Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
У дадзеным кантэксце Мінск — паказальны прыклад, бо да пачатку Другой сусветнай вайны Беларусь была аграрнай краінай з 80% сельскага насельніцтва, а пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі разбураная беларуская сталіца ўяўляла сабой не болып чым tabula rasa. 3 гэтага вынікаюць дзве асаблівасці. Па-першае, усе прынцыпы гарадскога планавання маглі быць увасоблены ў Мінску ў чыстым выглядзе. Рэканструкцыя прадугледжвала ў дадзеным кантэксце не аднаўленне горада, які склаўся гістарычна, а пераадоленне недахопаў, якія прыпісваліся традыцыйнаму “капіталістычнаму гораду”. Менавіта таму з гледзішча структуры і архітэктуры горад Мінск да цяперашняга часу — яскравы прыклад “сацыялістычнага горада”. Цэнтр горада падобны на свайго роду музей “сацыялістьгчнага рэалізму” пад адкрытым небам. Па-другое, працэсы індустрыялізацыі і ўрбанізацыі ў БССР пачаліся пазней, чым у РСФСР, толькі пасля Другой сусветнай вайны. Усе рэсурсы былі сканцэнтраваныя ў беларускай сталіцы, таму гэта прывяло да дэмаграфічнага выбуху ў Мінску, які на дзве трэці стаў вынікам працэсу ўцёкаў насельніцтва з вёскі. На падставе таго, што сярэдні каэфіцыент росту горада ў 1960-я гг. складаў 5,5% (такі высокі каэфіцыент не быў дасягнуты ні ў адным параўнальна вялікім савецкім горадзе), можна гаварыць пра “мінскі феномен”. У гэтых умовах праблемы ўрбанізацыі выявіліся ў БССР яшчэ вастрэй, чым у іншых рэспубліках Савецкага Саюза.
2	Пастаноўка мэты
Каб разгадаць загадку “сацыялістычнага горада”, раней метафарычна названага сфінксам, неабходна не толькі даследаваць узаемасувязь паміж горадабудаўнічым вобразам, ростам горада і ўрбанізацыяй, але і падзяліць грамадскую і прыватную сферы, а таксама вывучыць “шэрыя зоны” паўсядзённага жыцця. Наратыўны агульны паказ гісторыі Мінска пасля Другой сусветнай вайны з усімі аспектамі палітычнага, эканамічнага, культурнага і сацыяльнага жыцця не з’яўляецца мэтай дадзенай працы. Для дакладнасці даследавання спачатку вызначым паняцці, якія ляжаць у яго аснове, потым сфармулюем навукова-даследчыя пытанні і на заканчэнне прапануем кароткі змест кожнага раздзела.
Пры даследаванні працэсу ўрбанізацыі ў Расійскай імперыі і Савецкім Саюзе неабходна ўлічваць той факт, што гісторыю рускіх і савецкіх гарадоў, з прычыны рознага з заходнімі гарадамі сацыяльна-эканамічнага развіцця, немагчыма апісаць прынятымі ў заходніх даследаваннях гісторыі горада канцэпцыямі “заходняга горада” (okzidentale Stadt) Макса Вэбэра (умацаванне, рынак і суд як асноўныя прыкметы гарадскога самакіравання) і “гарадскога ладу жыцця” (urban way of life) Луі Вірта (памер, шчыльнасць і гетэрагеннасць насельніцтва як асноўныя ўмовы для сегментацыі, дыферэнцыяцыі і касмапалітызму грамадства), якія, як і раней, выступаюць асноватворнымі ў заходніх даследаваннях гісторыі горада41. Разгляданая ў сучаснай навуковай літаратуры мадэль “еўрапейскага горада”, які ўяўляе сабой супрацьлегласць амерыканскаму гораду і, па сутнасці, абапіраецца на развітую грамадзянскую супольнасць, можа быць толькі ўмоўна дастасавана або наогул не будзе скарыстана для вывучэння рускіх і савецкіх гарадоў42. Таму неабходна для пачатку вызначыць
41 Пар.: Murvar Vatro. Max Weber’s Urban Typology and Russia П The Sociological Quarterly. 1967. Vol. 8 P. 481—494; Hildermeier M. Max Weber und die russische Stadt: Max Weber und die Stadt im Kulturvergleich / Hrsg. v. Bruhns H., Nippel W. Gottingen, 2000. S. 144—165.
42 flap.: Schubert D. Mythos “europaische Stadt”. Zur erforderlichen Kontextualisierung eines umstrittenen Begriffs // Die alte Stadt. 2001. Bd. 28. S. 270-290: HauBermann H. Die europaische Stadt II Leviathan. 2001. Bd. 29. S. 237—255; Kaelble H. Die Besonderheiten der europaischen Stadt im 20. Jahrhundert II тамсама. S. 256-274. Перадрук y: Die europaische Stadt im 20. Jahrhundert. Wahrnehmung — Entwicklung — Erosion I Hrsg. v. Lenger F., Tenfelde K. Koln / Weimar / Wien, 2006. S. 25—44; Lenger F.
крытэрыі, што падыходзілі б для даследавання працэсу ўрбанізацыі, які праходзіў пад знакам сацыялізму. Што да грамадскіх умоў ва Усходняй Еўропе, то яны істотна адрозніваліся ад нормаў заходняга “ўрбанізаванага грамадства” (Лутц Нітхамер), у якім гарадскі лад жыцця ў XX ст. распаўсюдзіўся на вёску43.
Спачатку неабходна вызначыць паняццевы апарат: у той час як пры вывучэнні гісторыі горада даследчы інтарэс звернуты да некаторых канкрэтных гарадоў або груп гарадоў, пры вывучэнні ўрбанізацыі гаворка ідзе пра грамадскае развіццё ў цэлым. Тэрмін “урбанізацыя” азначае як колькасны, так і якасны працэсы. 3 аднаго боку, мы маем справу з канцэнтрацыяй насельніцтва ў гарадах, а з другога з фармаваннем “сучаснага” ладу жыцця. Пры гэтым неабходна адрозніваць рост гарадоў за кошт прытоку працоўнай сілы, урбанізацыю, выкліканую канцэнтрацыяй насельншдва ў вялікіх гарадах, а таксама распаўсюджванне гарадской атмасферы і гарадской культуры44. 3 часоў Другой
Probleme einer Geschichte der europaischen Stadt im 20. Jahrhundert Anmerkungen zum Forschungsstand samt einiger Schlussfolgerungen I I Informationen zur modemen Stadtgeschichte. 2005. H. 1. S. 96-113; ён жа. Die europaische Stadt im 20. Jahrhundert. Wahmehmung Entwicklung Erosion/Hrsg. v. LengerF., Tenfelde K. Koln/ Weimar /Wien, 2006. S. 1-21; Hildermeier M. Die russische Stadt Subtyp europaischer Entwicklungen? Тамсама. S. 45-60. Пар. тамсама: Auslaufmodell Europaische Stadt? Neue Herausforderungen und Fragestellungen am Beginn des 21. Jahrhunderts I Hrsg. v. Rietdorf W. Berlin, 2001; Die europaische Stadt Mythos und Wirklichkeit / Hrsg. v. Hassenpflug D. 2. Au£l. Munster, 2002; Die europaische Stadt. / Hrsg. v. Siebel W. Frankfurt am Main, 2004.
43	Niethammer L. Stadtgeschichte in einer urbanisierten Gesellschaft H Sozialgeschichte in Deutschland. Entwicklungen und Perspektiven im internationalen Zusammenhang. Bd. II: Handlungsraume des Menschen in der Geschichte / Hrsg. v. Schieder W., Sellin V. Gottingen, 1986. S. 113—136, асабліва S. 117. Пар. тамсама: Tenfelde K. Die Welt als Stadt? Zur Ent­wicklung des Stadt-Land-Gegensatzes im 20. Jahrhundert I I Die europaische Stadt im 20. Jahrhundert. Wahrnehmung Entwicklung Erosion / Hrsg. v. Lenger F., Tenfelde K. Koln I Weimar I Wien, 2006. S. 233-264.
44	Пар.: Teuteberg H. J. Historische Aspekte der Urbanisierung: For­schungsstand und Probleme П Urbanisierung im 19. und 20. Jahrhun­dert. Historische und geographische Aspekte. Koln I Wien, 1983. S: 2—34; Matzerath H. Lokalgeschichte, Stadtgeschichte, Historische Urbanisierungsforschung? П Geschichte und Gesellschaft. 1989. Bd. 15. S. 62­88; Reulecke J. Fragestellungen und Methoden der Urbanisierungsgeschichtsforschung in Deutschland I I Stadtgeschichtsforschung. Aspekte, Tendenzen, Perspektiven. Linz I Donau, 1993. S. 215-236. Пар.: Per­spektiven historischer Stadtforschung 11 Informationen zur modernen Stadtgeschichte. 2002. H. 1. S. 54-103.
сусветнай вайны паняцце “ўзор” (Leitbild) займае цэнтральнае месца ў дыскусіі аб развіцці горада ў Германіі. Яно апісвае ідэальныя ўяўленні пра горад як пра сацыяльную і прасторавую сістэмы парадку. Кожная сістэма ўлады выпрацоўвала свае паняцці “горада” і “гарадскога грамадства”. У адпаведнасці з гэтым змена функцый узораў адлюстроўвае ролю, якую ў тым ці іншым разуменні планавання выконвае ўзаемасувязь паміж грамадствам і пабудаваным светам45.
Каб зрабіць дадзены інструментар прыдатным для даследавання савецкай гісторыі, неабходна спачатку зразумець спецыфічныя ўмовы грамадскай сістэмы і сістэмы ўлады ў савецкім грамадстве. Калі разглядаць сталінізм як савецкі варыянт мадэрнізацыі, то ў канцы 1920-х гг. можна канстатаваць мабілізацыю грамадства (паскораная івдустрыялізацыя і ўцёкі насельнштва з вёскі), у канцы 1930-х гг. атамізацыю грамадства (класавая барацьба і чысткі партыйнага апарату), а ў канцы 1950-х гг. працэс кансалідацыі грамадства (Другая сусветная вайна і “дэсталінізацыя”). У якасці этапаў гэтага працэсу мадэрнізацыі варта вылучыць этап нівелявання насельніцтва (нацыяналізацыя прамысловасці, калектывізацыя сельскай гаспадаркі і ліквідацыя “ворагаў народа”), этап змены элітаў (пралетарызацыя былых сялян, пад’ём па сацыяльнай лесвіцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, ліквідацыя старой балыпавіцкай эліты), узнікненне новых іерархічных структур (наменклатура, інтэлігенцыя як класавая сіла, патранат-кліенцкія адносіны). Гэты працэс працякаў на фоне інтэнсіўнай урбанізацыі, на якую пры складанні “грамадскай дамовы” вымушаны былі рэагаваць сацыяльныя планавальнікі. У галіне горадабудаўншдва ў канцы 1920-х гг. вялася дыскусія пра ўтапічныя праекты сумеснага пражывання (дом-камуна), у сярэдзіне 1940-х гг. — пра задавальненне асноўных патрэбаў (“камуналка”) і з 1960-х гг. пра індывідуальнае развіццё (мікрараён, жылы раён). Пры Брэжневе “арганізаваны масавы кансэнсус” (Віктар Заслаўскі) засноўваўся на тым, што насельніцтва рэагавала на гарантаваныя з боку дзяржавы пастаяннае месца працы і стабільнасць цэн сыходам у прыватнае жыццё, а для задавальнення сваіх спажывецкіх інтарэсаў карысталася паслугамі ценявой эканомікі46.
45 Пар.: Ohne Leitbild? — Stadtebau in Deutschland und Europa I Hrsg.
v. Becker H., Jessen J., Sander R. 2., unveranderte Aufl. Stuttgart I Zurich, 1999.
46 Пар.: Meissner B. Sowjetgesellschaft im Wandel. RuBlands Weg zur Industriegesellschaft. Stuttgart u.a. 1966; ён жа. Sowjetgesellschaft am
Зыходзячы з гэтых перадумоў, гарадскую атмасферу ў Савецкім Саюзе можна паказаць як вынік узаемадзеяння трох параметраў.
Першы — гэта “сістэма закрытых гарадоў. На працэс «“закрыцця” вялікіх гарадоў» упершыню звярнуў увагу Б. С. Хораў у сваёй публікацыі 1975 г. Каб стрымаць рост гарадоў, існавала, з аднаго боку, сістэма рэгістрацыі (1932 г. пачатак увядзення пашпартоў у вялікіх гарадах і памежных рэгіёнах), і з другога дэцэнтралізацыя індустрыяльных рэгіёнаў (1956 г. забарона на будаўніцтва новых заводаў у вялікіх гарадах)47. Улічваючы сацыяльныя наступствы гэтай сістэмы, у 1982 г. Віктар Заслаўскі канстатаваў расслаенне савецкага грамадства, абумоўленае месцам жыхарства. Што тычыцца ўзроўню заработнай платы, асартыменту прапанаваных тавараў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, а таксама магчымасцяў правядзення вольна-