Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
ўсе выступленні насілі аднолькавы характар. Таму склалася ўра-
жанне, што дакладчыкі самі не былі ўпэўнены ў тым, піто гаварылі.
Апрача таго, сацыяльна-палітычнае патрабаванне Хрушчова было недаацэнена. Замест таго каб думаць пра жыллё для сямей, планавальнікі горада сканцэнтраваліся на праблемах паркоўкі аўтамабіляў. ТТЛАНТД. ф. 68, воп. 1, спр. 148, арк. 1—9, тут арк. 4—6.
337 Любн Мннск, столнпу своей республнкн // СБ. 22.6.1958. № 144. С. 2.
тэктараў БССР ад 21 лістапада 1958 г. канстатавала той факт, што канцэпцыя панэльнага будаўніцтва рэалізоўвалася толькі часткова. У гэтай рэзалюцыі адзначалася, што ў Мшску існавалі толькі два панэльныя дамы. Нягледзячы на тое, што гаворка ішла пра амбітныя праекты, будаўнічая фаза расцягнулася болып чым на два гады, і ў 1958 г. у БССР не было пабудавана ніводнага панэльнага дома338. У рэчаіснасці мікрараён як горадабудаўнічая канцэпцыя быў рэалізаваны толькі ў 1960-я гг. Цяпер старшыня Камітэта па пытаннях будаўшіхгва БССР (Дзяржбуд) У. А. Кароль гаварыў, што “прыгажосць” сучасных гарадоў была вынікам не толькі параднага размяшчэння праспектаў і плошчаў, але перш за ўсё якасці частак горада, якія складаюцца з мікрараёнаў339.
в)	Урбаністычная настальгія і міф пра “горад-герой”
У архітэктурных дыскусіях 1960-х гг. абазначыўся паступовы пераход ад тэхналагічнай утопіі да ўрбаністычнай настальгіі. Тон быў зададзены двума момантамі: неабходнасцю завяршыць планаванне гарадской структуры, якое пачалося яшчэ ў перыяд пасляваеннага аднаўлення, і стрымліваннем бурнага росту насельніцтва ў ходзе індустрыялізацыі. У гэтай сувязі ключавымі элементамі гарадскога планавання сталі так званая “архітэктура малых формаў”, а таксама афармленне мікрараёнаў340. Архітэктары па-ранейшаму лічылі “прыгажосць” галоўнай рысай забудаванай прасторы. У той момант, калі нават пры выкарыстанні сродкаў “прагрэсу” гэтая мэта апынулася недасяжнай, патрабаванне “мастацтва” было зноў пастаўлена на парадак дня. У канчатковым рахунку дамінаванне функцыяналізму неаднаразова ставілася пад пытанне прыхаванымі зваротамі да традыцыі.
Напярэдадні XXII з’езда КПСС (кастрычнік 1961 г.), на якім абвясцілі новую партыйную праграму па будаўніцтве камуністычнага грамадства, было сфармулявана новае горадабудаўні-
388 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 167, арк. 169-179, тут арк. 173.
339 Король В. Проблемы градостропте.тіьства в Белорусснн // СБ. 10.1.1962. № 8. С. 3.
340 Пар.: рэзалюцыя VII канферэнцыі беларускіх архітэкгараў у траўні 1961 г. ЦЦАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 284, арк. 244—245. У час паседжання архітэктар Г. В. Сысоеў апісаў “новы напрамак” сваёй прафесіі. Павінен быў карыстацп,а попытам стыль, які вылучаўся сваёй “функцыянальнасцю” і “лагічнымі, канструктыўнымі і горадабудаўнічымі формамі”. Тамсама, арк. 2-8, тут арк. 3.
чае бачанне: Мінск як “горад сонца”341. Зыходзячы з новай партыйнай праграмы, Саюз архітэктараў БССР і Саюз мастакоў БССР прынялі агульную рэзалюцыю, у якой забудаванай прасторы прыпісвалася выхаваўчая функцыя. Згодна з гэтай рэзалюцыяй архітэктары і мастакі павінны былі сфармаваць эстэтычны густ рабочых і зрабіць умовы жыцця настолькі прыемнымі, наколькі гэта магчыма. “Аблічча сучаснага горада” павінна было знайсці сваё выражэнне ў “камфорце, архітэктуры малых формаў, азеляненні і дэкаратыўнасці пры афармленні інтэр’ераў жылых дамоў і грамадскіх будынкаў”342. Адпаведна характарыстыкай камуністычнага горада рабілася камфартабельнасць грамадскай і прыватнай прасторы.
Для вырашэння гэтай праблемы газета “Літаратура і мастацтва” запрасіла сваіх чьггачоў да дыскусіі на тэму аб “прыгажосці і мэтазгоднасці” ў архітэктуры і гарадскім будаўншдве. Да лютага 1963 г. газета атрымала шэраг водгукаў. У балыпыні выказвалася згода з тым, што рэканструкцыя Мінска ў пасляваенны перыяд мела шмат недахопаў, і з тым, што канцэпцыя рэпрэзентатыўнасці ансамбля ў цэнтры не павінна выконваць вырашальную ролю ў горадабудаўніцгве. Так, 12 кастрычніка 1962 г. архітэктар А. Таф выказаў меркаванне, што азнаменаваная манументалізмам фаза аднаўлення завершана. Замест гэтага ён паставіў на парадак дня стварэнне “горада новага тыпу”, у аснове якога ляжаць як сацыяльныя, так і эстэтычныя ідэі “горада камуністычнай будучыні”. Для рэалізацыі гэтай утотш праектавалыгікам горада неабходна было сканцэнтравацца на прынцыпе мікрараёна і пераадолець аднастайнасць у архітэктуры пры будаўніцтве панэльных дамоў. Гаворка ішла аб закладцы функцыянальнага горада. У процівагу гэтаму мастак-графік С. П. Герус 26 кастрычніка 1962 г. крытычна падышоў да абмеркавання гэтага пытання. Ен заявіў, што рашэнне аднавіць пасляваенны Мінск па прынцыпе Ленінграда — памылковае. У той час як Неўскі праспект — адлюстраванне спадчыны рускага класіцызму, Мінск — гэта “горад сучаснасці”, перагружаны архітэктурай XVIII і XIX ст. У гэтай сувязі Герус выказаўся за праект “сучаснасці”, аснова якога была закладзена яшчэ
341 Пар.: Кудннов М. Город, распахнутый солнцу // СБ. 3.7.1960. № 155.
С. 2; Наша столнца II СБ. 10.6.1961. № 136. С. 4. Пар. таксама мастацкую апрацоўку гэтага матыву ў фотаальбоме і эсэ Артура Клінава: Горад СОНца. Візуальная паэма ў трох частках. Мінск, 2006; ён жа: Minsk. Sonnenstadt der Traume. Frankfurt am Main, 2006.
342 ЦЦАНТД, ф. 68, воп. 1, cnp. 186, арк. 5—14, тут арк. 5.
ў 1930-я гг. канструктывісцкімі будынкамі Лангбарда. Акрамя таго, мастак зазначыў: калі ён іуляе па праспекце Леніна, то ў яго ўзнікае тое ж пачуццё, пгто і пры праверцы сіудэнцкіх прац. Паўсюль відаць марнатраўства рэсурсаў. На яго думку, прыгажосць у архітэктуры. наадварот, вызначаецца “гармоніяй ліній”343. Аднак яго заклікі вярнуцца да ідэй авангарду не знашшгі прыхілыгікаў. У выніку пытанне сумяшчальнасці функцыяналізму і эстэтызму ў горадабудаўніцтве так і засталося адкрытым.
Моцнае разыходжанне паміж жаданым і рэчаіснасцю можна прасачыць на прыкладзе заюгіку, які з’явіўся ў “Советской Белорусснн” 11 траўня 1963 г. у загалоўку перадавога артыкула “Няхай прыгажэюць гарады’”. Прызнавалася, што гграстора горада ў многіх адносінах недасканалая. Выхад з цяжкага становішча рэдакцыя, відавочна, хацела знайсці ў прапановах жыхароў. Яна апелявала да патрыятызму, сцвярджаючы, што “родны горад” — гэта тое ж самае, што “бацькоўскі дом”. Толькі пры ўмове, калі горад “камфартабельны, чысты і прыгожы”, са “свежым паветрам, ясным святлом, свежай зелянінай”, у ім можна жыць “добра і з радасцю”344. За гэтым выказваннем можна ўбачыць прызнанне таго, што толькі частка гарадской прасторы была забяспечана інфраструкіурай і што паўсюдна адчуваліся недахопы ў грамадскай гігіене. Па пытанні “прыгажосці” 25 ліпеня 1963 г. Выканаўчы камітэт Мінскага гарадскога Савета ў пастанове аб мастацкім афармленні горада адзначаў, што на многіх вуліцах і плошчах яшчэ пануюць “дрэнны густ” і “элементы фармалізму”345. Праўда, пытанні
343 Пар.: Белагорцаў I. Прыгажосць і мэтазгоднасць // ЛМ. 5.10.1962. №80. С. 1-2;ТафА.Гарадыбудучагарастуцьсёння//ЛМ. 12.10.1962. № 82. С. 1, 4; 19.10.1962. № 84. С. 1, 4; Герус С. Ідучы па вуліцах Мінска... II ЛМ. 26.10.1962. № 86. С. 1; Юрэвіч У. Насустрач сонцу і паветру П ЛМ. 27.11.1962. № 95. С. 2, 4; Азгур 3. Архітэктар і мастак II ЛМ. 21.12.1962. № 102. С. 3; Міхед А. Адказнасць архітэктара IIЛМ. 8.2.1963. № 10. С. 1; Воінаў А., Кулін В. Наша кватэра сёння і заўтра // ЛМ. 8.2.1963. № 12. С. 1; Шаціла В. У Гарадку і іншых “глыбінь-гарадках” //ЛМ. 19.2.1963. № 15. С. 1; Філімонаў С. Частка вялікай архітэктуры Н ЛМ. 7.6.1963. № 46. С. 2.
344 Пусть хорошеют города! II СБ. 11.5.1963. № 109. С. 1.
345 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 258, арк. 47-49. Але з ажыццяўленнем прадпісання не ўсё было гладка. Так, 24 лістапада 1963 г. два архітэктары скардзіліся ў “Советской Белоруссян” на тое, што іх малыя архітэктурныя формы (фантан, вазы. рэклама, сметніцы і г. д.), зацверджаныя дзяржаўным будаўнічым упраўленнем (Дзяржбудам), не будуць ажыццёўлены. Занковнч В., Страховнч А. Малые формы н большне трудностн II СБ. 24.11.1963. № 276. С. 2.
архітэктуры для Мінскага праектнага інстытута сталі неактуальнымі. Замест гэтага ў “Советской Белорусснн” ад 24 жніўня 1963 г. М. Ф. Кудзінаў закрануў такія праблемы, як забруджванне паветра і вулічны шум, а галоўную праблему гарадскога планавання ён бачыў у суадносінах размяшчэння жылых раёнаў з размяшчэннем прамысловых прадпрыемстваў і пракладваннем праспектаў. Гарады, на яго думку, павінны былі ствараць перадумовы для духоўнага развіпдя чалавека346. Дзякуючы функцыяналізму планавальнік горада ператварыўся ў сапраўднага стратэга.
Што да рэальнага аблічча горада, то цікавасць уяўляюць выказванні I. В. Мядзведзева з нагоды прызначэння яго галоўным мастаком Упраўлення па справах архітэктуры Мінска 15 студзеня 1959 г. У першапачатковых накідах мемуараў Мядзведзеў характарызаваў знешняе аблічча Мінска пачатку 1960-х гг. як “правінцыйнае”. Паўсюдна панаваў “дрэнны густ”. У першую чаргу Мядзведзеў меў на ўвазе “архітэктуру малых формаў”, рэкламу і дошкі гонару347. Так, напрыклад, у сваім фотаальбоме Мядзведзеў змясціў рэкламу паветраных зносін, што была на даху дома на плошчы Перамогі (на яго думку — жахлівую), з партыйным лозунгам, які не меў да яе аніякага дачынення. Замест тавараў у вітрынах былі выстаўлены дрэнныя малюнкі. Кіёскі нагадвалі драўляныя будкі348. Каб выкрыць “беспрынцыповасць” і “адсутнасць мастацкага ўспрымання” ў адказных чыноўнікаў горада (г. зн. Упраўлення па справах архітэктуры), у канчатковым варыянце сваіх
346 Мінскпраект распрацаваў новы перспектыўны план з чатырох пунктаў: 1) з улікам таго, што рух у горадзе канцэнтраваўся на вузкіх вуліцах, неабходна было распрацаваць канцэпцыю хуткасных дарог з дапушчальнай хуткасцю 80 км/г; 2) зялёныя зоны павінны былі пашырыцца; 3) трэба было зрабіць падзел на зоны для жылля, працы і кіравання; 4) нарэшце, неабходна было арганізаваць грамадскія цэнтры ва ўсіх частках горада. Кудннов М. Мннск сегодня н завтра Н СБ. 24.8.1963. № 199. С. 2.
347 БДАНТД, ф. 177, воп. 1, спр. 91, без стар. “Советская Белоруссня” ад 27 верасня 1963 г. ганіла “дробязі” памылковага планавання, халатнасць і абыякавасць, якія абмяжоўвалі ўзровень жыцця насельніцтва. Культ асобы выканаў вялікую ролю пры аднаўленні Мінска. У выніку стаў пераважаць дробнабуржуазны густ, які аддаваў перавагу ўпрыгожванням. Сурскіій О. Чтобы было удобно, уютно, краснво. Несколько замечаннй о “мелочах”, которые вовсе не мелочн II СБ. 27.9.1963. № 228. С. 4.