Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
Пачатак гістарычнага даследавання працэсу ўрбанізацыі быў пакладзены ў сярэдзіне 1980-х гг. дзякуючы тэзісу Мошэ Левіна наконт таго, што развіццё рускага горада вызначалася сувяззю з вёскай, характэрнай і для савецкага перыяду. Наём сельскіх жыхароў на сезонныя працы ў горад і распаўсюджанасць вясковых двароў стварылі ў сацыяльным і фенатыпічным плане яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі перадумовы для “абсяляньвання горада”. 3 прычыны дзвюх хваляў “уцёкаў з вёскі” (Landflucht) у 1930-я і 1950-1960-я гг. у Савецкім Саюзе сфар-
26 The City in Russian History I Ed. by Hamm M. F. Lexington, Kentucky, 1976. Характэрна, што наступная манаграфія абмяжоўваецца даследаваннем Расійскай імперыі: The City in Late Imperial Russia / Ed. by Hamm M. F. Bloomington, 1986. Hap.: Gesellschaft als lokale Veranstaltung. Selbstverwaltung, Assoziierung und Geselligkeit in den Stadten des ausgehenden Zarenreiches / Hrsg. v. Hausmann G. Gottingen, 2003; Stadte im ostlichen Europa. Zur Problematik von Modernisierung und Raum vom Spatmittelalter bis zum 20. Jahrhundert I Hrsg. v. Goehrke C., Pietrow-Ennker B. Zurich, 2006.
27 Hamm M.F. The Modern Russian City. An Historiographical Analysis // Journal of Urban History. 1977. Vol. 4. P. 39—76.
28 Haumann H. Die russische Stadt in der Geschichte II JGO. 1979. Bd. 27. S. 481-497.
29 Пар.: Schlogel K. Das Wunder von Nishnij oder Die Riickkehr der Stadte. Berichte und Essays. Frankfurt am Main I Wien, 1991; ён жа. Marjampole oder Europas Wiederkehr aus dem Geist der Stadte. Munchen / Wien, 2005.
мавалася так званае “грамадства плыннага пяску” (quicksand society)30. Абаігіраючыся на гэты, пацверджаны ўжо на прыкладзе Расійскай імперыі, тэзіс, гаварылася пра “дуалізм” гарадоў у перыяд сталінізму. Згодна з гэтым пунктам гледжання, Масква называлася “сялянскай метраполіяй” (Дэвід Л. Хофман), горадам мігрантаў, якія працягвалі прытрымлівацца формаў жыцця і каштоўнасцяў, характэрных для паўсядзённага сельскага ладу31. У той жа час была звернута ўвага на падзел “сацыялістычнай метраполіі” на “манументальны горад” і “мінімальны горад” (Тымаці Дж. Колтан), г. зн. на кантраст паміж палацамі і праспектамі ў цэнтры горада і “времянкамп” ў рабочых пасёлках32. Ненашмат адрознівалася сітуацыя і ў спланаваным горадзе (Planstadt) Магнітагорску, які быў абвешчаны эксперыментальным полем “сталінскай цывілізацыі” (Стывен Коткін). 3 аднаго боку, калектыўнай свядомасцю настроенай узнёсла часткі працоўных маніпулявалі з дапамогай балыпавіцкіх лозунгаў; з другога боку, хаос і імправізацыя, якія вызначалі будаўніцтва металургічных заводаў і населеных пунктаў, пацягнулі за сабой “ідыятызм гарадскога жыцця” (Маркс і Энгельс дэзавуявалі япгчэ і вясковы свет)33. Згодна з вынікамі даследаванняў 1990-х гг., жаданае і сапраўднае ў “сацыялістычным горадзе” адчувальна разыходзіліся як у навакольным пабудаваным асяроддзі, так і ва ўмовах жыцця.
Гісторыкі, якія вывучалі Савецкі Саюз, канцэнтраваліся пераважна на даследаванні гісторыі сталінізму, таму працэсу ўрбанізацыі 1930-х гг. не аддавалася належнай увагі34.1 нават працы па гісторыі архітэктуры абмяжоўваліся толькі сталінскай
30 Пар.: Lewin М. The Making of the Soviet System. Essays in the Social History of Interwar Russia. London, 1985. C. 12—21; ён жа. The Gorbachev Phenomenon. A Historical Interpretation. Expanded Edition. Berkeley / Los Angeles, 1991. C. 13—42; ён жа. Russia / USSR in Historical Motion: An Essay in Interpretation // Russian Review. 1991. Vol. 50. P. 249-266.
31 Пар.: Hoffmann D. L. Peasant Metropolis. Social Identities in Moscow, 1929-1941. Ithaca I London. 1994. PB 2000.
32 Пар.: Colton T. J. Moscow. Governing the Socialist Metropolis. Cambridge, Ma. I London, 1995.
33 Пар.: Kotkin S. Magnetic Mountain. Stalinism as a Civilization. Berkeley I Los Angeles / London, 1995. PB 1997. P. 106—147, P. 198—237.
34 Hap.: Neutatz D. Die Moskauer Metro. Von den ersten Planen bis zur GroBbaustelle des Stalinismus (1897—1935). Koln I Weimar / Wien. 2001.
эпохай35. Што да гарадской гісторыі ў пасляваенны час, то ў гэтай галіне можна назваць нешматлікія даследаванні. Піянерская праца (1983) Альбрэхта Марціні “Bauen und Wohnen in der Sowjetunion nach dem Zweiten Weltkrieg” (Будаўніцтва i жыццё ў Савецкім Саюзе пасля Другой сусветнай вайны) прысвечана развіццю рускага правінцыйнага горада Яраслаўля. Недахоп архіўных крыніц дазваляе разглядаць яе толькі як працу, якая дае агульны агляд дадзенай тэмы. У змястоўным плане ў названым даследаванні памылкова тое, што аўтар, ідучы ад афіцыйных паведамленняў, датуе змену курсу ў галіне будаўнічай палітыкі толькі часам пасля смерці Сталіна. Але дзякуючы даступнаму стылю яе можна разглядаць як добрыя ўводзіны ў тэму36. У сувязі з тым, што даследаванне працэсаў урбанізацыі ў XX ст. не было задачай савецкай гістарычнай навукі37, расійскія гісторыкі пачалі займацца гісторыяй савецкага горада толькі ў 1990-я гг. Што тычыцца гісторыі горада пасляваеннага перыяду, то на цяперашні момант можна адзначыць даследчыя працы двух аўтараў. Ю. Л. Касянкова даследавала будаўніцтва горада ў эпоху позняга сталінізму, вывучаючы сучасныя публікацыі ў галіне архітэктуры, а таксама выкарыстоўваючы працы архітэктараў і дакументы ўстаноў па планаванні і праектаванні. Пры гэтым яна прыйшла да высновы, што ад ідэй Генеральнага плана Масквы 1935 г. застаўся толькі міф пра існаванне агульнага горадабудаўнічага ансамбля. Акрамя таго, яна канстатавала той факт, што з-за неэфектыўнасці працы кіраўнічага апарату і з-за недахопу рэсурсаў на мяжы 1940—1950-х гг. савецкае горадабудаўніцтва знаходзілася ў crane крызісу38. A. С. Сяняўскі, аўтар дзвюх манаграфій па гэтай
35 Пар.: Kopp A. L’architecture de la periode stalinienne. Grenoble, 1978; Tarchanow A., Kawtaradse S. Stalinistische Architektur. Munchen, 1992; Hudson Jr. H. D. Blueprints and Blood. The Stalinisation of Soviet Architecture, 1917-1937. Princeton, N. J., 1994.
36 Hap.: Martiny A. Bauen und Wohnen in der Sowjetunion nach dem Zweiten Weltkrieg. Bauarbeiterschaft, Architektur und Wohnverhaltnisse im sozialen Wandel. Berlin, 1983.
37 Пар.: Lappo G. M. Honsch F. W. Urbanisierung Russlands. Berlin I Stuttgart, 2000; Город н деревня в Европейской Росснн. Сто лет перемен. Памятн Веннамнна Петровігча Семенова-Тянь-Шанского. Москва, 2001.
38 Пар.: Косенкова Ю. Л. Советскнй город 1940-х — первой половнны 1950-х годов. От творческнх понсков к практнке стронтельства. Москва, 2000.
праблеме, займаўся даследаваннем пытання, чаму пераход ад традыцыйнага аграрнага грамадства да ўрбанізаванага індустрыяльнага грамадства, з аднаго боку, спарадзіў таталітарную сістэму кіравання, а з другога — прывёў да працяглага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Пры гэтым Сяняўскі сканцэнтраваў сваю ўвагу на вывучэнні тэрыторыі Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР). Грунтуючыся на звестках афіцыйных палітычных паведамленняў і статыстычных штогоднікаў, ён прыйшоў да высновы, што цэнтралізаваныя вытворчыя планы, якія спускаліся зверху, ператварылі гарады толькі ў прыдаткі да буйных заводаў39. Прымаючы да ўвагі тое, што нават гісторыя асобных гарадоў пасля 1945 г. з’яўляецца прадметам вывучэння ў зусім нешматлікіх манаграфіях40, гістарычныя даследаванні ўрбанізацыі ў пасляваенны час як галіна навуковых ведаў практычна адсутнічаюць.
Новыя навуковыя высновы аб “праекце сацыялістычнага горада”, якія дапоўняць папярэднія даследаванні, можна будзе рабіць толькі тады, калі будзе вывучацца не толькі матэрыяльнае гарадское асяроддзе, але і жыццёвая прастора індывідаў, пгго жывуць у гарадах. Гаворка ідзе не толькі пра аігісанне змены горадабудаўнічых узораў, але і пра асэнсаванне праблемы ўрбанізацыі ў грамадствах з позняй мадэрнізацыяй. Зыходзячы з гэтых перадумоў, паняцце “сацыялістычны горад” набывае эўрыстычнае значэнне. Яно можа служыць катэгорыяй для аналізу грамадстваў савецкага тыпу. 3 прычыны таго, што паняцце “сацыялістычны горад” па сваім вызначэнні процілеглае паняццю “капіталістычны горад”, можна зрабіць дзве высновы. Па-першае, “праект са-
39 Пар.: Сенявскпй A. С. Росснйскнй город в 1960-е 1980-е годы. Москва, 1995; ён жа. Урбаннзацня Росснн в XX веке. Роль в іісторнческом процессе. Москва, 2003.
40 Пар.: Ruble В. Leningrad. Shaping a Soviet City. Berkeley / Los Angeles I Oxford, 1990; Friedberg M. How things Were Done in Odessa. Cultural and Intellectual Pursuits of a Soviet City. Boulder / San Francisco I Oxford, 1991; Josephson P. J. New Atlantis Revisited. Akademgorodok, the Siberian City of Science. Princeton, N. J., 1997; Arnold C. R. Stalingrad im sowjetischen Gedachtnis. Kriegserinnerung und Geschichtsbild im totalitaren Staat. Bochum, 1998; Hoppe B. Auf den Triimmern von Konigsberg. Kaliningrad 1946—1970. Munchen, 2000; Zhimbiev B. History of the Urbanization of a Siberian City: Ulan-Ude. Cambridge, 2000; Riithers, M. Moskau bauen von Lenin bis Chruscev. Offentliche Raume zwischen Utopie, Terror und Alltag. Wien I Koln I Weimar, 2007; Qualls, K. D. From Ruins to Deconstruction. Urban Identity in Soviet Sevastopol after World War II. Ithaca et al., 2009.
цыялістычны горад” рэалізаваўся ў той момант, калі пад знакам нацыяналізацыі рэсурсаў і ўстаноў увасаблялася ў жыпдё палітыка індустрыялізацьгіЯк адзінкавы феномен “сацыялістычны горад” можа быць лакалізаваны ў планавых гарадах ГДР, Полыпчы ці Венгрыі, але ў поўным сэнсе яго варта разумець як праблему запозненай мадэрнізацыі ў краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Па-другое, асаблівасцю “сацыялістычнага горада” было тое, што ён не прызначаўся для буржуазй (Burgertum). і гэта, у сваю чаргу, не давала магчымасці развівацца грамадзянскай супольнаспі. Чаму “сацыялістычны горад” не змог стаць альтэрнатывай “капіталістычнаму гораду”? На нашу думку, ёсць дзве прычыны: з аднаго боку, працэс індустрыялізацыі пачаўся ў той момант, калі працоўны клас яшчэ практычна не сфармаваўся або існаваў толькі ўмоўна; з другога боку, урбанізацыя суправаджалася дынамічным працэсам уцёкаў насельніцгва з вёскі ў горад. Іншымі словамі, “ціск” сялянскай масы ўрэшце прывёў да таго, што развіццё горада выйшла з-пад кантролю і яго планаванне было ўскладнена рознымі супярэчнасцямі.