Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расіяй у 1793 г. Мінск увайшоў у склад Расійскай імперыі. У XIX ст. і ў першай палове XX ст. у гісторыі горада можна вылучыць тры асноўныя асаблівасці: пачынаючы з перыяду французскай акупацыі ў 1812 г., а потым у перыяд нямецкай акупацыі 1918 г., польскай акупацыі 1919-1920 гг. і, нарэшце, зноў нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. Мінск праз сваё стратэгічнае становішча вымушаны быў выконваць ролю арэны баявых дзеянняў для войнаў паміж Расіяй і яе заходнімі суседзямі. Што да складу насельніцтва, то аж да савецкай эпохі Мінск быў хутчэй яўрэйскім горадам, чым беларускім. Менавіта Беларусь стала цэнтрам вызначанай яшчэ указам Кацярыны II і ў 1835 г. устаноўленай законам “рысы аселасці”, дзе павінны былі пражываць яўрэі, якія займаліся гандлем і рамяством185. Нарэшце, асаблівасці структуры занятасці пацягнулі за сабой кампанію балыпавікоў па ліквідацыі так званай “буржуазіі” (буржуазія ў заходнім разуменні існавала ў дарэвалюцыйным Мінску хіба зболыпага), якая праводзілася ў той момант, калі рабочы клас як такі толькі пачаў фармавацца. Мінск як цэнтр губерні з 1796 г. падпаў пад русіфікацыю. Пасля антырасійскага паўстання 1830—1831 гг. былі зачынены каталіцкія манастыры, а ў якасці мовы навучання ў школы ўведзена руская мова; у 1839 г. была забаронена ўніяцкая царква, а з 1840 г. “нярускія” тэрыторыі сталі насіць назву “заход• ■ «”186
ніх правінцын .
У сваю чаргу, адкрыццё чыгуначных зносін паміж Масквой і Брэстам (1871) і Лібавай і Ромнамі (1874), якія звязалі Расію з Цэнтральнай Еўропай і Балтыку з Украінай, прывяло да эканамічнага ўздыму і прыкметнага росту горада. У цэнтры, на Саборнай плошчы (раней Верхні рынак), размясціліся дом губернатара, які знаходзіўся ў былой езуіцкай калегіі, акруговы суд у былым базыльянскім манастыры, банк і гандлёвы клуб у будынку былога “Гасцінага двара”, гарадскі архіў у былым бернардынскім кляштары, сабор Пятра і Паўла, Свята-Духаўская царква (былы касцёл кляштара бернардынак) і сінагога (іл. 6). Інфраструктура характарызавалася наяўнасцю водаправода (1874), тэлефоннай сеткі (1890), конкі (1892) і электрычнага
186 Пар.: Ноффе Э. Г. Страннцы нсторіш евреев Беларусн. Краткпй научно-популярный курс. Мпнск, 1997.
18,5 Пар.: Thaden Е. С. Russia’s Western Borderlands, 1710—1870. Princeton, N. J., 1984.
асвятлення вуліц (1895). Адкрыліся гарадскі тэатр (1890) і гасцініца “Еўропа” (1908)187.
З’яўленне чыіункі спрыяла развіццю гандлю і рамяства. Разам з харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, а таксама дрэваапрацоўчай і папяровай галінамі прамысловасці стала развівацца металаапрацоўчая прамысловасць, якая спачатку атрымала развіпдё на аснове чыгуначных майстэрняў. Праўда, прамысловая гаспадарка засноўвалася ў значнай ступені на рамесных майстэрнях даіндустрыяльнага ўзору і вялася майстрам самастойна або з памочнікам. Аднак да пачатку Першай сусветнай вайны прамысловая вытворчасць пачала выконваць болып значную ролю ў эканамічным жыцпі Мінска. Калі не ўлічваць мануфактур, якія не выконвалі асаблівай ролі ў эканамічным жыцці, то для перыяду часу паміж 1895 і 1913 гг. можна адзначыць наступную супярэчлівую з’яву: нягледзячы на тое, што колькасць рамесных вытворчасцяў павялічылася з 1733 да 3259, а колькасць занятых у гэтай вытворчасці саматужнікаў узрасла з 4539 да 7983, колькасць фабрык таксама павялічылася з 18 да 77 і колькасць фабрычных рабочых узрасла з 952 да 4259. У той час як удзельная вага саматужнай прамысловасці ў валавым нацыянальным прадукце знізілася з 37,4% да 27,1%, удзельная вага фабрык узрасла з 42,7% да 68,8%. Паводле пераігісу насельтпдва 1897 г., 25,9% рабочых Мінска былі заняты ў прамысловасці, 4,0% — у будаўнііггве, 16,8% — у гандлі і 10,6% у транспартнай галіне. 15,3% усіх занятых належалі да абслуговага персаналу, 10,2% знаходзіліся на службе ва ўпраўленні і адмйгістрацыі, 4,4% займаліся свабоднымі прафесіямі, 5,5% складалі пенсіянеры. Толькі 2,5% насельншдва займалася сельскай гаспадаркай188. Такім чынам, аж да пачатку Першай сусветнай вайны Мінск заставаўся цэнтрам гандлю мясцовага значэння. Аб прамысловым горадзе не ішло і гаворкі.
За перыяд з 60-х да 90-х гг. XIX ст. насельніцтва Мінска павялічылася ўтрая, з прыблізна 30 да 90 тыс. (гл. дадатак, таблі-
187 Пар.: Schybeka Z. Das “alte” Minsk vom zarischen Gouvernementszentrum zur sowjetischen Hauptstadt // Handbuch der Geschichte WeiBruBlands / Hrsg. v. Beyrau D., Lindner R. Gottingen, 2001. S. 308318. Пар. таксама: Лютый A. M. Соцнально-экономпческое развнтне городов Белорусспп в конце XVIII первой половнне XIX века / под ред. В. В. Чепко. Мннск, 1987.
188 Шнбеко 3. В. Мннск в конце XIX — начале XX в. Очерк соцпально-экономпческого развнтпя. Мпнск, 1985. С. 10-11, 26, 118; ПІнбеко 3. В., Шпбеко С. Ф. Мннск. Странпцы жнзнп дореволюціюнного города. Мпнск, 1990. С. 223.
ца VI). Аднак з-за слабога развіцця беларускіх гарадоў міграцыя насельніцтва з вёскі была абмежаваная. Імпульс да сезоннай міграцыі дала адмена прыгоннага права ў 1861 г. У адрозненне ад гарадоў Расійскай імперыі, якія імкліва раслі, доля сялян у агульным насельніцтве Мінска ў 1890 і 1896 гг. складала адпаведна толькі 2,5% і 4,8%18Э. Пры гэтым забарона 1882 г., згодна з якой яўрэям нельга было сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак і набываць зямлю, паслужыла каталізатарам для этнічнай дынамікі насельніцтва Мінска190. Паводле першага перапісу насельніцтва Расіі 1897 г., колькасць яўрэяў сярод насельніцтва Мінска склала 51,2%; 25,8% усіх жыхароў былі рускія, 11,4% — палякі і толькі 9,0% — беларусы (гл. дадатак, табліца VII). Непасрэдна звязаны з індустрыялізацыяй рост насельніцтва прывёў да таго, што да 1909 г. колькасць рускіх узрасла да 34,8%, да 43,3% знізілася ўдзельная вага яўрэйскага насельніпдва ў сувязі з эміграцыяй у ЗІПА, выкліканай беднасцю, у той час як колькасць палякаў і беларусаў змянілася неістотна і склала адпаведна 11,4% і 8,2 %191. Такім чынам, яшчэ да Першай сусветнай вайны Мінск атрымаў статус вялікага горада, у якім, нягледзячы на перавагу рускай эліты з-за невялікага працэнта беларусаў з ггрычыны іх традыцыйнай прыхільнасці да зямлі, пераважала культура ўсходніх яўрэяў з-за спецыфічных асаблівасцяў рысы аселасці. Урэшце яўрэі таксама русіфікаваліся.
Нягледзячы на той факт, што ў савецкія часы Мінск мог прэтэндаваць на ролю горада рэвалюцыйнай традыцыі, бо менавіта тут у 1898 г. адбыўся I з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП), да пачатку Другой сусветнай вайны горад у эканамічных і культурных адносінах заставаўся хутчэй правінцыйным. He ў апошнюю чаргу гэта пацвярджаецца тым, што ў міжваенны перьіяд статус Мінска як сталіцы не быў стабільны. 27 лютага 1919 г. перад пагрозай польска-рускай вайны праз менш чым два месяцы пасля абвяшчэння 1 студзеня 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) са сталіцай у Мінску была ўтворана Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка (ЛітБел) са сталіцай у Вільні. У перыяд з 8 жніўня 1919 г. да 11 ліпеня 1920 г. Мінск быў акупаваны польскімі войскамі. Пасля вызвалення, 31 ліпеня 1920 г.,
189 Шнбеко 3. В. Мннск в конце XIX... С. 116.
190 Пар.: Kochanouski A. Bauernschaft... S. 252-255.
191 Шнбеко 3. В. Мннск в конце XIX.... С. 117.
адбылося другое абвяшчэнне БССР, а статус Мінска як сталіцы быў адноўлены. Напярэдадні Другой сусветнай вайны Цэнтральны Камітэт партыі бальшавікоў Беларусі прапанаваў перанесці сталіпу ў стратэгічных мэтах на ўсход, у горад Магілёў. Ва ўказе Вярхоўнага Савета БССР ад 27 верасня 1938 г. пры класіфікацыі населеных пунктаў Мінску быў прысвоены толькі статус “горада абласнога падпарадкавання”192.
Нягледзячы на гэта, у міжваенны перыяд Мінск працягваў развівацца і ператварацца ў сучасны горад. У галіне культуры ў рамках палітыкі “каранізацыі” (г. зн. інтэграцыі нацыянальных эліт у савецкую дзяржаву шляхам падтрымкі развіцця нацыянальных моў), якую праводзілі бальшавікі, можна адзначыць такія падзеі, як адкрыццё Нацыянальнага музея (1919, да 1923 — абласны музей), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1921), Інстытута беларускай культуры (1922, з 1929 Акадэмія навук), Нацыянальнай бібліятэкі (1922), кансерваторыі (1932) і карціннай галерэі (1939). У 1924 г. дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны беларуская, руская, ідыш і польская. Праўда, сінагогі, таксама як і цэрквы хрысціянскіх канфесій, былі асуджаны стаць ахвярамі сталінскага рэжыму193. У галіне гарадской інфраструктуры да дасягненняў саветызацыі можна аднесці з’яўленне аўтобусаў (1924), трамваяў (1929) і каналізацыі (1930). У 1930-я гг. агульны выгляд горада быў дапоўнены з’яўленнем будынкаў у стылі канструктывізму. Да іх адносяода Дом урада (1930-1934), будынак Тэатра оперы і балета (1933-1937), Дом Чырвонай арміі (1934—1939), галоўны будынак Акадэміі навук архітэктара I. Р. Лангбарда (1939), будынак Ленінскай бібліятэкі (1932) і Політэхнічнага інстытута архітэктара Г. Л. Лаўрова (1932), Палац піянераў (1937), будынак ЦК (1941) архітэктараў А. П. Воінава і У. М. Вараксіна, а таксама Інстытут фізічнай культуры архітэктараў А. П. Воінава і А. П. Брэгмана194.
192 Пар.: Сборннк законов Белорусской ССР... Т. I. Мпнск, 1974. С. 305— 308, тут с. 305; Кандрацьева Л. Праект пераносу сталіцы БССР у Магілёў // БГЧ. 1994. № 2-3. С. 44-46; Schybeka. Das “alte” Minsk... S. 312-313.
193 Пар.: Chiari B. “Nationale Renaissance”, Belorussifizierung und Sowjetisierung. Erziehungsund Bildungspolitik in WeiBrussland 1922-1944II JGO. 1994. NF Bd. 42. S. 521—540; Zejmis J. Belarus in the 1920s. Ambiguities of National Formation // Nationalities Papers. 1997. No 25. P. 243-254.
194 flap.: Schybeka. Das “alte” Minsk... S. 313—316. Пар. таксама: Kypкоў I. Мінск незнаёмы. 1920-1940. Мінск, 2002.
Суіснаванне фабрычнай і саматужнай прамысловасці заставалася структурнай асаблівасцю эканомікі Мінска ў міжваенны час. Абмежаванні ў галіне прыватнага гандлю закранулі перш за ўсё яўрэйскае насельніцтва. Новыя імпульсы прамысловаму развіццю далі два першыя савецкія пяцігадовыя планы. За перыяд з 1928 да 1933 г. было адкрыта дванаццаць новых прадпрыемстваў, у 1933—1937 гг. — яшчэ трыццаць. Паводле афіцыйных звестак з планаў развіодя горада 1930-х гг., колькасць рабочых, занятых у прамысловасці, павялічылася з 17 500 у 1933 г. да 20 757 у 1938 г.195. У 1940 г. гарадскім упраўленнем статыстыкі было зарэгістравана 332 прадпрыемствы з 24 954 рабочымі і 124 вытворчыя кааператывы з 4050 рабочымі196. Паводле ацэнак перыядычнага друку таго часу, прамысловыя прадпрыемствы міжрэгіянальнага значэння з колькасцю рабочых 12 550 вырабілі ў 1938 г. валавога прадукту на 216 200 000 рублёў, у той час як рамесныя кааператывы з колькасцю рабочых 3588 атрымалі прыбытак 74 500 000 рублёў. Аж да Другой сусветнай вайны пераважала харчовая прамысловасць, удзельная вага якой у валавым прадукце буйных прадпрыемстваў склала ў 1938 г. 31,5%; за ёй ішлі тэкстыльная (24,7%) і гарбарная галіны (24,1%) прамысловасці. Удзельная вага металаапрацоўчай прамысловасці склала толькі 14,3%. У цэлым доля Мінска ў валавым нацыянальным прадукце БССР у 1938 г. склала 18,4%197. Такім чынам, да пачатку Другой сусветнай вайны Мінск ператварыўся з гандлёвага цэнтра мясцовага значэння ў прамысловы цэнтр міжрэгіянальнага значэння.