Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
На 1930-я гг. прыпаў першы дэмаграфічны бум. Пасля памяншэння колькасці насельніцтва да 100 тыс. у час Першай сусветнай вайны і абвастрэння грамадзянскай вайны з-за ўступлення польскіх войскаў у 1919-1920 гг., у 1926—1941 гг. назіраўся імклівы рост насельніцтва з 131 600 да 270 400 чалавек (гл. дадатак, табліца VI). Прычынамі такога росту былі, з аднаго боку, міграцыя насельніцтва з вёскі, якая знаходзілася ў непасрэднай сувязі з гвалтоўнай калектывізацыяй, і з другога патрэба ў рабочай сіле, выкліканая працэсам паскоранай індуст-
195 ТТДАНТД, ф. 6, воп. 2, спр. 18, арк. 9 зверху, спр. 20, 11, 14-15. Пар.
таксама: Гнеўка В. Г. Да гісторыі развіцця народнай гаспадаркі Мінска ў першай пяцігодцы (1928/29—1932/33 гг.) II Весці АН. Сер. гум. навук. 1956. № 4. С. 33-42, тут с. 37.
196 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 4, арк. 69—79.
197 Лнберман Б. Н. Город Мннск. Мннск, 1940. С. 27—29.
рыялізацыі. Праўда, дзяржава ўнесла некаторыя абмежаванні. Пры ўвядзенні пашпартнай сістэмы ў 1933 г. каля 12 700 нядобранадзейных грамадзян, якія складалі 7% насельніцтва (так званыя “кулакі” і “лішнія элементы”, г. зн. яўрэйскія гандляры і рабіны) былі пазбаўлены права пражывання ў горадзе198. Саветызацыя прывяла да карэнных змен у этнічным складзе. Рэвалюцыя і грамадзянская вайна пацягнулі за сабой ліквідацыю ўплыву рускіх эліт Расійскай імперыі і павелічэнне колькасці беларусаў у складзе насельніцтва. Паводле першага савецкага перапісу насельніцтва 1926 г., колькасць беларусаў у Мінску склала 42,4%, яўрэяў — 40,8%, рускіх — 9,6% і палякаў — 3,4%. Гэтая тэндэнцыя атрымала далейшае развіццё ў рамках праграмы індустрыялізацыі на працягу дзвюх першых пяцігодак. Паводле перапісу насельніцтва 1939 г., беларусы склалі большасць насельніпдва — 54,8%; колькасць яўрэяў скарацілася да 30,8% у сувязі з перасяленнем у сельскую мясцовасць і ў прамысловыя рэгіёны Савецкага Саюза, у той час як працэнт рускіх практычна не змяніўся (9,8%), а палякі сталі складаць толькі 1,5%. Але было б няправільна думаць, што колькасныя змены прывялі да якаснага ўзмацнення беларускасці Мінска, бо палітыка “каранізацыі”, якая праводзілася Масквой у 1920-я гг., на пачатку 1930-х гг. змянілася палітыкай, накіраванай на развіццё савецкага патрыятызму. Яна прывяла да рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцьгі і да вынішчэньня носьбітаў нацыянальнай культуры199. У выніку Мінск міжваеннага перыяду пачаў ператварацца з яўрэйскага горада ў савецкі.
Пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 г. абвептчанае ў Беларусі ў 1930-я гг. уступленне ў эпоху сучаснага развіцця было раптоўна спынена. Наколькі нечаканай дадзеная падзея апынулася для насельніцтва Мінска, сведчыць той факт, што на гэты дзень было прызначана адкрыццё Камсамольскага возера, створанага шляхам штучнага пашырэння берагоў Свіслачы на поўнач ад цэнтра горада. Узяоде Мінска пачалося 23—24 чэрвеня з бамбёжак; захоп горада Вермахтам адбываўся з 25 да 28 чэрвеня. У выніку трохгадовай акупацыі, ваенных
198 Пар. нататку ў каментары да накіда Генеральнага плана 1936 г.: ЦДАНТД, ф. 6, воп. 2с, спр. 18, арк. 32 зверху 33.
199 Пар.: Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі. Мінск, 1994; Marples D. Die Sozialistische Sowjetrepublik WeiBrussland (1917—1945) II Handbuch der Geschichte WeiBrusslands I Hrsg. v. Beyrau D.. Lindner R. Gottingen, 1999. S. 135-152, тут S. 140-142.
дзеянняў, Халакосту, а таксама з прычыны ўцёкаў, эвакуацыі і выгнання колькасць насельніцтва Мінска скарацілася з 270 да 100 тыс. чалавек. У дзень вызвалення горада 3 ліпеня 1944 г. колькасць жыхароў складала менш за 50 тыс. чалавек200. Фотаздымкі пасляваеннага часу, на якіх адлюстраваны цэнтральныя вуліцы горада, сведчаць пра тое, што пасля адступлення немцаў Мінск уяўляў сабой груды руінаў201. Пацвярджаюць гэта і звесткі, прыведзеныя ў публікацыі 1961 г. першага архітэктара горада пасляваеннага часу Ю. А. Ягорава, пра раён паміж паралельнымі вуліцамі, якія межавалі з Савецкай вуліцай з поўначы і поўдня, а таксама паміж плошчай Леніна на захадзе і ракой Свіслач на ўсходзе. Паводле гэтых звестак, за перыяд акупацыі з 825 будынкаў не падпалі пад разбурэнне толькі 60 мураваных і 20 драўляных дамоў202. У энцыклапедычным даведніку Мінска за 1983 г. гаворка ідзе пра разбурэнне 80% усяго жылога фонду203.
На самай справе пра маштабы разбурэнняў у гады Другой сусветнай вайны можна гаварыць толькі прыблізна. Наколькі незразумелым было становішча спраў для саміх сучаснікаў, відаць з адсутнасці структуры сітраваздачы, складзенай пасля заканчэння вайны для ЦК КПБ старшынёй выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога савета К. I. Бударыным. На падставе справаздачы, складаннем якой для Мінскай вобласці займалася Надзвычайная дзяржаўная камісія па вызначэнні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Бударын пералічыў толькі пашкоджаныя аб’екты. Што тычыцца чалавечых ахвяр, ён не змог даць ніякіх звестак. Перш за ўсё ён адзначыў разбурэнне будынкаў універсітэта, Акадэміі навук, філармоніі,
200 Пар.: Gartenschlager U. Living und Surviving in Occupied Minsk П The People’s War. Responses to World War II in the Soviet Union / Ed. by Thurston R. W., Bonwetsch B. Urbana, Chicago, 2000. P. 13—28; ён жа. Die Stadt Minsk wahrend der deutschen Besetzung (1941-1944). Dortmund, 2001 (= Magisterarbeit. Koln 1990); Epstein B. Allies in Re­sistance. Jews and Belarussians in German-Occupied Minsk // Colabo­ration and Resistance during the Holocaust. Belarus, Estonia, Latvia, Lithuania I Ed. by Gaunt D., Levine P., Palouso L. Bern et al., 2004. P. 431-457; яна ж. The Minsk Ghetto 1941—1943. Jewish Resistance and Soviet Internationalism Berkeley et al., 2008.
201 Пар.: Мінск учора i сёння. Фотаальбом. Мінск, 1988. С. 170-199.
202 Егоров Ю. А. Ансамбль главной магпстралн Мннска II ён жа. Ансамбль в градостроптельстве СССР. Очеркн. Москва, 1961. С. 129­174, тут с. 141.
203 Пар.: Мпнск. Энцнклопеднческнй справочннк. Нзд. 2-е, доп. н перераб. Мннск, 1983. С. 21.
кансерваторыі, карціннай галерэі і Тэатра оперы і балета. Далей ён удакладніў, што з 332 прамысловых прадпрыемстваў міжваеннага часу толькі 19 засталіся непашкоджанымі; 23 асноўныя прамысловыя прадпрыемствы былі цалкам знішчаны. I, нарэшце, ён канстатаваў поўнае разбурэнне 932 жылых мураваных дамоў, 2113 жылых драўляных дамоў (колькасць якіх пасля было зменена на 2222) і 109 жылых драўляна-мураваных дамоў, а таксама пашкоджанне 245 жылых мураваных дамоў і 16 драўляных дамоў. У агульным і цэлым, справаздача Бударына сведчыць, што ў культурнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах Мінска ўсё трэба было пачынаць практычна з нуля204.
3 гістарычнага пункту гледжання лёс насельншдва Мінска пад час акупацыі таксама нельга апісаць у лічбах. 3 прычыны таго, што Надзвычайная камісія займалася толькі рэгістрацыяй страт на тэрыторьгі Мінска і Мінскай вобласці і пры гэтым не цікавілася паходжаннем ахвяр, то па беларускай сталіцы няма дадзеных пра ахвяр Халакосту, пра салдат Чырвонай арміі і партызанаў, а таксама пра эвакуяваных ва ўсходнія раёны Савецкага Саюза. У цэлым за перыяд Другой сусветнай вайны ў Мінску загінула 327 тыс. чалавек205. Ніколі не рабілася спроба высветліць, колькі сярод іх было непасрэдна жыхароў Мінска. Пры гэтым колькасць ахвяр сталінскага тэрору таксама засталася невядомай. Замест гэтага савецкая ўлада абмежавалася тым, што правяла рэгістрацыю тых людзей, якія ў час нямецкай акупацыі былі ў горадзе206. Такім чынам, у тых, каго гэта закранула, у біяграфіі з’явілася ганебная пляма, якая ў пасляваенны час значыла болып, чым непажаданае сацыяльнае паходжанне ў 1920-1930-я гг. Пытанне аб тым, якім чынам або з якіх груп склалася нассльшцтва горада ў эпоху позняга сталшізму. дакладней сказаць, якія былі суадносіны карэнных жыхароў і мігрантаў, застаецца загадкай, якая можа быць разгадана толькі на прыкладзе асобных чалавечых лёсаў207.
204 НАРБ, ф. 4, воп. 29, спр. 206, арк. 6-16. Пар.: О злодеяннях немецко-фашнстскнх захватчнков в городе Міінск / Нюрнбергскнй процесс. Т. IV. Военные преступлення протнв человечностн. Москва, 1959. С. 83—91.
205 Пар. аглядную табліцу пра ахвяр нямецкай акупацыі ў Мінску: НАРБ, ф. 4, воп. 29, спр. 206, арк. 47.
206 Пар.: ДАМВ, ф. 170 (243 акты з рэгістрацыяй жыхароў Мінска 1944­1945 г.).
207 Пар.: “Dann kam die deutsche Macht”. WeiBrussische Kinderhaftlinge in deutschen Konzentrationslagem 1941—1945. Eine Dokumentation. Koln, 1999; “Existiert das Ghetto noch?” WeiBrussland: Judisches Uberleben gegen nationalsozialistische Herrschaft. Berlin / Hamburg / Gottingen, 2003; Min-
He менш складаны і падлік страт у галіне жыллёвага фонду. Што тычыцца разбурэння жылых будынкаў, то лічбы, названыя Бударыным, а менавіта 932 мураваныя дамы і 2222 драўляныя дамы, былі яшчэ раз пацверджаны ў справаздачы Гарадской планавай камісіі (Гарплан) ад 25 сакавіка 1947 г.208. Па звестках гарадскога статыстычнага ўпраўлення, за перыяд вайны засталіся непашкоджанымі 2259 шматкватэрных дамоў агульнай плошчай 239 599 кв. м, а таксама 3088 прыватных дамоў агульнай плошчай 99 224 кв. м209. У адносным вылічэнні пры новых падліках страт жылой плошчы лічбы, названыя адразу пасля вайны, былі перагледжаны ў бок змяншэння. У ліпені 1945 г. старшыня Гарплана Е. Ігудэсман звярнуў увагу на тое, што жылая плошча паменшылася пад час вайны з 813 200 кв. м да 211 000 кв. м210. Гэта адпавядае стратам у памеры 74,4%. Аднак ужо ў сакавіку 1947 г. ён прыйшоў да высновы: мела месца памяншэнне жылой плошчы з 1 069 600 кв. м да 405 900 кв. м, што раўнялася стратам толькі ў 62,1%211. Апошнія лічбы абапіраюцца на дадзеныя гарадскога статыстычнага ўпраўлення за перыяд з 1 студзеня 1940 г. да 1 траўня 1945 г. Гарадское статыстычнае ўпраўленне выявіла, што страты ў дзяржаўным (63%) і прыватным сектарах (61%) былі прыблізна аднолькавыя. Жылая плошча шматпавярховых кватэрных дамоў зменшылася з 772 600 кв. м да 288 700 кв. м, а прыватных дамоў з 297 000 кв. м да 117 200 кв. м212. Калі прыняць да ўвагі новыя пабудовы 1940—1941 гг. і адноўленыя дамы ў 1944—1945 гг., то можна прыйсці да высновы, што за перыяд Другой сусветнай вайны было знішчана дзве трэція гарадскога жыллёвага фонду.