Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
244 Осмоловскнй М. С. Міінск. Практнка советского градостронтельства. Москва, 1952. Пар.: ён жа. Мннск: Архнтектура городов СССР. Москва, 1950. Абедзве працы грунтуюцца на кандыдацкай дысертацыі
Асмалоўскага 1950 г.
246 Осмоловскнй М. Мннск. Практнка советского градостронтельства... С. 54.
Асмалоўскі абапіраўся на палажэнні пяцігадовага плана, дзе Мінску ў рамках праграмы па аднаўленні БССР адводзілася роля прамысловага, адміністрацыйнага і кулыурнага цэнтра246. Апрача таго, ён выкарыстаў два выказванні Сталіна, паводле якіх адметная рыса “сацыялістычнага горада” — адсутнасць трушчоб, а мэта праграмы па аднаўленні — стварэнне нармальных умоў жыцця247. Прытрымліваючыся меркавання Сталіна, Асмалоўскі супрацьпастаўляў канцэпцыю “капіталістычнага горада” планам аднаўлення Мінска. Пры гэтым ён спасылаўся на нарыс Фрыдрыха Энгельса па жыллёвым пытанні і нават заіппоў настолькі далёка, што правёў паралель паміж “малохам”-Лонданам і дарэвалюцыйным Мінскам248. У сувязі з гэтым у якасці недахопаў “старога” Мінска Асмалоўскі пазначыў адсутнасць цэнтра, праспектаў і зялёных насаджэнняў, а таксама старую архітэкіуру і архаічныя элементы, а значыць хаатычную забудову і адсутнасць неабходных санітарных умоў249. Ен прапанаваў імкнуцца да пераадолення супярэчнасцяў паміж горадам і вёскай, а таксама паміж цэнтрам і перыферыяй250. Абапіраючыся на Генеральны план Масквы 1935 г., Асмалоўскі перанёс на Мінск адпаведную ідэалагічным прадпісанням партыі ўтопію пра “сапраўды сацыялістычны горад”251. Выказванні Асмалоўскага ўяўляюць пэўную каштоўнасць таму, пгго ў якасці кіраўніка Упраўлення па справах архітэктуры ён узначальваў распрацоўку Генеральнага плана і праекгаванне цэнтра Мінска.
Пры складанні картаграфіі Генеральнага плана, як у дачыненні да закладкі вуліц, так і ў дачыненні да выкарыстання тэ-
246 План пяцігодкі (1946-1950), прыняты Вярхоўным Саветам СССР 18 сакавіка 1946 г., прадугледжваў для БССР пашырэнне машынабудаўнічай прамысловасці і будаўніцтва аўтамабільнай прамысловасці. Закон о пяпілетнем плане восстановлення н развнтня народного хозяйства СССР на 1946—1950 гг. Решення партнн н правнтельства по хозяйственным вопросам. Москва, 1968. Т. 3. 1941-1952 годы. С. 246—319, тут с. 297-299. Пар.: асобныя ўзнаўленчыя праекты, у прыватнасці, прыняты Вярхоўным Саветам 11 верасня 1946 г. пяцігадовы план. О пятнлетнем плане восстановлення н развнтня народного хозяйства Белорусской ССР на 1946-1950 гг. // Сборннк законов Белорусской ССР н указов Презпднума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938-1955 гг. Мннск, 1956. С. 236-259.
247 Пар.: ч. II. 1.
248 Осмоловскнй М. Мннск. Практнка советского градостронтельства... С. 21-22.
249 Тамсама. С. 32-33, 44.
250 Тамсама. С. 30-31, 34.
261 Тамсама. С. 79.
рыторый ад пачатку не былі прыняты пад увагу ні структуры, якія склаліся гістарычна, ні традыцыйная будаўнічая субстанцыя. У адрозненне ад праектаў 1930-х гг. адказнасць узялі на сябе беларускія ўстановы. Спачатку ў архітэктурных майстэрнях Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута (Белдзяржпраект) пад кіраўніцтвам I. Р. Лангбарда і Упраўлення па справах архітэктуры пад кіраўніцтвам Л. I. Баталава былі распрацаваны два варыянты плана. Пасля пад кіраўніцтвам Трахтэнберга быў створаны канчатковы план (іл. 8)252.
У каментары да Генеральнага плана Мінску прыпісвалася функцыя адміністрацыйнага, навуковага, культурнага і прамысловага цэнтра. У рамках кампаніі па пасляваенным аднаўленні Беларусі гэта азначала не што іншае, як канцэнтрацыю ўсіх рэсурсаў у сталіцы. У гэтым сэнсе асноўнай задачай Генеральнага плана было хутка падняць Мінск да ўзроўню горада з паказальнай архітэктурай і інфраструктурай. Пры гэтым асаблівая ўвага адцавалася ўзвядзенню рэпрэзентатыўнага цэнтра. Разбурэнне горада разглядалася як шанец пераадолець дэфекты, што ўзніклі гістарычна (вузкія і крывыя вуліцы, бядотны стан драўляных дамоў), шляхам закладкі новай адкрытай забудовы, праспектаў і плошчаў з зялёнымі насаджэннямі. Каб забяспечыць насельніцтву “найлепшыя ўмовы ў галіне жылля, вытворчасці, культуры, побыту і сацыяльнай гігіены”, былі ттрадугледжаны, з аднаго боку, размежаванне такіх сфер, як жыллё і праца, а з другога закладка радыяльна-кальцавой структуры вуліц, што стварала б умовы для бесперапыннага вулічнага руху. Важнымі структурнымі элементамі павінны былі стаць пашыраная да 48-метровага праспекта вуліца Савецкая і агграўленая берагавымі ўмацаваннямі і зялёнымі насаджэннямі рака Свіслач. Акрамя гэтага, планавалася пашырэнне горада на паўночны і паўднёвы ўсход. Да 1950 г. колькасць насельнііггва павінна было скласці 300 тыс. жыхароў, да 1960 г. 450 тыс. Для забеспячэння насельніцтва жылой плошчай да 1950 г., з аднаго боку, меркавалася рэстаўрацыя дамоў агульнай плошчай 120 тыс. кв. м, з другога боку, узвядзенне новых дамоў агульнай плошчай 650 тыс. кв. м. Праект прадугледжваў памяншэнне канцэнтрацыі насельніцтва ад цэнтра да перыферыі: 50% жыхароў павінны былі жыць у трох-
252 ЦДАНТД, ф. 3, воп. 1, спр. 1: Генеральный план восстановлення н развнтня города Міінска. Мннск, 1946 (тут арк. 4). Пар. таксама арыгінальнуто версію карты, якую склаў Трахтэнберг: ІІДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 527.
і чатырохлавярховых дамах, 30% — у двухпавярховых шматкватэрных дамах і 20% — у аднапавярховых прыватных дамах. Памер зямельнага ўчастка дома для адной сям’і павінен быў складаць 600—800 кв. м, а двухкватэрнага жылога дома — 500-600 кв. м на сям’ю253. Пры гэтым усе без выключэння планы мелі сваёй мэтай закладку кампактнага горада з прывабным манументальным цэнтрам і размешчанымі побач з аднолькавымі жылымі раёнамі асобнымі прамысловымі раёнамі.
Пасля таго як у лютым 1946 г. Генеральны план быў пададзены на разгляд Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога CaseTa, нарэшце зайшла размова пра прасторавае афармленне горада. Ідэалагічныя меркаванні не прымаліся пад увагу. У якасці асноўнага пытання на парадку дня стаяла значэнне “цэнтральнай плошчы”, г. зн. месца размяшчэння сэрца горада. Прынцыповых рознагалоссяў не ўзнікала толькі ў тым, што гістарычны цэнтр — плопгча Свабоды — у гэтым сэнсе больш не прымаўся пад увагу. Альтэрнатыву склалі два праекты: Асмалоўскага, які бачыў цэнтр горада на плошчы, размешчанай на ўзроўні будынка Цэнтральнага Камітэта партыі на галоўным праспекце і акружанай манументальнымі будынкамі, і Лангбарда, які спрабаваў злучыць у адзіную кампазіцыйную частку Дом урада, які ляжаў на заходнім канчатковым пункце праспекта, і вакзал (іл. 9)254. Каб неяк канкрэтызаваць дыскусію, Трахтэнберг звярнуў увагу на тое, пгго пытанне аб дамінаванні адной цэнтральнай плошчы наогул не актуальнае, бо ў праекце галоўнага праспекта ўжо была прадугледжана закладка шэрагу плошчаў265. Кіраўнік Упраўлення па аднаўленні Мінска П. I. Катаводаў падтрымаў праект Лангбарда і выказаў асцярогу, што “цэнтральная плошча” з запланаванай даўжынёй 130 м можа апынуцца занадта маштабнай для горада з паўмільённым насельнштвам. Як меркавалася, у Доме ўрада будуць працаваць тысячы людзей, а ў суседнім універсітэцкім квартале будзе жыць вялікая колькасць студэнтаў, таму плошча, па ўяўленнях Лангбарда, павінна мець шырокую зялёную зону, яна задумана як культурны форум256. Асмалоўскі спрабаваў абараніць сваю канцэпцыю катэгарычнай заявай аб тым, што “цэнтральная плошча” ў цэнтры горада “неабходная” для парадаў і сходаў, і адначасова папярэджваў, што
263 ЦДАНТД, ф. 3, воп. 1, спр. 1, асабліва арк. 6-10, цытата, арк. 6.
264 ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 87.
266 Тамсама, арк. 11.
26(!Тамсама. арк. 40, 41.
ўтрыманне прадугледжанага праектам Лангбарда парку можа абысціся гораду вельмі дорага257.
Заключная нарада па пытанні Генеральнага плана адбылася 10—11 траўня 1946 г. у прысутнасці мінскіх мастакоў і архітэктараў ва Упраўленні па справах архітэктуры, якое падпарадкоўвалася Савету Народных Камісараў БССР. Пры абмеркаванні былі ў асноўным закрануты тэмы аб функцыянальнасді і практычнасці архітэктурных праектаў. 3 прычыны таго, што ў праекце струкіуры горада гаворка ішла хутчэй пра коігіі Генеральнага плана савецкай сталіцы, створанага маскоўскімі архітэктарамі, не чакалася сур’ёзных заўваг258. Тым не менш, скулыітар A. А. Бембель выказаў прынцыповыя пярэчанні. Яго крытыка закранала два аспекты. Ен знаходзіў недахопы ў тым, што ў дачыненні да памераў гарадскіх збудаванняў былі ўзятыя за аснову перабольшаныя маштабы: разнастайнасць і памер запланаваных плошчаў падыходзілі б для 5-6 млн. чалавек, а горад з яго рэальным населыгіцгвам мог здавацца пустынным. Бембель таксама звярнуў увагу на тое, пгго ў адрозненне ад іншых гарадоў галоўны праспект не злучаў паміж сабой два канкрэтныя пункты. Паводле яго слоў, ён хутчэй выглядаў “як частка галоўнай вуліцы або шашы, якая праходзіць па якім-небудзь малазначным пасёлку”. Такім чынам стваралася ўражанне, што беларуская сталіца знаходзівда дзесьці на ўзбочыне магістралі Масква — Брэст. Паводле яго слоў, праспекіу не хапала пачатку і Kanpa: “У праспекта няма свайго аблічча, акрамя таго, што ён, як вось, разразае ўвесь цэнтр і ўвесь план горада Мінска”. У якасці “брамы горада” магла б служыць, напрыклад, Прывакзальная плошча. Аднак з прычыны свайго перыферыйнага размяшчэння яна не адпавядала патрабаванням сталічнага горада259. Нягледзячы на тое, што выказаныя Бембелем аргументы не былі пазбаўлены здаровага сэнсу, яго крытыка не атрымала ніякай рэакцыі. Планавалыгікі карысталіся той свабодай дзеянняў, якую дапускалі прадпісанні Масквы, і былі ўпэўнены ў сваёй праваце. У далейшым Генеральны план быў перададзены Савету Народных Камісараў БССР260. Яго прыняцце адбылося ў чэрвені, а ў жніўні ён быў ухвалены Камітэтам па справах архітэкгуры пры Савеце Міністраў СССР281.
267 Тамсама, арк. 47, цытата, арк. 49.
268 НАРБ, ф. 903, воп. 1, спр. 60, арк. 59—92.
269 Тамсама, арк. 76—79.
260 Тамсама, арк. 56—58.
261 Пар.: каментар да Генеральнага плана, выкананы ў Белдзяржпра-
екце ў 1951 г. ЦДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 10.
в) Папраўкі і новыя рэдакцыі Генеральнага плана
Пасля заканчэння першай пяцігодкі, калі меркаваная колькасць насельніцтва яшчэ не дасягнула 300 тыс. чалавек, на падставе мерапрыемстваў у мэтах эканоміі, якія з сярэдзіны 1950-х гт. у галіне будаўнштва вызначаў маскоўскі ўрад, былі ўнесены папраўкі ў Генеральны план горада Мінска. 28 кастрычніка 1950 г. міністр будаўніцтва СССР Г. Папоў прапанаваў Старшыні Савета Міністраў БССР А. Я. Кляшчову на разгляд наступныя моманты: абгрунтаванасць павелічэння будаўнічай плошчы з 4600 да 9300 га, якое прывяло да падаражання інфраструктуры, а таксама неабходнасць адмяніць абмежаванні вышыні будынкаў на пяць-шэспь паверхаў і скарачэнне колькасці вышынных дамоў на 50% для размяшчэння болыпай колькасці людзей на наяўнай плошчы262. Такім чынам, зыходзячы з эканамічных меркаванняў, афіцыйнай канцэпцыі “сацыялістычны горад”, якая мела на мэце разгрупаванне пабудоў і дэцэнтралізацыю канцэнтрацыі насельніцтва, быў пакладзены канец, і на парадку дня зноў паўстаўла ўіпчыльненне горада.