Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
395	НАРБ, ф. 780, воп. 1, спр. 5, арк. 7-8, 9 (дадатак), а таксама арк. 13-14, 15 (дадатак); ф. 781, воп. 1, спр. 3, арк. 12-12адв. Пар.: Hilger A. Deutsche Kriegsgefangene in der Sowjetunion, 1941-1956. Kriegsgefangenenpolitik, Lageralltag und Erinnerung. Essen, 2000.
39e	1 чэрвеня 1946 г. прадпрыемствы павінны былі дзесяці беларускім лагерам 18 858 000 руб.; доўг мінскаму лагеру № 168 налічваў 6 536 000 руб. Пар.: даклад Міністэрства ўн>траных спраў ад 3 сакавіка 1946 г. АМУС, ф. 50, воп. 2, спр. 21, арк. 84—87.
іх хваробай або тым, што яны занятыя на іншай працы397. Паводле справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў ад 3 траўня 1946 г. аб выкарыстанні ваеннапалонных у першым квартале 1946 г., працоўны патэнцыял быў выкарыстаны толькі на 65,2%: 55,3% былі занятыя на прадпрыемствах, 7,9% — на ўнутрылагернай працы і ў эканамічнай службе, 1,6% — у ахове і 0,4% — у вытворчасці прадметаў спажывання. Астатнія 26,8% складалі інваліды і хворыя, 8% ваеннапалонных адносіліся да нявызначанай групы, за якой, магчыма, стаялі афіцыйна вызваленыя ад працы афіцэры398.
Абыходжанне з ваеннапалоннымі павінна было быць дэ-юрэ гуманным. У сувязі з гэтым 18 снежня 1945 г. намеснік Народнага камісара па жыллёвым будаўніцгве заявіў, што ваеннапалонныя павінны разглядацца як жаданая рабочая сіла і выкарыстоўвацца ў інтарэсах выканання працоўнай нормы399. Для павышэння прадуктыўнасці гграцы брыгад з ваеннапалонных 21 траўня 1946 г. ЦК КП(б)Б даў указанне прарабам і дырэктарам заводаў арганізаваць па месцы працы дадатковае гарачае харчаванне, продаж тытунёвых вырабаў і прадметаў першай неабходнасці400. Відавочна, што ахова ваеннапалонных спачатку была слабой. 15 сакавіка 1946 г. кіраўнік лагернага аддзялення № 12, якое знаходзілася ў падпарадкаванні галоўнага лагера № 168, інфармаваў кіраўніка Упраўлення па аднаўленні Мінска М. Ляванава, што суправаджэнне ваеннапалонных на прапу не можа адбывацца толькі адным нарадам ад прадпрыемстваў, таму за кошт ведамства Ляванава неабходна наняць дадатковых ахоўнікаў401. Сапраўды, да восені 1946 г. Упраўленне па аднаўленні Мінска дапускала наяўнасць невялікай колькасці груп неахоўных ваеннапалонных. Вялікі розгалас атрымалі ўцёкі дзесяці ваеннапалонных, якія гграцавалі на нарыхтоўцы дроў за 30-35 км ад
387	ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 62, арк. 71/72; НАРБ, ф. 4, воп. 29, спр. 331, арк. 59-61, воп. 61, спр. 271, арк. 11-15. 3 65 296 ваеннапалонных БССР да 30 красавіка 1946 г. адна трэцяя была непрацаздольная па стане здароўя: 4550 чалавек знаходзіліся ў лазарэце, 16 685 у санітарных аддзяленнях. У галоўным мінскім лагеры № 168 налічвалася 22 594 ваеннапалонных, з іх у лазарэце — 1850, у санітарных аддзяленнях 4538. НАРБ, ф. 4, воп. 29, спр. 331, арк. 35.
398	АМУС, ф. 50, воп. 2, спр. 21, арк. 84—87.
399	НАРБ, ф. 781, воп. 1, спр. 3, арк. 64—65.
400	НАРБ, ф. 4, воп. 61, спр. 271, арк. 11—15; ф. 781, воп. 1, спр. 4, арк. 19— 22.
401	НАРБ, ф. 781, воп. 1, спр. 6, арк. 50.
Мінска і дастаўлялі іх у горад402. Для павышэння прадукцыйнасці працы і ўзмацнення кантролю над ваеннапалоннымі ў распараджэнні Савета Міністраў БССР ад 10 красавіка 1947 г. гаварылася пра стварэнне “нармальных умоў жыцця”: забеспячэнне жылой плошчай у памеры 2 кв. м на чалавека; на 15 ваеннапалонных адзін рукамыйнік; два разы на месяц павінны былі прывозіць паліва, тры разы на месяц мыць бялізну. Для больш эфектыўнага выкарыстання працоўнага часу адлегласць, якую ваеннапалонныя праходзілі пешшу да месца працы, скарачалася да 3 км. Для таго каб прадухіліць магчымасці ўцёкаў малых груп, працоўныя групы павялічылі да 75 чалавек403.
Пра напады населыгіцтва на ваеннапалонных у дакументах нічога не сказана. Наадварот, у адпаведнасці з лістом намесніка міністра ўнутраных спраў ад 17 верасня 1946 г., на некаторых аб’ектах Упраўлення па аднаўленні Мінска ваеннапалонныя былі задзейнічаны разам з мясцовымі жанчынамі. Гэта прывяло да ўзнікнення “інтымных сувязяў”404. 9 снежня 1946 г. намеснік міністра жыллёвага будаўніцтва далажыў, што як абслуговы персанал, так і ваеннапалонныя лагернага аддзялення № 20 (Акадэмія навук) жывуць разам у невыносных умовах405. Гэтыя прыклады пацвярджаюць: насельнііггва з ваеннапалоннымі знаходзіла аіульную мову. Відавочна, людзям было дастаткова, што здзейснілася адплата: у выніку паказальнага працэсу над 18 нямецкімі ваеннапалоннымі, які праходзіў у Мінску з 15 да 29 студзеня 1946 г., 30 студзеня на іпадроме ў прысутнасці 100 тыс. чалавек пакаралі смерцю 14 ваенных злачынцаў406.
402 НАРБ, ф. 781, воп. 1, спр. 5, арк. 72.
4оз ндрб ф 780, воп. 1, спр. 21, арк. 1-2.
404 Праўда, умовы жыцця ваеннапалонных падпадалі пад крытыку: старыя будынкі не маглі супрацьстаяць дрэннаму надвор'ю і ветру. Печы былі няспраўныя. He было ні санітарных памяшканняў, ні пральняў. 3-за адсутнасці транспартных сродкаў было немагчыма прывозіць неабходныя прадукты харчавання. НАРБ, ф. 780, воп. 1, спр. 16, арк. 162; ф. 781, воп. 1, спр. 5, арк. 72.
405 НАРБ. ф. 781, воп. 1. спр. 5, арк. 81.
40fi Шарков. Военнопленные... С. 139. Пар.: Messerschmidt М. Der Minsker ProzeB 1946. Gedanken zu emem sowjetischen Kriegsverbrechertribunal // Vernichtungskrieg. Verbrechen der Wehrmacht 1941-1944 /Hrsg. v. Heer H., Naumann K. Hamburg, 1995. S. 551—568; Zeidler M. Der Minsker KriegsverbrecherprozeB vom Januar 1946. Kritische Anmerkungen zu einem sowjetischen SchauprozeB gegen deutsche Kriegsgefangene // Vierteljahreshefte fur Zeitgeschichte. 2004. № 52. S. 211—244.
Падводзячы вынік, можна канстатаваць, што з прычыны недастатковай арганізацьгі і бюракратычных затрымак прыцягненне працоўнай сілы з шэрагаў мясцовага насельніцтва, іншагародніх спецыялістаў і ваеннапалонных не апраўдала чаканняў партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва. Маштаб гаротнага становішча адлюстроўваецца ў рэзалюцыі Савета Народных Камісараў БССР ад 25 жніўня 1945 г. Згодна з гэтай рэзалюцыяй, план па аднаўленні Мінска быў выкананы да 1 жніўня толькі на 10,4%У першым паўгоддзі 1945 г. ні адна “каробка” (так у народзе называлі выгаралыя дамы) не была адноўлена. Адказнасць за гэта ўсклалі на мясцовыя ўстановы і арганізацыі: а) Выканаўчы камітэт гарадскога Савета выкарыстаў сродкі на будаўніптва не па прызначэнні і займаўся толькі “каробкамі”, якія, паводле Генеральнага плана, падлягалі зносу; б) Упраўленне па здабычы дрэва (“Главснаблес”) выдала будаўнічы матэрыял у недастатковай колькасці і нерацыянальна яго размеркавала; в) Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) не забяспечыў для аднаўленчых работ запланаваныя 6 тыс. ваеннапалонных; г) Народны камісарыят па жыллёвым будаўніцгве выкарыстоўваў не па профілі 3800 набраных з правінцыі рабочых407. Пра тое, як недахоп персаналу і матэрыялаў адбіўся на працы Упраўлення па аднаўленні Мінска, можна меркаваць па справаздачы Ляванава ад 6 кастрычніка 1945 г. У ім Ляванаў звярнуў увагу на тое, што яго ведамства не можа выканаць план, бо толькі 4% ваеннапалонных валодалі будаўнічай справай. 3 5270 ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў Мінскім лагеры № 168, толькі 4 тыс. былі працаздольнымі. 3 іх толькі 487 чалавек, а не 1500, як было прадугледжана, валодалі будаўнічымі спецыяльнасцямі. Такім чынам, пры патрэбе ў 2870 спецыялістаў было 790 (табліца 2). 3 прычыны гэтага Упраўленне па аднаўленні Мінска паспрабавала павялічыць колькасць працоўных за кошт людзей, якія толькі пачыналі асвойваць прафесіі 211 цывільных асоб і 380 ваеннапалонных. Далей Ляванаў паспрабаваў выразна паказаць, што з неабходнай для працы тэхнікі ў наяўнаспі мелася толькі невялікая колькасць (табліца З)408. Паводле яго звестак, аднаўленне сталіцы, якое прапаганда апісвала як грандыёзнае, грунтавалася на ручной працы некваліфікаванай рабочай сілы.
407 Замест прадугледжаных 80 чалавек кіраўнічы персанал налічваў толькі 50. НАРБ, ф. 781, воп. 2, спр. 5, арк. 37—43.
408 НАРБ. ф. 780, воп. 1, спр. 3, арк. 103-120.
Табліца 2. Рабочыя Упраўлення па аднаўленні Мінска на 6 кастрычніка 1945 г.
Прафесіі
Патрэба
Колькасць занятых
У працэсе атрымання адукацыі



Добраахвотнікі
Выеннапалонныя
Цесляры
700
351
22
300
Каменшчыкі
400
118
13
50
Бетоншчыкі
50
13
13
—
Пячнікі
100
15
7
-
Сталяры
300
65
36
10
Тынкоўшчыкі
500
67
48
10
Маляры
500
72
-
-
С'трахары
60
6
10
10
Паркетчыкі
40
—
2
—
Арматуршчыкі
20
—
—
—
Слесары
200
83
7
-
Вярстоўнікі
—
—
13
—
Вадзіцелі


38

Электраманцёры


2

Усяго
2870
790
211
380
Крыніца: НАРБ, ф. 690, воп. 3, спр. 132, арк. 392.
Табліца 3. Матэрыяльная частка Упраўлення па аднаўленні Мінска на 6 кастрычніка 1945 г.

Патрэба
Наяўнасць
Металаапрацоўчыя станкі
126
26
Дрэваапрацоўчыя станкі
118
30
Драўляныя рамы
10
4
Ручныя лябёдкі
40
3
Механічныя лябёдкі
80
8
Маторы
300
85
Камняломкі
6
1
Транспарцёрныя стужкі
30
3
Трэйлеры маторнага паліва
6
1
Сартавальныя машыны
8
-
Механічныя варштаты для ўсталявання калоды
12
1
Кампрэсары
10
—
Каляровая лесвічная клетка
50
5
Каляровы рашпіль
5
—
Вежавыя краны
100
4
Крыніца: НАРБ, ф. 690, воп. 3, спр. 132, арк. 392.
Гэтае катастрафічнае становішча спачатку шякім чынам не мянялася. У лютым 1946 г. кіраўнік Упраўлення па аднаўленні Мінска М. Ляванаў інфармаваў старшыню Дзяржплана I. Л. Чорнага аб разыходжанні паміж патрэбамі і наяўнасцю: а) план прадугледжваў прыцягненне 6 тыс. ваеннапалонных, на самай справе на працу з’явілася толькі 1200-1600 чалавек; б) патрэба ў добраахвотнай рабочай сіле з Мінска складала 2 тыс. чалавек, рэальная колькасць добраахвотнікаў у сталіцы не перавышала 600 чалавек; в) рэкрутаванне з правінцыі павінна было ахатць 3 тыс. будаўнікоў, рэальна завербавалі толькі 402 чалавекі, у болыпасці некваліфікаваных жанчын. Пасля таго як з кастрычніка была прыпынена пастаўка матэрыялаў, працавалі выключна ўручную409. Скаргі Ляванава былі пачутыя, калі 6 траўня 1946 г. ЦК КП(б)Б і CM БССР пацвердзілі, пгго колькасць цывільных асоб, неабходных для аднаўлення, складае 9 тыс. чалавек, і адначасова распарадзіліся правесці арганізаваную вярбоўку 7 тыс. будаўнікоў з правінцыі410. Пра наслупствы названай меры ў дакументах нічога не сказана. Калі параўнаць гэтую пастанову з нерэальнымі планамі па прыцягненні працоўных з ліку ваеннапалонных, то можна выказаць здагадку. што справа зайшла ў тупік. Што тычыцца ваеннапалонных. то колькасць, запланаваная Упраўленнем па аднаўленні Мінска, а менавіта 6 тыс. чалавек, так і не была дасягнута: 30 красавіка 1946 г. у яго распараджэнні знаходзіліся 4250 ваеннапалонных411,14 жніўня 1946 г. іх колькасць складала толькі 34 00412. 12 чэрвеня 1947 г. мінскі лагер ваеннапалонных накіраваў для аднаўлення сталіцы са скарочанага на той момант кантынгенту, які складаў 4 тыс. чалавек, толькі 2600 ваеннапалонных, або 65-70% ад патрэбнай колькасці413.