• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    153	Пар.: Benecke W. Die Ostgebiete der zweiten polnischen Republik. Staatsmacht und offentliche Ordnung in einer Minderheitenregion 1918—1939. Koln / Weimar I Wien, 1999; ён жа. Kresy. Die weiBrussischen Territorien in der Polnischen Republik // Handbuch der Geschichte WeiBruBlands / Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 153—165.
    16,	6%, тэкстыльнай прамысловасці — з 5,8% да 11,4% (пры гэтым швейнай прамысловасці з 4,6% да 10,7%), у той час як удзельная вага харчовай прамысловасці заставалася прыблізна стабільнай, павялічыўшыся толькі з 22,9% да 24,5%, а ўдзельная вага дрэваапрацоўчай і папяровай галін прамысловасці скарацілася з 23,8% да 8,8%. 3 прычыны гэтага да пачатку Другой сусветнай вайны БССР мела абмежаваны асартымент тавараў, якімі яна магла задавальняць унутраныя патрэбы, а таксама пастаўляць іх на ўсесаюзны рынак. Удзельная вага БССР у валавым нацыянальным прадукце Савецкага Саюза ў вытворчасці фанеры складала 34,7%, у вытворчасці алейнага пакосту — 30%, у вытворчасці запалак — 28,6%, у вытворчасці дражджэй — 25%, у сферы вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў — 16,7%, 14% — у пашыве бялізны, 11% — у вытворчасці маргарыну, у вытворчасці металарэзных станкоў — 10%, 10% — у здабычы торфу, 8,5% — у вытворчасці спірту, 6,3% — у папяровай прамысловасці, 4,4% — у вытворчасці аконнага шкла, 4% — у абутковай прамысловасці, 3,9% — у вытворчасці цэглы і 3,5% — у вытворчасці цэменту. У цэлым жа з прычыны адсутнасці буйнога прамысловага комплексу тэмп эканамічнага развіцця БССР заставаўся ніжэйшым за сярэднесаюзны ўзровень154.
    Па звестках перапісу насельніцтва 1926 г., толькі 8% беларусаў жылі ў гарадах. Гарадское насельніцгва складалася на 40,1% з яўрэяў, на 39,2% з беларусаў, на 15,6% з рускіх і на 2,3% з палякаў. Яўрэйскія гандляры асабліва моцна пацярпелі ад абмежавання прыватнага сектара ў эканоміцы Савецкага Саюза. Асаблівасці менталітэту і практычныя меркаванні прывялі да таго, што міграцыя насельніпдва з вёскі была абмежаваная: з аднаго боку, беларускія сяляне, якія на Палессі яшчэ ў 1930-я гг. называлі сябе “тутэйшымі”, заставаліся “прывязанымі” да сваёй зямлі; з другога боку, колькасць сялянскіх гаспадарак у БССР (770-800 тыс. двароў) заставалася ў 1930-я гг. стабільнай у параўнанні з іншымі рэспублікамі Савецкага Саюза (дзе колькасць такіх гаспадарак скарацілася на трэць), бо голад 1932 г. закрануў у болыпай частцы толькі чарназёмныя раёны. Пры гэтым неаб-
    164	Kischtymau A. Riickstandigkeit... S. 264-267; Саснм A. Промышленность... С. 92, 103, 119, 128. Пар. таксама: Развнтне экономнкн Беларусн в 1921-1927 гг. / под ред. Ф. С. Мартннкевігча, В. Н. Дрііча. Мннск, 1973; Развнтне экономнкн в Беларусн в 1928-1941 гг. / под ред. В. Н. Дряча. Мянск, 1975; Нетылькнн A. Т. Осуіцествленяе ленннской полнтякн нндустрналнзацнн в Белорусснп (1926—1941). Мянск, 1979.
    ходна прыняць да ўвагі, што гвалтоўная калектывізацыя адбывалася не так імкліва, як у Расіі ці Украіне, з прычыны бедных ураджаяў і сістэмы паселішчаў, часткова заснаванай на хутарах. Нягледзячы на працэс паскоранай індустрыялізацыі, гарадское насельніцтва павялічылася толькі з 17% у 1926 г. (у абсалютным вылічэнні — 847 360 чалавек) да 25% у 1939 г. (у абсалютным вылічэнні — 1,4 млн.)155, У той час як у агульнасаюзным маштабе ўдзельная вага гарадскога насельніцтва павялічылася за перыяд з 1926 да 1939 г. на 6,5%, штогадовы каэфіцыент прыросту ў БССР склаў толькі 3,8%156. Нацыяналізацыя прадпрыемстваў, з аднаго боку, а таксама міграцыя працоўнага насельніцтва, якое жыло ў вёсках і перасялялася ў прамысловыя цэнтры СССР, з другога боку, прывялі да дэмаграфічных зменаў у складзе яўрэйскага насельніцтва. 3 1926 да 1939 г. колькасць яўрэяў у БССР у абсалютным вылічэнні зменшылася з 407 да 375 тыс., а ў працэнтных адносінах з 8,2% да 6,7%157.
    Памежныя ўсходнія раёны (“Kresy Wschodnie”) адносіліся да найбольш бедных раёнаў Полыпчы. Болып за 90% насельніндва займалася сельскай гаспадаркай. Нягледзячы на тое, што “Kresy” складалі адну пятую тэрыторыі і адну дзясятую частку насельнііггва польскай дзяржавы, да пачатку Другой сусветнай вайны тут знаходзілася толькі 5% заводаў з 1,8% рабочых. I толькі дрэваапрацоўчая прамысловасць магла падтрымліваць узровень вытворчасці дарэвалюцыйнага часу. У 1938 г. тут налічвалася 616 прадпрыемстваў з 16 740 рабочымі; на 216 дрэваапрацоўчых заводах было занята 8579 рабочых, на 187 харчовых прадпрыемствах працавала 2159 рабочых і на 20 металаапрацоўчых за-
    156 Пар.: Siebert D. Vereinige und herrsche. Aufstieg und Niedergang des Chutorwesens im osthchen WeiBruBland H JGO. 1995. NF 43. S. 58-77; idem, Alltagsstrategien... S. 85-99.145. 185; Trepte H. C. Die “Hiesigen” (Tutejsi I Tutejsyja) Regionales BewuBtsein im polnisch-weiBrussischen Grenzraum / Regionale Bewegungen und Regionalismen in europaischen Zwischenraumen seit der Mitte des 19. Jahrhunderts. Hrsg. v. Ther P., Sundhaussen H. Marburg, 2003. S. 145—157. Пар. таксама: Касперовпч Г. II. Мпграцмя населенпя в города н этнпческне процессы (на матерналах нсследовання городского населення БССР). Мннск, 1985. С. 38.
    156 Harris С. D. Cities of the Soviet Union. Studies in Their Function, Size, Density, and Growth. Chicago, 1970, P. 408; Польскнй C. A. Урбаннзацпя Белорусской CCP. Учебно-методнческое пособне. Мпнск, 1985. С. 10.
    167 Nesemann. Versunkene Welten... S. 138. Пар.: Chkolnikova E. The Transformation oft he Shtetl in the USSR in the 1930s // Jews in Rus­sia and Eastern Europe. 2004. Vol. 52. P. 91—129.
    водах 2005 рабочых. У агульным і цэлым, у міжваенны перыяд “Kresy” не выйшлі за межы стадыі натуральнай сельскай гаспадаркі158. Акрамя таго, культуру рэгіёна ў вялікай ступені вызначала культура ўсходнеяўрэйскага штэтла. Паводле перапісу населыгііггва 1931 г., на гэтай тэрыторыі жыло 448 тыс. яўрэяў159.
    Другая сусветная вайна стала пераломным момантам. Заключэнне пакта Молатава — Рыбентропа (1939) прывяло да “ўз’яднання” БССР з тэрыторыяй Заходняй Беларусі (г. зн. з польскімі ўсходнімі раёнамі без Віленскага ваяводства), што пацягнула за сабой павелічэнне тэрыторыі на 45% і рост насельніцтва з 5,6 млн. да 10,4. млн. чалавек (330 тысяч чалавек з Заходняй Беларусі былі сасланыя як кулакі ў Сібір, у тым ліку шмат яўрэяў; пасля Другой сусветнай вайны заходнія раёны былога Беластоцкага ваяводства зноў адышлі да Польшчы)160. У выніку Халакосту і палітыкі “выпаленай зямлі” нямецкі акупацыйны рэжым 1941—1944 гг. нанёс непапраўную шкоду Беларусі: па афіныйных дадзеных, загінула 2,2 млн. чалавек (чвэрць насельніцтва), 380 тыс. чалавек сагналі на прымусовыя работы ў Германію. Болып за тое, велізарнай шкодай стала разбурэнне 209 гарадоў і раённых цэнтраў, а таксама 9200 вёсак. Матэрыяльныя страты склалі 75 млрд. рублёў, што было роўнае 35 дзяржаўным бюджэтам за 1940 г. Па афіцыйных звестках, беларуская эканоміка была адкінута на ўзровень 1928 г., а ў асобных галінах прамысловасці і энергетыцы — нават на ўзровень 1913 г.161. Ажыўленне гарадоў і аднаўленне народнай гаспадаркі адбылося толькі ў 1950-я гг. Колькасць насельніцтва болып за 9 млн. чалавек (узровень 1940 г.) была дасягнута толькі ў 1970 г. (гл. дадатак, табліца I). Пры гэтым неабходна прыняць да ўвагі, што ў 1950— 1960-я гг. у межах кампаніі па асваенні цаліны больш за мільён беларусаў перасялілася ў Сярэднюю Азію і Сібір162. Антысемітызм эпохі позняга сталінізму стаў прычынай таго, што не згадвалася колькасць яўрэяў сярод агульнай колькасці ахвяр нацыянал-
    158 Саснм А. Промышленность.... С. 136.
    159 Iwanou. Die jiidische Welt... S. 402.
    160 Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung. Kollaboration und Widerstand in WeiBruBland 1941—1944. Dusseldorf, 1998. S. 27—29. flap, таксама: Gerlach C. Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschaftsund Vernichtungspolitik in WeiBruBland 1941 bis 1944. Hamburg, 1999.
    161 Белорусская Советская Соцпалнстнческая Республнка I ред. колл. П. У. Бровка п др. Мннск, 1978. С. 166.
    162 Пар.: Шахотько Л. П. Воспронзводство населення Белорусской ССР. Мннск, 1985. С. 95.
    сацыялістычнага рэжыму ў Веларусі. Па прыблізных звестках постсавецкага часу ў Другой сусветнай вайне загінула ад 400 да 650 тыс. беларускіх яўрэяў; выжыла 120-150 тыс.163.
    У рамках савецкай праграмы аднаўлення народнай гаспадаркі ў БССР пачаўся імклівы працэс індустрыялізаііыі. У той час як колькасць занятых у сельскай гаспадарцы і лясной прамысловасці зменшылася з 57,6% да 19,3%, колькасць занятых у прамысловасці і ў будаўніцтве ў адносінах да агульнай колькасці тых, хто працаваў, з 1960 да 1990 г. вырасла з 20,7% да 42,2%. Колькасць занятых у прамысловасці ўзрасла з 29 400 у 1950 г. і 568 500 у 1960 г. да болып як 1 млн. у 1970 г., 1,4 млн. у 1980 г. і 1,5 млн. у 1985 г. 3 прычыны гэтага ўдзельная вага прамысловасці ў валавым нацыянальным прадукце павялічылася з 1960 да 1980 г. з 54,7% да 62,5% і потым знізілася да 60,9% (1990 г.). Удзельная вага сельскай гаспадаркі знізілася з 27,2% да 18,7% за перыяд з 1960 да 1980 г. і дасягнула ўзроўню 20,1% да 1990 г.164.
    Можна сцвярджаць, што беларуская эканоміка перажыла структурныя змены з пераважным развіццём машынабудаўнічай, металаапрацоўчай і хімічнай галін прамысловасці. Да галоўных прадпрыемстваў належалі Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання (Гомсельмаш), Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ), Мінскі трактарны завод (МТЗ), Беларускі аўтамабільны завод у г. Жодзіне (БелАЗ), чатыры калійныя камбінаты ў Салігорску і камбінат сінтэтычнага валакна ў Светлагорску. За перыяд з 1960 да 1985 г. колькасць занятых ад агульнай колькасці занятых у прамысловасці ўзрасла ў машынабудаванні і металаапрацоўчай прамысловасці з 27,1% да 45,7%, у хімічнай прамысловасці з 2,3% да 6,9%, у той час як колькасць занятых у дрэваап-
    ібз Черноглазова Р. А. Уннчтоженне евреев Белорусснн в годы немецкофапшстской оккупацпп в 1941-1944 гт. //Трагедая евреев Белорусснн в годы немецкой оккупацнн (1941-1944). Сборнвк матерналов н документов / отв. ред. Р. А. Черноглазова. Мннск, 1995. С. 20—26, тутс. 25; Смнловнцкнй Л. Еврен Беларуся. Нз нашей обіцей псторнн. 1905—1953. Мннск, 1999. С. 9; ён жа. Катастрофа евреев в Белорусснн 1941—1944 г. Тель-Авнв, 2000. С. 27—30; Iwanou М. Terror, Deporta­tion, Genozid. Demograp hische Veranderungen in WeiBruBland im 20. Jahrhundert 11 Handbuch der Geschichte WeiBruBlands I Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 426—436, тут S. 435.