Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
3 гэтага відаць, пгго такімі вынікамі работы Упраўленне па аднаўленні Мінска дыскрэдыгавала сябе ў вачах кіраўнічых дзяржаўных і партыйных інстанцый. Пры высвятленні абставінаў выявілася, што рэпутацыя кіраўнічага персаналу была пастаўлена пад сумнеў. 24 студзеня 1946 г. Народны камісар па дзяржаўньім кантролі I. П. Валошын праінфармаваў Старшыню СНК БССР і Першага сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнку аб выніках праверкі гаспадарчай дзейнасці Упраўлення па аднаўленні Мінска. Згодна з уласнымі дадзенымі, на 1 студзеня 1946 г. Упраўленне выканала
409 НАРБ, ф. 781, воп. 1, спр. 6, арк. 4—11.
41,1 НАРБ, ф. 781, воп. 1, спр. 4, арк. 12-14.
411 НАРБ, ф. 4, воп. 29, спр. 331, арк. 23—34.
412 НАРБ, ф. 780, воп. 1, спр. 13, арк. 20-21.
413 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 115, арк. 206-210.
план на 17,5%. На самай справе гэтая лічба складала толькі 15,6%. Да канца 1945 г. былі асвоены толькі 19,3% фінансавых сродкаў эканамічнага плана. Hi адзін з 43 аб’екгаў, аднаўленне якіх было запланавана, не быў завершаны. Адзінымі рэалізаванымі будаўнічымі аб’ектамі былі дамы для кіраўнікоў Упраўлення. 3-за адсутнасці інтэрнатаў рабочыя размяшчаліся ў грамадскіх будынках, якія падлягалі рамонту. У выніку да 20 лістапада 1945 г. заўчасна звольніліся 2995 чалавек, што склала 65,6% ад аіульнай колькасці працоўных грамадзян (4566), з іх 970 (21,2%) самавольна414. У адказ на гэта 4 красавіка 1946 г. міністр дзяржаўнага кантролю БССР вынес папярэджанне кіраўніпдву канторы па забеспячэнні і збыце Упраўлення па аднаўленні Мінска ў сувязі з безгаспадарчасцю і недахопамі ў бухгалтарскім уліку. У пададзеным 1 кастрычніка 1945 г. кіраўніком канторы і галоўным бухгалтарам інвентарным вопісам была паказана сума 448 861 руб., але пры наступнай рэвізіі, якую правяла Камісія па кантролі, была зафіксавана сума 657 783 руб. Акрамя таго, кіраўніка канторы і ўпаўнаважаных па ўборцы сена абвінавацілі ў тым, што ў адным выпадку на плошчы 90 га згніло сена, а ў іншым выпадку на плошчы 155 га сена не было ўлічана. Вінаватыя атрымалі вымовы і спагнанні415. 31 траўня 1946 г. газета “Звязда” абрынулася з крытыкай на Упраўленне па аднаўленні Мінска. Упраўленне не магло выканаць план і зацягвала здачу аб’ектаў ад квартала да квартала. Пры гэтым яно не асвойвала выдзеленыя фінансавыя сродкі і марнатраўна абьгходзілася з матэрыяламі. Штат адміністрацыі быў раздзьмуты да 364 чалавек. На чатыры-пяць будаўнікоў прыпадаў адзін службовец. Таму прыйшоў час пакласці канец безадказнасці і неарганізаванасці416. Кіраўтгік Упраўлення М. Ляванаў стаў ахвярай грамадскай крытыкі. 3 заключнай справаздачы намесніка міністра дзяржаўнага кантролю БССР У. П. Валахановіча ад 6 снежня відаць, пгго Ляванаў выкарыстаў службовае становішча для ўласнага ўзбагачэння417.
411 НАРВ, ф. 690. воп. 3, спр. 130. адзінаццаць непранумараваных ста-
ронак паміж арк. 1 і арк. 2.
415 НАРБ, ф. 690, воп. 3, спр. 129, арк. 2—3.
416 Вярхоўскі Г., Садоўская С. Парочны стыль работы. Аб дзейнасці ўпраў-
лення па аднаўленню горада Мінска II Звязда. 31.5.1946. № 107. С. 3.
41' Ляванава абвінавацілі ў прыватызацыі свайго службовага аўтамабіля “Аўды”, прывезенага з Германіі. Апрача таго, ён атрымаў ірошы ў памеры 2850 руб. на пераезд сваёй сям’і з трох чалавек, нягледзячы на тое, што ятгы не выязджалі з Масквы. I, нарэшце, ён выкарыстоўваў службовы аўтамабіль дая пер авозкі асабістых рэчаў у Маскву, у тым ліку дошак
для прыватнага гаража. НАРБ, ф. 690, воп. 3, спр. 131, арк. 135-139.
Са звальненнем Ляванава структурныя недахопы пры аднаўленні Мінска, натуральна, не маглі быць пераадолены. Грамадская крытыка не спынялася. 19 красавіка і 14 траўня 1947 г. “Советская Белоруссня” надрукавала крытычны матэрыял пра арганізацыю, узровень механізацыі і тэмп працы418.1 гэтыя папрокі былі абгрунтаванымі. Са справаздачы аддзела інфармацьгі. ЦК КП(б)Б вынікае, пгго ў першым паўгоддзі 1947 г. з вылучаных на аднаўленне Мінска 64 500 000 рублёў асвоілі толькі 14,2 млн. Гэта можна растлумачыць тым, пгго Упраўленню па аднаўленні Мінска даводзілася сутыкацца з недахопам персаналу і дэфіцытам матэрыялаў. У першай палове 1947 г. у распараджэнні Упраўлення знаходзілася толькі 63% ад патрэбнай колькасці рабочых, 28% вапны, 29% цэглы, 33% дрэва, а таксама 54% неабходнай колькасці цэменту. У гэтых умовах аддзел інфармацыі Цэнтральнага Камітэта ў якасці адзінага выйсця з сітуацьгі прапанаваў новую мабілізацыю насельнштва, што было раўназначна прызнанню няздольнасці кіраўшцтва419. Тым не менш, у наступныя гады асабовы склад Упраўлення па аднаўленні Мінска стабілізаваўся. Паводле агляднай справаздачы аддзела па будаўнііітве Мінскага гаркама КП(б)Б ад 17 лютага 1948 г., за перыяд з 1 студзеня 1946 г. да 1 снежня 1947 г. колькасць занятых павялічылася з 7065 чалавек да 22 540420.
Праблематычнымі па-ранейшаму заставаліся ўмовы жыцця будаўнікоў у сталіцы. 15 верасня 1949 г. міністр па жыллёвым і грамадзянскім будаўншдве БССР рэзка раскрыгыкаваў і асудзіў за “палітычнае неразуменне” і “злачынна-нядбалае стаўленне” кіраўнічыя колы будаўнічых арганізацый. Нікога не хвалявалі дрэнныя ўмовы жыцця рэкрутаваных з правінцьгі (жыллё, харчаванне, аплата). Толькі ў адным Упраўленні па аднаўленні Мінска гаворка ішла пра 631 “дэзерціра”421. Гэтая сітуацыя межавала з цынізмам: будаўнікі нічога не атрымлівалі з жылля, якое яны штодня ўзводзілі. Але ў іх не заставалася іншага выбару, бо будаўнічая галйіа адкрывала ім дарогу з вёскі ў горад (іл. 17)422.
418 Спмонова О. Лучше органнзовать труд на стройках Мпнска II СБ. 19.4.1947. № 79. С. 3; Боевые задачн восстановлення Мннска II СБ. 14.5.1947. No 95. С. 1.
419 НАРБ, ф. 4, воп. 51, спр. 103, арк. 167-199, тут арк. 173.
420 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 193, арк. 1-42, тут арк. 6.
421 НАРБ, ф. 781, воп. 1, спр. 3, акр. 68—69.
422 Пар.: ч. V. 3. б. Пар. таксама: Bohn М. Т. “Bau auf...” Der Maurer De­nis Bulachow. Sozialistische Heiden. Eine Kulturgeschichte von Propagandafiguren in Osteuropa und in der DDR / Hrsg. v. Satjukow S., Gries R. Berlin, 2002. S. 60-70.
б)	Афармленне цэнтра
Да канца сталінскай эпохі хаос у аднаўленні разбураных гарадоў паступова пачаў змяняцца руцінай. Пры гэтым аблічча беларускай сталіцы ўсё яшчэ заставалася далёкім ад гарманічнага. Праспект ужо прыцягваў увагу фасадамі сваіх жылых палацаў, аднак гграйграваў на фоне прылеглых жылых раёнаў. Прычына — нездавальняльнае будаўніча-тэхнічнае абсталяванне цэнтра горада. Відавочна, гэта тлумачылася неэфектыўнасцю бюракратыі і недахопам інжынераў. У выніку перавага пры будаўніпдве шматкватэрных жылых дамоў адцавалася ўскраінам горада і вуліцам, што ішлі з горада, перш за ўсё ў раёнах аўтамабільнага і трактарнага заводаў на паўднёвым усходзе Мінска. На гарадскіх ускраінах і на шматлікіх незабудаваных тэрыторыях у цэнтры стала зноў з’яўляцца шмат драўляных дамоў. Індывідуальнае будаўніцтва было, аднак, пазбаўлена ўсялякай інфраструктуры. Мінск, як і раней, быў падобны на вялікую будоўлю423.
Звесткі ггра маштабы аднаўлення горада можна атрымаць з публікацыі тагачаснага галоўнага архітэктара горада Ю. А. Ягорава (1961). Згодна з ёй, пад час акупацыі не былі разбураны толькі 60 мураваных і 20 драўляных дамоў з 825 будынкаў, якія да вайны знаходзіліся ў цэнтры горада паміж паралельнымі вуліцамі, якія мяжуюць з поўначы і поўдня з вуліцай Савецкай (пасля яна стала праспектам), а таксама паміж плошчай Леніна на захадзе і ракой Свіслач на ўсходзе. Зразумела, што пасля заканчэння вайны цэнтр уяўляў сабой пустынную прастору. Яшчэ болып дзівіць факт, які тычыцца аднаўлення горада: з 220 выгаралых дамоў, што атрымалі ў народзе назву “каробкі”, толькі 40 былі адноўлены (іл. 18). Фонд старых пабудоў служыў у асноўным крыніцай для атрымання цэглы. Спробы выратаваць гістарычную спадчыну тлумачыліся толькі недахопам памяшканняў. Так, зімой 1944/1945 г. у Мінскім гарсавеце адбыўся
423 Пар.: недатаваны даклад старшыні Планавай камісіі гарсавета (Гарплан) Е. Ігудэсмана за 1949 г. і пратакол паседжання ЦК КП(б)Б ад 29 жніўня 1950 г. ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 31, арк. 1-16; НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 342, арк. 15—38, тут арк. 16—17. У паведамленні старшыні Мінгарвыканкама К. Н. Длугашэўскага і сакратара гарадскога камітэта КП(б)Б В. I. Шарапава ад 29 лістапада 1952 г. зазначалася, пгго з 95 чатырохі шматпавярховых будынкаў, якія ўзводзіліся, толькі 25—30 знаходзіліся ў раёне праспекта імя Сталіна. ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 50, арк. 1—15, тут арк. 13.
канфлікт паміж прадстаўнікамі розных міністэрстваў і ўстаноў, якія выступалі за неадкладнае выкарыстанне “каробак”, і галоўным архітэктарам горада, які спрабаваў настаяць на пашырэнні праспекта і на новай структуры забудовы ў адпаведнасці з Генеральным планам. Паводле Ягорава, спрэчкі вяліся вакол пытання аб прызначэнні дамоў на праспекце. У той час як з-за вулічнага шуму архітэктары прадугледжвалі размясціць на праспекце ў асноўным будынкі крам і ўстаноў, ЦК КП(б)Б лічыў неабходным узводзіць там жылыя дамы, каб ажывіць цэнтр горада. Каб не ставіць у дамах ліфты, іх вышыня на праспекце не павінна была перавышаць пяці паверхаў. Пры гэтым будынкі не маглі быць вышэй за Дом урада на захадзе і будынак Цэнтральнага Камітэта партыі на ўсходзе424.
Наколькі імкліва з 1950 г. у ходзе змены курсу савецкай палітыкі на эканомію ў галіне будаўніцтва ссоўваліся асноўныя задачы гарадскога планавання з рэпрэзентатыўнай функцыі на развіццё архітэктуры, становіцца відавочна з вынікаў нарады 19—20 сакавіка ў Старшыні Савета Міністраў БССР А. Я. Кляшчова. Начальнік Упраўлення па справах архітэктуры У. А. Кароль адкрыта ігнараваў усё яшчэ не вырашанае пытанне аб праектаванні цэнтра і замест гэтага паставіў на парадак дня пытанне аб стане каналізацыі, якая апошні раз рамантавалася ў 1935—1938 гг. Справу аб аднаўленні цэнтра Кляшчоў адклаў убок як завершаную, заўважыўшы толькі, што прыйшоў час выпраўляць хібы ў галіне інфраструктуры апошніх 20-30 гадоў425.
Зыходзячы з гэтага многія амбіцыйныя праекты пасляваеннага часу не ўвасобіліся ў жыццё426. 3 прычыны таго, што контуры новага праспекта яшчэ дакладна не акрэсліліся, беларускае партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва вымушана было нават адмовіцца ад шырокамаштабнага святкавання 70-годдзя Сталіна (21 снежня 1949 г.), хоць гэта быў апагей культу асобы ў Савецкім Саюзе. Толькі трыццатая гадавіна другога абвяшчэння БССР (31 ліпеня 1920 г.), якое адбылося пасля хаосу грамадзянскай вайны, стала зручнай нагодай, каб замовіць праект пом-