Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
469	ДАМВ, ф. 2631. воп. 1, арк. 31, арк. 55-65, тут арк. 63.
460	ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 139, арк. 195—209, тут арк. 205.
461	Тамсама, арк. 94-107, тут арк. 105.
462	Комплексный план экономнческого н соцнального развнтня города Мннска за 1976-1980 гг. Мннск, 1978. С. 10, 12.
463	Статнстнческне данные по столнцам союзных республпк н по городам с населеннем свыше одного мнллнона человек Н Вестннк статнстнкн. 1979. № 11. С. 73, 78—79.
Табліца 5. Забеспячэнне насельніцтва Мінска паслугамі ў 1966—1971 гг.

Сярэдняе забеспячэнне на 1 тыс. жыхароў

Адзінка вымярэння
горадабудаўнічая норма
па факце



1.1.1966
1.1.1968
1.1.1971
Жылая плошча (на чалавека)
м2
9
6,31
6,7
7,06
Агу л ьн ааду ка цый ныя школы
Колькасць месцаў
180
111,5
113,6
111,9
Дашкольныя ўстановы
Колькасць месцаў
70-90
52,6
57,4
56,1
Вальніцы
Ложкамесцы
12
10
9,6
10,1
Паліклінікі
Пацыенты / дзень
22
11,0
11,2
11,6
Кінатэатры
Колькасць месцаў
28-42
21,8
20,5
19,6
Прадпрыемствы рознічнага гандлю
Колькасць рабочых месцаў
8,4
6,3
6,5
6,3
Сталовыя
Колькасць месцаў
65
49,0
53,9
58,0
Установы бытавога абслугоўвання
Колькасць рабочых месцаў
8,7
5,2
5,6
5,6
Пральні
Кг бялізны / дзень
90
12,3
15,2
15,9
Рэстараны
Колькасць месцаў
5
3,1
2,9
3,3
Тэлефоны
Падключэнні
140
42
59
73
Спажыванне вады (на чалавека)
Літр
275-400
168,1
170,6
178,8
Крыніца: ДАМВ, ф. 69, воп. 9, спр. 33, арк. 44—45.
IV. Міграцыя ў "сацыялістычны горад”
“Пытанне паляпшэння жыллёвых умоў у такіх буйных гарадах, як Масква, Ленінград, Кіеў і гэтак далей, цесна звязана з прыростам насельніцтва, выкліканым прытокам міграцыі з іншых частак краіны. <...> Таму неабходна спыніць прыём у гарады рабочай сілы з іншых абласцей і пакрываць патрэбу вялікіх гарадоў у працоўных руках з ліку насельніцтва, якое там жыве”.
М. С. Хрушчоў (1956)464
1	Крыніцы росту горада
а)	Прамысловая вытворчасць і працоўныя рэсурсы
Да Першай сусветнай вайны Мінск быў толькі гандлёвым цэнтрам мясцовага значэння. Першыя імпульсы індустрыялізацыі з’явіліся з далучэннем да сеткі чыгунак Расіі ў 70-я гг. XIX ст. Прамысловасць складалася пераважна з рамеснай і саматужнай вытворчасці, а металаапрацоўка разам з харчовай, гарбарнай і тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай і папяровай вытворчасцю заставаліся на нізкім узроўні. Тым не менш, палітыка паскоранай індустрыялізацыі, якая часткова праводзілася ў Беларусі ў 30-я гг. XX ст., спрыяла ўзнікненню ў Мінску прадпрыемстваў саюзнага значэння465. У канчатковым рахунку распачатая ў пасляваенны час мадэрнізацыя аграрнай Беларусі, якая на той момант у той ці іншай ступені характарызавалася вядзеннем
4в4 Отчётный доклад Центрального Коміітета Коммунястнческой партнн Советского Союза XX сьезду партня. Доклад Первого секретаря ЦК КПСС Н. С. Хруіцева II XX сьезд Коммуннстнческой партнн Советского Союза. 14-25 февраля 1956 г. Стенографвческнй отчет. Т. I. Москва, 1956. С. 9—120, тут с. 79.
465 Пар.: ч. II. 3.
натуральнай гаспадаркі, магла азначаць не што іншае, як канцэнтрацыю ўсіх рэсурсаў у сталіцы.
Паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, з 1945 да 1948 г. колькасць прамысловых прадпрыемстваў павялічылася з 9 да 343, а колькасць рабочых з 1067 да 25 781466. Мінск стаў адным з найважнейшых месцаў размяпгчэння транспартнай і электроннай прамысловасці Савецкага Саюза. У канцы 40-х гг. быў адкрыты завод па вытворчасці грузавых аўтамабіляў (1947), велазавод (1947), у 50-я і 60-я гг. — трактарны завод (1950), завод па вытворчасці радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў (1951), гадзіннікаў (1956) і халадзільнікаў (1962). У 1990 г. было выраблена 100 700 трактароў, 37 100 грузавікоў, 225 тыс. матацыклаў, 845 тыс. веласіпедаў, 1,1 млн. тэлевізараў, 728 тыс. халадзільнікаў, 11,9 млн. наручных гадзіннікаў (гл. дадатак, табліца XXIII). Доля машынабудавання і металаапрацоўкі ў валавым прадукце ўзрасла з 23,2% у 1950 г. да 70,3% у 1990 г., у той час як доля харчовай прамысловасці за той жа перыяд зменшылася з 28,8% да 7,8%, а дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці — з 4,5% да 1,4%, і гэта азначала, што названыя галіны прамысловасці не выконвалі болып істотнай ролі (гл. дадатак, табліца XXIV). У выніку за кошт размяшчэння ключавых прадпрыемстваў Мінск пасля Другой сусветнай вайны ператварыўся ў савецкую прамысловую метраполію.
Адпаведна эканамічнаму значэнню горада ўзрасла і колькасць занятых у прамысловасці, якая, згодна з болып позняй ацэнкай, у 1940 г. складала ўжо 37 500 чалавек, у 1950 г. — 53 190, у 1985 г. 338 600 і нязначна скарацілася да 324 900 у 1990 г. у сувязі з эканамічным спадам пад час перабудовы. Доля занятых у прамысловасці ад агульнай колькасці працоўных павялічылася з 30% у 1940 г. да болып за 40% у 60-70-я гады. Такім чынам, у прамысловасці ў пасляваенны час была занята прыкладна пятая частка ўсяго насельніцтва (гл. дадатак, табліца XXVI). Пры гэтым адназначна пераважала машынабудаванне. На такіх прамысловых гігантах, як трактарны і аўтамабільны заводы, у 1960 г. працавала 84 700 чалавек, або 60,6% ад колькасці ўсіх занятых у прамысловасці, а ў 1985 г. — 253 300 чалавек, або 74,8% (гл. дадатак, табліца XXV). Для мінскіх прадпрыемстваў была характэрна высокая пякучасць рабочай сілы. За перыяд з 1966 да 1969 г. 80—90 тыс. чалавек, г. зн. палова
466 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 4, арк. 69-79; спр. 35, арк. 277—307.
занятых у прамысловасці, памянялі месца працы467. 3 аднаго боку, гэтую акалічнасць можна расцаніць як прыкмету таго, што прадпрыемствы ў болыпай ступені выкарыстоўвалі дапаможную працоўную сілу, чым кваліфікаваных рабочых. 3 іншага боку, гэта магло сведчыць пра тое, што рабочыя пастаянна знаходзіліся ў пошуках прадпрыемства, якое магло б забяспечыць іх жыллём. У такіх умовах прамысловыя прадпрыемствы Мінска наўпрост залежалі ад пастаяннага прытоку мігрантаў, што, у сваю чаргу, пагаршала становішча на рынку жылля. Гэта было зачараванае кола, з якога, нягледзячы на ўвядзенне сістэмы прапіскі, не было выйсця468.
б)	Натуральны рост насельніцтва і павелічэнне яго колькасці ў выніку міграцыі
Пасля Другой сусветнай вайны спатрэбілася пяць гадоў, каб узровень насельніцтва Мінска вярнуўся да даваеннай адзнакі. У 1950 г. тут жыло 273 тыс. чалавек, што адпавядала колькасці жыхароў напярэдадні нападу Германіі на Савецкі Саюз. Пасля гэтага сталіца Беларусі перажыла сапраўдны дэмаграфічны бум. Колькасць насельніцтва павялічылася з 500 тыс. у 1959 г. да 1 млн. у 1972 г. і да 1,6 млн. у 1991 г. (графік 1). У гэтых лічбах адлюстроўваецца ўнікальны ў сваім родзе працэс, уласцівы Савецкаму Саюзу 1960—1970-х гадоў, а менавіта прырост насельніцтва ў сярэднім на 5,5% за год. Гаворка ідзе пра так званы “мінскі феномен”469. Па прычыне “ўцёкаў з вёскі” Мінск з этнічнага пункту гледжання паслядоўна ператвараўся з яўрэйскага горада ў беларускі. Яўрэйскае жыццё спыніла сваё існаванне ў выніку Халакосту, ахвярай якога стала вялікая частка беларускіх яўрэяў, і антысемітызму, характэрнага для эпохі позняга сталінізму, які непасрэдна пасля вайны прывёў да таго, што будынак сінагогі перадалі пад архіў Міністэрства замежных
467 Пешкова A. Н. 0 текучестн рабочей снлы н нспользованші фонда рабочей снлы в промышленностн (на прнмере города Мннска) Н Проблемы народонаселення н трудовых ресурсов. Сборннк статей / ред. коллегня: A. А. Раков н др. Вып II. Мннск, 1971. С. 157—164, тут с. 158.
468 Пар.: ч. IV. 2. а.
469 Пар.: Польскнй С. А. Демографііческне проблемы развнтня Мннска. Мннск, 1976. С. 16; ён жа. Еше раз о “мннском феномене” II Экономнка соцнальной сферы крупного города: Опыт, проблемы, перспектнвы. Тезнсы докладов научно-практнческой конференцнн. Мянск, 29-30 мая 1989 г. Мннск, 1989. С. 3—4.
спраў і ў канцы 1940-х гг. зачынілі яўрэйскі тэатр470. Да пачатку 1950-х гг. яўрэйскае насельніцтва Мінска, якое перад вайной складала каля 73 тыс., скарацілася прыблізна да 15 тыс.471. 3 1959 да 1970 г. яно вырасла з 38 900 да 47 тыс., аднак у ходзе эміграцыі на мяжы 1960-1970-х гг. знізілася з 46 100 у 1979 г. да 39 100 у 1989 г.472. Пры гэтым доля яўрэйскага насельніцтва ад агульнай колькасці жыхароў Мінска скарацілася з 7,6% у 1959 г. да 2,4% у 1989 г. Доля беларусаў, наадварот, павялічылася з 63,8% да 71,8% (гл. дадатак, табліца VII). Праўда, гэты працэс трэба разглядаць з улікам русіфікацыі, якую пацягнула за сабой палітыка Хрушчова ў дачыненні да мовы ў галіне сярэдняй адукацыі473. Пад час перапісу насельнііггва ў 1970 г.
470	У чэрвені 1946 г. была зарэгістравана яўрэйская абшчына колькасцю 80 чалавек, якой аддалі два пакоі ў сінагозе па вул. Няміга. Да ліпеня 1947 г. колькасць вернікаў узрасла да 1 тыс. Пар.: The Agony and Li­quidation of the Jewish State Theatre of Belorussia (1948-1949). Int­roduced by Mordechai Altshuler // JEE. 1994. Vol. 25. Nr. 3. P. 64—72; Gershtein A. Notes on the Jewish State Theatre of Belorussia H JEE. 1995. Vol. 27. Nr. 2. P. 27-42; Smilovitsky JI. Jewish Religious Life in Minsk, 1944—1953 // JEE. 1996 Vol. 30. Nr. 2. P. 5—17; рускі пераклад: Попыткп возобновлення еврейской релнгнозной обшдны в Мннске, 1944—1954 гг. II ён жа. Еврен Беларусн. Нз нашей обіцей нсторнн. 1905-1953. Мннск, 1999. С. 286-302; ён жа. Die Partizipation der Juden am Leben der Belorussischen Sozialistischen Sowjetrepublik (BSSR) im ersten Nachkriegsjahrzehnt, 1944—19541I “Existiert das Ghetto noch?” WeiBruBland: Jiidisches Uberleben gegen nationalsozialistische Herrschaft. Berlin I Hamburg I Gottingen, 2003. S. 277—294.
471	Смнловпцкнй Л. Катастрофа евреев в Беларусн 1941-1944 гг. ТельАвяв, 2000. С. 30.
472	ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 642, арк. 20 (вынікі перапісу 1959 г.); Нтогн Всесоюзной перепнсн населення на 15 января 1970 г. по городу Мннск. Для служебного пользовання. Мннск, 1973. С. 65; Нацнональный состав населення СССР по данным Всесоюзной переппсн населення 1989 г. Москва, 1991. С. 90. Пар. таксама: Brym R. J. The Jews of Moscow, Kiev and Minsk. Identity, Antisemitism, Emigration / Ed. by Spier H. Houndmills / London, 1995.
473	Пар.: Bilinsky Y. The Soviet Education Laws of 1958—59 and Soviet Nationality Policy H Soviet Studies. 1962. Vol. 14. P. 138—157. У 1972/73 навучальным годзе 51,4% беларускіх школьнікаў навучаліся на рускай мове, у вялікіх гарадах — 97.6%; у Мінску не было ніводнай школы з выкладаннем на беларускай мове. Solchanyk R. Russian Language and Soviet Politics 11 Soviet Studies. 1982. Vol.34 P. 23-42, тут P. 37. Пар. таксама: Halbach U. Nationalitatenfrage und Nationalitatenpolitik // Handbuch der Geschichte Russlands. Bd. 5: 1945-1991. Vom Ende des Zweiten Weltkriegs bis zum Zusammenbruch der Sowjetunion I Hrsg. v. Plaggenborg S. II. Hlbbd. Stuttgart, 2003. S. 659-786, тут S. 679.