Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Такім чынам, БССР, аб’яднаная з польскімі ўсходнімі абласцямі, уяўляла сабой развівальную краіну, а сталіца рэспублікі горад Мінск быў tabula rasa. У пасляваенны час адбыліся радыкальная перабудова горада, дынамічны працэс індустрыялізацыі і глыбокія дэмаграфічныя змены.
скае гета 1941-1943 гг. Трагедыя, гераізм, памяць / адк. рэд. К. Козак. Мінск, 2004; Спасенные нз ада. Жнзнь н судьба. Геня Завольнер, Рнмма Галыіерпна. Вьш. 1 / отв. ред. К. Козак. Мннск, 2004. Пар. таксама: .. .На перекрестках судеб. Нз воспомннаннй бывпшх узннков гетто н праведннков народов мнра / сост. О. М. Аркадьева н др. Мннск, 2001.
208	ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 4, арк. 69-79.
209	ДАМВ, ф. 2305, воп. 1, спр. 442, арк. 4. 8.
210	ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 35, арк. 32—65.
211	ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 4, 11, тут арк. 72.
212	Тамсама, арк. 72.
ІП. Праектаванне "сацыялістычнага горада”
“Гарады камунізму, якія з’яўляюцца ўвасабленнем багацця і разнастайнасці духоўнага жыцця людзей і багацця матэрыяльнага ўзроўню насельніцтва, будуць гарадамі яшчэ нябачанай гісторыяй дасканаласці і прыгажосці, якія адпавядаюць усебаковым патрабаванням жыцця і эстэтычным уяўленням людзей з высокай культурай.
Камуністычныя гарады гэта гарады высокай сацыяльнай гармоніі, непараўнальныя ў санітарным і гігіенічным плане, велічныя і з ярка выражаным архітэктурным абліччам”
Асновы савецкага горадабудаўніцтва (1966)213
1	Анатомія горада
а)	Планы развіцця горада ў 1930-я гады
Той факт, што пасля Другой сусветнай вайны на парадак дня было пастаўлена не аднаўленне, а поўная перабудова Мінска, у першую чаргу звязаны са спецыфічнымі ўмовамі, у якіх развівалася савецкае гарадское планаванне з пачатку 1930-х гг., а таксама са знішчэннем беларускай нацыянальнай эліты пад час Вялікага тэрору 1937—1938 гг. Пасля стварэння бальшавікамі сістэмы цэнтралізаванай планавай эканомікі, якая знайшла сваё ўвасабленне ў паскоранай індустрыялізацыі і гвалтоўнай калектывізацыі 1928-1929 гг., на аснове рэзалюцыі “Аб маскоўскай гарадской гаспадарцы і аб развіцці гарадской гаспадаркі
213 Основы советского градостронтельства. Москва, 1966. Т. I. С. 14.
ў СССР” ад 15 чэрвеня 1931 г. стала паслядоўна праводзіцца рэканструкцыя гістарычна разрослых “капіталістычных” і праектаванне новых, “сацыялістычных”, гарадоў214. У сувязі з адсутнасцю спецыялістаў у БССР адказнасць за развіццё Мінска была ўскладзена на Ленінградскі дзяржаўны інстытут па праектаванні, здымцы і планіроўцы населеных месцаў. 3 прычыны таго, што напярэдадні Другой сусветнай вайны Мінск пазбавіўся статусу сталіцы, праект Генеральнага плана, упершыню прапанаваны ў 1936 г., падлягаў перапрацоўцы ў 1939-1940 гг.215.
Распрацоўка Генеральнага плана 1936 г. праходзіла ва ўмовах, калі Мінск у адміністрацыйным дачыненні павінен быў выконваць функцыю сталіцы, а ў геаграфічным дачыненні, як памежны горад, размешчаны за 30 км ад Польшчы, функцыю “сацыялістычнага фарпоста на захадзе”, што цягнула за сабой выкананне адпаведных рэпрэзентатыўных задач216. Пры гэтым у эканамічным плане была гградугледжана спецыялізацыя ў галіне машынабудавання і апрацоўкі металу217. Зыходзячы з гэтага, рост горада павінен быў адбывацца ў тры этапы: да 1940—1942 гг. планам былі прадугледжаны наяўнасць 250 тыс. жыхароў і жылая плошча ў памеры 5,5 кв. м на чалавека, да 1948—1950 гг. прадугледжваўся рост насельніцтва да 310 тыс. жыхароў (жылая плошча ў памеры 7,0 кв. м на чалавека) і да 1958—1960 гг. прадугледжвалася павелічэнне колькасці жыхароў да 400 тыс. і жылой плошчы да 9,0 кв. м на чалавека218. Пе-
214 Пар.: ч. I. 1.
215 ЦДАНТД, ф. 6, воп. 2с, спр. 18-19: НККЧ РСФСР. Государственный ннстнтут по проектнрованню, сьемке н планнровке населенных мест. Генеральный проект планнровкн города Мннск (текстовая часть). Ленннград, 1936. Т. І-ІІ; ЦДАНТД, воп. 2с, спр. 20: НККЧ РСФСР. Государственный трест по планнровке населенных мест н проектнрованню гражданского стронтельства ТІІПРОГОР”. Генеральная схема планнровкн гор. Мннска (текстовая часть). Ленннград, 1939; ЦЦАНТД, ф. 6, воп. 2с, спр. 21-22: Народный комнссарнат коммунального хозяйства БССР. Белгоспроект. Генеральная схема планнровкп Мннска. Часть вторая. 1. Характернстякн пряродных условнй. 2. Краткая саннтарная характернстнка. 3. ІІнженерная подготовка террнторнй. 4. Энергоснабженне. Часть третья. 1. Архнтектурно-планнровочная компознцня. 2. Улнчная сеть. 3. Внутрнгородской транспорт. 4. Зелёные насаждення. 5. Железнодорожный транспорт. Мннск, декабрь 1940.
216 ЦЦАНТД, ф. 6, воп. 2с, спр. 18, арк. 7.
217 ЦДАНТД, ф. 6, воп. 2с, спр. 19, арк. 133.
218 Тамсама, арк. 131, ІЗбадв.
равагу планавальнікі аддавалі развіццю прамысловасці. У той час як прадугледжвалася двухразовае павелічэнне колькасці насельніцтва ў бліжэйшыя дваццаць гадоў, павелічэнне санітарнай нормы жылой плошчы да 9,0 кв. м на чалавека было адкладзена. У сувязі з гэтым узнікае пытанне — якую ролю выконвала перабудова горада ў Генеральным плане 1936 г.? Першапачаткова была праведзена экспертыза архітэктуры, згодна з якой беларускай сталіцы была прыпісана “безаблічнасць”219 дакор, які сам па сабе ўжо быў падставай для значнага ўмяшання ў структуру горада. У ходзе экспертызы праектавальнікі горада, разгледзеўшы 9726 драўляных дамоў, якія пераважалі ў горадзе, вырашылі, што яны не маюць значэння для будучага аблічча горада, і сканцэнтраваліся на класіфікацыі 1447 мураваных дамоў, 927 з якіх знаходзіліся ў цэнтры. Пры гэтым яны вылучылі чатыры групы будынкаў: а) пашкоджаныя двухі трохпавярховыя жылыя і гандлёвыя дамы XIX ст. з фасадамі ў стылі рэнесанс і ампір; б) чатырохі пяціпавярховыя гандлёвыя і адміністрацыйныя будынкі мяжы ХІХ-ХХ стст. з фасадамі ў стылі рэнесанс і мадэрн; в) грамадскія будынкі дарэвалюцыйнага часу, якія, за выключэннем каталіцкага сабора на плошчы Свабоды (былы Верхні рынак), не мелі, на іх думку, ніякай архітэктурнай каштоўнасці; г) рэпрэзентатыўныя будынкі савецкага часу, якіх станавілася ўсё больш і якія з цягам часу павінны былі стварыць гарадскі ансамбль220. Акрамя таго, пректавальнікі горада лічылі праблематычнай сетку чыгункі, лініі якой перасякаліся ў паўднёва-заходняй частцы горада. У выніку таго, што будаўнічыя пляцоўкі горада ссоўваліся на ўсход, цэнтр горада ссоўваўся да ўскраін221.
Гэтаму абліччу супрацьпастаўляўся новы горад, які павінен быў адрознівацца прыгажосцю і добраўпарадкаваннем. 3 самага пачатку пры планаванні горада важная роля адводзілася эстэтыцы і функцыянальнасці222. Каб дасягнуць мэты праектавання, была, па-першае, ініцыявана радыкальная рэканструкцыя цэнтра, перагружанага архітэктурнымі перажыткамі дарэвалюцыйнага часу; па-другое, прапанавана ліквідацыя і азеляненне традыцыйна населенага яўрэйскімі гандлярамі і рамеснікамі квартала ўздоўж Нямігі на паўночны захад ад плошчы Свабоды;
219 ППАНТД. ф. 6, воп. 2с, д. 18, арк. 288.
220 Тамсама, арк. 288—289.
221 Тамсама, арк. 290.
222 Тамсама.
і, па-трэцяе, запланавана замена драўляных прыватных дамоў, якія надавалі гораду вясковае аблічча. шматпавярховымі шматкватэрнымі дамамі. Далей прапаноўвалася стварыць паркі культуры і адпачынку, а таксама архітэкіурна аформіць рэльефы ракі Свіслач. Прадугледжанае планам будаўніпдва радыяльна-кальцавой сістэмы вуліц, якая б спалучалася з трыкутнай мадэллю наяўных чыгуначных ліній, было кампрамісным рашэннем223. Урэшце знеслі цэлыя вуліцы іх адцалі ў ахвяру “здаровай і радаснай архітэктуры”224. Перавага была адцадзена не гістарычна складзенаму гораду, а выразна скампанаванаму ансамблю цэнтра горада па прынцыпе Генеральнага плана Масквы 1935 г.225.
Сітуацыя ў праектаванні горада змянілася пасля таго, як дзяржаўнае і партыйнае кіраўнштва па стратэгічных меркаваннях прыняло ў 1938 г. рашэнне перанесці сталіцу БССР у Магілёў, а Мінск зрабіць толькі адміністрацыйным абласным цэнтрам226. 3 аднаго боку, Мінск больш не карыстаўся рэпутацыяй “сацыялістычнага фарпоста”, з другога боку, у сілу змененага стану бюджэту неабходна было перагледзець Генеральны план. Яго распрацоўка была зноў даручана Ленінградскаму дзяржаўнаму інстытуту па праектаванні, здымцы і планіроўцьі населеных месцаў, які мог арыентавацца на прадпісанні мінскіх устаноў па гарадскім планаванні і камунальнай гаспадарцы227. У прапанаваным у 1939 г. праекце тэрмін планавання быў абмежаваны дзесяццю гадамі. Да завяршэння трэцяй пяцігодкі ў 1942 г. кожны мінчанін павінен быў атрымаць жылую плошчу ў памеры 5 кв. м (пры насельніпдве 250 тыс. жыхароў), да канца тэрміну планавання ў 1949­1950 гг. — 6 кв. м на чалавека (пры насельніцтве 300—325 тыс. жыхароў)228. Пры гэтым, з аднаго боку, былі зменшаны праектныя памеры горада, з другога зроблены абмежаванні планавых паказчыкаў у жыллёвым будаўніцтве. Следствам страты Мінскам статусу сталіцы павінен была стаць адмова ад пашырэння спектра прадукцьгі. Замест пашырэння тэрыторый, займаных прамысловымі прадпрыемствамі, былі намечаны толькі рацыяналізацыя
223 Тамсама.
224 Тамсама, арк. 293.
225 Пар.: Лнберман Б. II. Город Мннск. Мннск, 1940. С. 46—48.
226 Пар.: Кандрацьева Л. Праект пераносу сталіцы БССР у Магілёў П БГЧ. 1994. Ns 2 (3). С. 44-46.
227 Пар.: пра асаблівасці новай рэдакцыі і размеркаванне праекта ЦДАНТД, ф. 6, воп. 2с, спр. 20, арк. 4, арк. 197—197адв.
228 Тамсама, арк. 199—200адв.
і механізацыя заводаў, размешчаных у болыпасці сваёй на ўсходзе і паўднёвым усходзе горада229. У выніку, нягледзячы на тое, што з далучэннем у верасні 1939 г. усходніх раёнаў Полыпчы да БССР Мінск стаў знаходзіцца не на перыферьгі, а ў цэнтры краіны, Генеральны план прадугледжваў яго правінцыялізаііыю.
У адпаведнасці з гэтым у развіцці гарадской структуры ў асноўным прасочвалася імкненне да захавання прапорцый (іл. 7). 3 аднаго боку, ідэя перамяшчэння паваротнага трыкутніка для лакаматываў з ускраіны горада была прызнана непрыдатнай з прычыны таго, што будаўніцтва новай чыгункі немагчыма было рэалізаваць на працягу прадугледжанага планам перыяду. 3 іншага боку, у разлік быў прыняты функцыянальны падзел цэнтральнай часткі горада. Тэрыторыя паміж галоўнай магістраллю — вуліцай Савецкай, якая пралягала з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, і плошчай Свабоды (гістарычным цэнтрам, аблямаваным з захаду ракой Свіслач) павінна была служыць культурным цэнтрам. Роля палітычнага цэнтра адводзілася раёну ад Дома ўрада з плошчай для парадаў перад ім аж да вакзала з размешчанымі там грамадскімі будынкамі і скверамі., якія павінны былі выконваць функцыю злучальнага элемента230. Каб утварыць прастору, неабходную для будаўніцтва дзвюх прамых магістральных і трох кальцавых вуліц, планавалася знесці дзясятую частку жылля ў мураваных дамах і пятую частку — у драўляных231.