Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
У такім выглядзе Генеральны план быў яшчэ раз перапрацаваны Беларускім дзяржаўным праектным інстытутам (Белдзяржпраект) да снежня 1940 г. Можна адзначыць, што ў ім былі прадугаданы асноўныя элементы пасляваенных планаў. Пры планіроўцы структуры горада за аснову прынялі палажэнні Генеральнага плана Масквы 1935 г. без уліку гістарычных асаблівасцяў горада. Характэрна тое, што рэлікты нібыта “капіталістычнага” горада дарэвалюцыйнага часу, нягледзячы на ўсе нацыянальныя традыцыі, разглядаліся як чужы вобраз, які неабходна было цалкам перарабіць232. Аднак у сувязі з пачаткам вайны тыя планы не рэалізаваліся.
229 Тамсама, арк. 201.
230 Тамсама, арк. 65-7 Іадв.
231 Агульную жылую плошчу мураваных дамоў 425 500 кв. м планавалі зменшыць на 420 00 кв. м, а драўляных дамоў плошчай 557 600 кв. м на 102 500 кв. м. Тамсама, арк. 101.
232 ЦДАНТД, ф. 6, воп. 2с, спр. 21-22.
б)	Генеральны план 1946 г.
У выніку Другой сусветнай вайны межы БССР, як і межы савецкай сферы ўплыву, зрушыліся на захад. Пры гэтым ужо нішто не перашкаджала ітравядзенню індустрыялізацыі Беларусі і развіццю Мінска як сталіцы. У святле Генеральнага плана Масквы і татальных разбурэнняў, якія прынесла вайна, “сацыялістычны горад” мог быць пабудаваны фактычна з нуля233. Распрацоўка планаў пачалася непасрэдна пасля адсіуплення нямецкіх войскаў. У жніўні 1944 г. Савет Народных Камісараў СССР аддаў распараджэнне падначаленаму яму Упраўленню па справах архітэктуры скласці першапачатковы варыянт Генеральнага плана да 15 кастрычніка 1944 г. і даць канчатковы варыянт да 1 сакавіка 1945 г.234. Праўда, пры складанні супрацоўнікі Упраўлення па справах архітэктуры абмяжоўваліся жорсткімі рамкамі. Яны павінны былі прытрымлівацца рэкамендацый камісіі Камітэта па справах архітэктуры пры Савеце Народных Камісараў СССР у складзе М. Дж. Колі, A. Р. Мардвінава, A. В. Шчусева і У. М. Сямёнава, якая прыехала з Масквы. Маскоўскія архітэктары зыходзілі з таго, што Мінск павінен адпавядаць функцыі сталіцы саюзнай рэспублікі, і прадугледжвалі ў сувязі з гэтым прырост насельніцтва да паўмільёна жыхароў. У дачыненні да будаўніцтва гарадскога асяроддзя прыярытэт аддаваўся ўзвядзенню грамадскага і адміністрацыйнага цэнтра з манументальнымі будынкамі. Каб добра праглядаўся сілуэт цэнтра, пры вызначэнні вышыннасці меркавалася будаўніцтва трох-, чатырох-, максімум пяціпавярховых дамоў у цэнтры горада і двух-, трохпавярховых дамоў на ўскраіне. Увогуле архітэктура павінна была быць “высакаякаснай” і “мастацкай”, а таксама адлюстроўваць як класічную спадчыну, так і народнае мастацтва Беларусі. Акрамя таго, у дачыненні да структуры горада вялікае значэнне надавалася тром характарыстыкам: з аднаго боку, сістэма радыяльна-кальцавых магістраляў павінна была вызваліць горад ад скразнога руху; з другога — перасоўванне фабрык і прамысловых раёнаў на ўскраіны горада палепшыла б санітарна-гігіенічныя ўмовы. I нарэшце скверы і паркі, а таксама берагавыя ўмацавання ракі Свіслач павінны былі служыць насельнінтву зонамі
238 Пар.: Мннск. Послевоенный опыт реконструкцнн н развнтня. Москва, 1966. С. 17-30.
234 НАРБ, ф. 903, воп. 1, спр. 18, арк. 101—102.
адпачынку. Пры гэтым апісваліся толькі рацыянальныя крытэрыі для будаўнічай структуры горада. Як ні дзіўна, маскоўскія карыфеі не парупіліся пра змястоўныя кампаненты, мэтай якіх была б непасрэдная рэалізацыя канцэпцыі “сацыялістычнага горада”. Калі за іх праектам і стаяла ідэя па аднаўленні горада, то яна заключалася ў тым, каб зрабіць акцэнт на абароне Радзімы і адпоры акупантам: “Беларуская сталіца Мінск, якая паднялася з попелу і руін, будзе сімвалам шчаслівага жыцця расквітнелага гераічнага народа”235.
3 улікам названых мэтаў маскоўскія архітэктары сумесна з двума мінскімі архітэктарамі I. Р. Лангбардам і Н. Я. Трахтэнбергам, а таксама пры садзейнічанні Б. Р. Рубаненкі, які часова працаваў у Беларусі, склалі першапачатковы праект Генеральнага плана, ухваленага Цэнтральным Камітэтам КП(б)Б 13 верасня 1944 г.236. Той факт, што партыя запатрабавала канчатковы варыянт Генеральнага плана да 1 сакавіка 1945 г., сведчыць: улады знаходзіліся ў палоне ілюзій, мяркуючы, што ў пасляваенным хаосе на падмурку горада, які ляжаў у руінах і ў попеле, за паўгода можна было спланаваць новую структуру. He прымалася пад увагу тое, што тэхнічную дакументацыю неабходна складаць нанова, бо адпаведныя дакументы зніклі пад час акупацыі237. У выніку гэтага, з аднаго боку, са спасылкай на недахоп спецыялістаў і, з другога — на затрымку конкурсу па афармленні цэнтра, Упраўленне па справах архітэктуры вымушана было падоўжыць распрацоўку плана яшчэ на два месяцы238. Дэ-факта Генеральны план быў прапанаваны да разгляду на год пазней. Гэтая акалічнасць прывяла да таго, што будаўнічыя арганізацыі ў сваёй працы былі вымушаны або парушаць дырэктывы, або займацца будаўншдвам на ўскраінах горада ці ўвогуле бяздзейнічаць. Насельніцтва Мінска не мела выразнага ўяўлення пра мэты і ход планавання, яно вымушана было здавольвацца артыкулам кіраўніка аддзела планавання Упраўлення па справах архітэктуры Трахтэнберга, апублікаваным у газеце “Советская Бе-
236 Тамсама, арк. 60—65. цытата, арк. 65. Пар.: таксама копія ў дадатку да тэкставай версіі распрацаванага Белдзяржпраектам Генеральнага плана 1946 г. ЦДАНТД, ф. 3, воп. 1, спр. 1, арк. 171—174адв. (цытата, арк. 174адв.).
236 НАРБ, ф. 4, воп. 61, спр. 79, арк. 3.
237 Пар.: распрацаваны ў Белдзяржпраекце ў 1951 г. каментар да Генеральнага плана. ЦДАНТД, ф. 3. воп. 4, спр. 528, арк. 7-10.
238 НАРБ, ф. 903, воп. 1, спр. 28, арк. 11—12.
лоруссня”. У першапачатковых варыянтах Генеральнага плана Мінска Трахтэнберг прытрымліваўся прадпісанняў экспертнай камісіі з Масквы, пра якія ён нават не згадаў. Тым не менш. ён звярнуў увагу на тое, што разам з аднаўленнем горада праграма прадугледжвала і ліквідацыю структурных недахопаў. Пра ўтотгіі 1920-х гг. не магло быць і гаворкі, таму чытачы маглі меркаваць, што меўся на ўвазе кампактны горад, дзе кожная сям’я будзе мець асобную кватэру ў шматкватэрным доме239.
Пра размах запланаванай перабудовы горада гаварыў кіраўнік Упраўлення па справах архітэктуры А. П. Воінаў у дакладзе ў Акадэміі навук 20 красавіка 1945 г. Абаігіраючыся на лозунг, высунуты ў кастрычніку 1943 г. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. I. Калініным у дачыненні да гарадскога будаўніцтва, Воінаў у завуаляванай форме выказаў пункт гледжання аб тым, што ў ходзе вайны “вялікая частка умоваў”, “якія маглі б абмежаваць магчымасці планавання”, адпала сама сабой. Хоць ён і зрабіў з гэтага прагматычную выснову, што пытанне аб архітэктурна-прасторавай арганізацыі можа быць вырашана “прынцыпова па-новаму”, аднак у сваіх развагах зайшоў не настолькі далёка, каб быць прыхільнікам аднаўлення разбураных вайной гарадоў з нуля. Ен хутчэй звярнуў увагу на тое, што разам з сучаснымі патрабаваннямі на парадку дня стаіць таксама пытанне аб захаванні гістарычнай спадчыны. Архітэктару ў працэсе горадабудаўніцтва, па яго словах, належыць роля “прадаўжальніка”, а не “пачынальніка”240. Сярод мясцовых архітэктараў адчувалася не толькі эйфарыя з нагоды планавання, але і пэўны скептыцызм у дачыненні да ўтаігічных праектаў.
М. С. Асмалоўскі, маскоўскі архітэктар беларускага паходжання, які змяніў Воінава на пасадзе кіраўніка Упраўлення па справах архітэктуры, вымушаны быў супрацьстаяць настальгічным настроям у шэрагах мясцовай партыйнай эліты. Пасля таго як 29 верасня 1945 г. на паседжанні бюро Мінскага абкама партыі Асмалоўскі прапанаваў дадаць да слова “аднаўленне” паняоде “рэканструкцыя” ў загалоўным радку пастановы аб мерапрыемствах па аказанні дапамогі Мінску, якое павінна было быць накіравана ў Маскву, ён сустрэў супраціў з боку першага сакратара абкама В. I. Казлова. Фармальна ітрапанова Асмалоўскага мела
239 Трахтенберг Н. О будушем нашей столнцы П СБ. 21.10.1944. № 198. С. 2-3.
240 НАРБ, ф. 903, воп. 1, спр. 32, арк. 3—22, цытата, арк. 5.
на мэце выкарыстоўваць тэрміналогію Генеральнага плана Масквы 1935 г. Фактычна гэтая прапанова прадугледжвала перабудову горада. Супраць такога тлумачэння праграмы па аднаўленні запярэчыў Казлоў: “Тут гаворка ідзе не пра дэканструкцыю. Наадварот, мы збудуем горад Мінск наноў”241. Такім чынам, захаванне “старога Мінска” нават і не планавалася242.
Пры гэтым Асмалоўскаму давялося правесці болып шырокую вытлумачальную працу, чым меркавалася спачатку. 6 лістапада 1945 г. у газеце “Советская Белоруссня” ён прапанаваў сваю версію Генеральнага плана, у якой апісваў будучы вобраз горада, не закранаючы пры гэтым ідэалагічных і канцэптуальных пытанняў. Урэшце ён прыйшоў да высновы, што “рэканструкцыя сталіцы” — справа “ўсёй савецкай грамадскасці, усяго народа”243. Аднак запланаваная дыскусія не адбылася з дзвюх прычын: па-першае, невялікая колькасць архітэктараў і інжынераў была занадта перагружана працай; па-другое, у гэты перыяд не магло быць і гаворкі пра існаванне грамадскага меркавання, перад якім трэба апраўдвацца. Для разумення матываў, якімі кіраваліся планавальнікі горада, і фактараў, якія вызначалі іх дзеянні, цікавасць уяўляюць разважанні Асмалоўскага ў апублікаванай у 1952 г. кнізе аб перабудове Мінска244. ‘Талоўнай ідэяй” Генеральнага плана Асмалоўскі лічыў вызначэнне асноўнай функцьгі горада — паляпшэнне ўмоў жыцця жыхароў як “галоўная задача” архітэктараў. Пры гэтым ён спасылаўся, з аднаго боку, на рэпрэзентатыўную архітэктуру ў агульным гарадскім ансамблі і, з другога боку, на рашэнне жыллёвага пытання ў рамках комплекснай забудовы245.
241 ДАМВ, ф. 1, воп. 2, спр. 100. арк. 30-34, цытата, арк. 30.
242 Старшыня Савета Народных Камісараў БССР Панцеляймон Панамарэнка агучыў на адной з нарад, прысвечанай аднаўленню гарадоў (28 траўня 1945 г.), і на паседжанні па Генеральным плане г. Мінска 10 снежня 1945 г. два палажэнні: “індустрыялізацыя горада” і “нармалізап,ыя ўмоў жыцця”. Освобождённая Беларусь. Документы я матеряалы. Кн. 1. Сентябрь 1943 декабрь 1944. Кн. 2. Январь декабрь 1945 / сост. В. Н. Адамушко н др. Мннск, 2004-2005. Кн. 2. №. 47. С. 149-157. №. 104. С. 399-405.
243 Осмоловскнй М. Будушее Мннска (К проекту Генерального плана восстановлення н реконструкціш Мннска) // СБ. 6.11.1945. № 213. С. 3.