Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
На палітычным узроўні на парадак дня была пастаўлена задача “рэканструкцьгі” і “аднаўлення” наяўных гарадоў, а таксама будаўнііггва новых індустрыяльных цэнтраў і ўзвядзенне планавых сацыялістычных гарадоў у адпаведнасці з рэзалюцыяй Цэнтральнага Камітэта партьгі балыпавікоў “Аб маскоўскай гарадской гаспадарцы і аб развіцці гарадской гаспадаркі ў СССР” ад 15 чэрвеня 1931 г. У ёй абвяшчаліся неабходнасць новай планіроўкі Масквы як “сацыялістычнай сталіцы пралетарскай дзяржавы” і накіраванае супраць “малоха вялікага горада” абмежаванне росту горада шляхам рацыянальнага архітэктурнага вырашэння пры пабудове жылых раёнаў (г. зн. дэканцэнтрацыя насельніцтва і ўстаноў), а таксама дэцэнтралізацыя прамысловых цэнтраў (забарона на будаўнштва новых прамысловых прадпрыемстваў у Маскве і Ленінградзе). Такім чынам, авангардысцкім прапановам па ліквідацыі гарадоў быў пакладзены канец. Акрамя таго, у інтарэсах грамадскай гігіены і індывідуальнага дабрабыту планавалася паляшпэнне жыллёвай сітуацыі, інфраструктуры і камунальнага забеспячэння. У канчатковым рахунку выхад на сучасны ўзровень павінен быў быць дасягнуты шляхам ажыццяўлення планаў па развіцці гарадоў93.
Пад уплывам працэсу індустрыялізацыі ў пачатку 1930-х гг. пачаў выкрышталізоўвацца горадабудаўнічы ўзор, які засноўваўся, з аднаго боку, на канцэпцыі кампактнага горада абме-
92 Пар.: Der Architektenstreit nach der Revolution. Zeitgenossische Texte RuBland, 1920—1932 / Hrsg. v. Pistorius E. Basel / Berlin I Boston, 1992; Miljutin N. A. Sozgorod. Die Planung der neuen Stadt. Basel / Berlin I Boston, 1992. Пар. таксама: Хан-Магомедов. Архнтектура советского авангарда II. С. 125—269; Kotkin S. The Search for the Socialist City П Russian History. 1996. Vol. 23. P. 231-261.
93 Пар.: Коммунпстпческая партня Советского Союза в резолюцнях н решенпях сьездов, конференцпй п пленумов ЦК. ІІзд. 9-е, доп. н нспр. Т. 5. 1929-1932. Москва, 1984. С. 313-326, тут с. 318.
жаванага памеру, а з другога — на адступленні ад прынцыпаў сучаснай архітэктуры, у тым ліку і ад асаблівай формы канструктывізму, якая атрымала развіццё ў Савецкім Саюзе. Для перыяду сталінізму было характэрнае адмаўленне ад утапічных праектаў, таму ў канцэптуальным плане “сацыялістычны горад” перажыў пэўную метамарфозу: цяпер не змест, г. зн. чалавек (арганізацыя паўсядзённага жыцця), а толькі форма, г. зн. вытворчасць (паляпшэнне інфраструктуры), выконвала вырашальную ролю. Быў абвешчаны курс на поўную перабудову Масквы яе планавалася пераўтварыць з выкарыстаннем канцэпцый “сацыялістычнага рэалізму” ў архітэктуры, якія адлюстраваліся ў праекце Палаца Саветаў у Маскве (1931-1934) і “Генеральным плане” забудовы Масквы (1935)94.
“Твар горада” (вертыкальная структура забудовы), увасоблены ў архітэктурную форму пасля аб’яднання ў 1932 г. усіх творчых арганізацый у саюзы, павінен быў прыводзіцца ў адпаведнасць з прынцыпамі “сацыялістычнага рэалізму”. Найболып выразна гэтыя асноўныя прынцыпы, абавязковыя да выканання, былі сфармуляваны на з’ездзе Саюза пісьменнікаў у 1934 г. “Партыйнасць”, “народнасць” і “тыповасць” склалі асноўныя кампаненты канона, што павінен быў знайсці адлюстраванне ў літаратурных тэкстах у асобе “станоўчага героя”, які прыносіць сябе ў ахвяру рэвалюцыйнай справе Леніна95. У гарадскім будаўніцтве новая плынь атрымала першы рэзананс у конкурсе на найлепшы праект Палаца Саветаў (1931-1933; два адкрытыя і два закрытыя туры), што павінен быў замяніць храм Хрыста Збавіцеля ў якасці новага сімвала савецкай сталіцы. Перад архітэктарамі паставілі наступныя задачы: “манументальнасць, простасць, закрытасць і прыгажосць”. У час конкурсу стала відавочна, што запазычанне гістарычных узораў найболып ад-
94 Гэтыя метафары запазычаны з кніг: Kostof S. Das Gesicht der Stadt.
Geschichte stadtischer Vielfalt. Frankfurt / New York, 1992; ён жа. Die Anatomie der Stadt. Geschichte stadtischer Strukturen. Frankfurt I New York, 1993. flap, таксама: Castillo G. Cities of the Stalinist Empire // Forms of Dominance on the Architecture and Urbanism of the Colonial Enterprise I Ed. by Sayyad N. A. Aidershot et al., 1992. P. 261-287.
95 Пар.: Gunther H. Die Verstaatlichung der Literatur. Entstehung und
Funktionsweise des sozialistisch-realistischen Kanons in der sowjetischen Literatur der 30er Jahre. Stuttgart, 1984; Lahusen T. How Life Writes the Book. Real Socialism and Socialist Realism in Stalin’s Russia. Ithaca I London, 1997; Socialist Realism without Shores / Ed. by Lahusen T. Durham / London, 1997.
павядала густу журы. Спраектаваны Б. М. Іафанам будынак, які павінен быў служыць пастаментам для велізарнай фігуры Леніна, так і не быў выкананы, але гэты конкурс і дыскусія вакол прапанаваных праектаў прывялі да таго, што архітэктура сталінскага часу стала грунтавацца на канцэпцыі неакласіцызму і яго рэпрэзентатыўных разнавіднасцях96.
“Анатомія горада” (г. зн. гарызантальная структура закладкі сеткі вуліц і размяшчэння грамадскіх месцаў) была выразна праггісана ў Генеральным плане Масквы. Пры гэтым канцэптуальна адпрэчваліся і прапанова поўнага захавання тагачаснай архітэктурнай субстанцыі, і прапанова зносу цэлых кварталаў. “Рэканструкцыя” ў савецкім разуменні не абавязкова была залатой сярэдзінай паміж перапланаваннем або перабудовай горада і радыкальным зносам па прынцыпе барона Асмана ў Парыжы ў XIX ст. У якасці структурных элементаў разам з Масквой-ракой павінны былі выступаць імпазантны цэнтр і спалучэнне радыяльных і кальцавых вуліц. Разам з гэтым меркавалася рацыянальна падзяліць гарадскую прастору на жылыя кварталы і прамысловыя раёны, а насельніцтва забяспечыць камунальнымі паслугамі, стварыўшы неабходную інфраструктуру. Па сутнасці, як у плане, так і ў каментарах да яго гаворка ішла пра пракладванне праспектаў і пра колькасць паверхаў у вышынных будынках; у дачыненні да жылых раёнаў была канкрэтызавана толькі колькасць жыхароў (іл. 3). На практыцы Генеральны план абяцаў перш за ўсё толькі паляпшэнне транспартнай сітуацыі (будаўніцтва метрапалітэна) і павышэнне эфектыўнасці пры тавараабмене. Насельніцгву Масквы, на якое быў вызначаны ліміт 5 млн., заставалася толькі спадзявацца на рашэнне жыллёвага пытання. Урэшце “сапраўды сацыялістычны горад” павінен быў не толькі гарантаваць “нармальныя, здаровыя ўмовы жыцця”, але і сімвалізаваць грамадскі парадак і палітычную іерархію97.
88 Пар.: Дворец Советов. Всесоюзный конкурс 1932 г. Москва, 1933; Cooke С., Kazus I. Sowjetische Architekturwettbewerbe 1924-1936. Basel, 1991. S. 59-83; Lizon P. The Palace of the Soviets. The Paradigm of Architecture in the USSR. Colorado Springs, Co., 1992; Pistorius E. Der Wettbewerb um den Sowjetpalast H Kultur im Stalinism us. Sowjetische Kultur und Kunst der 1930er bis 50er Jahre I Hrsg. v. Gorzka G. Bremen, 1994. S. 153—167; Hoisington S. S. “Ever Higher”. The Evolution of the Project for the Palace of Soviets // SR. 2003. Vol. 62. P. 41—68.
97 Пар.: Генеральный план реконструкцпп города Москвы. Т. 1. Постановлення п матерналы. Москва, 1936. Цытаты: с. 2, 3; Коммуннстаческая партпя Советского Союза в резолюцнях п решенпях сьездов, конферен-
У цэлым Генеральным план Масквы 1935 г. уяўляў сабой праект рэканструкцыі разрослага горада, асаблівае палітычнае значэнне якога падкрэслівалася шляхам архітэктурных вырашэнняў, але ніяк не ўніверсальную інструкцыю па планаванні гарадоў. На самай справе “сапраўды сацыялістычны горад” маскоўскага ўзору адпавядаў у сваіх асноўных планавых рысах як гораду ў стылі барока (дэманстрацыя праз бачную вось, просталінейнасць, раўнамернаць, манументальнасць)98, так і найболып важным прасторавым малюнкам сучаснага заходняга горада". На аснове гэтага заключэння можна паставіць пад сумнеў падставовае значэнне Генеральнага плана Масквы для горадабудаўніцгва ў Савецкім Саюзе і ва Усходняй Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Застаўся толькі міф пра агульны горадабудаўнічы ансамбль.
На разбурэнне 1710 гарадоў і болып як 70 тысяч вёсак нямецкім Вермахтам у 1941-1945 гг. савецкі ўрад адрэагаваў разгорнутай праграмай па аднаўленні100, для рэалізацыі якой 29 верасня 1943 г. быў заснаваны Камітэт па справах архітэктуры пры Саўнаркаме СССР на чале з A. Р. Мардвінавым101. 14 кастрычніка 1943 г. Мардвінаў атрымаў дырэктывы па аднаўленні ў лісце Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета М. I. Калініна, які летам 1944 г. быў апублікаваны ў часопісе “Архітэктура СССР”. Калінін звярнуў увагу на той факт, што разбурэнні, прьгчыненыя вайной, даюць унікальны шанец для “стварэння
цнй н пленумов ЦК (1898-1986). І4зд. 9-е, доп. н нспр. Т. 6. 1933-1937. Москва, 1985. С. 241-253. Пар. таксама: Stadtebau im Schatten Stalins. Die internationale Suche nach der sozialistischen Stadt in der Sowjetunion 1929-1935 / Hrsg. v. Bodenschatz H., Post C. Berlin, 2003.
9S Пар.: Kostof. Gesicht... S. 229-274.
99 Дэтлеф Іпсэн адрознівае пяць катэгорый: а) філасофія і практыка магчымага; б) ідэя і практыка спажывецтва раскошы; в) гігіенічны горад; г) месца парадку; д) горад зручнасці. Ipsen D. Moderne Stadt — was nun? // Ohne Leitbild? Stadtebau in Deutschland und Europa / Hrsg. v. Becker H., Jessen J., Sander R. 2., unveranderte Aufl. Stuttgart I Zurich, 1999. S. 41—54.
100 Дзеля прэстыжу было вырашана адбудаваць 15 старых рускіх гарадоў, а менавіта Смаленск, Курск, Арол, Растоў-на-Доне, Вязьму, Новарасійск, Пскоў, Ноўгарад, Севастопаль, Варонеж, Вялікія Лукі, Калінін, Бранск, Краснадар, Мурманск. Пар.: Восстановпм города, разрушенные врагом! П Правда. 16.11.1945. № 273. С. 1.
101 Сборнпк постановленпй, прнказов н ннструкцнй по вопросам планнровкн населенных мест п архнтектурного проектпрованпя. Москва, 1948. С. 3-14.
сапраўды сацыялістьгчных гарадоў” у вялікім маштабе. У жылых дамах вырашальную ролю павінен быў выконваць прынцып зручнасці, а ў грамадскіх будынках практычнай карысці. Па словах М. I. Калініна, неабходна было старацца прадухіліць усялякія “выкрунтасы”: “Сацыялістычнае будаўніцтва павінна быць прыгожым і радаваць погляд, а не быць вычварным і прэтэнцыёзным”102. На Усерасійскай канферэнцыі гарадскіх архітэктараў у ліпені 1945 г. Мардвінаў, спасылаючыся на Калініна, абвясціў задачай савецкіх архітэктараў будаўніпдва “эканамічна прыгожых, здаровых, статных гарадоў”. У якасці “горадабудаўнічага мінімуму” ён вызначыў сем умоў: а) спалучэнне горада з прыродай (азеляненне); б) наяўнасць аднаго кампазіцыйнага цэнтра (цэнтральная плошча, галоўная вуліца); в) канцэнтрацыя вялікіх і з архітэктурнага пункту гледжання каштоўных грамадскіх будынкаў на кампазіцыйных вузлавых кропках горада (сілуэт); г) комплексны ансамбль забудовы жылых вуліц і раёнаў (занальнае дзяленне шляхам пабудовы вышынных дамоў); д) чысціня і светлыя адценні будынкаў (прыклад рускага класіцызму); е) рацыянальнае планаванне камунальнай інфраструктуры (тэхнічнае абсталяванне); ё) пастаянная барацьба за якасць праектаў і будаўніцтва (праверкі). На заканчэнне, абапіраючыся на прапагандаваны з 1934 г. савецкі патрыятызм, Мардвінаў паспрабаваў выратаваць гонар рускай дарэвалюцыйнай архітэктуры, якая нароўні з інтэрнацыянальным класіцызмам і мадэрнізмам павінна была скласці аснову савецкай архітэктуры103.