Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Пра варыянты парушэнняў і пра парог талерантнасці органаў улады сведчаць справаздачы, якія начальнік аднаго з раённых аддзяленняў міліцыі з 1960 г. рэгулярна падаваў у Мін-
гарвыканкам515. Побач са звесткамі пра маштабы нелегальнага і паўлегальнага жыцця ў “закрытым” горадзе выклікаюць цікавасць заўвагі, якія апісваюць спецыфічныя сацыяльныя праблемы. Справаздачы адлюстроўваюць сітуацыю маргінальных груп грамадства. Урэшце ствараеода ўражанне, што ўнутраная міграцыя падпарадкоўвалася ўласнай дынаміцы і рэгулявалася хіба толькі дэфіцытам жылля.
Справаздача начальніка міліцыі А. Прыбыткова ў Мінгарвыканкам ад 15 чэрвеня 1961 г. змяшчае дадзеныя вынікаў праверак за 1960 г., а таксама аналіз парушэнняў за першае паўгоддзе 1961 г. Паводле гэтай справаздачы, у 1960 г. было праверана 27 357 дамоў, баракаў і інтэрнатаў, 1605 прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама 9149 адрасоў людзей, якім раней было адмоўлена ў прапісцы. Пры гэтым выявілі 5123 парушэнні прапіскі, у тым ліку 2083 асобы без прапіскі, 2878 домаўладальнікаў, якія здавалі жыллё ў наём людзям без прапіскі, а таксама 47 чыноўнікаў, якія працаўладкоўвалі людзей без прапіскі. У выніку 1803 правапарушальнікі былі папярэджаны і 3320 аштрафаваны516. Акрамя таго, у рамках маштабнай кампаніі, якая праводзілася з 20 красавіка да 1 чэрвеня 1961 г., праверылі 1592 прадпрыемствы, установы і арганізацьгі, 6274 шматкватэрныя дамы, 148 інтэрнатаў будаўнічых арганізацый, навучальных устаноў і г. д., а таксама 20 321 прыватны
818 Першы даклад у шэрагу справаздач за паўгоддзе пра стан сістэмы прапіскі быў зроблены начальнікам упраўлення міліцыі Мінгарвыканкама А. Прыбытковым 6 верасня 1960 г. 3 даклада вынікае, што ў першым паўгодцзі 1960 г. было праверана 13 548 жылых дамоў, баракаў і інтэрнатаў, а таксама 1205 прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў. Апрача таго, выявілі 3208 чалавек, у якіх не было прапіскі, і 921 чалавека з пратэрмінаванай прапіскай. За гэты перыяд часу было вызначана 2503 выпадкі парушэнняў пашпартнага рэжыму. 1043 чалавекі папярэдзілі, 1400 чалавек аштрафавалі. Да адказнасці прыцягнулі 1009 чалавек, што жылі ў Мінску без прапіскі, і 1047 чалавек, што здавалі жылплошчу людзям без прапіскі, а таксама 53 чалавекі з пратэрмінаванымі пашпартамі, 8 чалавек без пашпарта і 26 кіраўнікоў вытворчасці і прадпрыемстваў, якія прынялі на працу людзей без прапіскі ці пашпарта. У мэтах прафілактыкі парушэнняў сістэмы прапіскі і пашпартнага рэжыму суіграцоўнікі міліцыі прачыталі 1204 лекцыі і правялі 17 урачыстых уручэнняў пашпарта. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 103, арк. 110—117, тут арк. 110.
816 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 220, арк. 196-197.
дом517. На працоўных месцах выявілі 15 чалавек без пашпарта, у 166 чалавек пашпарты былі пратэрмінаваны, у 345 чалавек не было прапіскі, 525 чалавек мелі часовую прапіску, a 4131 чалавек — гграпіску ў вёсках за межамі Мінскага раёна018. У жылых дамах было зафіксавана 65 чалавек без пашпарта, 432 чалавекі з пратэрмінаваным пашпартам, 1878 чалавек без прапіскі і 4673 з прапіскай, якая не адпавядала меспу жыхарства. Амаль палова ўсіх парушэнняў прыпадала на прыватныя дамы (табліца 8)519.
Табліца 8. Зафіксаваныя парушэнні сістэмы прапіскі і пашпартнага рэжыму ў Мінску ў жылых дамах у першым паўгоддзі 1961 г.
Парушэнні
у 6274 шматкватэрных дамах
У 148 інтэрнатах
у 20321 прыватным доме
усяго
без прапіскі
653
208
1017
1878
без перапрапіскі
2002
547
2124
4673
без пашпарта
33
8
24
65
з пратэрмінаваным пашпартам
259
53
120
432
Разам
2947
816
3285
7048
Крыніца: ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 220, арк. 211, 217 і 225-226.
На падставе гэтага Прыбыткоў зрабіў выснову, што людзі, у якіх не было прапіскі, заставаліся ў горадзе галоўным чынам дзеля працы. Далей ён сцвярджаў, што людзі, якія не перапрапісаліся, жылі пераважна ў інтэрнатах і ў прыватных дамах. На яго думку, катэгорыя грамадзян без пашпарта фармавалася занятымі на асабістых прысядзібных гаспадарках сельскімі жыхарамі, якія пераехалі ў горад, і тымі студэнтамі, якім нядаўна споўнілася 16 гадоў, але яны жылі далёка ад дому620. Нарэшце Прыбыткоў адзначаў: у выпадку большасці тых, што парушылі сістэму прапіскі, гаворка ішла пра былых жыхароў інтэрнатаў, якія браліся шлюбам і перасяліліся ў кватэры, дзе жылая плошча не адпавядала патрэбнай санітарнай норме521. У цэлым
517 Тамсама, арк. 198.
518 Тамсама, арк. 199.
619 Тамсама, арк. 208.
620 Тамсама, арк. 209.
521 Тамсама, арк. 219.
Мінгарвыканкам павінен быў разумець, што прычына пражывання без прапіскі хавалася ў абмежаванай колькасці месцаў у інтэрнатах і камунальных кватэрах, а таксама ў наяўнасці бюракратычных перашкод.
Роля, якую выконвалі прадпрыемствы ў паслабленні сістэмы прапіскі, была адзначана ў справаздачы начальніка ўпраўлення міліцыі Мінгарвыканкама П. Жука начальніку ўпраўлення міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў В. I. Жукаву ад 12 студзеня 1963 г.522. 3 аднаго боку, Жук звярнуў увагу на тое, што прадпрыемствы самавольна працаўладкоўваюць людзей, прапісаных у сельскіх раёнах. На аўтазаводзе з чэрвеня 1961 да жніўня 1962 г. мелі месца больш за 600 такіх выпадкаў, на заводзе аўтаматычных ліній з ліпеня 1961 да верасня 1962 г. 180 выпадкаў і на фабрыцы запасных частак са студзеня да верасня 1962 г. 107 выпадкаў523. 3 іншага боку, Жук асуджаў не прадугледжаную законам практыку спецыяльных дазволаў: на падставе хадайніцтваў кіраўнікоў прадпрыемстваў Мінгарвыканкам дазваляў працаўладкоўваць пэўную колькасць лімітчыкаў з сельскай мясцовасці і даручаў міліцыі прапісваць іх нават без выканання санітарных нормаў. Такім чынам, у другім паўгоддзі 1962 г. стала магчымым працаўладкаванне 927 чалавек з сельскай мясцовасці, а таксама прапіска 1100 чалавек без уліку санітарнай нормы524. Жук лічыў, што рашэнне Мінгарвыканкама палягчае наём працоўнай сілы, але абцяжарвае барацьбу з парушэннямі сістэмы прапіскі. I ўсё таму, што працаўладкаваныя ў парадку выключэння людзі жылі ў сталіцы не па месцы прапіскі, а нелегальна525. Гэтая інфармацыя пацвярджала наяўнасць новага сацыяльнага пласта — лімітчыкаў.
Далейшы спектр парушэнняў Жук апісаў у сваёй справаздачы ад 28 ліпеня 1963 г. Найболып распаўсюджанае парушэнне было звязана з адсутнасцю перапраігіскі пры пераездзе ў межах горада. Людзі. якія па сямейных абставінах або іншых прычынах пакідалі свае месцы ў інтэрнатах або на прыватных кватэрах, часта былі вымушаны на працягу доўгага перыяду здавольвацца часовым прыстанкам без магчымасці перапрапіскі. У прыватнасці ў будаўнічых арганізацыях назіралася пераўтва-
522 АМУС, ф. 35, воп. 1, спр. 21, арк. 122-133.
523 Тамсама, арк. 125.
624 Тамсама, арк. 126.
525 Тамсама, арк. 127.
рэнне інтэрнатаў для несямейных у інтэрнаты сямейнага тыпу, прычым толькі адзін з членаў сям’і афіцыйна меў месца і прапіску. Утваралася вялікая праслойка з людзей, якія працавалі і жылі ў Мінску, але прапісаны яны былі ў Мінскім раёне, бо ў горадзе з-за адсутнасці санітарнай нормы ў прапісцы ім адмаўлялася526. Часта домаўладальнікі здавалі людзям жыллё, не прапісваючы іх, каб не плаціць падаткі. Аднак за пэўную плату яны маглі прапісаць сваіх кватарантаў. Жук таксама адзначаў, што ў адпаведных установах прапіска за хабар была звычайнай справай. Злоўжыванне службовым становішчам выяўлялася як у выдачы фіктыўных даведак з месца працы, так і ў падачы недакладных звестак па жылплошчы527. У цэлым высветлілася, што прапіска ў Мінскім раёне і наяўнасць пакоя ў інтэрнаце або прад’яўленне даведкі аб арэндзе ў прыватным доме былі асноўнымі спосабамі трапіць у горад. Пры гэтым мігранты з самага пачатку сутыкаліся з самавольствам і карупцыяй.
3-за безвыходнасці сітуацыі яны часта сустракалі разуменне з боку міліцыі. 3 аднаго боку, са справаздачы Жука ад 17 студзеня 1966 г. відаць, з якімі цяжкасцямі правяральшчыкі сутыкаліся пры рэйдах, а з другога боку, наколькі паблажліва яны абыходзіліся з парушальнікамі закона. Жук паказваў на тое, што ў ліпені — жніўні, а потым у верасні 1965 г. у праверках удзельнічала 87 дэпутатаў райсаветаў, 219 работнікаў домаўпраўленняў і членаў вулічных камітэтаў, 376 міліцылнераў, 413 дружыннікаў і 25 добраахвотнікаў. У цэлым імі было праверана 4578 аб’ектаў нерухомаспд, 638 “времянок”, 170 недабудаваных аб’ектаў і 10 інтэрнатаў і выяўлена пры гэтым 2253 парушэнні сістэмы прапіскі. У 97% усіх выпадкаў парушальнікаў знайшлі ў “времянках”. 1534 чалавекі жылі ў недабудаваных дамах, яшчэ не здадзеных у эксплуатацыю. 659 чалавек знайшлі прытулак у часовых збудаваннях на зямельных участках аднакватэрных дамоў. Акрамя таго, было ўстаноўлена 328 чалавек, якія змаглі пасяліцца ў кватэрах у якасці кватарантаў, хоць адказны домаўладальнік з боязі нарвацца на непрыемнасці з самага пачатку адмовіў ім у прапісцы628. Пры гэтым начальнік упраўлення міліцыі Мінгарвыканкама заступіўся за тых, хто ўжо даўно жыў і працаваў у Мінску: “Нельга адносіць іх да
526 дмУС, ф. 35, воп. 1, спр. 22, арк. 1-12.
627 Тамсама, арк. 6.
628 АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 30, арк. 127.
катэгорыі злосных парушальнікаў, бо яны хочуць прапісацца, але з-за адсутнасці жылплошчы не могуць гэтага зрабіць”. Жук прызнаваў тым самым, што парушэнне закона было толькі рэакцыяй на бядотнае становішча. На яго думку, да згаданых груп адносіліся наступныя грамадзяне: 1) людзі, якія прыбылі па аргнабору і атрымалі часовую прапіску тэрмінам на 5 гадоў; яны не маглі станавіцца на чаргу на атрыманне кватэры ні ў райвыканкамах, ні на прадпрыемствах, таму ў выпадку ўступлення ў шлюб былі вымушаны здымаць часовае жыллё, дзе прапіска была немагчымай з-за адсутнасці жылплошчы, адпаведнай санітарнай норме; 2) рабочыя з Мінскага раёна, якія з-за вялікай адлегласці ад дому да працы не кожны дзень вярталіся дадому; 3) студэнты ВНУ, якія не змаглі атрымаць месца ў інтэрнаце; 4) рабочыя з іншых рэгіёнаў, якія былі супрацьзаконна працаўладкаваны прадпрыемствамі і арганізацыямі529. Гэтай справаздачай начальнік упраўлення міліцыі Мінгарвыканкама, з аднаго боку, паказваў на “шэрыя зоны” і непадкантрольныя прасторы на першы погляд гамагеннага “сацыялістьгчнага горада”; з другога боку, даваў зразумець, што парушэнні сістэмы праггіскі правакаваліся парушэннем закона самімі органамі ўлады, і, такім чынам, недахопы пашпартнага рэжыму і прапіскі былі абумоўлены самой сістэмай.