Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
Scheideweg. Beitrage zur Sozialstruktur der Sowjetunion. Koln, 1985; Inkeles A. Social Change in Soviet Russia. Cambridge, Mass, 1968; Matthews M. Class and Society in Soviet Russia. London, 1972; ён жа. Privilege in the Soviet Union. A Study of Elite Life Styles under Communism. London I Boston I Sydney, 1978; Me Auley A. Economic Welfare in the Soviet Union. Poverty, Living Standards, and Inequality. Madison, Wise., 1979; Kerblay B. Modern Soviet Society. London, 1983; Ruban M. E. u.a. Wandel der Arbeitsund Lebensbedingungen in der Sowjetunion 1955—1980. Planziele und Ergebnisse im Spiegelbild sozialer Indikatoren. Frankfurt am Main I New York, 1983; Stiller P. Sozialpolitik in der UdSSR 1950-80. Eine Analyse der quantitativen und qualitativen Zusammenhange. Baden-Baden, 1983; Teckenberg W. Die soziale Struktur der sowjetischen Arbeiterklasse im internationalen Vergleich. Auf dem Weg zur industrialisierten Standegesellschaft? Miinchen/Wien, 1977; ён жа. Gegenwartsgesellschaften: UdSSR. Stuttgart, 1983; Hoffmann E. P., Laird F. R. Technocratic Socialism. The Soviet Union in the Advanced Industrial Era. Durham, 1985; Lane D. Soviet Economy and Society. Oxford, 1985; ён жа. Soviet Society under Perestroika. Boston et al, 1990; Kelley D. R. The Politics of Developed Socialism. The Soviet Union as a Post-Industrial State. New York, 1986; Beyme K. von. Reformpolitik und sozialer Wandel in der Sowjetunion (1970-1988). Baden-Baden. 1988; Rywkin M. Soviet Society Today. Armonk, N.Y. / London, 1989; Cook L. J. The Soviet Social Contract and Why It Failed. Welfare Policy and Worker Politics from Brezhnev to Yeltsin. Cambridge, Mass. I London, 1993; Recent Social Trends in Russia, 1960-1995 I Ed. by Boutenko I. A., Razlogov K. E. London I Buffalo, 1997; Resnick C. A., Wolff R. F. Class Theory and History. Capitalism and Communism in the USSR. New York I London, 2002.
47 Пар.; Хорев Б. C. Проблемы городов (Урбаннзацня н едпная снстема расселенпя в СССР). 2-е нзд., доп. н перераб. Москва, 1975. С. 78-87.
га часу, то ў кірунку ад сталіцы і буйных гарадоў да сярэдніх і малых гарадоў і вёсак назіраліся, па словах Заслаўскага, істотныя адрозненні. Яшчэ адным фактарам расслаення можна назваць жыллёвую праблему ў шырокім сэнсе слова. Да гэтага адносяцца якасць і размяшчэнне кватэр (наггрыклад, панэльны дом, цэнтр горада і г. д.) і форма пражывання (напрыклад, інтэрнат, кватэра для адной сям’і і г. д.)48. У 1930-я гг. для азначэння гарадоў і рэгіёнаў, дзе існаваў так званы пашпартны рэжым (забарона на пражыванне асобам, якім было адмоўлена ў атрыманні пашпарта), ужываўся тэрмін “рэжымная мясцовасць”49. Ад аігісаных вышэй “закрытых гарадоў” неабходна адрозніваць засакрэчаныя гарады так званага ваенна-прамысловага комплексу і цэнтры атамных даследаванняў50.
Другі параметр — анахранізм “сацыялістычнага рэалізму” ў архітэктуры сталінскага часу.
Андэрс Аман апісаў кантраст паміж мадэрнізмам (матэрыял, функцыя, канструкцыя) і традыцыяй (дэталь, фасад, ансамбль) як галоўную характарыстыку гісторыі архітэктуры XX ст. і канстатаваў у дадзенай сувязі кур’ёзнасць таго факта, што менавіта Савецкі Саюз сталінскага перыяду і яго саюзнікі, краіны народнай дэмакратыі, скарысталіся класічнай спадчынай “старога парадку” (ancien regime). Аман задаецца пытаннем: ці з’яўляецца “сацыялістычны рэалізм” кангеніяльным праяўленнем марксісцка-ленінскай ідэалогіі, якім ён быў у вачах яго прыхільні-
48 Пар.: Zaslavsky V. The Neo-Stalinist State. Class, Ethnicity, and Consensus in Soviet Society. With a New Introduction. Armonk, N. Y., 1994. P. 130-164 (Closed Cities and the Organized Consensus); Smith G. Privilege and Place in Soviet Society П Horizons in Human Geography I Ed. by Derek G., Walford R. Houndmills / London, 1989. P. 320340; Matthews M. The Passport Society. Controlling Movement in Russia and the USSR. Boulder / San Francisco I Oxford, 1993; Bohn T. M. Das sowjetische System der “geschlossenen Stadte”. Meldewesen und Wohnungsmangel als Indikatoren sozialer Ungleichheit // Die europaische Stadt im 20. Jahrhundert. Wahrnehmung — Entwicklung — Erosion / Hrsg. v. Lenger F., Tenfelde K. Koln I Weimar I Wien, 2006. S. 373-385.
49 Пар.: Сндоров H. “Нзмененне паспортной снстемы носнт прннцнпнально важный характер”. Как создавалась н развнвалась паспортная снстема в стране Н Нсточннк. Документы русской нсторнп. 1997. № 6. С. 101-122, тут с. 113.
50 Пар.: Lappo G., Poljan Р. Transformation der geschlossenen Stadte RuBlands. Koln, 1997; Schlegel, S. Der “WeiBe Archipel”. Sowjetische Atomstadte 1945—1991. Stuttgart, 2006.
каў, або адлюстраваннем таталітарнай улады, якім яго бачылі крытыкі? У дадзеным выпадку закранаецца пытанне пра суадносіны формы і ідэі ў архітэктуры. Аман супрацьпаставіў сродкі выражэння “эстэтычнага традыцыяналізму” (багацце формаў, пластычнасць, вертыкальнасць, сіметрыя, іерархія формаў і функцый) і “эстэтычнага мадэрнізму” (спрошчанасць формаў, гарызантальнасць, асіметрыя / паўтарэнні, прыпадабненне формаў і функцый) і паспрабаваў вырашыць праблему ідэйнага зместу праз крытычнае асэнсаванне пераменлівасці разумення архітэктуры. Аналізуючы дадзены дыскурс, даследчык канстатаваў, што для 1920-х гг. характэрна канвергенцыя сацыялізму і мадэрнізму, для 1930-х гг. — канвергенцыя савецкай сістэмы і традыцыі, для перыяду пасляваеннага часу канвергенцыя дыктатуры і традыцыі. Вызначыўшы вышэйназваныя ўзаемасувязі, Аман прыйшоў да высновы, што сувязь паміж сацыяльным парадкам і эстэтычнай формай не існуе сама па сабе, а канструюецца актарамі ў адпаведнасці з тым ці іншым палітычным кантэкстам51.
I, нарэшце, трэці параметр гэта разрыў паміж “грамадскай прасторай” і “прыватнай сферай”.
Сістэма ўлады Савецкага Саюза імкнулася перашкаджаць узнікненню аўтаномных супольнасцяў. Яна манапалізавала грамадскую сферу і палітычны дыскурс, каб дэманстраваць сваю ўладу і прапагандаваць генеральную лінію партыі. Пры гэтым свабода дзеянняў сацыяльных актараў была абмежаваная. “Грамадства” зводзілася да партыйнай грамадскасці. Між тым, дэпалітызацыя насельніцтва ні ў якім разе не азначала татальнага кантролю над штодзённым жыццём з боку партыі. Болып за тое, у “шэрых зонах” паўафіцыйных і нелегальных сфер усё болып выяўлялі сябе самыя сапраўдныя субкультуры (напрыклад, секты або “стылягі”). Акрамя таго, сістэма прывілеяў, якая аформілася на аснове пастаяннага недахопу тавараў, стымулявала развіццё ценявой эканомікі. У выніку ўзаемадзеяння звычайнага права, сацыяльных сувязяў і карупцыі выявілася двудушнасць савецкай сістэмы. Савецкі чалавек жыў
51 Пар.: Aman A. Architecture and Ideology in Eastern Europe during the Stalin Era. An Aspect of Cold War History. Cambridge, Mass. I London, 1992. P. 239-259; Die osteuropaische Architektur der Stalinzeit als kunsthistorisches Problem: Stadtebau und Staatsbau im 20. Jahrhundert I Hrsg. v. Dolff-Bonekamper G., Kier H. Munchen / Berlin. 1996. S. 131-150.
y шызафрэнічных умовах, калі ў грамадскім жыцці яму даводзілася практыкаваць адрозныя ад прыватнага жыцця нормы і формы паводзін. У афіцыйнай сферы працы і бюракратыі, якая знаходзілася пад кантролем партыі, лічылася неабходным падпарадкоўвацца інтарэсам калектыву і ідэалагічным прынцыпам крытыкі і самакрытыкі. Аднак у сферы сям’і і сяброў, якая вызначалася сацыяльнымі кантактамі, мелі месца ўяўленні індывіда, якія супярэчлі гэтаму, а таксама стратэгіі прытворства і ўкрывальніцтва52.
У гэтым кантэксце праблема “сацыялістычнага горада” адкрываецца з новага боку. Пытанне пра генезіс, г. зн. пра тое, як развіваўся тып “сацыялістычнага горада”, і пра каўзальнасць, г. зн. пра тое, чаму тэорыя і практыка гарадскога планавання і гарадскога будаўніцтва супярэчылі адно аднаму, могуць вызначыць толькі агульныя рамкі дадзенага даследавання. Над спецыфічнымі праблемамі “сацыялістычнага горада” неабход-
52 Пар.: Shlapentokh V. Public and Private Life of the Soviet People. Changing Values in Post-Stalin-Russia. New York, 1989; Garcelon M. The Shadow of the Leviathan. Public and Private in Communist and Post-Communist Society: Public and Private in Thought and Practice. Perspectives on a Grand Dichotomy / Ed. by Weintraub J., Kumar K. Chicago / London, 1997. P. 303-322; Kharkhodin 0. Reveal and Dissimulate: A Genealogy of Private Life in Soviet Russia: тамсама, P. 333—363; ён жа. The Collective and the Individual in Russia. A Study of Practices. Berkeley I Los Angeles / London, 1999; Schlbgel K. Kommunalka oder Kommunismus als Lebensform. Zu einer historischen Topographie der Sowjetunion I I Historische Anthropologie. 1998. Bd. 6. S. 329-346; ён жа. Der “Zentrale Gor’kij-Kulturund Erholungspark” (CPKiO) in Moskau. Zur Frage des offenthchen Raums im Stalinismus H Stalinismus vor dem Zweiten Weltkrieg. Neue Wege der Forschung I Hrsg. v. Hildermeier M. Munchen, 1998. S. 255—274; Studer B., Unfried B. “Das Private ist offentlich”. Mittel und Formen stalinistischer Identitatsbildung 11 Historische Anthropologie. 1999. Bd. 7. S. 83—108; ён жа. Der stalinistische Parteikader. Identitatsstiftende Praktiken und Diskurse in der Sowjetunion der DreiBiger Jahre. Kbln I Weimar / Wien, 2001; Fuchs M. Die Grauzonen der Sowjetisierung oder die sozial-kulturellen Nischen in der sowjetischen Gesellschaft П Zeitschrift fur Weltgeschichte. 2001. Bd. 2. S. 107—124; Групшн Б. A. Четыре жнзнн Poccnn в зеркале опросов обшественного мненпя. Очеркн массового сознання росснян времён Хруіцева, Брежнева, Горбачева п Елыціна. Жнзнь 1-я. Эпоха Хрушева. Москва, 2001. Жнзнь 2-я. Эпоха Брежнева. Москва, 2003; Spharen von Offentlichkeit in Gesellschaften sowjetischen Typs. Zwischen parteistaatlicher Selbstinszenierung und kirchlichen Gegenwelten / Hrsg. v. Rittersporn G. T., Rolf M.. Behrends J. C. Frankfurt am Main u.a., 2003.
на задумацца больш глыбока. Якая была ўзаемасувязь паміж сацыяльнай арганізацыяй грамадства і прасторавай структурай горада? На якія палітычныя патрабаванні і грамадскія праблемы даводзілася рэагаваць архітэктарам і планавальнікам горада? Якое значэнне мела сфармуляваная ў канцы 1920-х гг. канцэпцыя “сацыялістычнага горада” ў пасляваенны час? У якой ступені міграцыйныя працэсы паўплывалі на перагрупоўку грамадства? Адкуль паходзілі мігранты і з якіх груп яны складаліся? Чаму дзяржава і партыя не маглі абмежаваць рост вялікіх гарадоў? Ці можна гаварыць пра “ўрбанізацыю” грамадства ў цэлым або хутчэй пра “асяляньванне” гарадоў? Ці канстытуяваліся па-за партыйнай грамадскасцю супольнасці з альтэрнатыўнымі жыццёвымі праектамі? Якую ролю выконваў недахоп жылля ў дэстабілізацыі сістэмьі? Як гарадскія жыхары вырашалі свае асабістыя жыллёвыя праблемы? Відавочна, што на пытанні пра тое, як змянілася форма савецкіх гарадоў з цягам часу, ці пра тое, чаму гарады постсавецкай прасторы прынялі выгляд, які яны маюць сёння, можна адказаць толькі тады, калі ў даследаванні будуць прыняты пад увагу сацыяльна-эканамічныя і культурна-палітычныя аспекты. Менавіта тут гісторык і атрымлівае шанец сказаць нешта новае.