Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
61 Пар.: Gartenschlager U. Living und Surviving in Occupied Minsk II The People’s War. Responses to World War II in the Soviet Union I Ed. by Thurston R. W., Bonwetsch B. Urbana, Chicago, 2000. P. 13-28. Пар.: ён жа. Die Stadt Minsk wahrend der deutschen Besetzung (1941-1944). Dortmund, 2001; Epstein B. Allies in Resistance: Jews and Belarussians in German-Occupied Minsk 11 Colaboration and Resistance during the Holocaust. Belarus, Estonia, Latvia, Lithuania / Ed. by Gaunt D., Levine P.. Palosuo L. Bern et al., 2004. P. 431-457; яна ж. The Minsk Ghetto 1941-1943. Jewish Resistance and Soviet Internationalism Berkeley et al., 2008. Пар. таксама: Cholawsky Sh. The Judenrat in Minsk П Patterns of Jewish Leadership in Nazi Europe, 1933—1945. Proceedings of the Third Yad Vashem International Historical Conference / Ed. By Gutman I., Haft C. J. Jerusalem, 1979. P. 113-132; ён жа. The German Jews in the Minsk Ghetto H Yad Vashem Studies. Jerusalem. 1986. Vol. 17. P. 219-245; Hecker C. Deutsche Juden im Minsker Ghetto // Zeitschrift fur Geschichtswissenschaft. 2008. Bd. 56. S. 823-843.
82 Пар.: Smilovitsky L. Jewish Rehgious Life in Minsk, 1944—1953II JEE. 1996. Vol. 30. P. 5—17. Рускае выданне: Смшіовнцкнй Л. Попыткп возобновлення еврейской релнгнозной обіцпны в Мннске, 19441954 гг. // ён жа. Еврен Беларусн. Нз нашей обш,ей нсторші. 1905— 1953. Мннск, 1999. С. 286-302'
63 Hap.: Brym R. J. The Jews of Moscow, Kiev and Minsk. Identity, Antisemitism, Emigration / Ed. by Spier, H. Houndmills / London, 1995.
Джона Сальнова пра рэгіянальнае планаванне ў Мінскай вобласці ў 1970-я гг.64, а таксама эсэ Кая Фёклера пра афармленне грамадскіх сфер у пераходны перыяд65. Такім чынам, гарадская гісторыя і ўрбанізацыя Беларусі “белыя плямы” ў заходніх даследаваннях па гісторыі Усходняй Еўропы.
Пры гэтым першае знаёмства з гісторыяй Мінска палегчыла дапаможная літаратура. 3 нагоды 900-гадовага юбілею горада ў 1967 г. былі выдадзены дзве бібліяграфіі66 і храналогія XX стагоддзя, заснаваная на газетных артыкулах67. У сувязі з прысваеннем Мінску ў 1974 г. звання “Горад-герой” апублікаваны дзве энцыклапедыі, якія хоць і прысвечаны рэвалюцыйнай спадчыне і традыцыям партызанскай барацьбы, але, тым не менш, утрымліваюць асноўную інфармацыю па гісторыі горада68. У 1980-я гг. з’явіліся на свет яшчэ дзве падрабязныя энцыклапедыі з біяграфіямі гістарычных асоб, ушанаваных у назвах вуліц беларускай сталіцы, і з апісаннямі архітэктурных помнікаў Мінска69. У рамках серыі “Памяць”, якая ў роўнай ступені прысвечана як ахвярам Другой сусветнай вайны, так і гістарычнай спадчыне беларускіх гарадоў і рэгіёнаў, у 2001—2005 гг. выйшаў у свет чатырохтамовы даведнік пра Мінск70. Услед за гэтым у 2006 г.
64 Пар.: Sailnow J. The Minsk City Region, an Example of Soviet Regional
Planning 11 SG. 1982. Vol. 23. P. 445-451.
66 flap.: Vockler, K. Offentlicher Rainn. Minsk—Raume des Jubels und die Entstehung neuer Offentlichkeiten П Transitraume. Frankfurt I Oder, Poznan, Warschau, Brest, Minsk, Smolensk, Moskau. Berlin, 2006. S. 420-445.
66 Пар.: Древнему н вечно юному Мннску 900 лет (Обзор художественной лнтературы). Мннск, 1966; Мінску — 900 год. Рэкамендацыйны паказальнік літаратуры. Мінск, 1967. Пар.: Гарады Беларусі. Рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік. Мінск, 1987.
67 Пар.: Мннск. Краткая хроннка (ноябрь 1917 1966). Мннск, 1967.
68 Пар.: Мннск. Город-герой. Справочннк. Мянск, 1976; Мянск. Энцнклопеднческнй справочннк. Йзд. 2-е, доп. н перераб. Мпнск, 1983. Пар.: Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі. Мінск, 1981. С. 152169; Освобожденне городов. Справочннк по освобожденню городов во время Велнкой Отечественной войны. 1941—1945 / под обіц. ред. С. П. ІІванова. Москва, 1985.
69 Пар.: Нх нменамн названы... Энп,нклопеднческнй справочннк. Мннск, 1987; Збор помнікаў культуры і гісторыі Беларусі. Мінск. Мінск, 1988. Пар.: Жучкевнч В. А. Улнцы помнят. Нсторня, событня, людн в названнях улнц н плоіцадей города-героя Мннска. Мннск, 1979; Чернявская Т. Н„ Петросова Е. Ю. Памятннкп архнтектуры Мннска XVII начала XX в. Мннск, 1984.
'° Пар.: Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск. Кн. 1-4. Мінск, 2001-2005.
Яўген Малашэвіч прапанаваў падрабязную храналогію гісторыі горада Мінска71.
Што тычыцца гістарычнага даследавання Мінска савецкай гістарыяграфіяй, то варта адзначыць выдадзеную ў 1957 г. на рускай мове “Гісторыю Мінска”, дапоўненую і перавыдадзеную на беларускай мове да юбілею горада ў 1967 г. У адпаведнасці з жанрам савецкай гістарычнай калектыўнай працы XX стагоддзе паказана тут як перыяд эканамічнага будаўніцтва і сацыяльнага прагрэсу. Ігнаруючы шматлікія бакі рэальнасці, выданне асвятляе перш за ўсё дасягненні працоўнага класа на шляху да сацыялізму72. Нягледзячы на новае выданне гісторыі Мінска на дзвюх мовах (2006), якое замест марксісцка-ленінскага тлумачэння прапануе патрыятычны погляд на гісторыю горада, яно змяшчае няшмат новага матэрыялу, бо эмпірычна грунтуецца на тых самых крыніцах, што і два папярэднія выданні73.
Грунтоўна з навуковага пункту гледжання вывучана гісторыя дарэвалюцыйнага Мінска. Асноватворныя ў галіне заснавання і ранняй гісторыі горада — працы археолага Э. М. Загарульскага74. Сацыяльны склад насельніцтва і эканамічныя магчымасці горада ў эпоху канца Расійскай імперыі прааналізаваны гісторыкам 3. В. Шыбекам, які ўзнавіў вобраз паўсядзённага жыцця і культуры дарэвалюцыйнага Мінска75. Гісторыя ж Мінска міжваеннага перыяду пададзена толькі ў адным фотаальбоме, такім чынам, гэта маладаследаваны перыяд у гісторыі горада76. Для вывучэння пасляваеннага перыяду можа быць прыцягнута зноў-такі вялікая колькасць савецкай і постсавецкай даведач-
71 Пар.: Малашевнч Е. Мннск. Кннга жпзнн: 4500 событнй н фактов нз нсторнн города. Мннск, 2006.
72 Пар.: ІІсторня Мннска. Москва, 1957; Гісторыя Мінска. Мінск, 1967. Пар. таксама: Мартннкевнч Ф. С. Мннск. Мннск, 1958.
73 Пар.: Гісторыя Мінска / пад рэд. У. А. Бабкова. Мінск, 2006.
74 Пар.: Загорульскіій Э. М. Древннй Мннск. Міінск, 1963; ён жа. Воз-
ннкновенне Мннска. Мннск, 1982.
76 Пар.: ПІнбеко 3. В. Мннск в конце XIX начале XX в. Очерк соцнального н экономпческого развнтня. Мннск, 1985; ён жа, Шнбеко С. Ф. Мннск. Страннцы жнзнн дореволюцнонного города. Мннск, 1990. Беларускае выданне: Шыбека 3. В., Шыбека С. Ф. Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мінск, 1994. Новае выданне: Шыбека 3. Мінск сто гадоў таму. Мінск, 2007. Пар.: ён жа. Гарады Беларусі (60-я гады XIX пачатак XX ст.). Мінск, 1997; ён жа. Гарадская цывілізап,ыя. Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009.
76 Пар.: Мінск незнаёмы. 1920-1940 / аўтар-укладальнік I. Куркоў. Мінск, 2002; йвапшн В. Г. Велнкпй Октябрь в Мннске. Мннск, 1957.
най і прапагандысцкай літаратуры. У якасці асноўнай працы па гісторыі планавання горада можна назваць зборнік 1966 г., які наглядна дэманструе аднаўленне беларускай сталіцы. У гэтым зборніку гаворка ідзе пра матэрыялы, прапанаваныя непасрэдна ўстановамі, якія займаюцца гарадскім планаваннем, таму названы зборнік можна разглядаць як крыніцу77. Спецыяльныя даследаванні па развіцці Мінска пасля Другой сусветнай вайны былі зроблены архітэктарамі і дэмографамі. Калі ў савецкі перыяд беларускія гісторыкі архітэктуры былі вымушаны паказваць толькі светлыя бакі жыцця пры сацыялізме, то пасля здабыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці яны пачалі актыўна займацца пошукам асаблівасцяў нацыянальных традыцый мінулага. Фотаальбомы A. А. Воінава, В. I. Анікіна, A. I. Лакоткі і В. I. Кірычэнкі прапануюць нам, з аднаго боку, наглядны матэрыял па гісторыі архітэктуры Мінска, з другога боку, — планы і схемы па гарадскім і жыллёвым будаўніцтве78. Акрамя ілюстрацый архітэктараў, цікавасць выклікаюць і звесткі, прапанаваныя дэмографамі79. Прывілеяванае становішча дэмаграфіі
77 Пар.: Мннск. Послевоенный опыт реконструкцнн н развнтня. Москва, 1966.
78 Пар.: Воннов A. А. Жнлншное стронтельство в Белорусской ССР. Мннск, 1980; ён жа. Нсторня архіітектуры Белоруссня. II. (Советскнй пернод). 2-е нзд., перераб. н доп. Мннск, 1987; Аннкнн В. II. н др. Архнтектура Советской Белоруссші / под обш.. ред. В. II. Аннкпна. Москва, 1986; ён жа. Жнлой район крупного города (Опыт Белорусснн). Москва, 1987; ён жа і інш. Градостронтельство Белорусснн / под обіцей ред. A. В. Сычевой. Мннск, 1988; ён жа. Мннск, архнтектура столнцы Республнкн Беларусь. Мннск, 1997; Лакотка A. I. Сілуэты старога Мінска. Нарысы архітэктуры. Мінск, 1991; ён жа. Беларусы. Т. II: Дойлідства. Мінск, 1997; ён жа. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Вёска, мястэчка, горад. Мінск, 1999; Кірьгчэнка В. I. Мінск. Гісторыя пасляваеннага аднаўлення. 1944—1952. Мінск, 2004; ён жа. Мінск. Гістарычны партрэт горада. 1953—1959. Мінск, 2006; ён жа. Мінск. 1960—1969. Дзесяцігадовы шлях сталіцы. Десятнлетннй путь столпцы. Мннск, 2007. Пар. таксама: Егоров Ю. А. Ансамбль главной магнстралн Мннска: Ансамбль в градостронтельстве СССР. Очеркн. Москва, 1961. С. 129-174; Лысенко A. В. Главная улнца Мннска (Ленннскнй проспект). Мпнск, 1963; Потапов Л. С. СшіуэтМннска. Мннск, 1980; Деннсов В. Н. Плоіцадь Свободы в Мннске. Мннск, 1982; Обіцественные центры городскях населённых мест БССР (Опыт формпровання, проблемы н направлення развптня ) / под обш,. ред. Е. Л. Заславского. Мннск, 1991.
79 Пар.; Раков A. А. Населенне БССР. Мннск, 1969; ён жа. Белоруссня в демографнческом нзмереннн. Мннск, 1974; Демографнческое раз-
ў Савецкім Саюзе можна растлумачыць тым, што фетышызацыя фактару працы ў працэсе планавання патрабавала дакладных звестак па велічыні і размеркаванні патэнцыялу рабочай сілы. У гэтым кантэксце С. А. Польскі звярнуў увагу ў сваёй манаграфіі “Дэмаграфічныя праблемы развіцця Мінска”, выдадзенай у 1976 г., на тое, што беларуская сталіца з 1960-х гг. была горадам Савецкага Саюза, які рос найбольш хутка. У 1991 г. Польскі змог пазнаёміць са сваім тэзісам аб “мінскім феномене” нямецкую аўдыторыю праз часопіс “Petermanns Geographische Mitteilungen” (“Геаграфічныя весткі Петэрмана”)80, які выходзіць у Гоце. Менавіта гэты тэзіс натхніў аўтара на дадзенае даследаванне. Гаворка ідзе пра вызначэнне “мінскага феномена” на падставе міграцыйных дадзеных, якія былі або зусім недаступныя, або часткова даступныя Польскаму, а таксама пра высвятленне наступстваў нарастання “ціску” насельніцтва на гарадское грамадства.