Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
13 Meissner В. Das Parteiprogramm der KPdSU 1903 bis 1961. 3. Aufl. Koln, 1965. C. 143-244, асабліва c. 145.
14 Пар.: Постановленне ЦК КПСС н Совета Мяннстров СССР о гене-
ральном плане развптня г. Москвы 3 нюня 1971 г. Коммуннстнческая партня Советского Союза в резолюцпях н решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК (1898-1986). 9-е нзд., доп. n пспр. Т. 12. 1971-1975. Москва, 1986. С. 127-131, тут с. 131.
16 Kopp A. Town and Revolution. Soviet Architecture and City Planning 1917—1935. New York, 1970; Quilici V. Citta russa e citta sovietica. Caratteri della struttura storica. Ideologia e practica della transformazione socialista. Milano, 1976; Michelis M., Pasini E. La citta sovietica 1925—1937. Venezia — Padova, 1976; Magistris A. La construzione della citta totalitaria. Il piano di Moscu e il dibattito sulla citta sovietica tra gli anni venti e cinquanta. Milano, 1995; Хан-Магомедов C. O. Apxnтектура советского авангарда. Кн. 1. Проблемы формообразовання. Мастера н течення. Кн. 2. Соцнальные проблемы. Москва, 1996— 2001; Altrichter Н. “Living the Revolution”. Stadt und Stadtplanung in Stalins RuBland // Utopie und politische Herrschaft im Europa der Zwischenkriegszeit / Hrsg. v. Hardtwig W. Munchen, 2003. S. 57—75.
базаваўся на радыяльна-кальцавой структуры і занальным дзяленні сфер пражывання, працы і правядзення вольнага часу16. I калі многія ўтапічныя ідэі, якія ўзніклі ў рамках рэвалюцыйнай культуры 1920-х гг., за малым выключэннем так і засталіся архітэктурнымі праектамі на паперы, то манументальныя цэнтры сталінскага часу, малапрывабныя мікрараёны “хрушчовак” і аднастайныя жылыя раёны часоў Брэжнева і сёння выступаюць сведчаннем спецыфічнай усходнееўрапейскай гарадской культуры.
3 архітэктурна-гістарычнага пункту гледжання нараджэнне “сацыялістычнага горада” можна метафарычна апісаць трыма этапамі: спачатку зародкавую клетку фармавала авангардная канцэпцыя “сацгорада”. Зыходзячы з канцэпцыі канструктывізму неабходна было дасягнуць мэтазгоднасці і рацыянальнасці. Пры гэтым цэнтральнае месца займала ідэя стварэння “новага чалавека”. Непасрэдным наступствам гэтага працэсу стаў “горад сталінскага часу”, горад “сацыялістычнага рэалізму”. Горад падкупляў сваёй сіметрыяй і манументальнасцю, вытокі якіх знаходзіліся ў класіцызме. Усё паказвала на падпарадкаванне індывіда ўстаноўкам партыі і ўрада. У выніку на свет з’явілася своеасаблівае стварэнне пад назвай “савецкі”, або “камуністычны”, горад. Новы функцыяналізм задаваў рух і рытм; тэхнічны прагрэс служыў пераходам да светлай будучыні, а людзей запэўнівалі, што яны жывуць у гамагенным грамадстве, дзе ўсе роўныя17.
Савецкай тыпалогіі горада ўласцівыя восем асноўных рысаў: а) землекарыстанне без уліку маёмасных адносін; б) структураванне прасторы шляхам пабудовы простых магістральных вуліц і характэрных вышынных будынкаў; в) узвядзенне ма-
16 Goldzamt Е. Stadtebau sozialistischer Lander. Soziale Probleme. Berlin, 1974; Szczepanski M. S. “Miastosocjalistyczne” i swiat spoleczny jego mieszkancow. Warszawa, 1991; Aman A. Architecture and Ideology in Eastern Europe during the Stalin Era. An Aspect of Cold War History. New York I Cambridge, Mass. / London, 1992; Marek M. Die Idealstadt im Realsozialismus. Versuch zu den Traditionen ihrer Notwendigkeit // Sozialgeschichtliche Kommunismusforschung. Tschechoslowakei, Polen, Ungarn und DDR 1948—1968 / Hrsg. v. Brenner C., Heumos P. Munchen, 2005. S. 425-480.
17 Kreis B., Muller R. Stadtplanung in der Sowjetunion H Archiv fur Kommunalwissenschaft. 1978. H.17. S. 299—316; Karger A., Werner F. Die sozialistische Stadt // Geographische Rundschau. 1982. H. 34. S. 519-528.
нументальных адміністрацыйных і ўрадавых будынкаў у цэнтры горада; г) збудаванне грамадскіх месцаў цырыманіяльнага характару; д) адкрыццё паркаў культуры і адпачынку з сацыялістычнымі помнікамі; е) будаўніцтва жылых раёнаў з ідэнтычных элементаў; ё) сегрэгацыя, якая засноўвалася на патрон-кліенцкіх адносінах і ж) адсутнасць субурбанізацыі і агламерацыі18.
“Сацыялістычны горад” прыцягнуў увагу заходнееўрапейскіх даследчыкаў толькі ў 1979 г. пасля выхаду кнігі Энтані Р. Фрэнча і Іэна Ф. Е. Гамільтана з аднайменнай назвай. Асновай публікацыі стаў міждысцыплінарны праект, у цэнтры якога знаходзілася геаграфія населеных пунктаў, а мэтай было апісанне трэцяга тыпу горада, разам з даіндустрыяльным і заходнеіндустрыяльным19. Да распаду сацыялістьгчнага блока ва Усходняй Еўропе бурны працэс росту гарадоў і ўрбанізацыі ў Савецкім Саюзе быў аб’ектам вывучэння дэмографаў, географаў і сацыёлагаў20. Названыя спецыялісты займаюцца вывучэннем сучасных грамадстваў, таму іх даследаванні накіраваны на праблемы трансфармацый на постсавецкай прасторы. У выніку гэтага паняцце “сацыялістьгчны горад”, якое пастаянна ставіла-
18 Pelzer F. Die sowjetischen Stadte. Grundlage und Ergebnisse stadttypologischer Forschung. Phil. Diss. Munster, 1969; HauBermann H. Von der Stadt im Sozialismus zur Stadt im Kapitalismus II Stadtentwicklung in Ostdeutschland. Soziale und raumliche Tendenzen I Hrsg. v. HauBermann H., Neef R. Opladen, 1996. C. 5-47; асабліва c. 6-20; ён жа. Von der sozialistischen zur kapitalistischen Stadt // Prozesse und Perspektiven der Stadtentwicklung in Ostmitteleuropa I Hrsg. v. Kovacs Z., WieBner R. Passau, 1997. C. 21-31, асабліва c. 23-25; Hofmeister B. Die Stadtstruktur. Hire Auspragungen in verschiedenen Kulturraumen der Erde. 3. iiberarb. Aufl. Darmstadt, 1996. S. 84-90: Stadelbauer J. Die Nachfolgestaaten der Sowjetunion. Grofiraum zwischen Dauer und Wandel. Darmstadt, 1996. S. 217.
19 The Socialist City. Spatial Structure and Urban Policy / Ed. by. French R. A., Hamilton F. E., Chichester et al. 1979; таксама: The Contemporary Soviet City / Ed. by Morton H. W., Stuart R. C. Ann Arbor, 1984.
20 Пар.: Harris Ch. D. Cities of the Soviet Union. Studies in Their Functions, Size, Density, and Growth. Chicago, 1970; Lewis R. A., Rowland R. H. Population Redistribution in the USSR. It’s Impact on Society, 1897—1977. New York, 1979; Andrusz G. D. Housing and Urban Development in the USSR. London / Basingstoke, 1984. Пар. таксама агляд Bater J. H. The Soviet City. Ideal and Reality. London, 1980. Hap. таксама: Stadtentwicklungen in kapitalistischen und sozialistischen Landern / Hrsg. v. Friedrichs J. Reinbek, 1978; Stadtentwicklungen in Westund Osteuropa / Hrsg. v. Friedrichs J. Berlin / New York, 1985.
ся пад сумнеў географам Ёргам Штадэльбаўэрам, страціла сваю здольнасць да аперацыяналізацыі21. Таму ў больш познім даследаванні Э. Фрэнч мадыфікаваў спецыфіку структурнай мадэлі, апісанай у 1979 г. 3 гэтага часу ён вызначаў савецкі горад як амальгаму, якая складаецца з капіталістычных рэліктаў і сацыялістычнага планавання22. На падставе “адначасовасці гістарычных (капіталістычных) і новых (сацыялістычных) структур” сацыёлаг Гартмут Гойсэрман выстуігіў у сярэдзіне 1990-х гг. за выкарыстанне тэрміна “горад у сацыялізме”23. “Праект сацыялістычны горад” (Гольгер Барт) быў зноў пастаўлены на парадак дня даследчыкамі, якія займаліся вывучэннем гісторыі будаўніцтва і планавання ў ГДР24. Гаральд Бодэншатц і Крысціяне Пост апісалі “пошук сацыялістычнага горада” ў Савецкім Саюзе ў перыяд з 1929 да 1935 г. як змену горадабудаўнічай парадыгмы, якая мае міжнароднае значэнне25.
Але гістарычнае даследаванне Расіі і Савецкага Саюза было ўскладнена тым, што цэнтральныя катэгорыі аналізу заходняй гісторыі горада, напрыклад, буржуазія (Biirgertum) і грамадскасць (Offentlichkeit), маглі быць ужыты толькі ўмоўна пры вывучэнні першай урбаністычнай трансфармацыі ў апошняй трэці XIX ст. у Расійскай імперыі, а ў даследаванні працэсаў індустрыялізацыі і ўрбанізацыі пры Сталіне і яго пераемніках
21 Stadelbauer J. Das Ende der “Sozialistischen Stadt”? Zu einigen Transformationsansatzen in russischen GroBstadten // Festschrift fur Erdmann Gormsen zum 65. Geburtstag / Hrsg. v. Domros M., Klaer W. Mainz, 1994. C. 179-196. flap.: Cities after Socialism. Urban and Regional Change and Conflict in Post Socialist Societies / Ed. by Andrusz G., Harloe M., Szeleny I. Cambridge, Ma. I Oxford, 1996.
22 French A. R. Plans, Pragmatism and People. The Legacy of Soviet Planning for Today’s Cities. London, 1995.
23 HauBermann. Stadt im Sozialismus... S. 5.
24 flap.: Projekt Sozialistische Stadt. Beitrage zur Bauund Planungsgeschichte der DDR I Hrsg. v. Barth H. Berhn, 1998; Durth W., Diiwel J., Giitschow N. Architektur und Stadtebau in der DDR. Bd. 1: Ostkreuz.
Personen, Plane, Perspektiven. Bd. 2: Aufbau, Themen, Dokumente. Frankfurt I New York, 1998. flap.: Bohn T. M. “Von der Sowjetunion lernen, heiBt siegen lernen”. Potemkinsche Dorfer und ostdeutsche Stadtplanung in der Nachkriegszeit П Schonheit und Typenprojektierung. Der DDR Stadtebau im internationalen Kontext I Hrsg. v. Bernhardt C., Wolfes T. Erkner, 2005. S. 61-80.
26 Stadtebau im Schatten Stalins. Die internationale Suche nach der soziahstischen Stadt in der Sowjetunion 1929—1935 / Hrsg. v. Bodenschatz H., Post C. Berhn, 2003; Mumford E. The CIAM Discourse on Urbanism, 1928—1960. Cambridge, Mass. I London, 2000.
названыя катэгорыі ўвогуле не маглі выкарыстоўвацца. Таму гісторыя горада аж да выхаду ў свет у 1976 г. зборніка “The City in Russian History” (Горад y рускай гісторыі) пад рэдакцыяй Майкла Ф. Гэма заставалася малавывучанай галіной у заходніх даследаваннях26. На надзвычайную актуальнасць гэтай тэмы Гэм звярнуў увагу яшчэ раз у адным артыкуле, паставіўшы правакацыйнае пытанне: “А ці ёсць гарады ў Расіі?”27. У дадатак да гэтага Гайка Гаўман звярнуў увагу на “пранікальнасць паміж горадам і вёскай” як на структурную прыкмету рускай і савецкай гісторыі. Спробы ўзвесці выразную мяжу паміж горадам і вёскай звязваліся выключна з афармленнем прыгоннай залежнасці ў пачатку Новага часу і з прымацаваннем сялян да калгасаў у працэсе гвалтоўнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Савецкім Саюзе28. I толькі адраджэнне грамадзянскай супольнасці ў перыяд перабудовы і адкрыццё межаў пасля падзення “жалезнай заслоны” сталі, па словах Карла Шлёгеля, імпульсам да “вяртання гарадоў” ва Усходняй Еўропе29.