Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
424 Егоров Ю. Е. Ансамбль главной магнстралп Міінска // ён жа. Ансамбль в градостронтельстве СССР. Очеркн. Москва, 1961. С. 129­174, тутс. 141-142, 144-145.
425 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 2099, арк. 10-44, тут арк. 11, 14.
426 Пар.: Ошепков Г. П. Созданне нового центра советского Мннска II Проблемы советского градостронтельства. 1952. № 3. С. 6-46.
ніка Сталіну для ўстаноўкі на Цэнтральнай плошчы427. Аднак грамадскасць даведалася пра гэта толькі ў чэрвені 1951 г.428. Пасля таго як 21 верасня 1952 г. помнік быў нарэшце адкрыты, Выканаўчы камітэт Мінскага гарадскога Савета пераназваў вуліцу Савецкую ў праспект імя Сталіна429. Такім чынам, амаль за паўгода да смерці генералісімуса Мінск быў ахрыпгчаны як “сталінскі горад”. Нягледзячы на тое, што ўжо на XX з’ездзе КПСС (14-25 лютага 1956 г.) Хрушчоў развянчаў “культ асобы”, нясмелая “дэсталінізацыя” прымусіла сябе чакаць аж да XXII з’езда (17—31 кастрычніка 1961 г.). 3 лістапада 1961 г. у рубрыцы “Хроніка” “Советская Белоруссня” апублікавала кароткае паведамленне інфармацыйнага агенцтва БелТА. У ім гаварылася пра тое, што па шматлікіх прапановах працоўных і заявах грамадскіх арганізацый Выканаўчы камітэт гарадскога Савета пераназваў праспект імя Сталіна ў праспект імя Леніна (у 1991­2005 гг. праспект Францыска Скарыны, з 2005 г. праспект Незалежнасці). Пра дэмантаж помніка Сталіну не згадвалася. Затое ўпершыню ў газеце паведамляўся прагноз надвор’я430.
Нягледзячы на ўсё гэта, да сярэдзіны 1950-х гг. сфармавалася аблічча цэнтра горада, якое захавалася да сённяшняга дня. У гэтым абліччы дамінуе праспект даўжынёй прыблізна 11 км. Раней ён быў вуліцай Савецкай, якую пашырылі (яе шырыня складала 18—26 м) і падоўжылі. У міжваенны час гэтая вуліца пралягала праз цэнтр горада, была транспартнай артэрыяй, мела шмат крамаў (іл. 19—22). Шырыня праспекта ў цэнтры — 48 м (праезная частка — 24 м і 2 тратуары па 12 м кожны), далей ён пашыраецца да 70 м. Траса пралягае ў заходнім і ўсходнім напрам-
427 Пар.: Пастанова Савета Міністраў БССР ад 28 верасня 1950 г. НАРВ, ф. 781, воп. 2, спр. 39, арк. 371—373.
428 Адначасова стало вядома, што асфальтаванне Цэнтральнай плошчы будзе завершана да 15 ліпеня 1951 г. Центральная плоіцадь II СБ. 1.6.1951. № 109. С. 1.
429 Пар.: пратакол паседжання Мінскага гарадскога Савета ад 20 верасня 1952 г. ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 400, арк. 2—3. “Советская Белоруссня” і “Мінская праўда” апублікавалі на дзень раней матэрыял пра адкрыццё ў прысутнасці шматтысячнага натоўпу помніка Сталіну на Цэнтральнай плошчы, якое нібыта ўжо адбылося. Открытне в Мннске монумента товаршца Сталнна II СБ. 22.9.1952. № 226. С. 1. Пар. таксама: МП. 22.9.1952. № 194. С. 1.
430 Пазней стала вядома, што Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР 2 лістапада 1961 г. прыняў рашэнне пра перайменаванне раёна імя Сталіна ў Заводскі раён і раёна імя Варашылава ў Савецкі раён II СБ. 3.11.1961. № 260. С. 4.
ках праз увесь цэнтр горада ад плошчы Леніна (1934, з 1991 г. плошча Незалежнасці) праз Цэнтральную плошчу (1949, з 1985 г. Кастрычніцкая плошча) да плошчы Перамогі (1954) і мае даўжыню 2,9 км. Далей яна мае працяг даўжынёй 2,7 км у паўночнаўсходнім кірунку і вядзе праз плошчу Якуба Коласа (1956) да Батанічнага саду (1932) і праз наступныя 5 кіламетраў уійраецца ў кальцавую дарогу на мяжы горада (1963)431. На праспекце былі размешчаны ўсе найважнейшыя ведамствы, крамы і ўстановы адукацыі, таму ў публікацыі 1961 г. галоўны архітэктар горада Ягораў адгукаўся пра яго наступным чынам: “Без праспекта Сталіна Мінск як сталіца Беларусі не можа існаваць ні ў функцыянальных, ні ў мастацкіх адносінах”432.
Пра насычанасць гарадскога жыцця можна меркаваць па гісторыі трох галоўных плошчаў, якія знаходзяцца па ходзе праспекта. На дзвюх самых вялікіх плошчах беларускай сталіцы, плошчы Леніна і Цэнтральнай, у святочныя дні праходзілі дэманстрацыі і парады. У такія дні партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва прымала прысягу мас на вернасць і ўмацоўвала пры гэтым сваю ўладу, атрыманую ад працоўнага класа433. Маштабы плошчаў 6,75 га і 3,74 га (для параўнання: Чырвоная плошча ў Маскве мае 5 га) адлюстроўваюць гігантаманію, характэрную для праектавальнікаў пасляваеннага часу. У той жа час аднастайнасць і адсутнасць фантазіі, з якімі пазней былі аформлены плошчы, сведчаць пра крах утапічных горадабудаўнічых канцэпцый434.
3-за сваіх вялікіх памераў (450 х 150 м) плошча Леніна выходзіць за рамкі свайго прызначэння (як адкрытай пляцоўкі перад Домам урада). Дом урада пазначае сабой вяршыню на паўночным флангу плошчы. На пярэднім плане чатырохвугольніка, які ўтвараюць два бакавыя крыла будынка Дома ўрада, знаходзіпца помнік Леніну, першапачаткова пабудаваны ў 1933 г. і адноўлены ў адпаведнасці з арыгіналам у красавіку 1945 г. Ленін выяўлены ў позе правадыра рабочых, які паказвае народу іплях у будучыню. Пастамент абрамляюць гарэльефы “Кастрычніцкая рэвалюцыя”, “Індус-
431 Пар.: Лысенко A. В. Главная улнца Мннска (Ленпнскнй проспект).
Мннск, 1963.
432 Егоров Ю. Ансамбль главной магнстралн Мннска. С. 135.
433 Пар.: Rolf М. Das sowjetische Massenfest. Hamburg, 2006.
434 Пар.: Bohn M. T. Das “neue” Minsk-Aufbau einer sozialistischen Stadt nach dem Zweiten Weltkrieg. Handbuch der Geschichte WeiBruBlands I Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 319—333.
трыялізацыя ўсёй краіны”, “Калектывізацыя сельскай гаспадаркі” і “Абарона Радзімы” (як запаветы Леніна ў алегарычнай форме). 3 прычыны таго, што такім чынам былі пазначаны неабходныя ўмовы для фармавання “новага чалавека”, атмасфера суседняга з помнікам будынка здаецца недарэчнай не толькі па архітэктуры, але і па функцыі. У той час як будынак Дома урада, выкананы ў канструктывісцкім стылі, зіхаціць пафарбаваным у белы колер бетонам, каталіцкі сабор Святых Сымона і Алены, узведзены ў 1908­1919 гг., падкупляе сваёй чырвонай цаглянай готыкай. У народзе яго называюць проста Чырвоны касцёл. Доўгія гады планавалася знесці гэты рэлікг дарэвалюцыйнага часу і размясціііь на яго месцы гіганцкіх памераў сучасны цэнтр кіно. Зновдзены ў 1968 г. выхад з цяжкага становішча (размяшчэнне ў Чырвоным касцёле Дома кіно) — сведчанне не толькі дакгрынёрскага самаздаволення савецкай улады, але і абмежаваных фінансавых магчымасцяў. Для самаразумення беларускага дзяржаўнага кіраўніцтва паказальна тое, што на супрацьлеглым баку плошчы Леніна было запланавана суседства ўніверсітэта. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Леніна не толькі насіў ганаровую прыстаўку “дзяржаўны”, але і праводзіў сваю навучальную дзейнасць пад наглядам помніка Леніну і пад непасрэдным назіраннем урада. На даху пабудаванага да пачатку 1960-х гг. будынка ўніверсітэта красаваўся лозунг на беларускай мове — “Слава перадавой савецкай навуцы!”, нібы гераічная прысяга прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў сацыялізму. He толькі кампазіцыя будынкаў. але і агульны ансамбль плошчы Леніна выглядаюць праблематычнымі. 3 прычыны таго, што збудаванне Дома ўрада ў 1930-я гг. праходзіла ўздоўж заходняга і ўсходняга кірункаў вуліцы Савецкай, праспекту не хапае канкрэтнай канчатковай кропкі. Улічваючы, што праспект як бы “ўпадае” ў плошчу Леніна. апошняя носіць харакгар транспартнай магістралі. Гэтае ўражанне ўзмацняецца яшчэ і тым, пгго з-за цэнтральнай паласы, размешчанай у заходняй частцы і ўпрыгожанай кветнікамі, уласна плошча для парадаў скарацілася ўдвая. Парады адбываліся толькі па святах, таму ўвесь астатні час плошча Леніна ўяўляла сабой нявыкарыстаную прастору435.
He менш сумная з пункгу гледжання планіроўкі горада і гісторыя Цэнтральнай плошчы (220х 170 м), якая сваім паўднёвым па-
435 У савецкі час плошча Леніна была стаянкай, якая даволі часта пуставала. На мяжы новага тысячагоддзя на плошчы пабудавалі падземны гандлёвы цэнтр.
доўжным бокам мяжуе з праспектам. Яна ўтварае пандан з плошчай Леніна, звязанай з Домам урада, бо на супрацьлеглым ад Цэнтральнай плошчы баку праспекта знаходзіцца будынак Цэнтральнага Камітэта КПБ. Ен быў уключаны ў ансамбль Цэнтральнай плошчы з дапамогай сквера, які прымыкае да яго. 3 афармленнем плошчы былі звязаны вялікія амбіцыі з-за размявтчэння яе ў сэрцы горада. Аднак шматлікія архітэктурныя конкурсы плёну не далі (іл. 23). Замест таго каб надаць цэнтру горада ўрбаністычнасць, Цэнтральная плошча ўяўляла сабой толькі пустэльную адкрьпую прастору, дзе губляўся чалавек. Адначасова гэтая плошча дэманстравала атамізацыю грамадства. “Сацыялістычны горад” паўставаў не горадам сацыяльнай камунікацыі, а месцам рэпрэзентацыі дзяржаўнай улады. Скандальным у архітэктурных колах у 1960 і 1970-я гг. лічыўся Палац культуры прафсаюзаў, пабудаваны паводле праекта У. П. Яршова ў 1949—1954 гг. на ўсходнім скрыжаванні Цэнтральнай плошчы і праспекта. Крытыкаваўся дарагі будаўнічы стыль і функцыянальныя недахопы. Гаворка ідзе пра будынак у стылі неакласіцызму, які сваімі калонамі і скульптурамі на звернутым да плошчы франтальным баку нагадвае антычны храм і з’яўляецца яркім прыкладам так званай “сталінскай архітэкгуры”. Нягледзячы на ўсё гэта, названы палац не мог параўнацца з маскоўскімі вышыннымі дамамі ў “кандытарскім” стылі. Цікавы таксама той факт, што прадстаўнікі інтарэсаў пралетарыяту — прафсаюзы — болып не хацелі здавольвацца клубам для рабочых ўзору 1920-х гг., а адцалі перавагу палацу ў духу феадальнай эпохі. Уражлівым сімвалам дзяржаўнай улады была ўсталяваная ў гонар Сталіна бронзавая 17-метровая фігура, што знаходзілася ў цэнтры плошчы з 1952 да 1961 г. (іл. 25). Сталін быў паказаны ў позе правадыра, які стаяў перад сваім штабам, выказваючы рашучасць сагнутай рукой і сшснутым кулаком. На самай жа справе ў тыя гады, калі ён стаяў на вялізнай плошчы, ён рабіў уражанне адарванага ад навакольнага свету рэлікта436. Пасля
436 У той час як стваральнікі помніка Сталіну скульптары 3.1. Азгур, A. А. Бембель і A. К. Глебаў, а таксама архітэктары У. А. Кароль і Г. У. Заборскі — былі прапанаваны сходам членаў Саюза архітэктараў БССР 8 кастрычніка 1952 г. на прысуджэнне прэміі імя Сталіна, I. М. Рудэнка крытыкаваў ігнараванне меркавання грамадскасці пры афармленні помніка. Фігура была апранута ў вайсковую форму без адпаведнага галаўнога ўбору. Калі Сталін павінен быў паўстаць як “грамадзянін і воін”, то варта было адмовіцца ад паліто. ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 107, арк. 21-43.