Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Для рэгулявання міграцыйных плыняў палітычнае кіраўніцтва краіны выкарыстоўвала два механізмы: пашпартную сістэму і дэйрнтралізацыю прамысловых раёнаў, якія ў спалучэнні пад час кіравання Хрушчова прывялі да ўзнікнення неафіцыйнай сістэмы “закрытых гарадоў”.
Пашпартная сістэма. Ва ўмовах масавага перасялення вясковага насельніцтва ў горад пасля распачатай у 1929 г. гвалтоўнай калектывізацыі і непасрэдна звязаных з гэтым рэпрэсій супраць так званых “кулакоў” галоўнай мэтай пастаноў Савета Народных Камісараў СССР ад 27 снежня 1932 г. аб увядзенні пашпартнай сістэмы і аб выдачы ўнутраных пашпартоў ад 28 красавіка 1933 г. было закрыццё гарадоў для “класавых ворагаў”. Меліся на ўвазе асобы буржуазнага паходжання, якія да таго часу ўжо былі пазбаўлены выбарчага права (так званыя “лншенцы”), і “лішнія элементы” — валацугі і святары. Пашпартызацыя распаўсюджвалася на насельніцтва гарадоў, рабочых пасёлкаў, раённых цэнтраў, машынна-трактарных станцый, наваколляў Масквы, Ленінграда, Кіева, Харкава, прыгранічных рэгіёнаў (ад 16-гадовага ўзросту), а таксама на работнікаў суднаходства і чыгункі, але не на сельскіх жыхароў. Паселішчы, дзе ў 1930-я гг. паслядоўна ўводзілася пашпартная сістэма або пашпартны рэжым, лічыліся “рэжымнай мясцовасцю”; каб атрымаць дазвол на пражыванне ў іх, неабходна было падаваць заяву ў адпаведныя органы. Дазвол атрымлівалі пасля ўнясення ў пашпарт штампа аб так званай “прапісцы”. У якасці механізму супраць натуральнай міграцыі насельншдва пашпартны рэжым стаў асабліва эфектыўным толькі пасля смерці Сталіна. Пастанова Савета Міністраў СССР ад 21 кастрычніка 1953 г. дапускала атрыманне дазволу на пражыванне ў вялікіх гарадах толькі пры прад’яўленні пацверджання аб наяўнасці ў адпаведнасці з санітарнай нормай жылой плошчы 9 кв. м. на чалавека ў жылых дамах, 6 кв. м. — у студэнцкіх інтэрнатах і 4,5 кв. м. — у інтэрнатах для рабочых. Такім чынам, пашпартная сістэма служыла як мерай па ўліку насельніцтва, так і сродкам замацавання насельніцтва за месцам пражывання. У выніку сістэма пашпартнага рэжыму стварыла двухкласавае грамадства, бо сельскае насельніцтва было загнана ў “другое прыгоннае права”. Калгаснікі заставаліся de jure прымацаванымі да калгасаў, бо не мелі права на атрыманне пашпарта, а магчымасць змяніць месца гграцы залежала ад дазволу старшыні калгаса. Толькі 28 жніўня 1974 г. у сувязі з ітрыняццем Саветам Міністраў СССР рашэння аб увядзенні і выдачы новых пашпартоў усяму населыгіцтву Са-
вецкага Саюза ў перыяд з 1 студзеня 1976 г. да 31 снежня 1980 г. калгаснікі набылі статус раўнапраўных грамадзян126.
Дэцэнтралізацыя прамысловых раёнаў. Каб нейкім чынам супрацьстаяць прывабнасці прамысловых цэнтраў і іх росту, ужо ў рэзалюцыі ЦК УКП(б) аб развіцці гарадской гаспадаркі ў Савецкім Саюзе ад 15 чэрвеня 1931 г. быў уведзены ліміт на колькасць прамысловых прадпрыемстваў у вялікіх гарадах. Пашырэнне вытворчасці забаранялася ў Маскве і Ленінградзе з 1932 г., а ў Кіеве, Харкаве, Растове-на-Доне, Горкім (Ніжнім Ноўгарадзе) і Свярдлоўску (Екацярынбуріу) — з 1939 г.127. Калі пасля Другой сусветнай вайны насельніцтва Савецкага Саюза зноў атрымала права на звальненне з працы і паўстала неабходнасць прыняцця мер па рацыянальным размеркаванні рабочай сілы, Дзяржплан у 1956 г. увёў абмежаванне прамысловага развіцця, якое распаўсюджвалася практычна на ўсе вялікія гарады з насельніцтвам болып за 200 тыс. чалавек (у 48 “закрытых гарадах” увялі забарону на размяшчэнне новых прадпрыемстваў і пашырэнне наяўных, акрамя сферы абслугоўвання; 23 гарадам абмежавалі магчымасці ў адкрыцці новых прадпрыемстваў)128.
126 Пар.: “йзмененпя паспортной снстемы носят прпнцнпнально важный характер”. Как создавалась н развнвалась паспортная снстема в стране II йсточнпк. 1996. № 6. С. 101-121; Собранне постановленнй правнтельства Союза Советскнх Соцналіістнческнх Республнк. 1974. № 19. Ст. 19. С. 387-396, Ст. 10. С. 396-398. Пар. таксама: Matthews М. The Passport Society. Controlling Movement in Russia and the USSR. Boulder, 1993; Попов B. П. Паспортная снстема в CCCP (1932-1976 гг.) // Coцнологнческне нсследованпя. 1995. № 8. С. 3-14, 1995. № 9. С. 3—13; Moine N. Passeportisation, statistique de migrations et controle de I’identite sociale H CMR. 1997. Vol. 38. P. 587-600; Kessler G. The Passport System and State Control over Population Flows in the Soviet Union, 1932-19401I CMR. 2001. Vol. 42. P. 477-504; Goldman W. Z. The Internal Soviet Passport. Workers and Free Movement H Extending the Borders of Russian History. Essays in Honor of Alfred J. Rieber / Ed. by Siefert M. Budapest / New York, 2003. P. 315—331.
127 Коммуннстнческая партпя Советского Союза в резолюцнях п решеннях сьездов, конференцнй п пленумов ЦК. йзд. 9-е, доп. н пспр. Т. 5. 1929-1932. Москва, 1984. С. 313-326, тут с. 323.
128 Хорев Б. С. Проблемы городов (Урбанпзацпя н едпная спстема расселенпя в СССР). йзд. 2-е, доп. н перераб. Москва, 1975. С. 78-79, 86-87. У “Справочном пособпп заказчнка-застройіцнка” быў апублікаваны спіс з 42 гарадоў, у якіх было цалкам забаронена будаўнідгва новых і пашырэнне старых прамысловых прадпрыемстваў, а таксама названы яшчэ 16 гарадоў і некаторых курортаў паўднёвага ўзбярэжжа Крыма,
3 прычыны спалучэння двух разгледжаных фактаў і насуперак ідэалагічным устаноўкам адбылося замацаванне падзелу краіны на горад і вёску. 3 аднаго боку, практыка жорсткай сістэмы ітрапіскі прывяла да таго, што жыццё ў гарадскіх цэнтрах стала ўспрымацца як саслоўны прывілей; з другога боку, зніжэнне прамысловага росту горада абмяжоўвала патрэбу ўжо наяўных прадпрыемстваў у рабочай сіле звонку. Але, як паказала практыка, для мігрантаў адкрываліся ўсё новыя і новыя нелегальныя або паўлегальныя шляхі перасялення ў горад.
Толькі пасля “закрыцця” гарадоў на XX партыйным з’ездзе была прынята праграма па масавым жыллёвым будаўніцтве. У пастанове ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР аб развіцці жыллёвага будаўнштва ў СССР ад 31 ліпеня 1957 г. у якасці асноўных прычын недахопу жылля быў названы бурны рост насельнш,тва, звязаны з індустрыялізацыяй і паляпшэннем медыцынскага абслугоўвання ў пасляваенны час; яшчэ адна прычына — не былі асвоены або былі нерацыянальна выкарыстаны выдзеленыя для будаўніцтва жылля сродкі. Таму было аддадзена распараджэнне дамагчыся вырашэння жыллёвага пытання ў бліжэйшыя 10— 12 гадоў шляхам выкарыстання тыпавых праектаў і прамысловых метадаў129. У выніку гэтага ядро “сацыялістычнага горада” канца 1950-х гг. перамяспілася з цэнтра ў мікрараён. Гаворка ішла пра комплекс панэльных шматкватэрных пяціпавярховых дамоў з роўнымі дахамі, без прахадных і галоўных вуліц, які спачатку разлічваўся на 10—12 тыс. чалавек і павінен быў мець установы сферы абслугоўвання (дзіцячыя садкі і крамы) і зоны адпачынку (тэрыторыі з зялёнымі насаджэннямі і спартыўныя пляцоўкі). У адпаведнасці з сістэмай ступеністага забеспячэння некалькі мікрараёнаў аб’ядноўваліся ў “жылы раён”, першапачаткова разлічаны на 30-50 тыс. чалавек, з установамі культуры (бібліятэкі і кінатэатры), установамі абслугоўвання насельніцтва (паліклінікі
дзе прадугледжваліся некаторыя выключэнні. Пар.: Сборннк норматпвных п справочных матерналов по развіггшо городов. Москва, 1980. С. 66-67. Гэты сшс раней не даследаваўся. Пар. на падставе заяваўХорава, напр.: Buckley С. The Myth of Managed Migration. Migration and Market in the Soviet Period II SR. 1995. Vol. 54. P. 896—916.
129 Коммуннстнческая партпя Советского Союза в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК (1898-1986). Нзд. 9-е, доп. н нспр. Т. 9. 1956-1960. Москва. 1986. С. 193—208. Сёмая пяцігодка (1959-1965) паставіла мэту забяспечыць кожную сям’ю кватэрай. Решенпя партпя н правнтельства по хозяйственным вопросам. Т. 4. 1953—1961 годы. Москва, 1968. С. 479—564, тут с. 545.
і крамы), а таксама са спартыўнымі пляцоўкамі і паркамі. Для мільённых гарадоў была прадугледжана яшчэ і планіровачная зона для 600 тыс. — 1 млн. жыхароў. У той час у народзе на аснове камбінацыі прозвішча Першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова і слова трушчоба з’явілася назва хрушчоба™.
Наступныя ініцыятывы канца 1950-х — пачатку 1960-х гг., накіраваныя на рашэнне жыллёвага пытання і абмежаванне росту гарадоў. зводзіліся да вызначэння ідэальнага памеру горада і канцэнтрацыі на працы па рэгіянальным планаванні. На Усесаюзнай канферэнцьгі па пытаннях будаўніцгва (Масква, 10—12 красавіка 1958 г.) і на Усесаюзнай канферэнцыі па пытаннях горадабудаўніцтва (Масква, 7—10 чэрвеня 1960 г.) была вызначана аіггымальная велічыня горада, якая складала ад 100 да 250 тыс. жыхароў. Гэта было зроблена на аснове ўліку кошту і эфектыўнасці інфраструктурнага і транспартна-тэхнічнага напаўнення занальнага арэала, які характарызаваўся функцыянальным падзелам131. Звязанае з гэтым патрабаванне аб стварэнні гарадоў-спадарожнікаў, як правіла, з насельніцтвам 30—50 тыс. жыхароў і ў рэдкіх вы-
130 Правнла н нормы шіаннровкн н застройкн городов. Утверждены Государственным комнтетом Совета Мпннстров СССР по делам стронтельства по порученню Совета Мнннстров СССР 1 декабря 1958 г. Москва, 1959. С. 58—59,94-98. У сярэдзіне 1960-х гг. для вышыні будынкаў прапаноўвалася, як правіла, 5-9 паверхаў, у выключных выпадках да 16 і вышэй. Колькасць жыхароў у мікрараёнах пры наяўнасці шматпавярховых дамоў павялічылася на 16-20 тыс. чалавек і ў жылых раёнах да 70 тыс. Указання по проектігрованіію новых жнлых районов н міікрорайонов в г. Москва (Дополнення к правнлам н нормам планнровкп п застройкн городов). Утверждены Мосгорнсполкомом 21 нюля 1964 г. н согласованы с Госстроем СССР 5 ноября 1964 г. Москва, 1965. С. 3-4. Пар. таксама: Andrusz G. D. Housing and Urban Development in the USSR. London / Basingstoke, 1984. P. 127-132; French R. A. Plans, Pragmatism and People. The Legacy of Soviet Planning for Today’s Cities. Pittsburgh, Pa. / London, 1995. P. 75-83; Лебнна H. Б., Чнстпков A. H. Обыватель u реформы... C. 162—194.
131 Кудрявцев A. O. “O правіілах n нормах планнровкп n застройкн городов”. Всесоюзное совешанне по стронтельству. Секцпя жплнпіного н культурно-бытового стронтельства, планнровкн п застройкн городов. Москва, 1958. С. 108-148, тут с. 113; Баранов Н. В. О состоянші п задачах проектнровання городов п внедреніш прогресснвных прнемов застройкп населенных мест. Всесоюзное совешднне по градостронггельству. 7—10 нюня 1960 г. Сокрагценньгіі стенографнческнй отчет. Москва, 1960. С. 84—158, тутс. 115—116. Крыніца савепкага горадабудаўншдва ў сярэдзіне 1960-х гг. зрушыла верхнюю мяжу да 300 тыс. жыхароў. Основы советского градостронтельства. Т. I. Москва, 1966. С. 79.