Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
164 Белорусская Советская Соцналпстнческая Республнка... С. 246-247; Промышленность Белорусской ССР. Статнстнческіій сборніік. Для служебного пользовання. Мннск, 1986. С. 87; Народное хозяйство Белорусской ССР в 1990 г. Статнстнческяй ежегодннк. Міінск, 1991. С. 7, 35.
рацоўчай і папяровай прамысловасці знізілася з 17,1% да 7,2%165. У 1976 г. удзельная вага машынабудавання і металаапрацоўкі ў валавым нацыянальным прадукце склала 26,6%, хімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасні 16,7%, энергетыкі — 16,3%, харчовай прамысловасці 8,7%, вьггворчасці будаўнічых матэрыялаў — 8,4%, лёгкай прамысловасці — 7,7%, паліўнай — 7,0%, дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці 4,5%, шкляной прамысловасці і вытворчасці фарфору — 1,0%166. Больш за тры чвэрці прадукцыі знаходзілі збыт за межамі БССР. У 1976 г. удзельная вага Беларусі ў валавым нацыянальным прадукце СССР склала: па здабычы калійных угнаенняў — 42,8%, вытворчасці матацыклаў 22,3%, штучнага валакна — 15,7%, трактароў —15,4%, веласіпедаў-14,1%, металарэзных станкоў 14,1%, шарыкападшыпнікаў —13,9%, наручных гадзіннікаў —12,6%, здабычы мінеральных угнаенняў -12,4%. У адрозненне ад саюзнага ўзроўню аж да перабудовы працэс эканамічнага росту БССР заставаўся стабільным, і толькі з 1970-х гг. можна гаварыць пра зніжэнне тэмпаў развіцця. Пра вытворчасць прадукцыі так званага ваенна-прамысловага комплексу на сённяшні дзень звестак няма167.
Калі прыняць да ўвагі запознены працэс індустрыялізацыі, становіцца зразумелым, чаму пра працэс урбанізацыі ў Беларусі ў поўным сэнсе гэтага слова можна гаварыць толькі пачынаючы з пасляваеннага часу. Паводле ўказа ад 23 красавіка 1962 г.
165 Промышленность Белорусской ССР... С. 88.
166 Белорусская Советская Соцналнстнческая Республяка... 260.
167 Пар.: Соцнально-экономнческне преобразовання в Белорусской ССР за годы Советской властн / под ред. Ф. С. Мартннкевнча. Мннск, 1970; Развнтне экономіікн Белорусснп в 1961-1970 гг. / под ред. Ф. С. Мартннкевнча, В. Н. Дрнча. Мннск, 1978; Экономнка Белорусснн в пернод послевоенного возрождення / под ред. В. II. Дрнча. Мннск, 1988. Пар. таксама: Horak S. М. Belorussia. Modernization, Human Rights, Nationalism // Canadian Slavonic Papers. 1974. Vol. 16. P. 403­422, тут P. 409; перадрук y; Nationalism and Human Rights. Proces­ses of Modernization in the USSR I Ed. by Kamenetsky I. Littleton, Co., 1977. P. 139-154, тут P. 143; Kipel V. Some Demographic and Indus­trial Aspects of Soviet Belorussia during 1965-1975 II Nationalism in the USSR and Eastern Europe in the Era of Brezhnev and Kosygin. Pa­pers and Proceedings of the Symposium held at the University of Det­roit on October 3—4, 1975 I Ed. by Simmonds G. W. Detroit, 1977. P. 96­104; тут P. 98—102; Dreifelds J. Belorussia and the Baltics // Economics of Soviet Regions I Ed. by Koropeckyj I. S., Schroeder G. E. New York, 1981. P. 323-385, тутР. 350-352; Sagers M. J. Structural Change and the Spatial Distribution of Industry in Belorussia // SG. 1984. Vol. 25. S. 328-353; Kischtymau A. Riickstandigkeit... S. 267—270.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР меў права населеныя пункты, у якіх рабочыя і служачыя разам са сваімі сем’ямі складалі болыпую частку насельніптва, у адпаведнасці з іх адміністрацыйнай функцыяй і эканамічным значэннем, прылічаць да наступных тыпаў паселішчаў: а) рабочыя пасёлкі (не менш за 500 жыхароў), б) гарадскія пасёлкі (не менш за 2 тыс. жыхароў), в) гарады раённага падпарадкавання (не менш за 6 тыс. жыхароў) і г) гарады абласнога падпарадкавання (не менш за 40 тыс. жыхароў)168. Такім чынам, статус горада быў звязаны з наяўнасцю прамысловых прадпрыемстваў, камунальнай гаспадаркі, дзяржаўнага жылога фонду і сеткі ўстаноў побытавога абслугоўвання.
Разам з разбурэннямі, прычыненымі вайной, і калектывізацыяй сельскай гаспадаркі ў былых польскіх усходніх раёнах працэс урбанізацьй ў Беларусі пасля 1945 г. характарызаваўся трыма асноўнымі рысамі: 1) бурным тэмпам росту сталіцы, 2) павелічэннем канцэнтрацьгі. насельніцтва ў вялікіх гарадах, 3) слабым развіццём малых гарадоў169. У сувязі з гэтым колькасць гарадскога насельніцтва адносна агульнай колькасці павялічылася з 21,0% у 1950 г. да 32,0% у I960 г„ 43,4% -у 1970 г„ 56,0% у 1980 і 66,3% у 1990 г. (гл. дадатак, табліца I). У 1950-я гг. сярэдні прырост гарадскога насельніцтва склаў 4,9%, у 1960-я — 4,2%, у 1970-я 3,3% і ў 1980-я 2,4%170.
Рост гарадоў адназначна звязаны з міграцыяй насельнііггва з вёскі. Паводле апытання 1970-х гг., 76% гарадскога насельніцтва складалі мігранты; 50% усіх гарадскіх жыхароў былі выхадцамі з вёскі171. У той час як за перыяд з 1950 да 1991 г. гарадское насельніцгва вырасла ў чатыры разы, павялічыўшыся з 1,6 млн.
168 Сборннк законов Белорусской ССР н указов Презнднума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938-1973 гг. Т. I. Мннск, 1974. С. 270­271. Пар. таксама: Сборннк норматнвных н справочных матерналов по развнтню городов. Москва, 1980. С. 78—81.
169 Польскнй С. Урбаннзацня... С. 10.
170Тамсама. С. 10—11. Пар. таксама: Манак В. А. Насельніцтва Беларусі. Рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення. Мінск, 1992; ПІахотько Л. П. Населенне Республнкн Беларусь в конце XX века. Мннск, 1996; Манак В. А., Антнпова Е. А. Экономнко-географнческнй аналнз демографнческой снтуацнн н размеіценне населення на террнторнн Республнкн Беларусь. Мннск, 1999.
171 Этннческне процессы н образ жнзнн (На матерналах нсследовання городов БССР) / ред. В. К. Бондарчнк. Міінск, 1980. С. 70. Шэсць з дзесяці гараджан былі прыезджымі. Касперовпч II. Мнграцпя населення в города іі другне процессы (На матерналах нсследовання городов БССР). Мннск, 1985. С. 6.
да 6,9 млн. чалавек, сельскае насельніцтва за дадзены часавы адрэзак знізілася ўдвая — з 6,1 млн. да 3,4 млн. чалавек (гл. дадатак, табліца I). Пра старэнне сельскага населыгіптва і “вымыванне” вёсак сведчыць той факт, што з 1970 г. узровень нараджальнасці ў горадзе перавышаў узровень нараджальнасці ў вёсцы, у той час як аж да распаду Савецкага Саюза для сельскай мясцовасці быў характэрны высокі ўзровень смяротнасці172. 3 пачатку 1950-х гг. у вёсцы можна канстатаваць бесперапыннае падзенне нараджальнасці, у горадзе ж гэты працэс пачаўся толькі з пачаткам перабудовы. Такім чынам, да сярэдзіны 1980-х гг. у горадзе быў дасягнуты пік натуральнага прыросту колькасці насельніцтва, у той час як пачынаючы з канца 1970-х гг. імкліва скарачалася колькасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці173.
3 сярэдзіны 1960-х да канца 1970-х гг. міграцыйны баланс прыносіў гарадам вялікую карысцьДа сярэдзіны 1970-х гг. адбывалася бурная міграцыя насельншдва з вёскі. Так, напрыклад, за перыяд з 1961 да 1967 г. у некаторых раёнах Магілёўскай вобласці больш за 70% маладых беларусаў ва ўзросце 20—24 гадоў пакінулі родныя мясціны174. 3 прычыны гэтага патэнцыял сельскай мясцовасці пачаў вычэрпвацца, і таму ў першай палове 1970-х гг. быў адзначаны як самы высокі паказчык прыросту насельнштва ў гарадах, так і самы высокі паказчык скарачэння насельніцтва ў вёсцы (гл. дадатак, табліца II). У сувязі з гэтым этнічны склад гарадскога насельнііггва змяніўся на карысць тьгтульнай нацыі. За перыяд паміж перапісамі насельніцтва 1959 і 1989 гг. колькасць беларусаў у складзе гарадскога насельніцтва павялічылася з 67,0% да 73,3%; колькасць жа рускіх знізілася з 19,4% да 17,5%. У выніку Халакосту адчувальна знізіўся працэнт яўрэяў, якія пражывалі ў Беларусі. У 1959 г. у Беларусі налічвалася 150 134 яўрэя. Гэта адпавядае 1,9% ад агульнай колькасці насельніцтва. 3 прычыны таго, што з канца 1960-х гг. прадстаўнікі яўрэйскай меншасці пачалі выкарыстоўваць магчымасці, якія
172 Пар.: Саковнч В. С. Белорусское село в 70-90-е годы. Мнграцня населення. трудовые ресурсы. Мннск, 1997; Сарокін A. М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска. Ад дэкрэта да кодэкса аб зямлі (1917 — 1990-я гады). Мінск, 1999.
173 Населеняе Республнкн Беларусь. Статпстнческнй сборняк. Міінск, 1995. С. 122-123.
174 Пешкова A. Н. Мнграцня сельского населення БССР. Ее характер н соцнально-экономнческне последствня // Проблемы народонаселення н трудовых ресурсов. Сборннк статей / вып. под ред. В. Ф. Медведева, A. А. Ракова, М. II. Горячко. Мннск, 1970. С. 37—43, тут с. 39.
з’явіліся для эміграцыі, іх колькасць у 1989 г. паменшылася да 111 977, або да 1,1% ад агульнай колькасці насельшцтва. Улічваючы гэта, за перыяд з 1959 да 1989 г. колькасць яўрэяў у складзе гарадскога насельніцтва паменшылася з 5,8% да 1,7%175.
За перыяд з 1959 да 1989 г. колькасць гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу павялічылася з 184 да 211. Пры гэтым колькасць малых гарадоў з насельніцтвам да 50 тыс. жыхароў вырасла з 174 да 188, колькасць паселішчаў з насельніцтвам да 20 тыс. чалавек з 167 да 173. Такім чынам, відавочнае толькі нязначнае павелічэнне колькасці малых гарадоў. Невялікая колькасць сярэдніх гарадоў (50-100 тыс. жыхароў) павялічылася толькі на дзве трэція — з 6 да 10. Вялікія ж гарады (болып за 100 тыс. жыхароў), наадварот, развіваліся вельмі дынамічна. Іх колькасць павялічылася ў чатыры разы — з 4 да 12 (гл. дадатак, табліца III). У 1959 г. толькі Мінск меў усе падставы называцца “буйным горадам” (мінімум 250 тыс. жыхароў). Да 1989 г. у гэтую катэгорыю трапілі яшчэ пяць гарадоў: Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна і Брэст176. Гэта сведчыць пра канцэнтрацыю насельніптва ў вялікіх гарадах. 3 1959 да 1989 г. колькасць жыхароў малых гарадоў знізілася з 44,6% да 25,8% ад агульнай колькасці гарадскога насельніцтва, а колькасць жыхароў сярэдніх гарадоў паменшылася з 17,2% да 11,3%. Пры гэтым колькасць насельніпдва ў вялікіх гарадах павялічылася з 38,1% да 62,8%, або з 17,6% да 39,0%, калі не ўлічваць Мінск (гл. дадатак, табліца IV).
У перыяд з 1959 да 1989 г. у Мінску жыло болып за 20% усяго гарадскога насельніцтва рэспублікі, а ў канцы 1970-х гг. гэтая лічба дасягнула нават 25% (гл. дадатак, табліца V). Дамінантны статус сталіцьі робіцца відавочным, калі параўнаць рост насельніцтва ў Мінску з ростам насельніцдва ў іншых беларускіх гарадах: з 1972 г. Мінск быў горадам з мільённым насельніпдвам. За перыяд паміж перапісамі насельніцтва 1959 і 1989 гг. колькасць