Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
Бертольд Брэхт
“Вызвалены горад ажывае адразу”.
Уладзімір Карпаў
1 Аб’ект даследавання
Калі верыць словам шсьменніка з Усходняй Германіі Стэфана Гейма, дык не хто іншы, як сам Бертольд Брэхт выказаў сваё стаўленне да сталіцы Беларусі — Мінска, якое паказала гэты горад не ў самым лепшым святле. У 1955 годзе, пад час размовы пра сталінскую культурную палітыку, ён зазначыў, што пра савецкую літаратуру зноў можна будзе гаварыць толькі тады, калі на свет з’явіцца раман, які будзе пачынацца сказам: “Мінск адзін з найболып сумных гарадоў свету”1. 3 вуснаў славутага пісьменніка, вядомага сваімі сацыялістычнымі поглядамі, гэты выраз прагучаў даволі дзіўна. Калі глядзець на гэта з пазіцый марксізму-ленінізму, то беларускай сталіцы маглі пайсці ў залік рэвалюцыйныя традыцыі і актыўны ўдзел у Другой сусветнай вайне. Мінск быў вядомы ў Савецкім Саюзе як горад першага партыйнага з’езда сацыял-дэмакратаў; акрамя таго, у 1974 г. яму было прысвоена ганаровае званне “Горад-герой”. I калі Бертольд Брэхт зафіксаваў толькі вобраз, які ўзнік на аснове фантазіі, то ўласцівая Гейму пагарда да савецкай правінцыі — проста негатыўны стэрэатып. Згодна з ім у Беларусі няма нічога, акрамя балот, і з гістарычнага пункту погляду яна не болып чым прахадны двор для замежных армій. Мінск паводле гэтага спрошчанага погляду паўстае нейкім выдуманым месцам, якое губляецца ў прасторы трыкутніка, створанага метраполіямі — Варшавай, Ленінградам (Санкт-Пецярбургам) і Масквой.
1 Heym S. Die Langeweile von Minsk: Dokumente zur Kunst-, Literaturund Kulturpolitik der SED I Hrsg. v. Schubbe E. Stuttgart, 1972. S. 1057.
Па іроніі лёсу ў той самы год, якім датуецца выказванне Брэхта, у часошсе “Беларусь” пачаў публікавацца твор, прысвечаны аднаўленню Мінска пасля Другой сусветнай вайны. Гаворка ідзе пра раман Уладзіміра Карпава “За годам год”. I гэты раман абяцаў сваім чытачам усё што заўгодна, але толькі не сум. Шматзначна гучыць ужо першы сказ: “Вызвалены горад ажывае адразу”2. Гэтае выказванне інтрыгуе і выклікае цікавасць. Карпаў нібы ажыўляе горад і ўдыхае ў яго жыццё; апісвае жыццядзейнасць арганізма, не тлумачачы пры гэтым яго прыроды. Абапіраючыся на партызанскую ідэалогію і міф пра Чырвоную армію, аўтар піша пра ўзрушэнні, якія перажыў горад у перыяд нямецкай акупацыі, на аснове гэтага сцвярджаючы, што Мінск адрадзіўся, як фенікс з попелу.
Уяўляючы сабе маштаб разбурэнняў, якія прынесла Другая сусветная вайна, можна было б пагадзіцца з тым, што ўсё неабходна было пачынаць з нуля, калі не ўлічваць гісторыі планавання і праектавання беларускай сталіцы ў сярэдзіне 1930-х гг. Больш сумнеўнай выглядае характарыстыка горада як аўтаномнага суб’екта, дадзеная яму пісьменнікам. У рамане Карпаў выкарыстоўвае метафару “адраджэнне”. Калі прытрымлівацца гэтага вобраза, то можна ўявіць сабе аднаўленне будынкаў і кансалідацыю грамадства. Але ні пра адну з гэтых з’яў у перыяд сталінізму ў Мінску не магло быць і гаворкі. Пасля адступлення нямецкіх акупантаў адбывалася рэгулярная змена насельніцтва і радыкальная перабудова горада. Ад “старога” Мінска, сталіцы царскай губерні, горада яўрэйскіх гандляроў і рускіх чыноўнікаў, нічога не засталося. Замест гэтага ўзнікла тое, што было запланавана яшчэ ў міжваенны час, а менавіта — “новы” Мінск, сталіца адной з савецкіх рэспублік, на самай справе горад пралетарызаваных беларускіх сялян. I насуперак усёй прапагандзе ў першым пасляваенным дзесяцігоддзі Мінск быў цікавы не сваім агульным горадабудаўнічым ансамблем, а асобнымі манументальнымі архітэктурнымі праектамі. Пра існаванне ўрбанізаванага соцыуму, акрамя наяўнасці партыйнай грамадскасці, не магло быць і гаворкі; грамадства ўяўляла сабой своеасаблівую сумесь розных сацыяльных слаёў і субкультур. Шматлікімі кварталамі з драў-
2 Карпаў У. За годам год. Раман. Мінск, 1957. С. 1. Новае выд.: За годам год. Збор твораў. Мінск, 1984. Т. 2. Пераклад на рускую мову: Карпов В. Б. За годом год. Роман. Мннск, 1967.
лянымі будынкамі Мінск нагадваў велізарную вёску. I гэта быў не ўзорны горад для “новага чалавека”, а хутчэй месца, дзе панавалі дэфіцыт і супярэчнасці. 3 прычыны вялікага прытоку вясковых жыхароў і абмежаванага жыллёвага фонду страціўся кантроль над насельніцтвам. 3 аднаго боку, грамадства заставалася “аморфнай масай”, бо ва ўмовах сталінізму, нягледзячы на павелічэнне шчыльнасці насельніцтва, сувязі паміж членамі атамізаванага грамадства былі слабымі. 3 другога меры, накіраваныя на абмежаванне колькасці мігрантаў, з-за існавання спецыяльных дазволаў і халатнасці начальства на практыцы не дзейнічалі. У дадзеным выпадку мы маем справу са сфінксам, які называецца “сталінскім”, або “сацыялістычным”, горадам.
3 прычыны таго, што класікі марксізму-ленінізму не стварылі ніводнай утапічнай канцэпцыі горада, паняцце “сацыялістычны горад” да цяперашняга часу было хутчэй модным, чым навуковым тэрмінам3. Маркс і Энгельс вызначалі вялікія гарады свайго часу недвухсэнсоўна і проста, называючы іх “асяродкамі крызісу”. У сваіх працах яны прыпісвалі працэсу ўрбанізацыі двайную функцыю: з аднаго боку, сучасныя капіталістычныя гарады праз свае сацыяльныя супярэчнасці лічыліся цэнтрамі рабочага руху4, з другога боку, “супярэчнасці паміж горадам і вёскай” сімвалізавалі самааддаленне (самаадчужэнне) чалавека, якое ляжыць у аснове капіталістычнага раздзялення працы5. Такім чынам, падобны погляд на горад быў сацыяльным абвінавачваннем капіталізму. Дакладнае выражэнне гэтай думкі можна знайсці ў Энгельса: “Жаданне вырашыць жыллёвае пытанне і стрымаць рост сучасных вялікіх гарадоў з’яўляецца абсурдным. Сучасныя вялікія гара-
3 Пар.: Lefebvre Н. Die Stadt im marxistischen Denken. Ravensbriick, 1975; Marxism and Metropolis. New Perspectives in Urban Political Economy I Ed. by Tabb W. K., Sawers L. New York, 1978.
4 Engels F. Die Lage der arbeitenden Klassen in England. Nach eigner Anschauung und authentischen Quellen H Marx K., Engels F. Werke. Berlin, 1962. Bd. 2. S. 349.
5 Marx K., Engels F. Die deutsche Ideologic. Kritik der neuesten deutschen Philosophie in ihren Reprasentanten Feuerbach, B. Bauer und Stirner, und des deutschen Sozialismus in seinen verschiedenen Propheten П ён жа. Werke. Berlin, 1962. Bd. 3. S. 9-530, тут S. 50; Engels F. Zur Wohnungsfrage II тамсама. Bd. 18. S. 243; Engels, F. Herrn Eugen Diihrings’s Umwalzung der Wissenschaft. Dritte, durchges. und vermehrte Aufl. II тамсама. Bd. 20. S. 270.
ды знікнуць толькі адмовіўшыся ад капіталістычнай вытворчасці, і тады будуць вырашацца зусім іншыя праблемы, а не забеспячэнне кожнага працоўнага яго ўласным дамком”6. Аднак, акрамя адмаўлення росту гарадоў і працэсу ўрбанізацыі, у працах Энгельса няма канкрэтных апісанняў будучых тыпаў паселішчаў і формаў жылля.
Як следства, савецкай публіцыстыцы была ўласцівая фобія гарадскога свету. Нягледзячы на тое, што праектаванне горада і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе непасрэдна звязваліся з працэсам паскоранай індустрыялізацыі, яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны слова ўрбанізацыя лічылася непрымальным і ўжывалася толькі ў апісанні працэсаў развіцця “капіталістычных гарадоў”7. 3 гэтага вынікалі два азначэнні “сацыялістычнага горада”, якія з-за сваёй шаблоннасці вельмі хутка апусціліся да ўзроўню клішэ: з аднаго боку, “антаганізм паміж горадам і вёскай”, які лічыўся характэрнай рысай феадалізму і капіталізму, павінен быў пераадольвацца шляхам абмежавання росту гарадоў і механізацыі вёскі; з другога боку, лозунг “сацыяльная гігіена шляхам разгрупавання забудоў” азначаў парушэнне прынцыпу, асноватворнага для старых еўрапейскіх гарадоў: “урбанізацыя праз павелічэнне шчыльнасці”8. Наколькі змянялася стаўленне да паняцця “горад”, можна найлепшым чынам прасачыць па розных выданнях “Вялікай Савецкай Энцыклапедыі”: калі ў 1930 г. гаварылася пра разлажэнне гарадоў і індустрыялізацыю вёскі9, то выданне 1956 г. не толькі прыпісвала гораду галоўную ролю ў грамадскім развіцці, але і абвяшчала існаванне “сацыялістычнага горада” і неабходнасць пераадолення супярэчнасцей паміж горадам і вёскай10. А ў выданні 1972 г. зусім не гаворыцца пра “сацыялістычны горад” і пра супярэчнасці паміж гора-
G Engels F. Wohnungsfrage. S. 243.
7 Зайцев Д. Урбаннзацня // Большая Советская Энцнклопедня. Гл. ред. О. Ю. Піміідт. Т. 56. Москва, 1936. С. 248-249.
8 Пар.: сярод савецкай даведачнай літаратуры адна з асноўных прац па горадабудаўніцтве: Основы советского градостронтельства. Т. I—IV. Москва, 1966—1969.
9 Город II Болыпая Советская Энцнклопедня. Гл. ред. 0. Ю. Шмндт. Т. 18. Москва, 1930. С. 18—165 (пар. асабліва частку IV‘Тород будутего” Н. Мешчаракова, с. 117—126).
10 Город II Большая Советская Энцнклопедня. 2-е нзд. Гл. ред. Б. А. Введенскнй. Т. 12. Москва, 1956. С. 172—209 (пар. асабліва частку VI “Соцналнстнческіій город СССР”, с. 202-207).
дам і вёскай11. Нічога дзіўнага ў такой трактоўцы не было: з аднаго боку, ва ўмовах “навукова-тэхнічнай рэвалюцыі” працэс урбанізацыі, які раней прыхарошваўся, і звязаная з ім канцэнтрацыя насельніцтва ў гарадах віталіся12; з другога — абвяшчэнне новай праграмы КПСС у 1961 г. прывяло да таго, што ў рамках актыўнай прапаганды пераходу ад “сацыялізму” да “камунізму” паняцце “сацыялістычны горад” выйшла з моды13. Замест гэтага ў новай рэдакцыі Генеральнага плана Масквы 1971 г. быў абраны новы тэрмін — “узорны камуністычны горад”14. “Сацыялістычны горад” здабыў гістарычнасць у дзвюх розных сферах. Першая сфера ўключае ў сябе дыскусію паміж урбаністамі і дэзурбаністамі ў Савецкім Саюзе на мяжы 19201930-х гг. Абмяркоўваліся пытанні пра распад сям’і і рэалізацыю формаў сумеснага пражывання з дапамогай будаўніцтва інтэрнатаў і клубаў для працоўных15. Другая сфера тычыцца ўніфікаванага ўзору горадабудаўніцтва ва Усходняй Еўропе, які пасля Другой сусветнай вайны знаходзіўся пад моцным уплывам Генеральнага будаўнічага плана Масквы 1935 г., што
11 Город II Болыпая Советская Энцнклопедая. 3-е нзд. Гл. ред. A. М. Прохоров. Москва, 1972. Т. 7. С. 111-121.
12 Коган Л. Б., Покшншевскнй В. В. Урбаннзацня II Большая Советская Энцпклопедня. 3-е нзд. Гл. ред. A. М. Прохоров. Т. 27. Москва, 1977. С. 72-74. У другім выданні адсутнічае артыкул “Урбаннзацня”. Пар.: Болыпая Советская Энцпклопедня. 2-е нзд. Гл. ред. Б. А. Введенскнй. Т. 44. Москва, 1956.