Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
падках да 80 тыс. (разам з масавым жыллёвым будаўнііітвам яшчэ адна кропка судакранання з архітэктурным мадэрнізмам 1920-х гг.) усё ж не спыніла бурнага росту вялікіх гарадоў з-за састарэлай сістэмы кантролю і павелічэння колькасці адказных за прыняцце рашэнняў132. Тым не менш, па-ранейшаму падкрэсліваліся прагрэсіўныя элементы савецкага горадабудаўншдва. На Усесаюзнай канферэнцыі па пытаннях гарадскога будаўніцтва ў чэрвені 1960 г. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па справах будаўніцгва CM СССР (Дзяржбуд) У. А. Кучарэнка прыйшоў да наступнай высновы: “Перш за ўсё задавальненне патрэбаў людзей павінна ляжаць у аснове клопату пра прыгажосць нашых гарадоў. Задача ў тым, каб злучыць у адно цэлае функцыянальныя, эканамічныя, будаўніча-тэхнічныя, санітарна-гігіенічныя і эстэтычныя праблемы і будаваць гарады, у якіх людзям будзе камфортна і добра, у якіх будзе панаваць здаровая для іх фізічнага і маральнага развіцця атмасфера і ў якіх формы мастапдва будуць садзейнічаць выхаванню людзей”. У адрозненне ад канцэпцыі Маркса і Энгельса горад быў абвешчаны крыніцай сацыялізацьгі пры будаўшцтве “камуністычнага грамадства”; знік страх перад гарадскім светам, які з’явіўся ў дыскусіях 1920-х гг.133.
Што да развіцця гарадоў, то ў гэтую ж логіку ўпісваюцца ўтапічныя палажэнні, змешчаныя ў Праграме КПСС, якая была абвешчана на XXII з’ездзе партыі ў 1961 г. 3 аднаго боку, у галіне вытворчых працэсаў і ўмоў жыцця было вылучана патрабаванне падняць вёску да ўзроўню горада. Гэтага планавалася дасягнуць шляхам дэцэнтралізацыі насельніцтва, звязанай з больш рацыянальным размяшчэннем вытворчасці, а таксама праз ператварэнне вёсак, якія належалі калгасам, у населеныя пункты гарадскога тыпу. 3 другога боку, рашэнне жыллёвай праблемы абвяшчалася галоўным сацыяльным пытаннем. Была пастаўлена задача ліквідаваць недахоп жылля да 1970 г., г. зн. менш чым за адно дзесяцігоддзе, а да 1980 г., на працягу наступнага дзеся-
132 Правнла в нормы планнровкн н застройкп городов, утвержденные Государственным комнтетом Совета Мііннстров СССР по делам стронтельства по порученню Совета Мнннстров СССР 1 декабря 1958 г. Москва, 1959. С. 7. Пар. таксама: Hausladen G. The Sattelite City in Soviet urban Development П SG 1984. Vol. 25. C. 229—247.
133 Кучеренко B. A. O состояніін н мерах улучшенпя градостронтельства СССР. Всесоюзное совеіцанне по градостронтельству. 7—10 нюня 1960 г. Сокраіценный стенографнческнй отчет. Москва, 1960. С. 7—83. тут с. 83.
цігодцзя, кожная сям’я павінна атрымаць асобную кватэру з усімі выгодамі. У сувязі з гэтым таксама абяцалі скасаваць кватэрную плату. I нарэшце, у галіне гарадскога планавання быў сфармуляваны наступны лозунг: “Гарады і пасёлкі павінны ўяўляць сабой агульную рацыянальную структуру, якая складаецца з вытворчых зон і жылых раёнаў, сеткі грамадскіх і культурных устаноў, прадпрыемстваў сферы абслугоўвання і транспарту, а таксама тэхнічных і энергетычных устаноў. якія забяспечваюць зручныя ўмовы для працы, жыцця і адпачынку людзей”134. Без сумневу, у эпоху Хрушчова зноў выкарыстоўваліся ідэі 1920-х гг. Але ад першапачатковай канцэпцьгі “сацыялістычнага горада” застаўся не болып чым праект мадэрнізацыі. У адрозненне ад сталінскага часу не фасад, а прапаганда павінна была хаваць рэальнасць і праецыраваць жаданы ідэальны вобраз у будучыню.
На практыцы недахопы савецкага гарадскога планавання былі відавочныя. Дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва пастаянна ўносіла карэктывы ў свае планы. Істотнай для планавання гарадоў стала пастанова Цэнтральнага Камітэта КПСС і Савета Міністраў СССР ад 1 чэрвені 1962 г. аб індывідуальным і кааператыўным жыллёвым будаўніцтве. бо ў ёй была абвешчана не толькі замена прымітыўных аднакватэрных дамоў на камфартабельныя шматкватэрныя, але і спроба назаўжды пазбавіцца ад вёскі ў горадзе135. У пастанове Савета Міністраў “Аб паляпшэнні праектнай справы ў галіне грамадзянскага будаўніцтва, планіроўкі і забудовы гарадоў” ад 21 жніўня 1963 г. было ўказана на тое, што 600 гарадоў не выканалі распараджэнне 1957 г. аб стварэнні генеральных планаў або аб удасканаленні ўжо наяўных. 3-за недахопу праектных інстытутаў жылыя раёны былі манатонныя (архітэктура, ландшафг), а ў кватэрах не хапала камфорту (кепская планіроўка, недастатковая гукаі цеплаізаляцыя)136. Перагляд будаўнічай палітыкі эпохі Хрушчова, які выяўляўся ў ажыўленні аблічча гарадоў і адмовы ад панэльнага будаўніпдва, пачаўся толькі з пастановай Цэнтральнага Камітэта КПСС і Савета
134 Программа Коммуннстнческой партнн Советского Союза. XXII сьезд
Коммуннстнческой партнн Советского Союза. 17-31 октября 1961 года. Стенографнческнй отчет. Т. III. Москва, 1962. С. 274, 281, 291, 298 (цытата, с. 298); таксама ў: Матерналы XXII сьезда КПСС. Москва, 1961. С. 320—428, тут с. 366, 374, 384, 390—391 (цытата, с. 391).
136 Решення партнн н правнтельства по хозяйственным вопросам. Т. 5. 1962—1965 годы. Москва, 1968. С. 93—96.
136 Тамсама, с. 371—383.
Міністраў СССР аб мерах па паляпшэнні якасці жыллёва-грамадзянскага будаўшцтва ад 28 траўня 1969 г.137.
Цэнтральная частка сучаснага “сацыялістычнага горада”, які ў 1960-1970-я гг. служыў меркай ідэальнага горада, адпавядала формам прапагандаванага на Захадзе “горада для аўтамабіляў” з прычыны імкнення да спалучэння функцый. Каб забяспечыць гградуктыўнасць і прадэманстраваць адкрытасць свету, перажыткі горада сталінскага перыяду былі дапоўнены і пашыраны, з аднаго боку, за кошт будаўніцгва вышынных устаноў сферы абслугоўвання, гатэляў і гандлёвых цэнтраў, а з другога боку, за кошт узвядзення жылых раёнаў з панэльнымі дамамі. У вобразе горада знайшлі адлюстраванне функцыяналістычная архітэктура, пано і гарэльефы на фасадах будынкаў. Пешаходна-гандлёвыя вуліцы і станцыі метро ўсё болып фармавалі ўнутрыгарадскую прастору, але пры гэтым яны не адпавядалі попыту на спажывецкія тавары і стану грамадскага транспарту. У 1980-я гг. стала відавочна, што буйнапанэльнае будаўніпдва, заснаванае на шырокамаштабнай перабудове, не адпавядала патрабаванню захоўнай рэканструкцыі горада. Патрэба ў эканоміі працягвала супярэчыць чаканням, якія распаўсюджваліся прапагандай (іл. 5).
Пасля Другой сусветнай вайны паняцце “сацыялістычны горад” у Савецкім Саюзе страціла сваё значэнне з прычыны двух фактараў. 3 аднаго боку, у перыяд сталінізму мела месца аддаленне ад ідэй авангарду; з другога боку, з абвяшчэннем Канстытуцыі 1936 г. Савецкі Саюз ва ўласным разуменні скончыў “будаўніцтва сацыялізму” і, у адрозненне ад краін народнай дэмакратыі, ужо знаходзіўся, як дэкларавалася ў Праграме КПСС 1961 г., у стадыі “пабудовы камуністычнага грамадства”. Таму лагічна, што ў новай рэдакцыі Генеральнага плана 1971 г. Масква вызначалася як “узорны камуністычны горад”138.
У выніку канцэпцыя “сацыялістычны горад” апынулася нежыццяздольнай з-за таго, што дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва не змагло ўрэгуляваць міграцыйны ціск насельніцгва на гарадскія цэнтры. Сістэма “закрытых гарадоў” прывяла да таго, што савецкае грамадства стала структураваным у залежнасці ад месца жыхарства. Што да ўзроўню даходаў грамадзян, асар-
137 Решення партнн н правнтельства по хозяйственным вопросам. Т. 7. Нюль 1968 — 1969 г. Москва. 1970. С. 459-471.
138 Коммуннстнческая партая Советского Союза в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК (1898—1986). Нзд. 9-е, доп. н нспр. Т. 12. 1971—1975. Москва, 1986. С. 127—130.
тыменту тавараў, забеспячэння ўстановамі адукацыі, аховы здароўя і магчымасцяў правядзення вольнага часу, то тут выразна назіралася зніжэнне паказчыкаў у кірунку ад сталіцы і вялікіх гарадоў да сярэдніх і малых гарадоў, а ад іх — да вёскі139. Аднак патрэба прадпрыемстваў у рабочай сіле, навучанне ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, а таксама будаўніцтва планавых гарадоў з прамысловымі прадпрыемствамі спрыялі таму, што ўсё болып маладых людзей накіроўваліся з вёскі ў горад. Такім чынам, Савецкі Саюз перажыў працэс урбанізацыі, які па сваіх маштабах не мае сабе роўных. Абсалютны рост гарадскога насельніцтва і яго рост адносна агульнага росту насельнштва склаў 26 300 000 і 17,9% у 1926 г., 56 100 000 і 32,9% у 1939 г., 100 млн. і 47,9% у 1959 г. і, нарэшце, 188 800 000 і 65,8% у 1989 г. 14°. Насуперак ідэалагічным устаноўкам канцэнтрацыя насельніцтва ў вялікіх гарадах заставалася характэрнай рысай Савецкага Саюза. Колькасць гарадоў з насельніпдвам болып за 100 тыс. чалавек узрасла з 32 у 1926 г. да 146 у 1959 г. і да 309 у 1989 г.; колькасць мільённых гарадоў — з 3 да 23. За перыяд з 1926 да 1989 г. доля вялікіх гарадоў з болып як 100-тысячным насельніцтвам павялічылася з 36,1% да 60,6%; а колькасць насельніцтва, што жыло ў мільённых гарадах, павялічылася з 9,1% у 1959 г. да 21,8% у 1989 г.141.
139 Пар.: Zaslavsky V. Closed Cities and the Organized Consensus // ён жа. The Neo-Stalinist State. Class, Ethnicity, and Consensus in Soviet Society. 1982. With a New Introduction. Armonk. N.Y., 1994. P. 130­164; Smith G. Privilege and Place in Soviet Society // Horizons in Hu­man Geography I Ed. by. Derek G., Walford R. Houndmills I London, 1989. P. 320—340; Bohn T. M. Das sowjetische System der “geschlossenen Stadte”. Meldewesen und Wohnungsmangel als Indikatoren sozialer Ungleichheit // Die europaische Stadt im 20. Jahrhundert. Wahrnehmung — Entwicklung Erosion / Hrsg. v. Lenger F., Tenfelde K. Koln I Weimar/Wien. 2006. S. 373—385.
140 Hap.: Lewis R. A., Rowland R. H. Population Redistribution in the USSR. It’s Impact on Society, 1897-1977. New York, 1977; Knabe B. Bevolkerungsentwicklung und Binnenwanderung in der UdSSR 1967—1974. Dargestellt an ausgewahlten Territorien und unter Beriicksichtigung interregionaler Migrationen. Berlin, 1978; Grandstaff P. J. Interregional Migration in the U.S.S.R. Economic Aspects, 1959-1970. Durham, N. C., 1980; Lappo G. M., Honsch F. W. Urbanisierung RuBlands. Stuttgart, 2000; Bohn T. M. Bevolkerung und Sozialstruktur I Handbuch der Geschichte RuBlands. Bd. 5. 1945—1991. Vom Ende des Zweiten Weltkrieges bis zum Zusammenbruch der Sowjetunion / Hrsg. v. Plaggenborg S. Stuttgart, 2003. S. 595-657.