Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
175 Колькасць палякаў і ўкраінцаў у гарадах мянялася зусім нязначна, з 1959 да 1989 г. з 3,4% да 3,0%, або заставалася на ўзроўні 3,5%. Нацпональный состав населення Беларусп н распространенность языков. Статнстнческнй сборннк. Т. I. Мннск, 2001. С. 17. Пар.: Brym R. G. The Jews of Moscow, Kiev and Minsk. Identity, Antisemitism, Emigration. Houndmills, Basingstoke / London, 1994.
176 Да тыпалогіі горада nap.: Правнла n нормы планнровкн п застройкн городов. Утверждены Государственным комнтетом Совета Мнннстров СССР по делам стронтельства по порученню Совета Мнннстров СССР 1 декабря 1958 г. Москва, 1959. С. 4; Сборнпк норматнвных н справочных матерналов.... С. 83.

насельніцтва Мінска павялічылася ў тры разы з 500 тыс. да 1,5 млн. чалавек. Hi адзін буйны беларускі горад нават прыблізна не змог дасягнуць такога тэмпу росту. На 1970 г. ні ў адным з іх не быў перавышаны ўзровень насельніпдва, вызначаны ў 1960-я гг. як аптымальны для памеру горада177. Колькасці 300 тыс. жыхароў да распаду Савецкага Саюза дасягнулі толькі Гомель, Магілёў і Віцебск, а колькасці 200 тыс. — Гродна, Брэст і Бабруйск. У 1989 г. Гомель, другі па велічыні горад БССР, налічваў болып за 500 тыс. жыхароў (гл. дадатак, табліца V).
У рэальнасці аж да 1960-х іт. працэс урбанізацыі заставаўся на якасна нізкім узроўні. На падставе перапісу населыгііітва 1959 г. і праведзенай Цэнтральным статыстычным упраўленнем БССР у 1960 г. праверкі жылога фонду, у 1962 г. Беларускі дзяржаўны праекгны інстытут (Белдзяржпраекг) падрыхтаваў справаздачу аб колькасным складзе гарадскога і сельскага насельншдва. Згодна з гэтым дакументам, 5,5 млн. чалавек жылі ў сельскай мясцовасці (68,4%) і 2,5 млн. чалавек — у 69 гарадах і 126 пасёлках гарадскога тыпу (31,6%). У сярэднім у кожнай вёсцы было 174 жыхара, а ў пасёлку гарадскога тыпу 13 тыс. жыхароў. 17 гарадоў мелі прадпрыемствы розных галін прамысловасці, a 60 населеных пунктаў — прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. У іншых 23 гарадах і 98 населеных пунктах можна было таксама адзначыць наяўнасць вытворчых прадпрыемстваў. 3 транспартна-тэхнічнага пункту гледжання 18 гарадоў і 74 населеныя пункгы былі недасгаткова забяспечаныя. Жыллёвыя ўмовы таксама былі не найлешпыя. За перыяд з 1955 г. да 1 студзеня 1960 г. жылая плошча ў пасёлках гарадскога тыпу была павялічана толькі з 4,2 кв. м да 5,5 кв. м на чалавека, нягледзячы на тое, што санітарная норма прадугледжвала 9 кв. м. 52,7% гарадской жылой плошчы прыпадала на прыватныя дамы і толькі 47,3% належалі дзяржаве. 64,2% гарадской жылой плошчы складалі драўляныя дамы і толькі 33,6% — мураваныя. Калі не браць у разлік Мінск, то 80% гарадской жылой плошчы ў Беларусі прыпадала на аднапавярховыя дамы. 3 прычыны таго, што ў гарадах пераважалі (акрамя цэнтра) прыватныя дамы, гарады дэ-факта толькі нязначна адрозніваліся ад вёсак. Адпаведна была слаба развіта і інфраструктура. 75,5% гарадской жылой плошчы не мелі водаправода, цэнтральнага ацяплення і не былі
177 Белогорцев Н. Д., Гурнн Н. Н., Кустановнч С. М. Развнтне городов Белоруссші. Мннск, 1967. С. 34. Пар. таксама: Белогорцев Н. Д. К проблеме оптнмальных размеров современного города // СНРНСА. 1961. С. 20-29.
падлучаны да газавай сеткі і каналізацыі. Са 195 пасёлкаў гарадскога тыпу толькі 78 мелі водаправод, 53 — цэнтральнае ацяпленне, 35 каналізацыю і 10 былі газіфікаваны. Толькі 33,8% вуліц асвятляліся электрычнасцю, толькі 18,9% вуліц былі заасфальтаваныя178. Паляшпэнні, якія адбыліся з 1965 да 1975 г., таксама былі нязначныя. Так, індывідуальная жылая плошча ў пасёлках гарадскога тыпу павялічылася толькі з 6 кв. м да 7,2 кв. м. У 1975 г. толькі 63,9% гарадской жылой плошчы былі забяспечаны водаправодам, 62,1% каналізацыяй, 58,3% цэнтральным ацяпленнем, 45,5% гарачай вадой. На прыватныя дамы прыпадала 31,4% гарадской жылой плошчы179. Санітарная норма, якая складала 9 кв. м на чалавека, была дасягнута ў беларускіх гарадах толькі ў 1985 г. БССР з 9 кв. м жылой плошчы і 13,8 кв. м аіульнай жылой плошчы на чалавека знаходзілася ніжэй сярэднесаюзнага ўзроўню, які вызначаўся нормай адпаведна 9,1 кв. м і 14,1 кв. м180. Нягледзячы на адрозненні ўмоў жыцця ў горадзе і вёсцы, якія назіраліся ў БССР аж да распаду Савецкага Саюза, прывабнасць жыцця ў гарадах, тым не менш, заставалася нязменнай (табліца 1).
Табліца 1. Добраўпарадкаванне ў БССР у горадзе і вёсцы, 1980-1990 (у канцы года; у %).
Забеспячэнне дзяржаўнай, ведамаснай і кааператыўнай жылой плошчы
1980
1985
1990

Горад
Вёска
Горад
Вёска
Горад
Вёска
Водаправод
92
46
94
52
95
60
Каналізацыя
91
40
93
45
95
52
Цэнтральнае ацяпленне
90
37
93
40
94
41
Газ
88
68
88
88
86
92
Гарачая вада
77
19
87
25
89
27
Ванна (душ)
87
33
90
39
92
47
Электрычная п.чіта
—
-
9
2
12
3
Крыніца: Народное хозяйство Республнкн Беларусь в 1991 г. Статіістнче скнй сборннк. Мннск, 1993. С. 107.
178 Схема размеіцення пронзводнтельных снл Белорусской ССР на 1959­1980 годы. Ч. V. Населенне н расселенне. Мннск, 1962. ІІДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 10, арк. 28—61.
179 Соцнальные аспекты размешення промышленностн / под ред. Л. В. Козловской. Мннск, 1977. С. 159—160.
180 Соцнальное развнтне СССР. Статнстнческяй сборннк. Москва, 1990. С. 209-210.
3 Гісторыя “старога Мінска” да Другой сусветнай вайны
Беларусь здаўна займала прамежкавае становішча паміж Сярэдняй і Усходняй Еўропай і да распаду Савецкага Саюза мела толькі нязначны вопыт незалежнасці ў 1918 г. (перыяд грамадзянскай вайны), таму Мінск на працягу стагоддзяў знаходзіўся пад уплывам розных культур. Гістарычная спадчына, якая выяўлялася ў звароце да нязначных рэліктаў дарэвалюцыйнага часу, зноў стала выконваць важную ролю толькі пасля здабыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці. У пачатку XXI ст. Мінск ствараў уражанне маладога горада, на абліччы якога адбіўся ў першую чаргу вопыт Другой сусветнай вайны і прынцыпы сацыялістычнага планавання181.
Тым не менш за плячыма Мінска амаль тысячагадовая гісторыя. Першую згадку горада Менеск можна сустрэць на старонках найстарэйшага летапісу Русі “Аповесць мінулых гадоў” (1067). 3 аднаго боку, назва горада магла ўтварыцца ад слова мяняць, што паказвае на яго функцыю як гандлёва-перавалачнага пункта для Кіеўскай Русі, якую магло выконваць размешчанае на рацэ Свіслач замчыпіча ўнутры рачной сістэмы паміж Скандынаўскім паўвостравам і Візантыяй. 3 іншага боку, назва можа паходзіць ад паселішча ля рэчкі Менка, датаванага, згодна з археалагічнымі дадзенымі, X стагоддзем і размешчаным за 12 км на захад ад Мінскага княства, згадка пра якое датуецца 1104 годам182.
У першай чвэрці XIV ст. замкавае паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага, якое ў 1386 г. заключыла асабістую унію з Польскім каралеўствам. Пасля канстытуцыйнага ста-
181 Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы, будынак чыгуначнага вакзала, падземны гандлёвы цэнтр на плошчы Незалежнасці, помнік на штучным паўвостраве ракі Свіслач беларускім вайскоўцам, якія загінулі ў Афганістане, помнік Пушкіну на паўночна-ўсходнім беразе ракі Свіслач і рэканструяваны гістарычны будынак гарадской ратушы на плошчы Свабоды — гэта значныя элементы, якія з моманту атрымання незалежнасці ўзбагацілі гарадскі ландшафт.
182 Пар.: Загорульскнй Э. М. Древннй Мянск. Мннск, 1963; ён жа. Возннкновенне Мннска. Мннск, 1982; Штыхов Г. В., Лысенко П. Ф. Древнейпше города Белорусснн. Мннск, 1966; Штыхов Г. В. Города Белорусснн по летопнсям н раскопкам (ІХ-ХШ вв.). Мннск, 1975; Штыхаў Г. Назваўся Менскам горад // ён жа. Ажываюць сівыя стагоддзі. Выд. 2-е, перапрац. ідап. Мінск, 1982. С. 143-174.
наўлення Рэчы Паспалітай у 1505 г. адбылося дзяржаўна-прававое аб’яднанне Літвы з Полыпчай (1596). У Вялікім Княстве Літоўскім у якасці афіцыйнай мовы выкарыстоўвалася ўсходнеславянская мова, якая толькі ў 1697 г. была заменена на польскую і якая ляжыць у аснове сучаснай беларускай мовы, таму беларускія гісторыкі лічаць, што гэта можа быць асновай для стварэння нацыянальнай гісторыі краіны. Важнейшым за гзты патрыятычны пункт гледжання магло б стаць прыняцце пад увагу значэння прамежкавага рэгіёна паміж Захадам і Усходам, які на працягу стагоддзяў быў характэрным для Беларусі183.
Тым не менш пасля атрымання Мінскам магдэбургскага права ў 1499 г. і з’яўлення тут каталіцкіх Ордэнаў (пасля заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.) горад далучыўся да традыцый заходняй духоўнай культуры і сацыяльнай структуры, якія прывялі да эмансіпацыі буржуазіі (Biirgertum). У XV ст. у Мінску жыло каля 3-4 тыс. жыхароў, у пачатку XVI ст. — каля 5 тыс. Пасля пажараў 1547,1552 і 1569 гг. цэнтр горада паступова зрушыўся ў паўднёвым кірунку: ад замка на Ніжнім рынку (сёння гэта плошча 8 Сакавіка) да Верхняга рынку (сучасная плошча Свабоды, іл. 6). У ходзе рэформаў 1564—1566 гг. Мінск быў абвешчаны рэзідэнцыяй ваяводы і нарэшце ў 1591 г. атрымаў уласны герб. У канцы XVI ст. у Мінску засядаў Вярхоўны літоўскі трыбунал — найвышэйшы апеляцыйны суд. Росквіт горада працягваўся аж да польска-рускай вайны 1654—1667 гг., якая абярнулася для Мінска пятптю гадамі акупацьгі і скарачэннем колькасці насельншдва да 2 тыс. чалавек. У перыяд Паўночнай вайны ў 1706 і 1708 гт. горад быў узяты рускімі і шведскімі войскамі, а ў 1710-1711 іт. ахоплены эігідэміяй. У 1790 г. у горадзе зноў жылі 6500—7000 чалавек184.
183 Пар.: Beyrau D., Lindner R. Einfuhrung II Handbuch der Geschichte WeiBruBlands I Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 11-22.
184 Пар.: Дружчыц B. Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. НПрацы Веларускага Дзяржаўнага Універсітэта. Мінск, 1926. № 12. С. 1-22; Нгнатенко А. П. Ремесленное пронзводство в городах Белорусснн в
XVII-XVIII вв. Мннск, 1963; Копысскнй 3. П. Экономнческое развнтпе городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мннск, 1966; ён жа. Соцнально-полнтнческое развіітне городов Белорусснн в XVI первой половнне XVII в. Мннск, 1975; Грннкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI-XVIII вв. (Соцпально-экономнческое нсследованне нсторнн городов). Мннск, 1975; ён жа. Соцпальная борьба горожан Белорусснн (XVI—XVIII вв.) / науч. ред. В. С. Поссе. Мннск, 1979; Цітоў А. Вольныя беларускія месты. Самакіраванне ў нашых гарадох (XIV-XVIII стст.). Мінск, 1996.