Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
319 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 414, арк. 11.
320 Осмоловскяй М. С. Мпнск: Архіітекту’ра городов СССР. Москва, 1950; ён жа. Мпнск: Практнка советского градостронтельства. Мннск, 1952.
321 ЦДАНТД. ф. 68, воп. 1, спр. 107, арк. 2—9.
322 Воннов А., Егоров Ю. Фактам вопрекн... Н СБ. 24.5.1953. № 121.
С. 2—3. У лісце да кіраўніцтва Саюза архітэктараў БССР ад 12 чэрвеня 1953 г. Асмалоўскі скардзіцца на рэзкую крытыку і прыкладае абвяржэнне. ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 118, арк. 47. Пар.; Шэлестаў А. У крывым люстэрку. Пра кнігу М. С. Асмалоўскага “Мінск” II МІІ. 8.4.1953. № 70. С. 3.
323 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 117, арк. 240-241.
б)	“Вялікі пералом у будаўніцтве” і архітэктура
Выраз “вялікі пералом у будаўніцтве” ўяўляе сабой часта цытаваны топас, пры дапамозе якога маскоўская нарада будаўнікоў 1954 г. усё яшчэ характарызуецца як пераломны момант324. На самай справе змена горадабудаўнічага ўзору, якая звычайна прыпісваецца Хрушчову і звязваецца з працэсам дэсталінізацыі, адбывалася не імгненна, гэта быў працэс, які ахапіў дзесяцігоддзе з 1950 да 1960 г. У той перыяд у галіне гарадскога планавання адбылося зрушэнне акцэнту з агульнага ансамбля на жыллёвае пытанне і перспектывы з цэнтра на мікрараён. У будаўнічай практыцы гэта азначала паступовую замену індывідуальных планаў на стандартызаваныя праекты, г. зн. пераход ад жылых палацаў для прывілеяваных да панэльных будынкаў для мас. Незвычайным для названага дзесяцігоддзя стала тое, што ўслед за зніжэннем гграфесіяналізму архітэктараў згасла і дыскусія пра горадабудаўніцтва. Характэрны ў гэтым выпадку і той факт, што паняцце “сацыялістычны горад” з’явілася ў перыядычных выданнях апошні раз у снежні 1950 г.: “Усё выразней вымалёўваецца гарманічны ансамбль новага, сапраўды сацыялістычнага горада”, — так гучала эўфемістычнае апісанне “новага Мінска” ў “Советской Белорусснн”325.
Аднак эстэтычныя прынцыпы ў пачатку 1950-х гг. яшчэ выконвалі важную ролю для архітэктараў Мінска. Гаворка ідзе пра перыяд часу, калі горад у працэсе аднаўлення знаходзіў свае контуры. У “Советской Белорусснн” ад 7 снежня 1952 г. са спасылкай на тагачасныя агульныя ансамблі з праспектаў, комплексаў будынкаў і грамадскіх месцаў галоўны архітэктар Мінска Л. П. Мацкевіч нават узвёў “прыгажосць” у ранг “закону савецкага горадабудаўніпдва”326. Але пытанні архітэктурнага стылю больш не абмяркоўваліся. Наадварот, кіраўнік Упраўлення па справах архітэкгуры У. А. Кароль апісваў у артыкуле ў “Советской Белорусснн” ад 25 верасня 1954 г. імкненне калег кіравапда мастацкімі меркаваннямі як “памылковую тэндэнцыю” апярэджваць сваім падпарадкаваннем указы зверху. Ен адзначаў, што тыя, каго турбуе “прыгажосць фасада” дома, наўрад ці будуць заклапочаны тым, якія кватэры знаходзяцца “за фасадам”. Гэ-
324 Пар.: ч. II. 1.
325 Кононова Н. Стронтелн нового Мннска II СБ. 16.12.1950. № 251. С. 2.
326 Мацкевпч Л. Город должен быть краснвым! // СБ. 7.12.1952. № 288.
С. 3.
тым самым Кароль упершыню выказаўся за дамінаванне зместу над формай327. У астатнім Упраўленне па справах архітэктуры ў пытанні “прыгажосці” лічыла неабходным працягваць дапаўняць гарадское аблічча так званай “архітэктурай малых формаў”. Мелася на ўвазе ўзвядзенне помнікаў, адкрыццё фантанаў і павільёнаў, пра што згадаў намеснік Караля В. I. Гусеў 27 лістапада 1954 г. у газеце “Мінская праўда”328.
У снежні 1954 г. з паведамленняў прэсы беларускія архітэктары даведаліся пра тое, што маскоўская нарада будаўнікоў паставіла пад пытанне іх працу, а Хрушчоў кпіў з іх прафесіі329, але ніякай рэакцыі не было. Hi ў прэсе, ні ў дакументах Упраўлення па справах архітэктуры і Саюза архітэктараў няма выказванняў на гэтую тэму. Дакументы пакідаюць уражанне, што менавіта напярэдадні працэсу дэсталінізацыі для архітэктараў надышоў “ледніковы перыяд”, які перажывалі прадстаўнікі іншых абласцей культуры ў часы жданаўшчыны330. Прайшло паўгода да таго моманту, як рашэнні маскоўскай нарады атрымалі ўхвалу ў Мінску. У рэзалюцыі, прынятай Саюзам архітэктараў БССР на V канферэнцыі 10—11 чэрвеня 1955 г., было вырашана адмовіцца як ад выкарыстання ўпрыгожванняў, так і ад манументальнасці. У будучыні неабходна было імкнуцца да дамінавання тыпавых праектаў і да індустрыялізацыі будаўнічай галіны331. Такім чынам, Саюз архітэктараў апярэдзіў пастановы Цэнтральнага Камітэта КПСС і Савета Міністраў СССР, прынятыя ў жніўні і лістападзе 1955 г., якімі Хрушчоў надаў законную сілу сваёй новай будаўнічай палітыцы332.
Усё гэта было зацверджана загадам ад 21 лістапада 1955 г. “Пра адхіленне празмернасцяў у праектаванні і будаўншдве ў Бе-
327 Король В. Некоторые вопросы градостронтельства в Белорусснн II СБ. 25.9.1954. № 228. С. 2.
328 Гусеў В. Развіваць архітэктуру малых форм //МП. 27.11.1954. № 235. С. 3.
329 Пар.: Всесоюзное совеіцанне стронтелей П СБ. 1.12.1954. № 284. С. 1; 2.12.1954. № 285. С. 1; 5.12.1954. Na 288. С. 1; 8.12.1954. № 290. С. 1. Пар. таксама: МП. 1.12.1954. № 238. С. 1; 3.12.1954. № 239. С. 3; 8.12.1954. Na 243. С. 1; О шнроком внедреннн нндустрнальных методов, улучшеннн качества н сгшженпн стонмостн стронтельства. Речь товарніца Н. С. Хруіцева II СБ. 28.12.1954. № 307. С. 2—3; 29.12.1954. № 308. С. 2-3. Пар. таксама: МП. 29.12.1954. № 258. С. 2-4.
330 Пар.: ч. II. 1.
331 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 132, арк. 280—290.
332 Пар.: ч. II. 1.
ларускай ССР” Цэнтральнага Камітэта КПБ і Савета Міністраў БССР. Прычым упершыню ў пасляваенны час зайшла гаворка пра “лінію партыі і ўрада” ў галіне архітэктуры і гарадскога будаўніцтва: “У працах многіх архітэктараў і праектных арганізацый распаўсюдзіўся вонкава дэманстратыўны бок архітэктуры, для якога характэрна вялікая колькасць празмернасцяў, што не адпавядае лініі партыі і ўрада ў пытаннях архітэктуры і будаўніцтва”. Гэтым выказваннем Цэнтральны Камітэт і Савет Міністраў дыстанцыяваліся ад “сацыялістычнага рэалізму”. Адказнасць за прысутнасць неакласіцызму ў архітэктуры сталіцы была ўскладзена на кіраўнікоў Упраўлення па справах архітэктуры і Саюза архітэктараў, а таксама на галоўнага архітэктара Мінска333. 3 гэтай нагоды 23 лістапада 1955 г. у Мінску сабраліся архітэктары і інжынеры праектных арганізацый, каб заняцца самакрытыкай і падпарадкавацца новай лініі партыі334. Нягледзячы на тое, што паняцце “тэхніка” стала чароўным словам у будаўніцтве. у “Советской Белорусснн” ад 13 лістапада 1955 г. Савет Міністраў БССР і ЦК КПБ абвясцілі конкурс на самы прыгожы горад. Пры гэтым панявде “прыгажосць” адносілася з дадзенага моманту не да архітэктуры, а да інфраструктуры335. У гэтым жа духу перадавы артыкул у “Советской Белорусснп” ад 8 снежня 1955 г. пад назвай “Ліквідацыя празмернасцяў пры праектаванні і будаўніцтве” абагульніў вынікі II Усесаюзнага з’езда архітэктараў у Маскве: для савецкай архітэктуры характэрны “простасць і строгасць формаў” і “эканомія пры прыняцці рашэнняў”. Адзначалася, што знешняя прыгажосць павінна быць да-
333 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 1053, арк. 7-16, цытата, арк. 1, 8. 10 лістапада 1955 г. “Советская Белоруссня” апублікавала пастанову ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР “Об устраненнн нзбытков прн проектнрованнн н строіітельстве”, a 12 лістапада 1955 г. у гэтай жа газеце быў змепгчаны матэрыял, дзе гаварылася, пгго беларускія архітэктары і будаўнікі далучыліся да маскоўскай дырэктывы. Постановленне Центрального Комнтета КПСС н Совета Мннястров СССР. 06 устраненнн нзлншеств в проектнрованіін н стронтельстве IIСБ. 10.11.1955. № 266. С. 2; Устраннть нзлншества в проектнровання н строптельстве. Архнтекторы н стронтелн республнкн одобряют постановленне Центрального Комнтета КПСС н Совета Мнннстров СССРIIСБ. 12.11.1955. № 268. С. 1.
334 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 134. Пар. таксама: Сход архітэктараў Мінска//МП. 25.11.1955. № 232. С. 3.
335 О соцналнстнческом соревнованнн городов республнкн за лучшее проведенне работ по стронтельству, благоустройству н наведенню в ннх саннтарного порядка II СБ. 13.11.1955. Na 269. С. 1.
сягнута не дзякуючы ўпрыгожванню, аздабленню або дэкарацьгі, а дзякуючы адпаведным прапорцыям і матэрыялам, а таксама канструкцый336. Пры гэтым “прыгажосць” азначала цяпер не эстэтыку ансамбля, а функцыянальнасць горада.
У другой палове 1950-х гг. у гарадскім будаўніцтве надышоў пераходны перыяд, калі мінскія архітэктары ўстрымліваліся ад выказванняў. Нягледзячы на тое, што будаўнічая нарада 1954 г. абвясціла змену парадыгмы ў галіне будаўніпдва, у беларускай сталіцы да канца 1950-х гг. быў узведзены шэраг будынкаў, заснаваных на індывідуальных праектах (у прыватнасці, рэпрэзентатыўныя дамы на плошчы Перамогі пабудаваны ў 1958 г.), дзякуючы чаму горад набываў сваё аблічча. Якія ілюзй былі звязаны з гэтымі праектамі, можна зразумець па ўражанні ад наведвання Мінска, выказанае ў прамове перад выбаршчыкамі Калінінскага раёна Масквы 14 сакавіка 1958 г. не кім іншым, як самім Хрушчовым: “Калі праязджаеш па галоўнай вуліцы Мінска, то ствараецца ўражанне, быццам знаходзішся на Неўскім праспекце”. Варта заўважыць, што неакласіцызм мінскай архітэктуры адпавядаў густу Хрушчова і не разглядаўся ім як дэкаратыўная празмернасць337. Паказальна, што гэтае выказванне было працытавана ў “Советской Белорусснн” 16 сакавіка 1958 г., у дзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР, у артыкуле, які запачаткаваў кампанію пад дэвізам “Любі Мінск, сталіцу сваёй рэспублікі”.
Факгычна аблічча горада, якога дамагаліся ў пасляваенных планах, на справе пакутавала ад таго, што важныя элементы гарадскога ансамбля заставаліся незавершанымі, як, напрыклад, Цэнтральная плоіпча, аформленая толькі помнікам Сталіну. Нават праграма па будаўніцгве жылля 1957 г. не прывяла да пераважнага будаўніцтва панэльных будынкаў. Рэзалюцыя VI канферэнцьгі Саюза архі-
330 Устраннть нзлншества в проектнрованнн н стронтельстве II СБ.
8.12.1955. № 288. С. 1. Пар. таксама паведамленне кангрзса: II Все-
союзный сьезд советскнх архятекторов Н СБ. 2.12.1955. № 285. С. 1. На сходзе архітэктараў і інжынераў г. Мінска былі скептычна разгледжаны вынікі II Усесаюзнай канферэнцыі. Прадстаўнік спецуп-
раўлення Беларускай ваеннай акругі М. I. Нікіценка зазначыў, што