Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
У дадзенай працы будзе даследавана развіццё горада Мінска пасля Другой сусветнай вайны з улікам наступных аспектаў: планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, а таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё. Гаворка ідзе пра тое, каб супаставіць жаданае і рэчаіснасць савецкай сістэмы і “сацыялістычнага горада”. Пры гэтым наша даследаванне зыходзіць з таго, што эканамічны план дзяржавы і генеральная лінія партыі вызначалі норму; што эфектыўнасць працы апарату і прадпрыемстваў паказвалі межы гэтай сістэмы; што дэфіцыт і ценявая эканоміка былі неад’емнай часткай жыцця.
У першай храналагічнай частцы даследавання пры дапамозе структурна-гістарычнага агляду паказаны фонавы кантэкст, на аснове якога можна будзе праводзіць крытычную інтэрпрэтацыю крьініц. Пры гэтым асаблівая ўвага будзе аддадзена тром асноўным тэндэнцыям: 1) змена горадабудаўнічага ўзору ў Савецкім Саюзе ў 1930—1950-я гг. і звязанае з гэтым стварэнне “сістэмы закрытых гарадоў”; 2) працэсы індустрыялізацыі і ўрбанізацыі, пачатыя ў ходзе запозненай мадэрнізацыі ў ВССР у XX ст.; 3) пераўтварэнне горада Мінска з лакальнага гандлёвага цэнтра ў савецкую індустрыяльную метраполію.
Зыходзячы з трох асноўных пытанняў, у галоўнай сістэматычнай частцы гэтай працы будзе праведзена эмпірычнае даследаванне гісторыі Мінска пасля Другой сусветнай вайны на аснове архіўных матэрыялаў. У першым раздзеле гаворка пойдзе пра праектаванне “сацыялістычнага горада”. Пры гэтым будуць разгледжаны тры аспекты: 1) вызначаная генеральным планам структура горада, г. зн. яго анатомія; 2) архітэктура, абумоўленая дыскусіяй пра “сацыялістычны рэалізм” і дэфармаваная “вялікім пераломам у будаўнінд’ве”, г. зн. твар горада; 3) аднаўленне горада пасля вайны, якое адбывалася ва ўмовах хаосу і дэфіцыту, г. зн. рэканструкцыя горада. Другі раздзел прысвечаны пытанням міграцыі ў “сацыялістычны горад”. У гэтым кантэксце будуць асветлены тры праблемы: 1) крыніцы росту горада і класіфікацыя мігрантаў; 2) беспадстаўнасць сістэмы рэгістрацыі як меры супраць уцёкаў з вёскі; 3) умовы жыцця мігрантаў у так званых “шэрых зонах” “закрытага горада”. У трэцім раздзеле будзе разгледжана жыллёвая праблема ў “сацыялістычным горадзе”. У рамках гэтага падзелу будуць даследаваны наступныя пытанні: 1) цэнтралізацыя і вынікі жыллёвага будаўніцтва; 2) патрэба ў жыллі і яго размеркаванне; 3) пераход ад калектыўных да індывідуальных формаў пражывання.
У заключнай, трэцяй, частцы з дапамогай спецыяльных даследаванняў будуць паказаны паўафіцыйныя сферы і “шэрыя зоны” савецкай штодзённасці. Гаворка ідзе пра спробу наблізіцца да рэалій жыцця таго часу шляхам разгляду асобных выпадкаў. Былі абраны прыклады з архіўных матэрыялаў, якія часам даходзяць да абсурду і падобныя на анекдоты: 1) нелегальнае паселішча Новыя Шэйпічы, якое ўзнікла на ўскраіне Мінска ў пачатку 1950-х гг. прававы “вакуум” у перыяд сталінізму; 2) місіянерская дзейнасць пяцідзясятнікаў у прыватным сектары Мінска сярэдзіны 1950-х гг. — праект “жыцця ў свеце па-за Савецкім Саюзам”; 3) калектыўная акцыя пратэсту жыхароў, якія мерзлі ў мікрараёне на вуліцах Розы Люксембург і Карла Лібкнехта ў канцы 1950-х гг. — фармаванне “паралельнай грамадскасці” (Gegenoffentlichkeit) у перыяд “адлігі” пры Хрушчове; 4) невыносныя жыллёвыя ўмовы цывільнага насельніцтва ў ваенным гарадку Усходні ў канцы 1960-х гг. — пазбаўлены правоў анклаў у перыяд “развітога сацыялізму” пры Брэжневе.
3 Літаратура і крыніцы
Гісторыя Беларусі па-ранейшаму належыць да маладаследаванай галіны ў заходняй гістарыяграфіі. He трэба асабліва цешыць сябе з нагоды выдадзенага ў 2001 г. Дзітрыхам Байрау і Райнэрам Лінднэрам “Handbuch der Geschichte WeiBruBlands” (зборнік артыкулаў па гісторыі Беларусі), бо ён складаецца ў асноўным з работ беларускіх аўтараў53. Да цяперашняга часу гісторыяй Беларусі займаліся перш за ўсё беларускія эмігранты ў ЗША84. Умовы для з’яўлення фундаментальных даследаванняў былі створаны толькі пасля адкрыцця архіваў Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы гэтаму ў апошні час быў апублікаваны цэлы шэраг навуковых дысертацый. Агульны агляд развіцця беларускай гістарыяграфіі ў XIX і XX стст. прапануе выдадзеная ў 1999 г. манаграфія Райнэра Лінднэра55. Для гісторыі міжваеннага перыяду знакавай з’яўляецца праца Дыяны Зіберт 1998 г., прысвечаная стратэгіям выжывання беларускіх сялян ва ўмовах савецкай гвалтоўнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі56. Узнікненне новых крыніц стымулявала даследаванне
53 Пар.: Handbuch der Geschichte WeiBruBlands I Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001.
54 flap.: Vakar N. P. Belorussia. The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge, Mass., 1956; Lubachko I. C. Belorussia under Soviet Rule, 1917-1957. Lexington, 1972; Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography I Ed. by Kipel V. and Z. New York, 1988; Zaprudnik J. Belarus. At a Crossroads in History. Boulder I San Francisco I Oxford, 1993; Kipel V. Belarusans in the United States. Lanham, MD / New York / Oxford, 1999.
66 Пар.: Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in WeiBruBland im 19. und 20. Jahrhundert. Munchen, 1999. У беларускім варыянце: Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі XIX—XX ст. / пер. з ням. Л. Баршчэўскага. С.-Пецярбург, 2003. Пар.: Wexler Р. N. Purism and Language: A Study in Modern Ukrainism and Belorussian Nationalism (1840-1967). New York I The Hague, 1974; ён жа. A Historical Phonology of the Belorussian Language. Heidelberg, 1977; Me Millin A. B. Die Literatur der WeiBrussen. A History of Byelorussian Literature. From its Origins to the Present Day. GieBen, 1977; ён жа. Belarusian Literature in the 1950th and 1960th. Release and Renewal. Koln / Weimar I Wien, 1999.
56 Пар.: Siebert D. Bauerliche Alltagsstrategien in der Belarussischen SSR (1921—1941). Die Zerstorung patriarchalischer Familienwirtschaft. Stuttgart, 1998. Пар. да пытання пра Другую Польскую Рэспубліку і яе саветызацыю пасля далучэння да БССР у 1939 г. таксама:
перш за ўсё гісторыі Другой сусветнай вайны. Бернгард К’яры ў 1998 г. выдаў працу пра паўсядзённае жыццё беларускага насельніцтва ва ўмовах нямецкай акупацыі. Услед за гэтым у 1999 г. з’явілася праца Крысціяна Герлаха пра нацыянал-сацыялістычную эканамічную палітыку і палітыку знішчэння67. Палітычным развіццём пасля Другой сусветнай вайны займаўся толькі Майкл Е. Урбан. У яго працы, выдадзенай яшчэ ў 1989 г., вывучалася пытанне пра ролю пакалення партызан у беларускай партыйнай эліце58. 3 тых часоў у паліталагічных даследаваннях асвятляецца ў першую чаргу праблема трансфармацыі адносна легітымізацыі дзяржаўнага суверэнітэту і зацвярджэння нацыянальнай незалежнасці59.
Да гэтага часу ў заходняй гістарыяграфіі не прымалася пад увагу, што Мінск быў не толькі ўзорным “сацыялістычным горадам”, але і ўяўляў сабою феномен вялікага горада Савецкага
Gross J. Т. Revolution from abroad. The Soviet Conquest of Poland’s Western Ukraine and Western Belorussia. Princeton, N. J., 1988: таксама. Und wehe, du hoffst. Die Sowjetisierung Ostpolens nach dem HitlerStalin-Pakt 1939-1941. Freiburg i. Br., 1988; The Soviet Takeover of the Polish Eastern Provinces, 1939—19411 Ed. by Sword K. Houndmills I London, 1991; Sword K. Deportation and Exile. Poles in the Soviet Union, 1939-1948. Houndmills I London, 1994. Пар.: Benecke W. Die Ostgebiete der zweiten polnischen Republik. Staatsmacht und offentliche Ordnung in einer Minderheitenregion 1918—1939. Koln I Weimar / Wien, 1999.
57 Пар.: Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstand in WeiBruBland 1941-1944. Dusseldorf 1998 (y беларускамоўным перакладзе: К'яры B. ПІтодзённасць за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941-1944) / пер. з нямецкай мовы Л. Баршчэўскага. Мінск, 2005); Gerlach Ch. Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschaftsund Vernichtungspolitik in WeiBruBland 1941 bis 1944. Hamburg, 1999. Пар. таксама: Eckmann L., Lazar Ch. The Jewish Resistance. The History of the Jewish Partisans in Lithuania and White Russia during the Nazi Occupation 1940-1945. New York, 1977; Turonek, J. Bial
58 Urban M. E. An Algebra of Soviet Power. Elite Circulation in the Belorussian Republic 1966—1986. Cambridge, 1989.
69 Пар: аб праблеме трансфармацыі: Sahm A. Die weiBrussische Nationalbewegung nach der Katastrophe von Tschernobyl (1986—1991). Munster / Hamburg, 1994; яна ж. Transformation im Schatten von Tschernobyl. Umweltund Energiepolitik im gesellschaftlichen Wandel von Belarus und der Ukraine. Munster / Hamburg I London, 1999; Marples D. Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe. New York, 1996; ён жа. Belarus: A Denationahzed Nation. Amsterdam, 1999; Belarus at the Crossroads I Ed. by Garnett S. W., Legvoid R. Washington, D.C., 1999; Belarus. Zwischenbilanz einer stornierten Transformation I Hrsg. v. Scharff R. Osnabriick, 2001.
Саюза, які рос вельмі хутка. Акрамя агульных аглядаў па гісторыі горада XIX і XX стст. у зборніку артыкулаў па гісторыі Беларусі пад рэдакцыяй Байрау і Лінднэра60 з работ на заходнееўрапейскіх мовах можна назваць толькі магістарскую працу Увэ Гартэншлегера пра жыццё ў акупаваным Мінску, дысертацыю Барбары Эпштэйн пра супраціў у мінскім гета пад час Другой сусветнай вайны61, артыкул Леаніда Смілавіцкага пра мінскіх яўрэяў у перыяд позняга сталінізму62, прапанаваныя Робертам Брымам вынікі апытання сярод яўрэйскіх эмігрантаў63, артыкул
60 Пар.: Schybeka S. Das “alte” Minsk vom zarischen Gouvemementszentrum zur sowjetischen Hauptstadt: Handbuch der Geschichte WeiBruBlands I Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. C. 308-318; Bohn T. M. Das “neue” Minsk — Aulbau einer sozialistischen Stadt nach dem Zweiten Weltkrieg H Тамсама. C. 319—333. Пар. таксама: Bohn T. M. Menesk — Mensk Minsk. Wit-Russische hoofdstad, sovjetheldenstad, socialistische modelstad H Ost-Europa Verkenningen. 2002. Bd. 167. P. 62-70; ён жа. Das “Phanomen Minsk”. Sozialistische Stadtplanung in Theorie und Praxis: Stadteplanung — Planungsstadte I Hrsg. v. Fritsche B., Gilomen H.-J., Stercken M. Zurich, 2006. S. 141—155; ён жа. Das ‘Minsker Phanomen”. Stadtwachstum und Wohnungsnot in der Sowjetunion nach dem Zweiten Weltkrieg// Stadte zwischen Wachstum und Schrumpfung. Wahmehmungsund Umgangsformen zwischen Geschichte und Gegenwart I Hrsg. v. Schildt A., Schubert D. Dortmund, 2008. S. 145—159.