• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    фазы аднаўлення горада рэвалюцыйны пафас канчаткова змяніўся руцінай. Для мабілізацьгі насельншдва і ўпэўненасці ў сваёй сіле дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва мела патрэбу ў новым міфе. У сувязі з гэтым у юбілейным 1967 годзе ў адным з будынкаў на Цэнтральнай плошчы, які спачатку прызначаўся для Нацыянальнага музея, быў адкрыты музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі музея і сёння няма звестак пра яўрэйскія ахвяры, а па-ранейшаму ўсхваляецца подзвіг партызан і Савецкай арміі. На даху панылага ў архітэктурным сэнсе будынка, выкананага ў духу функцыяналізму, знаходзіўся надпіс на рускай мове “Подвшу народа жнть в веках”. I, нарэшце, пры праектаванні “сацыялістычнага горада” па адным з ключавых пытанняў узнікла супярэчнасць, якая не магла быць пераадолена аж да распаду Савецкага Саюза: ідэя Цэнтральнай плошчы ў Мінску, запазычаная з Генеральнага плана Масквы 1935 г., з-за недахопу сродкаў ператварылася ў фарс. У 1985 г. пасля ўвядзення ў эксплуатацыю метро Цэнтральная плошча была пераназваная ў Кастрычніцкую. Прастора плошчы, якая разглядалася як сэрца горада, стала выкарыстоўвацца толькі ў 1987 г., а менавіта з пачаткам будаўнііхгва манументальнага Палаца Рэспублікі ў стылі мадэрн. Будаўніптва доўжылася да пачатку XXI стагодцзя.
    У 1954 г. Круглая плошча, якая знаходзіцца на процілеглым беразе ракі Свіслач, што перасякае праспект (да таго часу выкарыстоўвалася толькі як транспартная развязка), атрымала новае прызначэнне. Маштабна задуманаму комплексу (225 х 175 м) новай плошчы Перамогі ў 1948 г. саступіў нават Дом I з’езда РСДРП (1898), які спачатку там знаходзіўся і быў адрэстаўраваны адпаведна арыгіналу. Яго перанеслі непасрэдна на бераг ракі Свіслач. Плопгча Перамогі ўяўляе сабой ваўчок, у сярэдзіне якога ўзвышаецца 38-метровы абеліск памяці загінулых салдат і партызан. 3 1961 г. тут гарыць Вечны агонь. 3 1970-х гг. на дахах звернутых да плошчы дамоў змешчаны надпіс на рускай мове “Подвнг народа бессмертен”. У 1984 г. у сувязі з будаўніцтвам метро плошча была пашырана і дапоўнена крытым падземным пераходам. Акрамя таго, што плошча Перамогі ўяўляе сабой ідэальнае месца для сустрэч ветэранаў, яна таксама выступае нібы перадпачаткам цэнтра горада. Архітэктурным афармленнем пачатку і канца праспекта горад абавязаны, з аднаго боку, Леніну, а з другога — партызанам.
    Пасля аггісання структуры прасторы і ансамбля будынкаў цэнтра горада застаецца адказаць на пытанне аб тым, як успрымала насельніцтва Мінска цэнтр горада. Інфармацыю пра гэта можна
    атрымаць з апытання, праведзенага кафедрай горадабудаўшцтва Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1987 г. сярод служачых, спецыялістаў, дзеячаў мастапдва, вучоных і студэнтаў (на жаль, колькасць апытаных дакладна невядомая). Згодна з гэтым апытаннем, 73% рэспандэнтаў назвалі цэнтрам горада Ленінскі праспект, пры гэтым толькі 20% рэспандэнтаў згадалі плошчу Перамогі і 10-15% плошчу Леніна. Пры гэтым 15% рэспандэнтаў назвалі “сэрцам горада” праспект Машэрава на заходнім беразе ракі Свіслач (ца 1980 Паркавая магістраль, з 2005 г. праспект Пераможцаў), забудаваны з сярэдзіны 1960-х гг. вышыннымі жылымі дамамі (іл. 27). Відавочна, што горад не ўражваў мінчан: толькі для 48% рэспандэнтаў Мінск ствараў уражанне сталіцы і толькі 45% апытаных знаходзілі, што цэнтр горада выгадна адрозніваецца ад іншых гарадоў. Ва ўспрыманні звонку непаўторнасць горада была болып выразнай, чым ва ўспрыманні знутры: беларускім Мінск бачылі толькі 12,5% мясцовага насельніцтва і 60,4% мігрантаў. I па іншаму пункту думкі апытаных разышліся: 55% рэспандэнтаў адзначылі, што цэнтр надае гораду характар “зялёнага горада”, 45% “прыгожага горада”. Цэнтр горада абсалютна не ідэнтыфікаваўся мінчанамі як гістарычнае месца: толькі 6% апытаных лічылі, пгго ў абліччы горада можна прачытаць яго 900-гадовую гісторыю. Практычна адзінымі аб’ектамі, што асацыяваліся з гістарычным мінулым, для рэспандэнтаў былі Дом I з’езда РСДРП і збудаваны пасля Другой сусветнай вайны абеліск Перамогі (іх назвалі адпаведна 38% і 22% апытаных). Паказальна, піто пры апісанні плошчы Леніна дзве трэція рэспандэнтаў забыліся згадаць помнік Леніну. У цэлым у якасці цэнтральнага месца горада апытаныя назвалі плошчу Перамогі: 43% рэспандэнтаў палічылі яе сімвалам Мінска і 38% найбольш прыгожай плошчай437. Гэты дзіўны вынік у дачыненні да плошчы, якая ляжыць на другім беразе Свіслачы, можна растлумачыць, з аднаго боку, тым, што абеліск размешчаны ў зыходнай кропцы бачнай восі, а з другога той роляй, якую адыгрываў культ Другой сусветнай вайны ў грамадскай свядомасці.
    Паказальная таксама і ступень папулярнасці асобных артэфактаў пабудаванага навакольнага свету: акрамя плошчы Перамогі, добрую ацэнку атрымала таксама плошча Леніна. Най-
    437 Хачатрянц К. К., Рондель II. Р. Образ центра образ города. Соцнально-архнтектурные нсследовання репрезентатнвностн центра Мннска II САБ. 1988. 4. С. 3-5.
    болып прыгожымі будынкамі і ў той жа час прэтэндэнтамі на сімвал горада лічыліся Чырвоны касцёл і Дом урада на плошчы Леніна. Кастрычніцкая ж плошча (былая Цэнтральная), хоць і выконвала важную функцыю на парадах за кошт узвядзення на супрацьлеглым баку трыбуны для партыйнага і дзяржаўнага кіраўнідтва, зусім не згадвалася. Нароўні з Ленінскім праспектам як рэпрэзентатыўнай трыбунай дзяржаўнай улады важную ролю, якую не варта недаацэньваць, выконваў у грамадскай свядомасці праспект Машэрава як дзелавы раён (іл. 27).
    в)	Недахопы ў інфраструктуры і сферы абслугоўвання
    Нягледзячы на амбіцыйныя мэты праграмы па аднаўленні, развіодё горада суправаджалася структурна абумоўленымі недахопамі, бо прыярытэт аддаваўся перш за ўсё падтрымцы прамысловай вытворчасці, а ўладкаванне цэнтра і жыллёвае будаўніцгва займалі толькі другое і трэцяе месцы. У выніку разбурэнняў, якія прынесла вайна, інфраструктура была зніпічана, і з прычыны бурнага прыросту насельніпдва ў 1950—1960-я гг. прапанова камунальных паслуг моцна адставала ад патрэбаў насельніцтва. Нават калі партыйныя кіраўнікі на месцах і кіраўнікі гарадскога Савета ў справаздачах для службовага карыстання і ў публікацыях у прэсе сцвярджалі, што першая пасляваенная пяцігодка выканана ў адпаведнасці з патрабаваннямі Сталіна аб “нармалізацыі ўмоў жыцця”, асноўныя праблемы побыту доўга яшчэ заставаліся нявырашанымі. Санітарныя ўмовы аж да 1950-х гг., забеспячэнне вадой да 1960-х гг. і сфера паслуг да 1970-х гг. заставаліся нездавальняльнымі.
    Ужо 26 снежня 1948 г. у сувязі з чаканай 30-й гадавінай першага абвяшчэння БССР (1 студзеня 1919 г.) “Советская Белоруссня” прапанавала на развароце шэраг артыкулаў, прысвечаных “новаму Мінску”. Артыкулы пра прамысловасць, культуру, медыцыну, спорт, жыллё і адукацыю павінны былі сведчыць, што ў беларускай сталіцы зноў пануе бурлівае гарадское жыццё. Пры гэтым было падкрэслена, што на парадку дня стаіць не “рэстаўрацыя старога”, а “стварэнне новага горада”438. У гэтым жа духу 2 снежня 1950 г. ігісала і мясцовая газета “Мінская праўда”, першы нумар якой выйшаў за месяц да гэтага. Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы ў ёй на дзвюх старонках было
    438 СБ. 26.12.1948. № 256. С. 2.
    апісана адрозненне паміж “новым, савецкім Мінскам” і “старым, дарэвалюцыйным Мінскам”439.
    Насуперак гэтым аптымістычным сцвярджэнням праверка, праведзеная па даручэнні намесніка старшыні Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета і кіраўніка планава-фінансавага і гандлёвага аддзела Мінскага партыйнага камітэта ў траўні 1952 г. з мэтай параўнаць забеспячэнне насельніцтва ў міжваенны перыяд з перыядам аднаўлення горада, паказала, што “новы Мінск” у параўнанні са “старым” выйграваў толькі ў галіне інфраструктуры (водазабеспячэнне, каналізацыя, грамадскі транспарт). Што тычыцца медыцынскага абслугоўвання (бальніцы), грамадскай гігіены (лазні, пральні), магчымасцяў пакупак (крамы, кафэ), дашкольных устаноў (яслі, дзіцячыя сады), а таксама прапаноў у галіне культуры і адпачынку (тэатр, кіно, клубы), то “стары Менск” апынуўся тут у болып выгадным становішчы (табліца 4). Такім чынам, не былі створаны перадумовы для забеспячэння насельніцтва вялікага горада.
    Табліца 4. Вытворчыя магутнасці ўстаноў інфрастуктуры і сферы абслугоўвання ў Мінску ў 1940-1951 гг.
    Установы інфрастуктуры / сферы паслуг
    1940
    1946
    1950
    1951
    Водаправод
    Аб’ём (у тыс. куб.м/дзень)
    35,3
    15,1
    34,46
    37,6
    Даўжыня сеткі (у км)
    107,6
    100,0
    120,4
    127,4
    Гадавы расход (у тыс. куб. м)
    10250
    5043
    11789,3
    12854
    Каналізацыя
    Даўжыня сеткі (у км)
    42,2
    40,3
    51,6
    56,7
    Платны прыём сцёкавых вод (у тыс. куб. м)
    4762,6
    1567
    5721,1
    7279
    Трамвай
    — працягласць ліній (у км)
    36,9
    14
    38
    38
    Вагоны
    71
    14
    78
    78
    Пасажыры
    48268
    3200
    37761,3
    37972
    Аўтобусы
    — Колькасць
    
    17
    82
    140
    — Таксі (легкавыя аўтамабілі)
    —
    4
    51
    99
    Таксі (грузавыя аўтамабілі)
    —
    
    7
    7
    Пасажыры
    -
    -
    6547,4
    12076.3
    439 МП. 2.12.1950. № 22. С. 2-3.
    Установы інфрастуктуры / сферы паслуг
    1940
    1946
    1950
    1951
    Бальніцы
    — Колькасць
    14
    7
    11
    11
    Колькасць ложкамесцаў
    2925
    1885
    2730
    2830
    Дзіцячыя садкі
    — Колькасць
    83
    18
    32
    36
    Колькасць месцаў
    5000
    1545
    2460
    2770
    Яслі
    — Колькасць
    49
    11
    17
    17
    — Колькасць месцаў
    2792
    705
    1245
    1270
    Лазні
    — Колькасць
    6
    4
    4
    4
    — Колькасць месцаў
    801
    445
    694
    694
    — Наведвальнікі
    1714400
    978500
    1885300
    2026900
    Пральні
    — Колькасць
    1
    -
    1
    1
    Магутнасць (у кг)
    2864
    —
    500
    500
    — Прыёмка бялізны (у кг)
    1122
    -
    263,7
    367,2
    Тэатры
    — Колькасць
    5
    1
    4
    4
    — Колькасць месцаў
    3455
    670
    3140
    3140
    Кінатэатры
    — Колькасць
    8
    3
    3
    4
    Колькасць месцаў
    4573
    935
    1661
    1661
    — Клубы
    26
    8
    17
    23
    Крыніца: ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 53, арк. 1—3.
    Акрамя таго, у першыя пасляваенныя гады не былі ўрэгуляваны пытанні па падтрыманні чысціні і парадку. У сувязі з тым, што не была наладжана ўборка горада, 27 красавіка 1947 г. “Советская Белоруссня” абвінаваціла гарадскі Савет у тым, што ён займаецца “грандыёзнымі планамі па аднаўленні” і пры гэтым пакідае без увагі “штодзённыя патрэбы”. 3 надыходам адлігі з-пад снегу паўсюдна выступілі бруд і смецце. Некаторыя тратуары і двары былі так забруджаныя, што па іх проста немагчыма было прайсці. He хапала тратуараў і асфальтаваных вуліц. Асвятленне горада было абмежавана з самага пачатку: пры патрэбе 5 тыс. вулічных ліхтароў устанавілі толькі 200. Акрамя таго, арыентаванне ў горадзе ўскладнялася адсутнасцю таблічак з назвамі вуліц і нумароў дамоў. Забеспячэнне вадой было таксама праблематычным. 3-за малой колькасці водаправодных калонак грамадскага