Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
Томас М. Бон
«Мінскі феномен» Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”
Томас М. Бон
«Мінскі феномен»
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Пераклад з нямецкай
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2016
УДК 94(476-25)
ББК 63.3(4Бен)
Б81
Серыя заснавана ў 1999 годзе
Каардынатар і адказны рэдактар Генадзь Сагановіч
Пераклад з нямецкай Марыі Рытановіч паводле выдання:
Thomas М. Bohn. Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Koln, Weimar, Wien: Bohlau Verlag, 2008.
Бон, T. M.
Б81 «Мінскі феномен». Гарадское планаванне i ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Томас М. Бон; пер. з ням. мовы М. Рытановіч; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск : Выдавец ЗміцерКолас, 2016.-436 с., [14] арк. іл.: іл. (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»), ISBN 978-985-6992-89-9.
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцьі як «сацыялістычнага горада», створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя. і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.
УДК 94(476-25) ББК 63.3(4Бен)
ISBN 978-985-6992-89-9
© Томас М. Бон, 2016.
© Выданне на беларускай мове. «Беларускі Гістарычны Аіляд», 2016.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2016..
Змест
Прадмова да беларускага выдання 7
I. Уводзіны 11
1 Аб’ект даследавання 11
2 Пастаноўка мэты 24
3 Літаратура і крыніцы 33
II. Перадумовы ўрбанізацыі ў Беларусі 45
1 Змена горадабудаўнічага ўзору ў Савецкім Саюзе 45
2 Асаблівасці ўрбанізацыі ў Беларусі 70
3 Гісторыя “старога Мінска” да Другой сусветнай вайны... 83
III. Праектаванне “сацыялістычнага горада” 95
1 Анатомія горада 95
а) Планы развіцця горада ў 1930-я гады 95
б) Генеральны план 1946 г 100
в) Папраўкі і новыя рэдакцыі Генеральнага плана .... 108
2 Аблічча горада 114
а) Дыскусіі пра архітэктуру “сацыялістычнага рэалізму” 114
б) “Вялікі пералом у будаўніцтве” і архітэктура 126
в) Урбаністычная настальгія і міф пра “горад-герой” . . . 130
3 Рэканструкцыя горада 140
а ) Арганізацыя аднаўлення 140
б ) Афармленне цэнтра 154
в ) Недахопы ў інфраструктуры і сферы абслугоўвання 162
IV. Міграцыя ў “сацыялістычны горад” 171
1 Крыніцы росту горада 171
а) Прамысловая вытворчасць і працоўныя рэсурсы .... 171
б) Натуральны рост насельніцтва і павелічэнне яго колькасці ў выніку міграцыі 173
в) Склад, паходжанне і матывы мігрантаў 180
2 Мерапрыемствы па абмежаванні росту горада 186
а) Стварэнне сістэмы прапіскі і яе функцыянаванне. . . 186
б) Парушэнні і злоўжыванні ў сістэме прапіскі 198
в) Субурбанізацыя і ўтварэнне агламерацыі 211
3 Умовы жыцця мігрантаў у “закрытым” горадзе 217
а) Кватаранты ў прыватных дамах і “времянках” 217
б) Самавольныя забудоўшчыкі на ўскраінах горада ... 221
в) Лімітчыкі на мінскіх прадпрыемствах 226
V. Жыллёвыя ўмовы ў “сацыялістычным горадзе” 231
1 Жыллёвае будаўніцтва 233
а) Узнікненне жыллёвага пытання 233
б) Цэнтралізацыя жылога фонду 238
в) Пераход да масавага жыллёвага будаўніцтва 245
2 Выдзяленне кватэр 252
а) Парадак выдзялення жылплошчы 252
б) Дэфіцыт жылплошчы і патрэба ў жыллі 258
в) Размеркаванне кватэр 265
3 Жыллёвыя ўмовы 278
а) “Добраўпарадкаванне” як праява ўрбаннасці 278
б) Камуналка, барак, інтэрнат 285
в) Маламетражныя кватэры ў мікрараёнах 294
VI. “Шэрыя” зоны і паўафіцыйныя сферы савецкай штодзённасці 305
1 Новыя Шэйпічы — “нічыйны” пасёлак 305
2 Рэпетыцыя паўстання: “тэмпературныя” ваганні ў перыяд “адлігі” 310
3 Пяцідзясятнікі “уцекачы” з савецкага грамадства .... 316
4 Ваенны гарадок Усходні анклаў бяспраўных цывільных асоб 323
VII. Высновы 327
1 Праект “сацыялістычны горад” 328
2 Урбанізацыя Беларусі 331
3 Урокі гарадской гісторыі Мінска 332
Дадатак 339
Скарачэнні 369
Бібліяграфія 371
Імянны паказальнік 433
Прадмова да беларускага выдання
Мінск — адзін з самых фантастычных гарадоў свету. Упершыню прыехаўшы сюды ў 1997 г., я адчуў сябе перанесеным у Музей сацыялістычнага рэалізму пад адкрытым небам. А пад час апошняга наведвання ў 2015 г. мяне ўразіла еўрапейская метраполія. Горад сталінскіх часоў, які мяне да гэтага часу захапляў, паступова адступае на задні план. Як і раней, усё робіцца штучна. Няма амаль нічога гістарычнага. Акурат таму сучасны Мінск — павучальны прыклад для гарадской гісторыі і даследаванняў урбанізацыі.
У пошуках адпаведнай тэмы для сваёй другой дысертацыі я быў не толькі натхнёны вобразам горада, але і сустрэўся з суцяшальнай адкрытасцю архіваў для замежнага карыстальніка. Так у рамках партнёрскай супрацы з БДУ я дайшоў да тэмы майго даследавання. Маецца на ўвазе “сацыялістычны горад” — праблема, якая пасля распаду Савецкага Саюза пачала гістарызавацца. Аіулам, перарываючыся на ўніверсітэцкія выкладанні, я правёў у мінскіх архівах і бібліятэках 12 месяцаў. Рукапіс быў прадстаўлены ў 2004 г. на філасофскім факультэце Універсітэта Фрыдрыха ІПылера ў Ене. Праца апрача канцэптуальных разваг утрымлівае тое, што ўносяць крыніцы. Я разглядаю яе як піянерскае даследаванне, якое адкрывае шлях беларускім спецыялістам. Гэта вялікая задача: растлумачыць, як гарадскі арганізм функцыянуе ў зменлівым часе, і вызначыць, што павінна ўзяць у спадчыну сталіца Рэспублікі Беларусь. Сёння неабходны для гэтага матэрыял збіраецца пакуль энтузіястамі, а не навукоўцамі.
3 асаблівым натхненнем я ўспрыняў раман Артура Клінава “Мінск. Горад СОНца”1 і мемуары Васіля Шарапава “Нас время ставнт на свон места”2. Шарапаў як былы старшыня Мінскага гарвыканкама фігуруе ў маёй кнізе — несумненна як адзін з галоўных выканаўцаў. Але мая пазнавальная цікаўнасць болей
1 Нямецкае выд.: Klinau A. Minsk. Sonnenstadt der Traume. Frankfurt am Main, 2006.
2 Шарапов B. H. Hac время ставнт на свон места. Мннск, 2013.
тычылася той матэрыялізаванай пасля вайны ўтопіі, якую тэматызаваў постсавецкі pARTisan Клінаў. Такім чынам, мой сапраўдны герой горад. Гаворыцца пра інсцэнізацыю крэатуры, якая яшчэ і сёння называецца “горадам-героем”. Але што за гэтым фасадам — для мяне вымалёўваецца ўсё яшчэ толькі схематычна: гэта лёсы жыхароў, або гісторыя штодзённасці.
На таварыша Шарапава я ўвесь час натыкаўся ў архіўных актах, але асабіста з ім ніколі не сустракаўся. 3 яго ўспамінаў вынікае, што ён у свой час самаахвярна аддаўся мадэрнізацыі беларускай сталіцы і па пятніцах заўсёды прыслухоўваўся да патрэбаў яе жыхароў. Яго тэма “індустрыяльны горад”. Тое, што найболып хвалюе яго — гэта тэмпы хуткіх пераўтварэнняў пад час выканання планаў “сямігодкі” (1958—1965). А тое, што ў яго кнізе найболып турбуе мяне — гэта ігнараванне ўведзенага Хрушчовым абмежавання росту горада або неўпамінанне кантролю мігрантаў. Шарапаў агучвае толькі праблему інтэграцыі вайскоўцаў пасля дэмабілізацьгі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Няўжо канструкт “закрытага горада”, абумоўленага сістэмай прапіскі, быў толькі ў маіх фантазіях?
Для мяне было гонарам падыскутаваць з Артурам Клінавым у мінскай “Еўрапейскай кавярні” пра ‘Торад СОНца”. У сваёй кнізе яму ўдалося прыўзняць таямніцы горада праз раскадаванне сімвалаў і выяўленне міфаў. Мне найболып падабаецца гісторыя пра знявечанае цела даўняга Мінска, пра пасяленне на схаванай у зямлю рэчцы Нямізе, імя якой па-літоўску азначае ‘бяссонне’. Віна за “ўрбіцыд”, за смерць горада ўрэшце ляжыць на нацыянал-сацыялісцкіх акупантах. Праз палітыку Халакосту яны знішчылі мультыкультурную спадчыну горада і прывялі да спусташэння вялікіх плошчаў, што дазваляла савецкім планавікам прагматычна ствараць на яго паверхні нешта цалкам новае. Таму варта ўспамінаць аб палеглых у зямлю неспакойных продках, звесткам пра крывавую расправу над якімі горад абавязаны сваім першым упамінаннем у летапісе. Для беларускай сталіцы прыйшоў час думаць пра атмасферу, пра жыццёвасць горада. Менавіта гэтым вызначаецца “еўрапейскі горад”.
Нямецкае выданне гэтай кнігі ўбачыла свет у 2008 г. пад назвай “Мінск — узорны горад сацыялізму”3. Пераклад на рускую
3 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Koln, Weimar, Wien: Bohlau Verlag, 2008.
са скарочаным спасылачным апаратам і спрошчаным у некаторых месцах тэкстам, якому была вернута першапачатковая назва рукапісу, праз пяць гадоў выйшаў у Маскве4. Беларускі варынт кнігі з’яўляецца дзякуючы выдаўцу кніжнай серыі часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд” Генадзю Сагановічу. Разам з перакладчыцай Марыяй Рытановіч і літаратурным рэдактарам Ларысай Дарожкай яны шмат зрабілі, каб наблізіць тэкст да нямецкага арыгіналу. Мяне радуе, што кніга ў такім варыянце нарэшце будзе даступнай чытачам у Мінску.
Напрыканцы не магу не сказаць пра адно асабістае ўражанне і анекдатычны выпадак, якія тычацца, з аднаго боку, касмапалітызму мінчан, а з другога маіх падарожжаў да новых гарызонтаў. Сябрам і знаёмым я ўвесь час выказваў сваю незадаволенасць тым, што хоць у Мінску ёсць велазавод, але няма веласіпедыстаў. Тым часам я з сімпатыяй даведаўся, пгго беларусы не толькі захапляюцца веласпортам, але і ў настальгічнай манеры ставяць у якасці дэкарацый гістарычныя тыпы ровараў у дагледжаных скверах сваёй сталіцы. Калі я прыязджаў на даследаванні, то, каб адпачыць пасля працы ў архіве, бегаў уздоўж Свіслачы. I аднаго дня сярод гарадскога парку мне сустрэлася карова, хоць трыманне свойскай жывёлы ў межах горада было забаронена яшчэ на пачатку 1960-х гадоў. 3 пэўнай іроніяй я ўспрыняў гэта як позняе пацвярджэнне майго рызыкоўнага тэзіса пра часовае “асяляньванне” сталіцы. Тым часам ва Універсітэце Юстуса Лібіга ў Гісэне я займаюся даследчыцкім праектам, прысвечаным зубрам Белавежскай пушчы.
Люты 2016, Гісэн Томас М. Бон
4 Бон Т. М. “Мннскнй феномен”. Городское планпрованне н урбаннзацня в Советском Союзе после Второй мнровой войны. Москва: РОССПЭН, 2013.
I. Уводзіны
“Мінск адзін з найбольш сумных гарадоў свету”.