Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
113 Решення партнн н правнтельства по хозяйственным вопросам. Т. 3. 1941-1952 годы. Москва, 1968. С. 603-614. асабліва с. 605.
114 Стронть быстро, дешево п краснво. Совеіцанне архнтекторов столн-
цы в МГК ВКП(б) // Правда. 27.8.1950. № 329. С. 2.
116 Жшшіцный вопрос. На жнлой плоіцадн в 30 кв. м поселено 16 се-
мей, в том чнсле 36 детей... // Нсточннк. 2001. Na 1. С. 78—104, тут
с. 90, 94, 97-98. Пар. таксама: Об нзмененнн Генплана реконструкцші Москвы. Запнска МК КПСС н псполкома Моссовета Г. М. Маленкову н Н. С. Хруіцеву. 1953 г. II Нсторпческнй архнв. 1997. № 5-6. С. 51-74.
няцце за аснову тыпавых праектаў і мантажнага будаўніцтва (жалезабетонныя канструкцыі, сценныя блокі і асобныя часткі, г. зн. чатырохі пяціпавярховыя панэльныя дамы). Мэтай савецкага гарадскога будаўніцтва, як гаварылася ў прынятым на канферэнцыі звароце да працоўных будаўнічай галіны прамысловасці, было не добраўпарадкаванне праспектаў і плошчаў, а задавальненне патрэбаў насельніцтва116.
Той факт, што названая канферэнцыя была запланавана Цэнтральным Камітэтам КПСС як расправа з архітэктарамі сталінскага часу, стаў відавочны раніцай 1 снежня 1954 г., калі даклад A. Р. Мардвінава, выбранага ў 1950 г. Прэзідэнтам Акадэміі архітэктуры, неаднаразова перарываўся рэплікамі Хрушчова. Канфлікт абвастрыўся, калі Мардвінаў агучыў сваё архітэктурнае крэда. У тым, што з дэкаратыўнай “празмернасцю” неабходна змагацца, Мардвінаў быў цалкам згодны з Хрушчовым. Для рашэння гэтай праблемы ён прапанаваў зацвердзіць нормы для стандартызаваных праектаў, аднак ён лічыў, што ў дачыненні да афармлення фасадаў можна захаваць ступеністую сістэму, паводле якой рашэнні будуць прымацца ў адпаведнасці са значэннем горада ці вуліцы. Мардвінаў, як і раней, заставаўся ў палоне катэгорый сталінскага часу. Ен імкнуўся выратаваць гонар няпэўнага “сацыялістычнага рэалізму”, гаворачы на неабходнасць альтэрнатывы паміж класіцызмам, які падтрымлівалі партыя і ўрад, і канструктывізмам, які, на яго думку, парушае на практыцы законы эстэтыкі, але быў рэзка абарваны Хрушчовым. Адзінае, з чым пагадзіўся Хрушчоў, была цана за адзін квадратны метр будаўнічай плошчы117. У гэты ж дзень пазіцыю Мардвінава рэзка раскрытыкаваў у сваім дакладзе кіраўнік аддзела па грамадзянскім і прамысловым будаўніпдве Інстытута архітэктуры пры Акадэміі архітэктуры Г. А. Градаў, які падзяліў архітэктараў на прыхільнікаў эстэтычнага разумення мастацтва і прыхільнікаў тэхнічнай эфектыўнасці. Пасля гэты даклад заслужыў высокую ацэнку Хрушчова. Градаў звёў прычыны памылак і недахопаў архітэктараў, якіх крытыкавалі, да чатырох
116 Всесоюзное совеш,анне стронтелей, архнтекторов н работннков промышленностн, стронтельных матерналов, стронтельного н дорожного машнностроення, проектных н научно-нсследовательскнх органнзацнй. 30 ноября7 декабря 1954 г. Сокрашенный стенографнческнй отчёт. Москва, 1955. С. 411—422, тут с. 412, 418.
117 Всесоюзное совеіцанне стронтелей... Москва, 1955. С. 115—135, тут с. 121-124.
пунктаў: а) антымарксісцкае ідэалістычнае разуменне задач архітэктуры; б) падзел будаўніцтва на “высокую” і “простую” архітэктуру, які азначаў нераўназначную ацэнку індывідуальных і масавых тыпавых праектаў; в) ігнараванне новых тэхнік і прынцыпу эканоміі; г) празмернае імкненне захаваць архітэктурную спадчыну118. У апошні дзень канферэнцыі ў заключнай прамове Хрушчоў рэзка раскрытыкаваў і высмеяў сталінскіх архітэктараў. Ён прапанаваў разгарнуць кампанію па барацьбе з дэкаратыўнай “празмернасцю” ў будаўніцтве. 3 аднаго боку, Хрушчоў настойліва паўтарыў сваё патрабаванне зрабіць кошт за квадратны метр плопічы вырашальным крытэрыем у будаўніцтве, з другога боку, ён ускосна рэабілітаваў канструктывізм: “Немагчыма болып здавольвацца тым фактам, што пад прыкрыццём фраз аб барацьбе супраць канструктывізму і сацыялістычнага рэалізму ў архітэктуры многія архітэктары неашчадна выкарыстоўваюць сродкі народа. <...> Мы не супраць прыгажосці, але мы супраць любога выяўлення празмернасці”119. Такімчынам, сталінскія архітэктары і праектавальнікі горада былі пастаўлены на месца і вымушаны былі прыняць новыя патрабаванні да савецкага горадабудаўніцтва.
Пазней новыя напрамкі ў галіне будаўнічай палітыкі вызначалі дзве пастановы Цэнтральнага Камітэта КПСС і Савета Міністраў СССР. Пастанова ад 23 жніўня 1955 г. “Аб мерах па далейшай індустрыялізацыі будаўніцтва па паляпшэнні якасці пабудоў і зніжэнні будаўнічых выдаткаў” загадвала вызначыць асноўнай формай будаўніцтва тыпавыя праекты, выкарыстоўваць канструкцыі з жалеза і лёгкага бетону, а таксама метад буйнаблокавага будаўніцтва120. Пастанова ад 24 жніўня 1955 г. “Аб зацвярджэнні планавых і будаўнічых праектаў для гарадоў” прадугледжвала перадачу права прыняцця рашэнняў (апрача Масквы і Ленінграда) ад Савета Міністраў СССР да Са-
118 Тамсама. С. 162-168. 3 выступлення Хрушчова на канферэнцыі вынікае, што Мардвінаў яшчэ да канферэнцыі хацеў выкрасліць Градава са спіса выступоўцаў. Тамсама, с. 394.
119 Всесоюзное совегцанне стронтелей... С. 379—409, тутс. 393; nap.: Bitt­ner S. V. Remembering the Avantgarde. Moscow Architects and the “Re­habilitation” of Constructivism, 1961-6411 Kritika. Explorations in Rus­sian and Eurasian History. 2001.Vol. 2. P. 553—576.
120 Постановленпя ЦК КПСС n Совета Мннпстров CCCP no вопросам стронтельства от 23, 24 августа н 4 ноября 1955 г. Москва, 1956. С. 3-22; Решення партнн н правнтельства по хозяйственным вопросам. Т. 4. 1953—1961 годы. Москва, 1968. С. 250—268.
ветаў Міністраў саюзных рэспублік121. Акрамя таго, у пастанове ад 5 лістапада 1955 г. «Аб ліквідацыі дэкаратыўнай “празмернасці” ў праектаванні і будаўніцтве індывідуальных праектаў з рэпрэзентатыўнымі фасадамі» былі супрацьпастаўлены мэтазгоднасць інтэр’еру і ўлік кошту і эфектыўнасці122.
Калі будаўнічы кангрэс у лістападзе снежні 1954 г. меў вынікам канчатковую адмову ад архітэктуры сталінізму, to XX партыйны з’езд, які праходзіў з 14 да 25 лютага 1956 г. і прыцягнуў увагу сусветнай грамадскасці дзякуючы закрытаму дакладу Хрушчова “Аб кульце асобы Сталіна і яго наступствах”, заклаў асновы для чарговага адгароджвання савецкага грамадства ад знешняга свету шляхам “закрыівдя” гарадоў і звязанага з гэтым абмежавання правоў насельніцтва на свабоду перамяшчэння і пражывання. У рэальнасці “дэсталінізацыя” ў стылі Хрушчова мела на мэце не толькі рэстаўрацыю ленінізму, але і ўмацаванне тагачаснай сістэмы ўлады. Адной з найважнейшых умоў для гэтага стала “ўтаймаванне” савецкага “грамадства плыннага пяску” (Мошэ Левін), якое засноўвалася на міграцыі з вёскі. Патрэба ва “ўтаймаванні” паўстала тады, калі ў 1956 г. права на звальненне (права на свабодны выбар месца працы), часова адмененае ў 1940 г., адкрыла новыя перспектывы для рынку працы і перамяшчэння насельніцтва ўнутры краіны123. Пазней
121 Постановленпя ЦК КПСС н Совета Мнннстров СССР по вопросам стронтельства... С. 160-162. Указ Савета Міністраў СССР ад 21 жніўня 1963 г. прадугледжваў пацвярджэнне адпаведнымі Саветамі Міністраў і Дзяржаўным камітэтам па будаўніцтве СССР (Дзяржбуд) генеральных планаў для сталіц саюзных рэспублік і гарадскіх новабудоўляў; акрамя таго, у гарадах з насельніцтвам болып як 500 тыс. жыхароў павінен быў далучацца Дзяржаўны планавы камітэт СССР (Дзяржплан). Сборннк норматнвных н справочных матерналов по развнтню городов. Москва, 1980. С. 34-35.
122 Постановлення ЦК КПСС н Совета Мнннстров СССР по вопросам стронтельства... С. 163-173; Коммуннстнческая партня Советского Союза в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК (1898-1986). Нзд. 9-е, доп. н пспр. Т. 8. 1946—1955. Москва, 1986. С. 522-536.
123 Пар.: Lewin М. The Making of the Soviet System. Essays in the Social His­tory of Interwar Russia. London, 1985. P. 12-21; ён жа. The Gorbachev Phenomenon. A Historical Interpretation. Expanded Edition. Berkeley / Los Angeles, 1991. P. 13—42; ён жа. Russia I USSR in Historical Motion. An Essay in Interpretation П Russian Review. 1991. Vol. 50. P. 249-266. Пар. таксама: Grandstaff P. J. Interregional Migration in the U.S.S.R. Eco­nomic Aspects, 1959-1970. Durham, N. C., 1980. P. 119; Granick D. Job Rights in the Soviet Union. Their Consequences. Cambridge et al., 1987.
Хрушчоў развіў гэтую думку на XX з’ездзе партыі (14 лютага
1956 г.) у справаздачным дакладзе ЦК КПСС “Пытанне аб паляпшэнні жыллёвых умоў у такіх вялікіх гарадах, як Масква, Ленінград, Кіеў і іншых, цесна звязана з прыростам насельніцтва з прычыны яго прытоку з іншых рэгіёнаў краіны”. Паказваючы на фактар натуральнага прыросту, ён пад апладысменты
дэлегатаў з’езда прадоўжыў: “Таму неабходна пакласці канец
прыцягненню працоўнай сілы з іншых абласцей у вялікія гарады і пакрываць узніклую патрэбу вялікіх гарадоў у працоўнай сіле прадстаўнікамі мясцовага насельніцтва”124. Тым самым Хрушчоў закрануў адну з асноўных праблем сацыялістычнага
шляху развіцця грамадства: у сувязі з тым, што індустрыялізацыя і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе ажыццяўляліся рэкорднымі тэмпамі, гэта прывяло да ўзнікнення дэфіцыту ў розных галінах эканомікі, пераадоленне якога павінна было стаць меркай дзейснасці дзяржаўнага апарату. У выніку міграцыі насельніцтва з вёскі стабільнасць сацыяльнай сістэмы і эфектыўнасць шіанавай эканомікі выклікалі сумнеў. Таму рашэнне жыллёвай праблемы і абмежаванне росту гарадоў сталі ключавымі пытаннямі савецкай сістэмы пасляваеннага часу125.
124 Отчетный доклад Центрального Комнтета Коммуннстнческой пар-
тнн Советского Союза XX сьезда партнн. Доклад Первого секретаря ЦК КПСС Н.С. Хруіцева. XX сьезд Коммуннстнческой партнн Советского Союза. 14—25 февраля 1956 г. Стенографнческіій отчёт. Т. I. Москва, 1956. С. 9—120, тут с. 79.
126 Прыняты на XX з’ездзе партыі план 6-й пяцігодкі (1956-1960) прадугледжваў індустрыялізацыю будаўніцтва ў інтарэсах зніжэння будаўнічых затрат на 20% і павелічэння жыллёвага будаўніцтва ў два разы, а таксама скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва. Пар.: Коммуннстнческая партня Советского Союза в резолюцнях я решеннях еьездов, конференцнй н пленумов ЦК (1898-1986). ІІзд. 9-е, доп. н нспр. Т. 8. 1946—1955. Москва, 1986. С. 28—90, тут с. 64, 71. 3 1971 г. у планах пяцігодак было прынята абмежаванне росту гарадоў. Пар.: Коммуннстнческая партня Советского Союза в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК (1898—1986). Нзд. 9-е, доп. н нспр. Т. 12. 1971-1975. Москва, 1986. С. 39-103. тут с. 82; Т. 13. 1976-1980. Москва, 1987. С. 11-88, тут с. 73; Т. 14. 1981-1984. Москва. 1987. С. 38-113, тутс. 45; Т. 15. 1985-1988. Москва. 1989. С. 183­254, тут с. 235—236. Пар. таксама: Решення партнн н правнтельства по хозяйственным вопросам. Т. 8. 1970 г. — февраль 1972 г. Москва, 1972. С. 356—418, тут с. 398; Т. 11. Ноябрь 1975 г. — шонь 1977 г. Москва, 1977. С. 227—302, тут с. 288; Т. 13. Апрель 1979 г. — март 1981 г. Москва, 1981. С. 646—720, тут с. 653; Т. 16. Ч. II. Февраль — декабрь 1986 г. Москва, 1988. С. 96—165, тут с. 147.