Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
348 Медведев Н. В. Творческяй отчёт о работе по архіітектурно-художественному оформленню г. Мннска за 1959—1967 г. IIЦДАНТД, ф. 177, воп. 1, спр. 91.
успамінаў ён апісаў анекдатычны выпадак, які адбыўся з ім. Неўзабаве пасля прызначэння на пасаду ён атрымаў заказ ад Мінгарвыканкама перарабіць шыльду на ігіўным ларку літаральна за некалькі метраў ад абеліска на плошчы Перамогі (на шыльдзе былі намаляваныя заяц і вожык)349. Пра ўрбаністычнасць у сэнсе ўпрыгожання горада да святаў, прапаганды / рэкламы, а таксама дэкору / дызайну нават не ішла гаворка. Адзін маскоўскі мастак пад час візіту ў 1963 г. (магчыма, маецца на ўвазе галоўны мастак Масквы М. П. Ладур) абразіў беларускую сталіцу, сказаўшы, пгго “Мінск як быў вёскай, так і застаўся”350.
На гэтым фоне ў другой палове 1960-х гг. у будаўнічай палітыцы адбылася рэабілітацыя мастацгва (эстэтызму). Змена тэндэнцыі развіодя пазначылася ўжо 13 лістапада 1965 г., калі ў “Советской Белоруссші” было апублікавана інтэрв’ю з намеснікам Старшьгні Савета Міністраў СССР і старшынёй Дзяржаўнага камітэта па справах будаўнііггва СССР (Цзяржбуд) I. Т. Новікавым. Новікаў наракаў на тое, піто ўзровень архітэкіуры не адпавядае нарастальным патрэбам сацыялістычнага грамадства. “Пагоня за эканоміяй” выклікала ў дойлідаў грэбаванне патрэбай населышггва ў камфортным жыллі361. Тым самым упершыню ў БССР слоган эры Хрушчова “будаваць лепш, хутчэй, танней” быў пастаўлены пад сумнеў, і зноў стала запатрабаваная крэатыўнасць архітэктараў. Пазней, на IX з’ездзе беларускіх архітэкгараў, які адбыўся 5 чэрвеня, галоўны архітэкгар Мінска A. I. Наканечны звярнуў уваіу на тое, што з’яўленне аднастайных жылых раёнаў у беларускай сталіцы звязана з тым, што пачынаючы з 1953 г. бюджэт на праектныя працы быў скарочаны з 180 000 да 46 000 рублёў. “Пагоня за зніжэннем выдаткаў на будаўншгва” прывяла да частковага пагаршэння якасці эксплуатацыі жылля. Наканечны прыйшоў да наступнай высновы: ‘ Архітэктура і будаўнічая справа... перасталі быць мастацтвам у поўным сэнсе гэтага слова”352. Такім чынам, ён адмовіўся ад канцэпцыі мікрараёна, які складаўся з пяціпавярховых панэльных дамоў.
Супярэчнасці ў канцэпцьгі планавання “сацыялістычнага горада” былі яшчэ раз адзначаны на адной з закрытых нарад ЦК КПБ 30 траўня 1967 г. Запрошаны эксперт, прадстаўнік ленінградскіх
349 Медведев II. В. Автобнографня. Годы жнзнн п творчества. Мннск, 1985 // ЦДАНТД, ф. 177, воп. 1, спр. 100, арк. 13.
350 Тамсама.
361 Архнтектура напшх городов н сёл// СБ. 13.11.1965. № 268. С. 1.
352 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 225, арк. 45—66, тут арк. 51—54. цытата арк. 54.
гарадскіх архітэкгараў A. I. Навумаў прымусіў задумацца над тым, што з прьгчыны асаблівасцяў гістарычнага развіцця горад не мае “свайго аблічча”. Яго рэкамендацыі складаліся ў тым. каб выкарыстоўваць вялікія прасторы і дапоўніць гарызантальную будаўнічую кампазіцыю вертыкальнай. Відавочна, што па прыкладзе Масквы сілуэт горада неабходна было дапоўніць пэўнымі дамінантамі. Старшыня Дзяржбуда БССР У. А. Кароль, наадварот, нагадаў, што ў час аднаго з візітаў на Украіну Першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў убачыў у Кіеве “перспекгыву” для беларускай сталіцы. Па словах Машэрава, “на прыкладзе Кіева можна гаварыць пра нашу перспектыву, пра тое, што мы павінны рабіць”353. Выбар раскошнай кіеўскай вуліцы Крашчаціка — у якасці прыкладу для праспекта Леніна дэманструе тую адвольнасць, якая ляжала ў аснове горадабудаўнічага бачання Мінска.
Аднак крьггыка або сумненні з нагоды вынікаў работы па аднаўленні горада не маглі выказвацца адкрыта. Яшчэ да выхаду ў 1967 г. трэцяга нумара часопіса Саюза мастакоў СССР “Дэкаратыўнае мастаптва СССР”, прысвечанага беларускаму мастацгву і падрыхтаванага работнікамі Маскоўскага інстытута мастапдвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, сакратар ЦК КПБ С. А. Пілатовіч напісаў на яго рэцэнзію. Галоўная выснова была ў тым, пгго запланаваныя артыкулы ўтрымліваюць памылкі і тэндэнцыйныя сцверджанні. У “Нататках рэдактара” М. П. Ладур называў дваццатыя гады “залатым векам мастапдва”. У артыкуле “Мінск шукае свой твар” Ю. Гярчук прадузята заявіў, што ён не ўбачыў у абліччы беларускай сталіцы нічога, акрамя “атрыбутаў класікі” і “безгусгоўных і грувасткіх калон”. Аўтар сцвярджаў, што “Мінск пасляваеннага часу будаваўся не як горад для людзей, а як помнік перамогі”. Праспект Леніна аўтар характарызаваў як “адзіную ў сваім родзе трыўмфальную дарогу, увянчаную грувасткім помнікам-абеліскам у цэнтры Круглай плошчы”. Пілатовіч палічыў гэтае выказванне прыніжальным і абразлівым, бо абеліск Перамогі быў сімвалам “мужнасці і гераізму” савецкага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Адзінай светлай плямай у Мінску, на думку Герчука, быў кафедральны сабор XVII ст. Зыходзячы з гэтага, Пілатовіч не рэкамендаваў нумар да друку354. Таму трэці нумар “Дэкаратыўнага мастацгва” выйшаў толькі як тэматычны зборнік “Фантастыка ў мастапдве”.
363 НАРБ, ф. 4, воп. 95, спр. 114, арк. 1-43, тут арк. 20, арк. 31-32 і арк. 36.
364 НАРБ, ф. 4, воп. 62, спр. 694, арк. 93-97. Вялікі дзякуй майму мінскаму калегу Захару Шыбеку за ўказанне на гэтую крыніцу.
У сувязі з правядзеннем конкурсу на афармленне цэнтра і ў рамках усесаюзнай ініцыятывы па захаванні архітэкіурных помнікаў у канцы 1960-х зноў заявілі пра сябе традыцыяналісты. 13 красавіка 1969 г. у газеце “Правда” мастацгвазнаўца 3. Пазняк і MacTax Л. Баразна загаварылі пра павагу да гістарычнай спадчыны пры афармленні цэнтра Мінска. У якасці прыкладу яны разгледзелі выставу конкурсных работ, якая адбылася ў снежні 1968 г. у Палацы прафсаюзаў. У праектах прасочвалася як сляпое перайманне функцыяналізму, так і грэбаванне традыцыяй355. 27 траўня 1969 г. ад імя Таварыства па ахове помнікаў доктар мастацтвазнаўства М. С. Кацар, кандыдат гістарычных навук і старшыня секцьгі па гістарычных і археалагічных помніках У. Д. Будзько, а таксама кандыдат мастаіггвазнаўства Л. М. Дробаў і вядучы супрацоўнік Мастацкага музея Э. I. Вецер звярнуліся з лістом на імя Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава. Яны паведамлялі: нягледзячы на тое, што загаданае законам узгадненне з прэзідыумам Таварыства па ахове помнікаў так і не было выканана, кіраўніцгва Мінскага праектнага інстытута (Мінскпраекг) пачало знос будынкаў канца ХУІІІ пачатку XIX ст. па вуліцы Няміга356. Дзеянні праектнага інстытута, аднак, былі апраўданы афіцыйнай паперай ад 18 чэрвеня 1969 г., накіраванай старшынёй Мінгарвыканкама М. В. Кавалёвым Таварыству па ахове помнікаў і Цэнтральнаму Камітэту. Кавалёў звярнуў увагу на тое. што ва ўсіх Генеральных планах вуліцы Нямізе была прапісана функцыя галоўнай вуліцы для скразнога руху. Пры правядзенні конкурсу па афармленні цэнтра горада такое разуменне падзяліла і журы. Зыходзячы з гэтага, захаванне старых пабудоў па вуліцы Няміга было як непажаданым, так і немагчымым. У якасці кампенсацыі Мінгарвыканкам даручыў Мінскпраекту паклапаціцца пра захаванне будынкаў па вуліцах Астроўскага, Інтэрнацыянальнай і Рэвалюцыйнай, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, у “рамках мэтазгоднага і найболып эфектыўнага афармлення новага цэнтра беларускай сталіцы”357. У дадатак да вышэйназваных аргументаў у лісце ад 9 ліпеня 1969 г., адрасаваным Таварыству па ахове помнікаў і ЦК КПБ, старшыня Дзяржбуда У. А. Кароль заявіў пра немагчымасць правядзення падземных работ пад час пракладкі вуліцы, бо рака Няміга працякае па жалезабетоннай трубе пад
356 Позняк 3., Борозна Л. Заботясь о будуіцем // Правда. 13.4.1969. № 103. С. 3.
368 НАРБ, ф. 4, воп. 97, спр. 270, арк. 1-2.
357 Тамсама, арк. 5—6.
дарожным пакрыццём. Аднак ён бачыў неабходнасць захаваць “фрагменты старога горада” ў раёнах, згаданых Кавалёвым358. На падставе гэтых гграпаноў 14 ліпеня 1969 г. загадчык аддзела па будаўніцтве і камунальнай гаспадарцы ЦК КПБ Ю. Колакалаў параіў Першаму сакратару П. М. Машэраву закрыць справу359.
3 пачатку 1970-х гг. зноў сталі выказвацца думкі пра заняпад беларускай архітэктуры. Так, 5—6 кастрычніка 1970 г. на X з’ездзе беларускіх архітэктараў Л. М. Левін нагадаў пра дух 1920-х гг., які вызначаў не толькі “форму”, але і “змест” праектаў360. Старшыня Саюза мастакоў В. А. Грамыка, маючы на ўвазе аднастайнасць архітэктуры, выказаў шкадаванне, што ў Мінску няма галоўнага мастака. Пры гэтым ён зноў звярнуўся да ідэі цэласнага ансамбля, які быў характэрны для “сацыялістычнага горада”: “Горад — гэта грандыёзны твор мастацтва, які сваёй магутнасцю выклікае пачуццё вялікага эстэтычнага задавальнення, духоўнага прарыву. I менавіта такім і павінен быць сацыялістычны горад”361. Нягледзячы на рэзкія выступленні некаторых дэлегатаў, Саюз архітэктараў пакорліва змірыўся з сітуацыяй. У сваёй рэзалюцыі ён толькі мог прызнаць правал у галіне гарадскога і рэгіянальнага планавання і туманна згадаць “павышэнне якасці архітэктуры і будаўніцтва”362. У архітэктуры 1970-х гг. праглядаюцца спробы надаць жылым дамам і адміністрацыйным будынкам сучасны выгляд, каб такім чынам прыцягнуць да іх увагу і адцягнуць ад вартых жалю і аднастайных тыпавых праектаў 1960-х гг. Урэшце ўрбаністычная настальгія змагла рэалізавацца толькі ў 1980-я гг. пры правядзенні рэстаўрацьгі Траецкага прадмесця, якое прымыкае да цэнтра на паўночным захадзе і знаходзіцца на процілеглым беразе ракі Свіслач. Тут была створана музейная зона, якая складаецца з дамоў, збудаваных у стылі XIX ст., дзе размясціліся крамы і кафэ (іл. 14)зез.
Пасля адмовы ад утопіі пра “сацыялістычным горад” у другой палове 1960-х для стварэння новага міфа куды болып дзейснага, чым зварот да дарэвалюцыйнай спадчыны, стаў пад ем антыфашысцкіх і пацыфісцкіх настрояў. Праз дваццаць гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ЦК КПБ прыклаў усе нама-
368 Тамсама, арк. 7—8.
369 Тамсама, арк. 9.
360 ЦДАНТД. ф. 68, воп. 1, спр. 273, арк. 81—84.
361 Тамсама, арк. 95-104, цытата, арк. 104.
362 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 272, арк. 159—166, тут арк. 161.
363 Пар.: Траецкае прадмесце. Фотаальбом. 2-е выд. Мінск, 2001.
ганні, каб стварыць вобраз Беларусі — “партызанскай рэспублікі”. Рэзалюцыя ад 17 студзеня 1966 г. аб “увекавечанні гераічных подзвігаў савецкіх людзей” утрымлівала гграграму з чатырох пунктаў: 1) паглыбленае вывучэнне гісторыі Другой сусветнай вайны; 2) перанос музея Вялікай Айчыннай вайны з вуліцы Карла Маркса ў будынак на Цэнтральнай плошчы, які першапачаткова прадугледжваўся для Нацыянальнага музея; 3) усталяванне мемарыяльных дошак і помнікаў; 4) стварэнне ў Мінску манумента ў памяць пра загінулых салдатаў і партызанаў364.