Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
141 Народное хозяйство CCCP в 1989 г. Статпстнческнй ежегодншк. Москва. 1990. С. 25.
Жаданае і рэчаіснасць у жыллёвым пытанні разыходзіліся паміж сабой аж да распаду Савецкага Саюза, у прыватнасці ў галіне падзелу гарадской прасторы на зоны, мэтай якога была максімальная блізкасць месца працы да месца пражывання. Паказальна, што нягледзячы на вялікія абяцанні, якія знайшлі адлюстраванне ў Праграме КПСС 1961 г., Савецкая Канстытуцыя 1977 г. (так званая “брэжнеўская канстьггуцыя”) гарантавала толькі права на “жыллё”, а не на асобную кватэру142. 3 жыллёвага пытання, якое нібыта стабілізавалася ў 1970-я гг., былі выключаны перш за ўсё маладыя сем’і. Дзяржаўная датацыя на кватэрную плату складала ў сярэднім менш за 5%, а жыллёвы рынак як такі афіцыйна не існаваў, таму цэны на жыллё на самай справе не мелі ніякага значэння. Праблема была толькі ў недахопе прапановы143. Магчымасць азнаямлення з сапраўды бядотным становішчам даюць нешматлікія статыстычныя звесткі, апублікаваныя толькі ў пачатку 1990-х гг. 3 іх вынікае, што ўсталяваную ў 1929 г. санітарную норму індывідуальнай жылой плошчы ў памеры 9 кв. м, г. зн. жыллёвую прастору на чалавека без уліку кухні, ваннай і калідора, атрымалася пераступіць у гарадах у сярэднім па Савецкім Саюзе толькі ў 1985 г.144. Яшчэ ў 1989 г. на падставе выбарачнай праверкі з 310 тысяч сем’яў 27,6% жылі ва ўмовах, якія не адпавядалі санітарнай норме 9 кв. м. на чалавека, а ў дачыненні да сем’яў, што жылі ў горадзе, гэты працэнт быў яшчэ вышэйшы і складаў 48,3%145. Нядзіўна, што ў праграме КПСС 1986 г. рашэнне жыллёвай праблемы было адкладзена да 2000 г.146.
142 Пар.: Verfassungen der kommunistischen Staaten / Hrsg. v. Brunner G., Eissner M., Paderborn B., u. a., 1979. S. 374-415, § 44.
143 Пар.: Andrusz. Housing and Urban Development... S. 28.
144 Санптарные правііла no застройке жнльп зданпй. Утверждены Наркомздравом РСФСР по согласованпю co Стройкомом РСФСР 26 пюля 1929 г. Сборннк постановленнй, прпказов п ннструкцнй по вопросам планнровкп населенных мест н архіітектурного проектнрованіія.
Москва, 1948. С. 172-180, тут с. 175; Соцнальное развнтне СССР. Статнстпческнй сборннк. Москва, 1990. С. 210.
146 Народное хозяйство СССР в 1989 г. Статіістпческпй ежегодннк. Москва, 1990. С. 171. Пар. таксама: Kalinina N. Housing and Housing Policy in the USSR II The Reform of Housing in Eastern Europe and the Soviet Union I Ed. by Turner B., Hegediis J., Tosics I. London I New York, 1992. P. 245—275, асабліва P. 250.
14(1 Meissner B. Das Aktionsprogramm Gorbatschows. Die Neufassung des dritten Parteiprogramms der KPdSU. Koln, 1987. S. 91—157, тут S. 123; 27. Parteitag der KPdSU, Marz ’86. Sowjetunion zu neuen Ufern? Dus­seldorf o. J., S. 167-269, тут S. 216.
2 Асаблівасці ўрбанізацыі ў Беларусі
Да пачатку Другой сусветнай вайны Беларусь з 80% сельскага насельнійтва належала да найболып адсталых рэгіёнаў Усходняй Еўропы. У сувязі з тым, што карысныя выкапні абмяжоўваліся ў асноўным тарфянымі і салянымі радовішчамі, з даўніх часоў асноўнымі галінамі ў Беларусі былі сельская і лясная гаспадаркі. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі і была падзелена на Гродзенскую, Віленскую, Мінскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні. Паводле першага перашсу насельнііггва Расй 1897 г., насельніцгва гэтых губерняў складала 6,5 млн. чалавек. 3 іх 5,8 млн. жылі ў сельскай мясцовасці і 655 063 былі жыхарамі гарадоў. Асаблівасць Беларусі заключалася ў тым, што яна знаходзілася ў цэнтры рысы аселасці яўрэйскага насельнііггва Расійскай імперыі. У той час як з 4,7 млн. беларусаў 4,6 млн., г. зн. 97,7%, жылі ў сельскай мясцовасці, яўрэі былі вымушаныя сяліцца ў гарадах. Адпаведна, гарадское насельнііггва складалася на 53,5% з яўрэяў, на 17,9% з рускіх, толькі на 16,6% з беларусаў і на 6,2% — з палякаў147.
3 прычыны таго, што Беларусь знаходзіцца на паўночным захадзе ад чарназёмных абласцей, яна ніколі не магла быць жытніцай. Для болыпасці беларускіх сялян гаворка ішла пра тое, каб забяспечыць харчаваннем сябе, перш за ўсё — вырошчваннем бульбы. Да пачатку савецкай гвалтоўнай калектывізацыі 1930-х гг. аграрны сектар характарызаваўся наяўнасцю прысядзібнай эканомікі. Праўда, была і абшчына рускага тыпу (ва ўсходняй частцы Беларусі каля Гомеля, Магілёва і на поўдні ад
147 Шыбека 3. Гарады Беларусі (60-я гады XIX пачатак XX ст.). Мінск, 1997. С. 260. Пар. таксама: Iwanou М. Die jiidische Welt in WeiBruBland vom Ende des 19. Jahrhunderts bis zum Holocaust П Handbuch der Geschichte WeiBruBlands I Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 392—407; Siebert D. Die Juden in WeiBruBland vor der Schoa П “Existiert das Ghetto noch?” WeiBruBland: Judisches Uberleben gegen nationalsozialistische Herrschaft. Berlin / Hamburg I Gottingen, 2002. S. 268— 276; Nesemann F. Versunkene Welten — Geschichte und Kultur der Juden WeiBruBlands // Ost-West. Europaische Perspektiven. 2004. Bd. 5. S. 132­141; Bohn. T. M. Von judischen Schtetln zu sowjetischen Industriestadten. Paradoxien der Urbanisierung WeiBrusslands //Von der “europaischen Stadt” zur “sozialistischen Stadt” und zuriick? Urbane Transformationen im ostlichen Europa des 20. Jahrhunderts. Jahrestagung des Collegium Carolinums und des Herder Forschungsrates in Bad Wiessee, 23.-25. No­vember 2006 / Hrsg. v. Bohn T. M. Koln / Weimar / Wien 2009. S. 51—76.
Віцебска), асноўнымі рысамі якой былі пераразмеркаванне зямлі і кругавая парука, існаванне якой было пастаўлена пад пытанне ў выніку правядзення сталыпінскай рэформы 1906 г.148.
Запозненае індустрыяльнае развіццё Беларусі можна, з аднаго боку, растлумачыць рэгіянальнымі асаблівасцямі, а з другога — той нязначнай роляй, якую царскі і савецкі ўрады адводзілі памежным рэгіёнам у эканамічнай і палітычнай сферах. Першыя імпульсы для развіцця эканамічны сектар Беларусі атрымаў у апошняй трэці XIX ст., што было непасрэдна звязана з будаўніцтвам чыгункі і асушэннем балот на Палессі, у басейне ракі Прыпяць. Нягледзячы на тое, пгго Беларусь атрымлівала выгаду ад тэхнічных інавацый, якія спрыялі прытоку інвестыцый, на самай справе яна выконвала толькі функцыю транзітнай краіны ў гандлёвых адносінах паміж Расійскай імперыяй і Захадам, а таксама пры пастаўках украінскага збожжа ў балтыйскія парты. Да пачатку новага стагодцзя тут сталі развівацца харчовая, папяровая і гарбарная прамысловасці149. Нягледзячы на адсутнасць цяжкой прамысловасці, перад пачаткам Першай сусветнай вайны можна зафіксаваць дзве асаблівасці эканамічнага развіцця рэгіёна. 1. Асноўнымі пастаўшчыкамі прамысловай прадукцыі былі ў першую чаргу мануфактуры і рамесная вытворчасць. У 1913 г. на 1282 буйных прадпрыемствах было занята 54 900 рабочых, на 7778 малых прадпрыемствах — 16 000 рабочых і ў 90 763 саматужных гаспадарках — 168 800 чалавек150. 2. Індустрыялізацыя не пацягнула за сабой працэсу ўрбанізацыі. У 1913 г. 68% фабрык знаходзілася за межамі гарадоў, a 51,4% занятых у прамысловай вытворчасці рабочых жылі ў сельскай мясцовасці151.
У сувязі з узнаўленнем Польскай дзяржавы пасля Першай сусветнай вайны тэрыторыя Беларусі была зноў падзеленая. Павод-
148 Пар.: Siebert D. Bauerliche ARtagsstrategien in der Belarussischen SSR (1921-1941). Die Zerstorung patriarchalischer Familienwirtschaft. Stuttgart, 1998. S. 29-30; Kachanouski A. Die Bauernschaft im Wandel. Von der Aufhebung der Leibeigenschaft bis zur Kollektivierung (1861­1929) II Handbuch der Geschichte WeiBruBlands / Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 249—257.
149 Пар.: Kischtymau A. Riickstandigkeit und Industrialisierung im 20. Jahrhundert. П Handbuch der Geschichte WeiBruBlands I Hrsg. v. Bey­rau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 258—275.
160 Эканамічная гісторыя Беларусі I пад рэд. В. I. Галубовіча. Выд. 3-е, дап. і перапрац. Мінск, 1999. С. 192.
161 Саснм A. М. Промышленность Веларусн в XX столетнп. Мннск. 2001. С. 35.
ле Рыжскай мірнай дамовы (1921) тэрыторыя абвешчанай у 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) уключала ў сябе толькі невялікую вобласць вакол Мінска, але ўжо ў 1924 г. была пашырана шляхам далучэння Магілёўскай і Віцебскай абласцей, якія на той час уваходзілі ў склад Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР), а ў 1926 г. далучылі тэрыторыі вакол Гомеля і Рэчыцы. У перыяд з 1926 да 1939 г. колькасць насельншдва БССР. агульная плошча якой склала 125 950 кв. км., узрасла з 4,98 да 5,6 млн. чалавек (у параўнанні з 3,6 млн. на дадзенай тэрыторыі ў 1897 г.)152. У 1921 г. тэрыторыя Заходняй Беларусі агульнай плошчай 113 тыс. кв. км адышла да Полыпчы. Ва ўсходніх абласцях Другой Рэчы Паспалітай (“Kresy Wschodnie”, якія ўключалі ў сябе ваяводствы Вільня, Наваградак, Палессе і Беласток) у 1931 г. жыло 4,6 млн. чалавек, а ў 1939 г. 5 млн.153. Абедзве часткі краіны БССР і “Kresy” развіваліся парознаму ў сацыяльна-эканамічным плане.
У выніку Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў гарадское насельніпдва Беларусі зменшылася на адну трэць, а ўдзельная вага прамысловай прадукцыі склала толькі пятую частку ад ўзроўню 1913 г. Працэс прамысловага росту атрымаў развіццё толькі ў сярэдзіне 1920-х гг. У 1926-1927 гг. у БССР налічвалася 410 фабрык з 60 100 рабочымі і 60 178 рамесных вытворчасцяў з 146 500 занятымі. Праўда, толькі сталінская палітыка паскоранай індустрыялізацыі 1930-х гг. прывяла да структурных змен беларускай эканомікі. У гады першай пяцігодкі (1928-1932) было пабудавана 78 буйных і 480 сярэдніх і дробных прадпрыемстваў; у гады другой пяцігодкі (1933-1937) яшчэ 1700 прадпрыемстваў. На гэтым фоне ўдзельная вага прамысловасці ў валавым нацыянальным прадукце павялічылася з 18% у сярэдзіне 1920-х гг. да 67% у канцы першай пяцігодкі і да 80% напярэдадні Другой сусветнай вайны. Разам з харчовай і дрэваапрацоўчай галінамі прамысловасці з’явіліся тэкстыльная і металаапрацоўчая галіны. За перыяд з 1926-1927 гг. да нападу Германіі на Савецкі Саюз удзельная вага металаапрацоўчай прамысловасці ў валавым нацыянальным прадукце павялічылася з 5,9% да
162	Siebert D. Alltagsstrategien... S. 85, 91.