Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
35,	4% беларускага насельніцтва Мінска назвалі рускую мову роднай; у 1979 г. ужо 39,4%, а ў 1989 г., пасля таго як галоснасць і перабудова спрыялі праяўленню болыпай талерантнасці і нацыянальная самасвядомасць зноў стала развівацца, усё ж 38,3%474. На гэтым фоне доля рускіх ад агульнай колькасці жыхароў Мінска з 1959 да 1989 г. пастаянна знаходзілася ў межах 20% (гл. дадатак, табліца VII).
Графік 1. Рост населыгіцгва Мінска з 1897 да 1991 г. (у тысячах).
474 ІІтогн Всесоюзной перепнсн населенпя на 15 января 1970 г. по городу Мннск... С. 65; Чнсленность, возрастная структура, состоянне в браке, чнсло н размер семей, нацнональный состав, уровень образовання н псточннкп средств суіцествовання населення города Мннска. По данным Всесоюзной перепнсн населенпя на 17 января 1979 г. Статнстпческпй сборннк. Для служебного пользовання. Ч. I. Мннск, 1980. С. 75; Нацпональный состав населенпя СССР по данным Всесоюзной перепнсн населення 1989 г. Москва, 1991. С. 90. Пар.: Bohn Т. М. Bevolkerung und Sozialstruktur I I Handbuch der Geschichte Russlands. Bd. 5: 1945—1991. Vom Ende des Zweiten Weltkriegs bis zum Zusammenbruch der Sowjetunion I Hrsg. v. Plaggenborg S. II. HlbBd. Stuttgart, 2003. S. 595—657, тут S. 605.
3 прычыны таго, што ўключэнне бліжэйшых паселішчаў у рысу горада ў працэсе яго росту не прыводзіла да павелічэння насельніцтва Мінска нават на 3%, паўстае пытанне пра суадносіны натуральнага росту населыгіцтва і росту насельніцтва ў выніку міграцыі475. Урэшце гаворка ідзе пра тое, каб высветліць, у якой ступені рост насельніцтва адбываўся за кошт мігрантаў з вёскі і для якога перыяду тэзіс Мошэ Левіна пра “асяляньванне” савецкіх гарадоў пацвярджаецца колькаснымі дадзенымі476. Каб адказаць на гэтыя пытанні, варта супаставіць суадносіны нараджальнасці і смяротнасці, а таксама колькасць тых, што прыбылі і выбылі. Паказаныя ў дадатку ў табліцы VIII звесткі не публікаваліся ў савецкі час. Яны былі даступныя толькі ў скарочаным выглядзе ў брашурах для службовага карыстання. Недахоп дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, якія сталі вядомы пасля распаду Савецкага Саюза, у тым, што ў іх улічваецца толькі перыяд з 1960 г., і пры гэтым, як правіла, ахопліваюцца вялікія перыяды часу. Далей усе дадзеныя ў абсалютным вылічэнні будуць прыводзіцца з табліцы VIII.
Мінск у выніку пасляваеннага аднаўлення і высокага ўзроўню міграцыі быў у дэмаграфічным плане аж да 1970-х гг. адносна маладым горадам, таму розніца паміж нараджальнасцю і смяротнасцю была істотнай аж да 1980-х гг. (графік 2). I без таго нізкі сярэдні ўзрост паступова павышаўся ад 26,8 гадоў (1959) да 28,4 гадоў (1970) і да 30 гадоў (1979)477. Доля пенсіянераў заставалася даволі нізкай — 6,8% у 1959 г. і 8,5% у 1970 г. Толькі ў перыяд з 1979 да 1989 г. быў зарэгістраваны адчувальны рост колькасці пенсіянераў з 8,9% да 12,9%478. На гэтым фоне нараджальнасць вырасла з 7498 у 1947 г. да пікавага значэння 29 871 у 1983 г. За бумам нараджальнасці адразу пасля вайны адбыўся часовы застой канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. Пасля завяршэння фазы будаўніцтва горада з сярэдзіны 1950-х і да пачатку 1960-х гг. зноў адбыўся імклівьі ўздым нараджальнасці з 10 тыс. да амаль 15 тыс. на год. 3 аднаго боку, падзенне нараджальнасці ў сярэдзіне 1960-х гг. можна растлумачыць
475 У выніку далучэння перыферыйных раёнаў да горада ў 1959, 1962, 1965, 1967, 1972 і 1973 гг. насельніптва Мінска вырасла на 27 500 чалавек. Польскнй С. А. Демографнческне проблемы... С. 12.
4ТСПар.:ч. I. 1.
477 Польскнй С. А. Ключевые проблемы соцнально-экономнческого развнтня г. Мннска. Мннск, 1981. С. 5.
478 Пожнлые людн города Мннска. Мннск, 1998. С. 2.
тым, што здольныя да ўзнаўлення ўзроставыя катэгорыі нарадзіліся ў перыяд Другой сусветнай вайны (а гэты перыяд характарызуецца нізкім узроўнем нараджальнасці); з другога боку, гэта паказчык змены стаўлення да нараджальнасці ў залежнасці ад кватэрнага пытання. У 1970-я гг. адбыўся адпаведны мільённай колькасці насельніцтва горада хуткі ўздым нараджальнасці з 15 тыс. да амаль 30 тыс. на год. Чарговае падзенне нараджальнасці з сярэдзіны 1980-х гг. да 1991 г., калі нараджальнасць склала 20 918, было звязана з эканамічным крызісам перыяду перабудовы. Смяротнасць жа знаходзілася на адносна пастаянным узроўні з-за няўхільнага росту і паступовага старэння насельніцтва. Да 1974 г. смяротнасць была ў межах 5 тыс., але да 1989 г. яна павысілася да болып чым 10 тыс.
Графік 2. Нараджальнасць і смяротнасць, а таксама колькасць прыбылых у Мінск і выбылых з Мінска ў 1945—1991 гг.
Крыніца: як у табліцы VIII у дадатку.
У міграцыйнай статыстыцы асабліва прыкметныя моцныя ваганні колькасці прыбылых (графік 2). Нягледзячы на няўлічаныя звесткі пра тых, што жылі без прапіскі, з графіка адразу відаць, як на практыцы функцыянаваў механізм закрытага горада, які далей будзе разглядацца болып дэталёва. Надзвычай высокая колькасць тых, што прыехалі ў горад адразу пасля вайны (у 1946 г. яна склала 61 178 чалавек), звязана з вяртаннем населыгііідва з эвакуацыі, з войска і з партызанскіх атрадаў, а таксама з прымусовых работ у Германіі. Колькасць бяздомных са спаленых вёсак і “шукальнікаў шчасця” з іншых частак Савецкага Саюза, якія з’явіліся ў разбураным горадзе, невядомая. Згодна з ацэнкай дэмографа С. Польскага, насельніпдва Мінска адразу пасля вайны на 61,5% складалася з сельскіх жыхароў479. Відавочна, што аж да 1956 г„ калі з’явіліся права на звальненне і права свабоднага выбару працоўнага месца, адначасова з адпраўкай у Мінск кіраўнічых работнікаў з Масквы і Ленінграда арганізаваны набор рабочай сілы (аргнабор) для аднаўлення жылых дамоў і прамысловых тградпрыемстваў адбываўся перш за ўсё з беларускай правінцыі. Пасля таго як у 1953 г. была дасягута новая рэкордная велічыня прыбылых у горад (53 490), у Мінску ўвялі сістэму прапіскі, адпаведную ўсесаюзным нормам. 3-за катастрафічнага становішча на рынку жылля, асабліва пасля таго як у 1956 г. Хрушчоў разгарнуў кампанію па стрымліванні росту буйных гарадоў, права пражывання ў гарадах стала жорстка абмяжоўвацца. 3 прычыны гэтага колькасць тых, піто прыехалі ў горад, знізілася ў 1962 г. да 32 125 чалавек. У 1960-я гг. прамысловыя прадпрыемствы, аднак, зноў сталі мець патрэбу ў працоўнай сіле. У выніку гэтага зноў адкрылі “шлюзы” вьвдачы часовых прапісак, і колькасць тых, што прыбылі да канца 1960-х гг., вырасла да болып чым 60 тыс. Напярэдадні перапісу 1970 г. быў яшчэ раз праведзены дакладны статыстычны ўлік насельніпдва. Рэзкі рост колькасці прыбылых да пікавага значэння 81 140 у 1973 г. звязаны з асаблівай акцыяй Мінгарвыканкама, які даў каля 15 тыс. прапісак для рабочых, што нелегальна жылі ў горадзе на той момант480. У сувязі з узмацненнем “уцёкаў з вёскі” ў 1970-я гг. колькасць прыбылых заставалася на высокім узроўні (амаль 70 тыс.). На мяжы 1970—1980-х гг. вёска была знясілена дэмаграфічна і стала відавочна, што абласныя і раённыя цэнтры
479 Польскнй С. А. Демографнческне проблемы... 86.
480 Тамсама. С. 92.
таксама паглынаюць частку міграцыйнага патоку. Эканамічны крызіс апошніх гадоў існавання Савецкага Саюза прывёў да памяншэння колькасці прыбылых у Мінск у 1991 г. да 48 768 чалавек. Наконт выбылых з горада (неабходна таксама прымаць пад увагу і няўлічаныя выпадкі) варта адзначыць, што, з аднаго боку, на працягу ўсяго часу іх было значна менш, чым прыбылых, але ўсё ж даволі шмат; а з другога боку, што ў графіку крывыя прыбылых і выбылых праходзяць амаль паралельна. У канцы 1940-х і да сярэдзіны 1950-х гг. колькасць выбылых складала 25-30 тыс., у другой палове 1950-х гг. яна скарацілася да 20 тыс., а потым зноў узрасла да 50 297 у 1979 г. 3 гэтага моманту заўважаецца штогадовы паступовы спад да 37 827 чалавек. Такім чынам відавочна, што ваганне колькасці насельніцтва ў горадзе было вельмі высокім. Колькасць выбылых звязана, з аднаго боку, з функцыяй горада як месца знаходжання ВНУ, якія займаліся падрыхтоўкай спецыялістаў для іншых рэгіёнаў, і, з другога боку, з дрэннымі жыллёвымі ўмовамі, з-за якіх спробы ўладкавацца ў горадзе былі асуджаны на правал.
Графік 3. Натуральны poor насельніцтва і прыток мігрантаў у Мінску ў 1945—1991 гг.
Крыніца: як у табліцы VIII у дадатку.
Калі супаставіць натуральны рост насельніпдва з ростам насельнігггва ў выніку міграцыі, то можна ўбачыць, што да 1979 г. павелічэнне колькасці насельніцгва ў асноўным было вынікам
міграцыі (графік 3). Звесткі пра натуральны рост насельніцтва сведчаць аб бесперапынным павелічэнні: ад 5185 чалавек у 1947 г. да 12 458 чалавек у 1961 г. і ад 9903 чалавек у 1966 г. да 21 747 чалавек у 1983 г. Потым да 1991 г. назіралася зніжэнне да 9122 чалавек. Працэс міграцыі адбываўся, наадварот, больш скачкападобна. Гранічныя паказчыкі зарэгістраваны пад канец этапу аднаўлення на пачатку 1950-х гг. (27 647 чалавек у 1953 г.) і ў канцы фазы індустрыялізацыі на пачатку 1970-х гг. (42 500 чалавек у 1973 г.), зніжэнне паказчыкаў адзначаецца ў сувязі з паўторным засяленнем горада пасля вайны (7360 чалавек у 1950 г.), пасля абмежавання міграцыі ў сярэдзіне 1950-х гг. (13 876 чалавек у 1956 г.) і пасля знясілення працоўных рэсурсаў на перыферьгі ў канцы 1970-х пачатку 1980-х гг. (16 575 чалавек у 1980 г.). У выніку гарадское насельніцтва ў сярэдзіне 1950-х і ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гг. папаўнялася на трэць за кошт нараджальнасці і на дзве трэція за кошт міграцьіі. Таму трэба зыходзіць з таго, што пікі росту горада ўяўлялі сабой “хвалі”, якія прыводзілі да “наваднення” Мінска сельскім насельніцтвам.
Мяркуючы па складзе насельніцтва, у 1950-1960-я гг. Мінск у значнай меры ператварыўся ў горад мігрантаў. Праўда, адказы на пытанне аб працягласці пражывання ў горадзе, якое задавалася пры перапісе насельніцтва 1970, 1979 і 1989 гг., паказваюць, што ўзровень цякучасці насельніцтва імкліва падаў з 1970-х гг. Да 1980-х гг. выявілася тэндэнцыя да аселасці, адпаведна да перавагі мігрантаў у другім пакаленні. Доля толькі новаперасяленцаў, якія жылі ў горадзе 2 гады, вырасла з 16,0% у 1970 г. да 18,2% у 1979 г. і зменшылася да 11,4% у 1989 г. За той жа перыяд павялічылася доля старажылаў, г. зн. тых, якія жылі ў горадзе болып за 25 гадоў, з 11,5% да 22,4% і 30,6% (гл. дадатак, табліца IX).