Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Акрамя гэтага, догмай у галіне аднаўлення і планавання горада сталі два непрадуманыя выказванні Сталіна. Па-першае, 6 лістапада 1943 г. у прамове, прысвечанай 26-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, Сталін асноўнай задачай па аднаўленні вызначыў стварэнне “нармальных умоў жыцця”, што ўжо згад-
102 Восстановнтельное стронтельство н задачн архнтекторов. Пнсьмо Председателя Презвднума Верховного Совета СССР Мнханла Нвановнча Калнннна Председателю Комнтета по делам архятектуры прн СНК СССР А. Г. Мордвннову Н АСССР. 1944. № 4. С. 1. Перадрук у: Нз нсторнн советской архіітектуры 1941-1945 гг. Документы н матеряалы. Хроннка военных лет. Архнтектурная печать / отв. ред. К. Афанасьев. Москва, 1978. С. 102.
103 Мордвннов А. Г. Важнейпше задачп в работе главного архнтектора. Матерналы Всесоюзного совеіцання Главных архятекторов городов (2-6 нюля 1945 г.). Москва, 1946. С. 3—7. Пар.: ён жа. О стронтельстве городов II Правда. 1945. No 196. С. 2.
валася ў каментары да Генеральнага плана Масквы 1935 г.104. Па-другое, 7 верасня 1947 г. у прамове з нагоды 800-годдзя з дня заснавання Масквы, як і ў справаздачным дакладзе на XVII з’ездзе партыі 26 студзеня 1934 г., Сталін пастараўся наглядна прадэманстраваць перавагі сацыялізму, паказваючы на той факт, што рабочыя буйных заходнееўрапейскіх гарадоў вымушаны туліцца ў трупгчобах на ўскраінах, у той час як рабочыя кварталы савецкіх гарадоў выглядаюць лепш, чым цэнтр105. У выніку ў колах архітэктараў нармалізацыя ўмоў жыцпя была абвешчана горадабудаўнічай праграмай, якая была санкцыянавана “сталінскім клопатам пра чалавека” і гградугледжвала будаўніпдва жылля, зручнага для ўсёй сям’і106. Пазней канцэпцыя гарадскога цэнтра як месца пражывання рабочага класа, абвешчаная ў праграме партыі 1918 г., трансфармавалася ў вобраз “горада без ускраін”, злучанага праспектамі ў адно цэлае107.
У асяродцзі архітэктараў дыскусія атрымала новыя імпульсы ў сувязі з кампаніяй, разгорнутай ЦК УКП(б) у асобе A. А. Жданава ў жніўні — верасні 1946 г. супраць уяўных выраджэнняў (“касмапалітызм”, “аб’ектывізм”, “фармалізм”) у галіне літаратуры (публікацыя твораў Зошчанкі і Ахматавай у часопісах “Звезда” і “Ленннград”), тэатра (дэфіцыт савецкіх п’ес на сучасныя
104 Сталнн й. 26-я годовіцнна Веліікой Октябрьской соцііалпстнческой революціш. Доклад Председателя Государственного Комптета Обороны на торжественном заседаннн Московского Совета депутатов трудяпцгхся с партнйнымн н обіцественнымн органнзацнямн г. Москвы 6 ноября 1943 года // ён жа. 0 Велпкой Отечественной войне Советского Союза. йзд. 5-е. Москва, 1950. С. 218.
105 Сталпн й. В. Отчетный доклад XVII сьезду партпп о работе ЦК ВКП(б) II ён жа. Вопросы Леннннзма. йзд. 11-е. Москва, 1947. С. 457. Перадрук у: ён жа. Сочпнення. Т. 13. йюль 1930 -январь 1934. Москва, 1951. С. 334—335. Пар. падобнае выказванне ў нататцы “Правды” ад 7 верасня 1947 г. “Прнветствне Москве” // ён жа. Сочпнення. Т. 16. 1946-1952. Москва, 1997. С. 68-69.
106 Пар.: Fitzpatrick S. Postwar Soviet Society. The “Return to Normal­cy”, 1945—1953 II The Impact of World War II on the Soviet Union / Ed. by Linz S. J. Totowa, N. J., 1985. P. 129-156; Bonwetsch B. So­wjetunion — Triumph im Elend II Kriegsende in Europa. Vom Beginn des deutschen Machtzerfalls bis zur Stabilisierung der Nachkriegsordnung 1944-1948 I Hrsg. v. Herbert U., Schildt A. Essen, 1998. S. 52­88; Даннлов A. A., Пыжнков A. B. Рожденне “сверхдержавы”: CCCP в первые послевоенные годы. Москва, 2001.
107 Косенкова Ю. Л. Советскпй город 1940-х —первой половпны 1950-х годов. Оттворческнх попсков к практнке строіітельства. Москва, 2000. С. 151-158, 176-177.
тэмы) і кінамастацгва (паказ адной з вугальных шахтаў і пасёлка пры шахце на Данбасе ў фільме “Вялікае жыццё”). Такія паняцці, як “савецкі патрыятызм”, “партыйнасць” і “сацыялістычны рэалізм”, былі абвепгчаны абавязковымі для ўсіх галін культуры108.1 нягледзячы на тое, што гэтая кампанія непасрэдна архітэктуру не закранула, усе без выключэння праявы мадэрнізму як бы забаранілі сябе самі. “Нацыянальная па форме, сацыялістычная па змесце” так гучала новая формула культуры, што вынікала з выказванняў Сталіна 1925 і 1950 гг. пра значэнне нацыянальных моў для савецкай культуры109. Паказальнымі для архітэктуры пераможцаў у пасляваенны час сталі сем манументальных высотак у неагатычным “кандытарскім” стылі (Zuckerbackerstil) (універсітэт, адміністрацыйны будынак, гатэлі і жылыя дамы), якія дзякуючы шматпавярховым асновам і верхняй пірамідальнай частцы, завершанай шігілем, рабілі сілуэт Масквы непаўторным110.
Такім чынам, планаванне “сацыялістычнага горада” сталінскага перыяду з сярэдзіны 1930-х да сярэдзіны 1950-х гг. можна звесці да простай схемы. Калі гаворка ішла пра будаўнідгва новага горада, цэнтр планаваўся як прыдатак да прамысловага прадпрыемства. Істотным структурным элементам выступаў арыентаваны на патрэбы прамысловых прадпрыемстваў праспект, па ім не толькі ажыццяўляўся асноўны гарадскі транспартны рух, ён ад-
108 Пар. адпаведныя заключэнні Цэнтральнага Камітэта КПСС па: Веіtrage zum Sozialistischen Realismus. Grundsatzliches uber Kunst und Literatur. Berlin, 1953. S. 60-73. Пар. таксама: Hahn W. G. Postwar Soviet Politics. The Fall of Zhdanov and the Defeat of Moderation, 1946— 53. Ithaca I London, 1982.
109 Першапачаткова фармулёўка, выказаная хутчэй між іншым, была наступнай: “Пролетарская по своему содержанню, нацнональная по форме такова та обшечеловеческая культура, к которой ндёт соцналнзм”. Сталнн Н. В. 0 полнтнческнх задачах уннверснтета народов Востока. Речь на собраннн студентов КУТВ 18 мая 1925 г. / ён жа. Сочннення. Т. 7. 1925. Москва, 1950. С. 133-152, тут с. 138. На момант спаду ў дыскусіі пра “соцыялістычны рэалізм” у архітэктуры Сталін заявіў, што “современная русская, украннская, белорусская культура н т. д.” з’яўляецца “соцналнстнческой по содержанню н нацнональной по форме”. Сталнн II. В. Маркснзм н вопросы языкознання. Относнтельно маркснзма н языкознання // ён жа. Сочннення. Т. 16. 1946—1952. Москва, 1997. С. 104—124, тут с. 115 (упершыню надрукавана ў газеце “Правда” ад 20.6.1950).
110 Пар.: Tarchanow A., Kawtaradse S. Stalinistische Architektur. Mun­chen, 1992. S. 120-144.
начасова служыў галоўнай вуліцай для дэманстрацый. Каб стварыць адпаведны антураж, фасады будынкаў шыкоўна афармляліся ў манументальным стылі. Сэрцам горада была цэнтральная плошча, на якой знаходзіліся будынкі, выкананыя ў эклекгычным архітэктурным стылі, дзе размяшчаліся партыйныя органы. установы культуры і масавыя грамадскія арганізацыі. Цэнтральная плопгча таксама выконвала функцыю месца для выступленняў пад час правядзення дэманстрацыяй. Нароўні з тьшавымі жылымі кварталамі і ўстановамі побытавага абслугоўвання важнае месца ў планіроўцы горада адводзілася таксама парку культуры і адпачынку. Прынцып занальнага падзелу на сферы працы, жылля і вольнага часу можна было заўважыць толькі часткова (іл. 4). У дыскусіях пра архітэктуру пасляваеннага часу ад Генеральнага плана Масквы 1935 г. застаўся ў асноўным толькі пафас горадабудаўнічага ансамбля. Горад разглядаўся як агульны твор мастацтва, у кампазіцыі якога найперш павінны быць улічаны патрэбы прамысловасці і толькі потым — інтарэсы насельніцтва111. Зыходзячы з гэтага, пра формы жылля, якія прадугледжваў авангард 1920-х гг., не магло быць і гаворкі.
3 улікам таго, што пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ўнутранае становішча Савецкага Саюза характарызавалася дэфіцытам і хаосам, планаванне гарадоў і будаўнічая практыка ў рэальнасці значна адрозніваліся. У выніку канфліктаў паміж асобнымі ўстановамі і ўмяшання партыйных органаў і Саюза архітэктараў прыняцце рашэнняў зацягвалася, а калі рапіэнні і прымаліся, то не заўсёды выконваліся. Да жніўня 1948 г. толькі 4 з 48 савецкіх вялікіх гарадоў Мінск, Петразаводск, Растоў-на-Доне і Сталінград (Валгаград) — падалі генеральныя планы, запатрабаваныя Саветам Міністраў СССР яшчэ ў снежні 1947 г. На мяжы 1940-1950-х гг. стала відавочна, што горадабудаўніцтва ў Савецкім Саюзе знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Развіццё гарадоў часта цалкам супярэчыла генеральным планам, якія яшчэ знаходзіліся ў праектнай стадыі. “Рэканструкцыя” ахоплівала, калі яна наогул праводзілася, толькі цэнтры гарадоў, у той час як ускраінам не адцавалася ніякай увагі. Што да трыумфальнай архітэктуры, то неўзабаве стала відавочна: эканамічныя магчымасці савецкай сістэмы ў гэтай галіне вельмі абмежаваныя112. У выніку 9 траўня 1950 г. Савет Міністраў
111 Косенкова. Советскнй город 1940-х... С. 187—189, 294.
112 Тамсама. С. 106, 159-167, 194, 196.
СССР выдаў распараджэнне аб скарачэнні ўкладанняў у будаўнічую сферу на 25%. Пры гэтым указвалася на дэкаратыўныя “празмернасці”, якія дагэтуль дапускаліся пры будаўніцтве заводаў (плошчы і пабудовы), на нізкі ўзровень механізацьгі ў будаўнііггве, на ігнараванне прамысловых метадаў, г. зн. не браліся за аснову тыпавыя праекты і гатовыя канструкцыі113. 27 жніўня 1950 г. газета “Правда” апублікавала справаздачу пра сход маскоўскіх архітэктараў, які прайшоў пад лозунгам “Будаваць хутка, танна і прыгожа!” (пазней ён лёг у аснову цэлага кірунку ў архітэктуры і будаўніцтве, які аддаваў перавагу “іграмысловым метадам” і адмаўляўся ад “празмернасцяў” у будаўніцтве)114. Такім чынам, “вялікі пералом”, пазней ажыццёўлены Хрушчовым у галіне будаўнічай палітыкі, быў звязаны з новым кірункам у гарадскім планаванні, які пачаўся яшчэ пры Сталіне ў сувязі з недахопам жылля.
Прычынай вялікіх выдаткаў у галіне будаўніцтва сталі дарагія дэкаратыўныя “празмернасці” на фасадах будынкаў, што адзначыў Хрушчоў 3 ліпеня 1954 г. у звароце да членаў і кандыдатаў у члены Прэзідыума ЦК КПСС і намеснікаў Старшыні Савета Міністраў СССР, спасылаючыся на скаргі архітэктараў і інжынераў. Віну за тое, што новыя тэхнікі не выкарыстоўваліся ў будаўніцтве. усклалі на “манапольную групу” (25—30 чалавек), якая вызначала напрамак развіцця савецкай архітэктуры і кіравалася пры гэтым уласнымі мастацкімі меркаваннямі. Каб надалей ажыццяўляліся тыпавыя праекты, былі неабходныя цэнтралізацыя будаўнічых устаноў, рэарганізацыя Саюза архітэктараў і архітэктурныя дыскусіі118. 3 гэтай мэтай ад 30 лістапада да 7 снежня 1954 г. у Крамлі праходзіла Усесаюзная канферэнцыя будаўнікоў, архітэктараў і работнікаў будаўнічай прамысловасці, у праграму якой былі ўключаны пытанні скарачэння тэрмінаў будаўніцтва, зніжэння сабекошту і павышэння якасці шляхам індустрыялізацыі будаўніцтва праз пры-