• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    Для збору матэрыялаў была праведзена работа ў наступных архівах: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД, да 1993 г. ЦДАНТД), Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД), Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (ДАМВ). Акрамя таго, значную карысць даследаванню прынеслі дакументы архіва Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (АМУС) і Мінскага гарадскога ўпраўлення статыстыкі (МГУС).
    Найбольш прадуктыўнай стала праца з архіўнымі матэрыяламі НАРБ і ДАМВ. У Нацыянальным архіве асаблівую каштоўнасць для даследавання ўяўлялі наступныя фонды: Цэнтральнага Камітэта КПБ (фонд 4), Савета Міністраў ВССР (фонд 7), Статыстычнага ўпраўлення Савета Міністраў БССР (фонд 30), Дзяржаўнай планавай камісіі (Дзяржплан; фонд 31), Міністэрства дзяржаўнага кантролю (Дзяржкантроль; фонд 690), Мініс-
    87 Пар.: Chinn J. Manipulating Soviet Population Resources. London, 1977; Research Guide to Russian and Soviet Censuses / Ed. by Clem R. S. Ithaca, 1986.
    
    тэрства будаўніцгва (фонд 780), Упраўлення па аднаўленні Мінска (фонд 781), Упраўлення па справах архітэктуры (фонд 903) і Камісіі па дзяржаўным кантролі (фонд 911). У архіве Мінскай вобласці найболып рэлевантнымі для дадзенай працы сталі наступныя фонды: Мінскага абласнога камітэта КПБ (фонд 1), Мінскага гарадскога камітэта КПБ (фонд 69), Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета (фонд 6), Статыстычнага ўпраўлення г. Мінска (фонд 105), Статыстычнага ўпраўлення Мінскага раёна (фонд 2305) і Мінскай гарадской планавай камісіі (Гарплан; фонд 2631). У архіве БДАНТД асабліва цікавымі былі матэрыялы наступных фондаў: Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута (Белдзяржпраект; фонд 3), Мінскага праектнага інстытута (Мінскпраект; фонд 10), Саюза архітэктараў (фонд 68). У АМУС інфарматыўным выявіўся фонд пашпартных сталоў міліцыі (фонд 49). Варта таксама адзначыць, што брашуры для службовага карыстання, выдадзеныя Мінскім упраўленнем статыстыкі, утрымлівалі вялікую колькасць неапублікаваных звестак па гісторыі развіодя сталіцы.
    У цэлым найболып прадуктыўнай была праца з наступнымі відамі крыніц: а) матэрыяламі аб планаванні Упраўлення па справах архітэктуры, Саюза архітэктараў і Дзяржаўнай планавай камісіі (Дзяржплан); б) скаргамі і заявамі насельніпдва ў партыйныя і дзяржаўныя інстанцыі, газетнымі артыкуламі і актамі Камісіі дзяржаўнага кантролю (Дзяржкантроль); в) актамі Савета Міністраў БССР і Цэнтральнага Камітэта КПБ, а таксама Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета і Мінскага гарадскога камітэта партыі.
    II. Перадумовы ўрбанізацыі ў Беларусі
    1	Змена горадабудаўнічага ўзору ў Савецкім Саюзе
    У савецкай канцэпцыі “сацыялістычнага горада” гаворка ішла не толькі пра стварэнне амбіцыйнага праекта, які ўяўляў сабою мадэль, процілеглую заходнім метраполіям, але і пра славалюбівую спробу пераадолець сацыяльна-эканамічную адсталасць населеных цэнтраў Расійскай імперыі. Таму савецкія праектавальнікі горада сутыкаліся з умовамі, якія не ўзнікалі пры планаванні “каігіталістычнага” або “еўрапейскага” горада.
    У ходзе чатырохсотгадовай экспансіі, пачынаючы з сярэдзіны XVI ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны, у склад шматнацыянальнай Расійскай імперыі, а потым Савецкага Саюза былі інтэграваны гарады розных культур. Такім чынам, побач са “старажытнарускім горадам” (тыпу “крэмль”), які ўзнік вакол цэнтральнага ўмацавання, атрымалі развіццё наступныя тыпы гарадоў: “руска-царскі горад з рэзідэнцыяй, умацаваннем і кіраваннем” XVII і XVIII стст.; размепгчаны ў стэпе, на Паўночным Каўказе, у Казахстане і ў далёкаўсходне-сібірскай паласе “рускі каланіяльны горад” XVIII і XIX стст.; “сярэднееўрапейскі балтыйскі горад”, які зазнаў уплыў Ганзы і шведскага панавання; “цэнтральна-ўсходнееўрапейскі горад у стылі барока”, які зведаў польска-літоўскі і аўстрыйска-габсбургскі ўплывы; “каўказскі горад”, які захаваў у сабе элементы хрысціянскай і ісламскай традыцый; і, нарэшце, распаўсюджаны ад Каспійскага мора да Сярэдняй Азіі “іслама-ўсходні горад”, асобныя элементы якога пашыраны і ў Паволжы88.
    Да пачатку Першай сусветнай вайны болып за 80% насельніцтва Расійскай імперыі жыло ў сельскай мясцовасці, таму “ўрбаністычная рэвалюцыя” (Даніэл Р. Броўэр) апошняй трэці XIX ст., выкліканая бурным ростам гарадоў, мела месца толькі ў некаторых адміністрацыйных і індустрыяльных цэнтрах.
    88 Stadelbauer J. Die Nachfolgestaaten der Sowjetunion. GroBraum zwischen Dauer und Wandel. Darmstadt, 1996. S. 218. Пар. таксама: Hofmeister B. Die Stadtstruktur. Hire Auspragungen in den verschiedenen Kulturraumen der Erde. 3., uberarb. Aufl. Darmstadt, 1996. S. 86-90.
    3 аднаго боку, працэс урбанізацыі не быў непасрэдна звязаны з будаўніцтвам фабрык і прамысловых прадпрыемстваў; з другога па прычыне міграцьгі з вёскі і феномена адыходніцгва значная частка гарадскога насельніцтва належала да сялянскага саслоўя. Дзякуючы рудыментарнай урбанізацыі і ва ўмовах аўтакратычнага рэжыму гарадская грамадскасць змагла праявіць сябе толькі часткова. Горадабудаўнічыя інвестыцьгі, як правіла, абмяжоўваліся цэнтрам, а на перыферыі пераважалі кварталы з драўлянымі жылымі дамамі без якой-небудзь інфраструктуры, таму характэрнай рысай нават вялікіх гарадоў быў дваісты характар, дзе суіснавалі гарадскі і сельскі лад жыцця89.
    3 улікам вышэйсказанага зразумела, што заклік пераадолець “супярэчнасці паміж горадам і вёскай” (Фрыдрых Энгельс), якія ў Расіі ніколі не былі яскрава выражаны, увасабляў савецкую альтэрнатыву заходняй урбанізацыі і з самага пачатку не мог мець рэвалюцыйнага размаху. Змены, звязаныя з працэсам паскоранай індустрыялізацыі і з сістэмай сацыялістычнай планавай эканомікі, не маглі не прывесці да таго, што, нягледзячы на розныя гістарычныя карані, савецкія гарады мелі аднолькавае знешняе аблічча (іл. 1).
    Пасля нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення сацыялістычнай планавай эканомікі ў маладой савецкай дзяржаве былі створаны новыя агульныя ўмовы для горадабудаўнічых праектаў. Абвешчанае ў партыйнай праграме 1919 г. “масавае перасяленне рабочых з ускраін у дамы буржуазіі” (так званы “кватэрны перадзел”), паслядоўнасць якога можна паставіць пад сумнеў, паспрыяла рэструктурызацыі гарадскога грамадства, якая назіралася ў Петраградзе / Ленінградзе і Маскве дзякуючы выцясненню верхніх слаёў грамадства (так званых “былых людзей”) і ператварэнню “камуналак” у найважнейшую форму пражы-
    к’ Пар.: Fedor Т. S. Patterns of Urban Growth in the Russian Empire During the Nineteenth Century. Chicago, 1975; The City in Russian History / Ed. by Hamm M. F. Lexington, 1976; Bradley J. Muzhik and Muscovite. Urbanization in Late Imperial Russia. Berkeley u. a., 1985; The City in Late Imperial Russia / Ed. by Hamm M. F. Bloomington, 1986; Brower D. R. The Russian City between Tradition and Moderni­ty, 1850-1900. Berkeley I Los Angeles I Oxford, 1990; Gesellschaft als lokale Veranstaltung. Selbstverwaltung, Assoziierung und GeseUigkeit in den Stadten des ausgehenden Zarenreiches / Hrsg. v. Hausmann G. Gottingen, 2003; Stadte im osthchen Europa. Zur Problematik von Modernisierung und Raum vom Spatmittelalter bis zum 20. Jahrhundert I Hrsg. v. Goehrke C., Pietrow-Ennker B. Zurich, 2006.
    вання ў 1920-я гг.90. 3 улікам гэтага ў гарадскім планаванні 1920-х гг. неабходна адрозніваць дзве фазы.
    Пасля таго як рэвалюцыя і грамадзянская вайна прывялі да скарачэння насельніцтва ў вялікіх гарадах і бальшавікі пачалі масавую электрыфікацыю краіны, у 1922-1923 гг. разгарнулася дыскусія архітэктараў пра канцэпцыю “горад-сад”. Абапіраючыся на падставовую праграмную прапу Эбенэзера Ховарда (1898) і зыходзячы не толькі з санітарна-гігіенічных і мастацкіх меркаванняў, але і з магчымасці самазабеспячэння прадуктамі харчавання, архітэктары аддалі перавагу сістэме паселішчаў з перавагай івдывідуальных дамоў, цэнтрам якой быў горад сярэдняй велічыні з насельнйдгвам не болып за 58 тыс. чалавек, акружаны зялёным поясам малых сельскагаспадарчых гарадоў з населыгіцтвам да 32 тысяч. Акрамя праектаў “Новая Масква” і “Вялікая Масква”, распрацаваных у 1921—1925 гг. дзвюма рознымі камісіямі, у Савецкім Саюзе ў гэты перыяд праекгаваліся толькі рабочыя пасёлкі, але тыя праекты не былі рэалізаваны на практыцы91.
    3 прыняццем першага пяцігадовага плана (1928—1932), які гградугледжваў паскораную індустрыялізацыю і калектывізацыю сельскай гаспадаркі і быў заснаваны на тэзісе пра “пабудову сацыялізму ў адной краіне”, рэвалюцыйны парыў авангарду, які выявіўся ў горадабудаўнічай дыскусіі 1929—1930 гг., яшчэ раз атрымаў шырокія магчымасці для рэалізацыі сацыяльных утопій. Па адзін бок знаходзіліся так званыя “ўрбаністы”, прыхільнікі кампактнага пасялення (абмежаванне росту гарадоў і дэцэнтралізацыя гарадоў), па другі бок — так званыя “дэзурбаністы”, прыхільнікі лінейнага паселішча (ліквідацыя гарадоў
    90 Meissner В. Das Parteiprogramm der KPdSU 1903-1961. 3. Aufl. Koln, 1965. S. 139. Пар.: Лебнна H. Б. Повседневная жнзнь советского города. Нормы н аномалпн. 1920-1930 годы. С.-Петербург, 1999. С. 178­204; Нормы н ценностн повседневной жнзнн. Становленне соцпалнстнческого образа жнзнн в Росснн, 1920-30-е годы. С.-Петербург, 2000; Лебнна Н. Б., Чнстнков A. Н. Обывателн н реформы. Картнны повседневной жнзнн горожан в годы НЭПа н хруіцевского десятплетня. С.-Петербург, 2003. С. 22—45; Obertreis J. Tranen des Sozialismus. Wohnen in Leningrad zwischen Alltag und Utopie 1917-1937. Koln / Weimar / Wien, 2004.
    91 Пар.: Хан-Магомедов C. O. Архптектура советского авангарда. Кн. 1. Проблемы формообразовання. Мастера н течення. Кн. 2. Соцнальные проблемы. Москва, 1996—2001, тут кн. 2, с. 46—74. Пар. таксама: Kreis В. Moskau, 1917-35. Vom Wohnungsbau zum Stadtebau. 1985. S. 31-62; Colton T. J. Moscow. Governing the Socialist Metropolis. Cambridge, Ma. I London, 1995. P. 215—247.
    і механізацыя вёскі). У цэнтры дыскусіі, якая вялася дзвюма групамі пра “сацгород” з насельніцтвам 80—100 тысяч чалавек, былі камуналкі, дамы-камуны (калектыўная форма пражывання), клубы для рабочых і сталовыя (абагульнены лад жыцця) — жыццёвыя праекты, якія замянялі сям’ю і спрыялі эмансіпацыі жанчын. Часткова гэтая ідэя фармавання “новага чалавека”, якая абашралася на архітэктурны мадэрн, была ўвасоблена пры пабудове жыллёвых комплексаў для новых індустрыяльных гігантаў у такіх гарадах, як Кузнецк і Магнітагорск (іл. 2)92.