домаўладальнікаў па-ранейшаму мелася магчымасць здаваць пакой або прапаноўваць жылплошчу ў “времянках”568. Той факт, што гэта было масавай з’явай, пацвярджае заклік у “Советской Белорусснн” ад 13 лістапада 1964 г. зносіць такое жыллё. Як правіла, “времянкн” на зямельных участках прыватных забудоўшчыкаў рабіліся да пачатку будаўніцтва жылога дома. Хоць будаўнічы статут прадугледжваў знос “времянок” пасля заканчэння будаўніцтва дома або выкарыстанне іх у якасці хлявоў, на практыцы людзі абыходзіліся з імі па сваім меркаванні569. Кватарантаў не бянтэжылі ўмовы, для іх галоўным было хаця б фармальна пацвердзіць наяўнасць адпаведнай санітарнай норме жылплошчы для атрымання прапіскі.
567 Напрыклад, са справаздачы жыллёвага аддзела Рэспубліканскага Савета прафсаюзаў ад 1 красавіка 1957 г. вынікала, што месцы ў інтэрнатах мелі 10 466 студэнтаў; 4243 студэнты здымалі пакоі ў прыватных кватэрах. НАРБ, ф. 265, воп. 5, спр. 1186, арк. 69—73.
568 Пар.: ч. V.
569 Межевііч В. Времянка II СБ. 13.11.1964. Ns 266. С. 2.
Статыстычных дадзеных аб кватэранаймальніках у Мінску за 1950-1960-я гт. няма. У дакументах час ад часу сустракаюцца адзінкавыя выпадкі. Колькасныя звесткі паказваюць толькі выбарачны аналіз умоў жыцця беларускіх сем’яў за 1978 г. і вынікі перапісу насельнііггва ў СССР за 1989 г. У 1970-я гг. 6,1% усіх мінскіх сем’яў здымалі пакоі ў асноўнага кватэраздымшчыка, 4,8% жылі ў здымных кватэрах і 3,3% здымалі жыллё ў прыватных дамах570. У канцы 1980-х гг. 60 643 чалавекі (або 3,8% ад агульнага насельншдва Мінска) здымалі пакоі, 43 289 (або 2,7%) здымалі жыллё ў прыватных дамах і 17 354 (або 1,1%) цалкам здымалі кватэры571. Толькі асабістыя лёсы могуць адлюстраваць карціну сур’ёзнасці становішча.
Той факт, што ўладалыгікі прыватных дамоў выкарыстоўвалі дэфіцыт жылля і пашыралі сваё жыллё, абмежаванае законам да 35 кв. м, да сапраўдных заезных двароў, было ўпершыню канстатавана на паседжанні Мінгарвыканкама 12 красавіка 1956 г. Як абуральны прыклад апісваўся выпадак аднаго забудоўіпчыка з вул. Баграціёна, што здаў жыллё 15 кватарантам, з якіх толькі ў дваіх была праігіска. Хоць домаўладальнік даў жылплошчу нелегалам, якія жылі ў горадзе без прапіскі, і нажыўся на арэндзе на суму каля 1800 рублёў, што адпавядала двум сярэднямесячным заробкам, яго толькі аштрафавалі на 100 рублёў572. Гэты выпадак сведчыць, што насельніцтва з самага пачатку ігнаравала законы і што дзяржаўныя механізмы кантролю практычна не працавалі.
Наадварот, на працягу шэрагу гадоў заплюшчваліся вочы на прабелы ў законе, што мела фатальныя наступствы для сістэмы прапіскі. 13 ліпеня 1962 г. начальнік упраўлення міліцыі Мінгарвыканкама П. Жук паведаміў у справаздачы начальніку ўпраўлення міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў БССР В. I. Жукаву, што домаўладальнікі прапаноўвалі жыллё кватарантам, якія мелі патрэбу ў прапісцы, па завышанай цане,
570 Состав семей, доходы н жнліііцные условня рабочнх, служаіцнх н колхозннков (Матерналы выборочного нсследовання 10,8 тысяч семей рабочях, служаіцнх н колхозняков за сентябрь 1978 г.). Для служебного пользовання. Мннск, 1979. С. 45.
571 Чнсленность, возрастная структура, состоянне в браке, чнсло н размер семей, нацнональный состав, уровень образовання н нсточнякн средств сушествованяя населення города Мннска. По данным Всесоюзной перепнсн населення на 12 января 1989 г. Для служебного пользовання. Мннск, 1991. С. 121.