• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    в) Склад, паходжанне і матывы мігрантаў
    Каб зразумець сутнасць тэзіса пра “асяляньванне” горада, неабходна прааналізаваць паходжанне мігрантаў і іх матывы. Звесткі пра ўзрост, пол і месца нараджэння перасяленцаў можна знайсці ў рэестрах прапісаных асоб за 1945—1969 гг. Центральнага статыстычнага ўпраўлення, якія знаходзяцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці. Колькасныя дадзеныя аб прычынах “уцёкаў з вёскі” можна прасачыць толькі на падставе Усесаюзнага перапісу насельніпдва 1970 г., а таксама апытання перыяду распаду Савецкага Саюза. На падставе гэтых
    крыніц робіцца відавочным, што патэнцыяльнымі мігрантамі былі хутчэй вучні, якія імкнуліся да адукацыі і жыцця ў горадзе, маладыя савецкія грамадзяне, чым пагружаныя ў свой вясковы свет сельскія жыхары. Па прычыне суровых умоў жыцця ў горадзе гэтыя людзі былі вымушаны падтрымліваць зямляцкія адносіны481. Тры чвэрці ўсіх мігрантаў адносіліся ў 19501960-я гг. да ўзроставай групы ад 15 да 29 гадоў (гл. дадатак, табліца X). Названая група складалася часткова са студэнтаў, часткова з маладых рабочых, прычым мігрантаў сярод мужчын было значна болып, чым сярод жанчын. Асабліва выразна гэтая тэндэнцыя прасочваецца ў 1960-я гг. (гл. дадатак, табліца XI).
    Пра мігрантаў з розньгх рэспублік СССР можна сказаць, што з канца 1940-х і да канца 1960-х гг. дзве трэція іх былі з БССР. На працягу першых двух пасляваенных гадоў колькасць мігрантаў з РСФСР складала амаль 30%, што было абумоўлена вяртаннем жыхароў Мінска з эвакуацыі. У 1950-я гт. колькасць мігрантаў з РСФСР заставалася на ўзроўні амаль 20%, бо ў Мінск адтуль прысылалі кіраўнікоў і кваліфікаваных рабочых, а таксама ў горадзе асядалі дэмабілізаваныя афіцэры. Толькі ў 1960-я гг. доля мігрантаў з РСФСР пачала змяншацца да 10% з прычыны масавага прытоку насельніцтва з беларускай вёскі. Нароўні з Расіяй рэгіёнам паходжання мігрантаў была Украіна. На яе долю прьшадала каля 4% мігрантаў на працягу ўсяго гэтага часавага адрэзка. Назіраўся і адток населыгіцтва з Мінска некалькі тысяч жыхароў у другой палове 1950-х гг. паехалі ў Казахстан у рамках кампаніі па асваенні цаліны, разгорнутай Хрушчовым. Пра недасканаласць сістэмы праігіскі сведчыць тое, што да 10% выбылых не былі ўлічаны (гл. дадатак, табліца XII).
    481 Праблема міграцыі абмяркоўвалася ў Савецкім Саюзе ў першую чаргу з пункту гледжання дэмаграфіі. Погляд на гэтую праблему з пункту гледжання сацыялогіі і гісторыі штодзённасці толькі пачынае развівацца. Пар.: Teckenberg W. Urbanisierung und soziale Folgen der StadtLand-Migration in der Sowjetunion // Kolner Zeitschrift fur Soziologie und Sozialpsychologie. 1972. Bd. 24. S. 790-820. Змястоўныя артыкулы пра маскоўскія сем’і: Малышева М. Мнгранты в крупном городе: нсторня семьн ПІпнелевых; Долгнх Е. Мнграцнонные процессы сквозь прнзму ннднвндуального жнзненного опыта // Судьбы людей: Россня. XX век. Бнографнп семей как об’ьекты сопдологнческого нсследовання / отв. ред. В. Семенова, Е. Фотеева. Москва, 1996. С. 70-98, 355-372. Пар. па “гарадскіх качэўніках” таксама: Epste М. Russo-Soviet Тороі / The Landscape of Stalinism. The Art and Ideology of Soviet Space I Ed. by Dobrenko E., Naimark E. Seattle / London, 2003. P. 277—306.
    Параўноўваючы горад і вёску, можна прыйсці да высновы: у 1950-я гг. “уцёкі з вёскі” ў горад пераўзыходзілі міграцыю з горада ў горад у чатыры разы, а ў 1960-я гг. — у два разы. Пры гэтым неабходна ўлічваць высокую мабільнасць насельніцтва: у 1950-я гг. колькасць мігрантаў з вёскі пераўзыходзіла колькасць мігрантаў з горада на 25%, у той час як колькасць выбылых у іншыя гарады перасягала колькасць выбылых у вёску спачатку прыкладна на 50%, а потым на 25%. Відавочна, што Мінск для многіх мігрантаў быў свайго роду “шлюзам” для пераезду ў іншыя гарады. У 1960-я гг. усё болып ўраўноўвалася колькасць мігрантаў з іншых гарадоў і з вёскі, у той час як выбылых у іншыя гарады спачатку было ў два разы, а потым у тры разы болып, чым у вёску (гл. дадатак, табліца XIII). Што тычыцца БССР, то рост насельншдва за кошт прытоку мігрантаў з вёскі пераўзыходзіў рост насельнііхгва за кошт прытоку мігрантаў з горада ў 1940-я гг. у тры разы, у 1950-я гг. — у чатыры-пяць разоў і ў 1960-я гг. — у тры-чатыры разы. Такім чынам, горад адназначна рос за кошт беларускага сельскага насельніпдва. Цікава, што на графіку крывыя прыбылых і выбылых выглядаюць у гэтай сувязі па-рознаму. У 1950-я гг. колькасць мігрантаў з вёскі перавышала колькасць мігрантаў з горада ў два разы, у 1960-я гг. у паўтара раза. Што тычыцца выбылых, то суадносіны паміж горадам і вёскай былі, наадварот, менш супастаўныя. У 1950-я гг. іх можна было яшчэ суаднесці, а ў 1960-я гг. колькасць выбылых у іншыя гарады перавышала ў два разы колькасць выбылых у сельскую мясцовасць. Факгычна з 1960-х гг. паток мігрантаў ішоў у гарады; вяртанне ў вёску было хутчэй рэдкасцю (гл. дадатак, табліца XIII б). У Мінскай вобласці колькасць перасяленцаў з вёскі пераўзыходзіла колькасць перасяленцаў з іншых гарадоў болып чым у пяць разоў. Відавочна, пгго сельскія раёны ў непасрэднай блізкасці да Мінска разглядаліся як “трамплін” для ўладкавання ў беларускай сталіцы (гл. дадатак, табліца XIII в). На гэтай падставе можна прыйсці да высновы, пгго ў 1950-я гг. у рамках шдуслрыялізацыі рост горада адбываўся адназначна за кошт сельскага населыгіцгва. Забеспячэнне жыллём у Мінску. асабліва часова занятых на будоўлях, было праблематычным, таму колькасць тых, што вярталіся назад у вёску, заставалася даволі высокай. У 1960-я гг. у сувязі з адукацыйным бумам сталіца ператварылася ў месца, куды на вучобу накіроўвалася моладзь. Праўда, Мінск для значнай часгкі студэнтаў заставаўся толькі прамежкавым пункгам на шляху да пераезду ў іншыя гарады. Маштабы гэтай з’явы можна праілюстраваць наступным прыкладам: з 1960 да 1966 г. сельскагаспадарчыя ВНУ БССР скончылі 30 372 чалавекі, але толькі 9054 спецыялісты прыступілі
    да працы на сельскагаспадарчых прадпрыемствах; з 1971 да 1976 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 108 300 і 37 200482. Такім чынам, “мінскі феномен” засноўваўся на скарачэнні колькасці і старэнні населыгіцгва беларускіх вёсак.
    Класіфікацыю мігрантаў па сацыяльных групах і індывідуальных інтарэсах у 1950-я і 1960-я гг. можна правесці толькі гіпатэтычна. У рамках перапісу насельніцтва 1970 г. “новаперасяленцам” задавался пытанне аб прычынах іх пераезду. Пад “новаперасяленцамі” разумеліся людзі, якія пераехалі ў Мінск у 1968-1969 гг. 3 64 072 перасяленцаў 49 800 былі выхадцамі з БССР, у тым ліку 22 739 чалавек з Мінскай вобласці. 3 вёскі прыехалі 32 171 чалавек, з гарадоў — 31 901. Пры гэтым з малых гарадоў з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. — 11 362 чалавекі483. Наконт матываў перасялення высветлілася. што пераважная болыпасць, г. зн. 27 896 чалавек, або 43,5%, прыехалі на вучобу. Адпаведна, яны мелі часовую прапіску. Доля выпускнікоў ВНУ, што працаўладкаваліся ў Мінску і атрымалі пастаянную прапіску, складала толькі 3,5%. Неўдакладненыя “асабістыя прычыны” назвалі ў якасці матыву пераезду 31,6% новаперасяленцаў. Гэта былі выпускнікі, якія заставаліся ў сталіцы дзякуючы шлюбу, і кар’ерысты, якія знаходзілі працу на мінскіх прадпрыемствах. 4,9% новаперасяленцаў прыехалі ў горад у рамках уз’яднання сям’і. Пад гэтым разумеліся найбліжэйшыя сваякі, г. зн. муж і жонка ці бацькі аднаго з партнёраў. Нязначнасць такіх выпадкаў, якая адлюстроўваецца ў адносна невялікай колькасці (3123), звязаная, з аднаго боку, з маладым узростам новаперасяленцаў, з друтога — з нездавальняльным забеспячэннем жыллём у горадзе. Тым не менш 4,7% усіх новаперасяленцаў называлі прычынай пераезду змену месца працы і паказвалі пры гэтым на тое, што яны — дэмабілізаваныя афіцэры. Толькі 4,1% новаперасяленцаў былі накіраваны камсамолам або праз аргнабор. Такім чынам, атрыманне аду-
    482 Пешкова A. Н. Мнграцня сельского населення СССР; ее характер н соцнально-экономнческне последствня // Проблемы народонаселення п трудовых ресурсов. Сборннк статей. Вып. I / под ред. В. Ф. Медведева, A. А. Ракова, М. Н. Горячко. Мннск, 1970. С. 37—43, тут с. 39; яна ж. Занятость населення Беларусн (Обзорная ннформацня. Серня: экономнка н органнзацня пронзводства). Мннск, 1981. С. 34.
    483 ІІтопі Всесоюзной перепнсн населення 1970 года по Белорусской ССР. Ч. II. Мннск, 1973 (Центральное статнстпческое управленне прн Совете Мнннстров БССР. Для служебного пользовання). С. 238, 240.
    кацыі “адчыняла дзверы” ў закрыты горад. 3 боку сельскага насельніцтва гэтую магчымасць выкарысталі 51,9% новаперасяленцаў. Для людзей, якія прыязджалі з іншых гарадоў, шляхі пранікнення ў горад былі, наадварот, болып разнастайнымі. У параўнанні з сельскім насельніцтвам яны дзякуючы свайму прафесійнаму і сацыяльнаму ўзроўню знаходзіліся ў болып выйгрышным становішчы (табліца 6).
    Табліца 6. Прычыны, па якіх мігранты ў 1968—1969 гг. перасяляліся ў Мінск.
    матывы
    мігранты
    з горада
    з вёскі
    
    у абсалютным вылічэнні
    %
    у абсалютным вылічэнні
    %
    у абсалютным вылічэнні
    %
    вучоба
    27896
    43.5
    11208
    35,1
    16688
    51,9
    праца пасля заканчэння педагагічнай навучальнай установы
    2226
    3,5
    1676
    5,2
    550
    1,7
    праца па лініі грамадскіх арганізацый
    1657
    2,6
    770
    2,4
    887
    2,8
    аргнабор
    971
    1,5
    367
    1,1
    604
    1,9
    змена месца працы
    3004
    4,7
    2413
    7,6
    591
    1,8
    асабістыя прычыны
    20254
    31,6
    10866
    34,1
    9388
    29.2
    перасяленне з сям’ёй
    3123
    4,9
    2435
    7,6
    688
    2,1
    іншыя прычыны
    4941
    7,7
    2166
    6,8
    2775
    8,6
    усяго:
    64072
    100
    31901
    100
    32171
    100
    Крыніца: ІІтогн Всесоюзной перепнсн населення 1970 г. по Белорусской ССР. Ч. II. Мннск, 1973 (Центральное статнстнческое управленне прн Совете Мяннстров БССР. Для служебного пользовання). С. 243.
    Гэтыя дадзеныя перапісу насельніцтва можна інтэрпрэтаваць наступным чынам: істотная прычына “ўцёкаў з вёскі” — розніца ва ўзроўні жыцця ў вёсцы і ў горадзе. Галоўным матывам была надзея на задавальненне асноўных матэрыяльных патрэбаў, а менавіта атрыманне “добраўпарадкаванай”, г. зн. абсталяванай усімі зручнасцямі, кватэры. На другім месцы стаяла самарэалізацыя ў прафесіі, у чым прасочваецца грэблівае стаўленне да сельскай працы. I толькі потым ішло культурнае жыццё горада, г. зн. правядзенне вольнага часу484. Паводле апуб-