Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Пазней, восенню 1950 г., Кляшчоў даручыў Старшыні Мінскага гарадскога Савета К. Н. Длугашэўскому, начальніку Упраўлення па справах архітэктуры М. С. Асмалоўскаму і міністру камунальнай гаспадаркі С. А. Варно перапрацаваць праект горада Мінска да 1 красавіка 1951 г.263. У адказ на гэта ў Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце (Белдзяржпраект) была складзена падрабязная тлумачальная запіска264. Прапанаваны Выканаўчым камітэтам Мінскага гарадскога Савета і Галоўным упраўленнем па справах архітэктуры БССР праект па аднаўленні і развіцці Мінска быў ухвалены Саветам Міністраў БССР толькі 16 студзеня 1952 г. Ен адпавядаў жаданням Масквы: да 1955 г. колькасць насельніцтва павінна была ўзрасці да 400 тыс. жыхароў, а ў цэлым горад разлічваўся на паўмільёна насельніпдва. Насуперак пастановам 1946 г., будаўнічую плошчу павялічвалі не з 4600 да 9300 га, а толькі да 6200 га; тэрыто-
262 Пар.: дадатак да Генеральнага плана, складзенага Белдзяржпраектам. ЦДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 529, арк. 2-3. Міністр грамадзянскага і гарадскога будаўніптва СССР 12 жніўня 1950 г. у лісце да Савета Міністраў СССР выказаўся супраць праекта, прапанаванага Саветам Міністраў БССР. НАРБ, ф. 7. воп. 4, спр. 2080, арк. 292—293.
263 Тамсама, арк. 297.
264 ЦДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528.
рыя горада ў цэлым пашыралася не да 13 000 га, а ўсяго толькі да 8000 га. 70% кватэр павінны былі знаходзіцца ў чатырохі пяціпавярховых дамах у цэнтры, 20% — у двухі трохпавярховых дамах у прылеглых да цэнтра раёнах горада і 10% — у аднапавярховых дамах на ўскраінах горада, гэта значыць у прыватных дамах. У цэнтры горада планавалася нават збудаваць 12-16-павярховыя жылыя дамы266. У аснове плана ляжала ідэя кампактнага горада з канцэнтрацыяй насельніцтва ў вышынных іпматкватэрных дамах. Гораду “сацыялістычнага рэалізму”, які знаходзіў сваё адлюстраванне ў рэпрэзентатыўнай архітэктуры цэнтра, не надавалася болып ніякага значэння.
Наступная новая рэдакцыя Генеральнага плана горада Мінска стала неабходнай пасля дзвюх падзей: 23 жніўня 1955 г. Цэнтральны Камітэт КПСС і Савет Міністраў СССР аддалі распараджэнне аб мерапрыемствах па індустрыялізацыі будаўнічай галіны і ў лютым 1956 г. на XX з’ездзе КПСС было прынята рашэнне аб абмежаванні росту вялікіх гарадоў. Паказальны той факт, што 24 жніўня 1955 г. пытанне аб праектаванні горада стала галіной кампетэнцыі рэспублік266. Тым самым для рэалізацыі планаў, адпаведных савецкім нормам і прававым прадпісанням, беларускім установам давалася свабода дзеянняў без неабходнасці атрымліваць дазвол у Масквы. Улічваючы дамінантную пазіцыю, якую беларуская сталіца займала ў дачыненні да іншых гарадоў БССР, пытанне далейшага развіцця Мінска было асабліва важнае. Невыпадкова ўжо ў 1954 г. у Дзяржаўнай планавай камісіі БССР (Дзяржплан) гаворка ііпла пра неабходнасць паменшыць канцэнтрацыю прамысловай вытворчасці рэспублікі ў Мінску267. Аднак партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва БССР
2в? НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 116, арк. 102-135; ф. 781, воп. 2, спр. 67, арк. 122-129.
266	Пар.: ч. II. 1.
267	У сваім лісце Старшыні Савета Міністраў СССР К. Т. Мазураву і сакратару ЦК КПБ М. С. Патолічаву старшыня Планавай камісіі (Дзяржшіан) С. М. Малінін звяртаў увагу на тое, што ў пасляваенны час у Мінску аднабакова падтрымлівалася прамысловая вытворчасць, бо на аднаўленне выдзяляліся значныя сродкі. У выніку доля Мінска ў ВУП вьграсла з 16,6% у 1940 г. да 18,9% у 1950 г. і да 26,3% у 1954 г. Ён таксама зазначаў, што далейшыя імпульсы чакаюцца ад новых прамысловых аб’ектаў, якія толькі пачалі вытворчасць, або тых, што толькі будуюцца. Далей ён рабіў выснову, што неабходна ў будучыні забараніць будаўнівтва буйных прамысловых аб’ектаў і асабліва абаронных прадпрыемстваў. Відавочна, што гэты ліст не быў разгледжа-
пачало працу над планам толькі пасля прад’яўлення Масквой адпаведных патрабаванняў268. Спачатку было незразумела, ці існуе наогул патрэба займацца гэтым. На сумесным паседжанні прадстаўнікоў Дзяржплана і гарадской камісіі па будаўншдве і архітэктуры ў Мінску 23 чэрвеня 1956 г. з мэтай удакладнення Генеральнага плана беларускай сталіцы старшыня Планавай камісіі С. М. Малінін выказаў пункт гледжання аб тым, што Мінск яшчэ не належыць да катэгорыі “буйных гарадоў”, рост якіх хацеў абмежаваць Хрушчоў269. На самай справе класіфікацыя, якая вызначыла колькасць жыхароў мінімум у 250 тыс. чалавек, была прынята Саветам Міністраў СССР толькі ў 1958 г.270. У дадзеным выпадку Малінін разумеў задачу маскоўскіх дырэктыў як вызначэнне перспектыў росту, а не стрымліванне росту ыасельніцтва Мінска на тагачасным узроўні271. У гэтай сувязі Н. Я. Трахтэнберг узяў на сябе смеласць зрабіць прагноз, згодна з якім колькасць занятых у горадаўтваральнай сферы камунальнай гаспадаркі (меліся на ўвазе прамысловыя і транспартныя прадпрыемствы, якія абслугоўваюць рынкі па-за горадам ці пастаўляюць тавары за межы горада, а таксама вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія прымалі іншагародніх студэнтаў) да 1965 г. павялічыцца да 260-270 тыс., нягледзячы на тое, што Генеральны план прадугледжваў павелічэнне толькі на 164 тыс. Чаканая колькасць жыхароў у 1965 г. павінна была, па яго словах, скласці 620­650 тыс. чалавек272. На заканчэнне дыскусіі высветлілася, што планавальнікі горада гатовыя да адмовы ад усялякай гігантаманіі, але не гатовыя да абмежавання росту насельніцтва. У адпаведнасці з гэтым Малінін адмовіўся ад пастаўленай мэты аб
ны станоўча. 22 лістапада 1957 г. Малінін перадаў яго далей аднаму з супрацоўнікаў з пазнакай прыняць да ўвагі пры планаванні наступнай пяцігодкі. НАРБ, ф. 31, воп. 7, спр. 1450, арк. 1-6. У 1954 г. Малйгін напісаў рэзалюцыю для падігісання ў Савеце Міністраў БССР і ў ЦК КІІБ, у якой, пачынаючы з 1955 г., забаранялася стварэнне новых буйных прамысловых прадпрыемстваў саюзнага і рэспубліканскага значэння ў Мінску. Тамсама, арк. 7—8.
Пар.: ч. II. 1.
269	НАРБ, ф. 31, воп. 6, спр. 759, арк. 1.
270	Пар.: Правнла н нормы планнровкн н застройкн городов. Утверждены Государственным комнтетом Совета Мнннстров СССР по делам стронтельства по порученню Совета Мнннстров СССР 1 декабря 1958 г. Москва, 1959. С. 4.
271	НАРБ, ф. 31, воп. 6, спр. 759, арк. 29.
272	Тамсама, арк. 7, 9.
мільённым горадзе і абвясціў у якасці кантрольнай лічбы на будучыню 700—750 тыс. чалавек273. Для рэгулявання росту насельніцтва Мінска на паседжанні ўрада было рэкамендавана праводзіць прапу па рацыяналізацыі вытворчасці, адмовіцца ад новых прамысловых праектаў, пабудаваць гарады-спадарожнікі і адкрыць вышэйшыя сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы на перыферыі274.
Пераглядам Генеральнага плана сталі займацца толькі пасля прыняцця пастаноў Цэнтральнага Камітэта КПСС і Савета Міністраў СССР ад 3 ліпеня 1957 г.275 і Цэнтральнага Камітэта КПБ і Савета Міністраў БССР ад 20 лістапада 1957 г. аб інтэнсіфікацыі жыллёвага будаўншдва276. Гаворка ішла пра перыяд часу, калі насельніцтва Мінска дасягнула адзнакі ў паўмільёна жыхароў і горад уступіў у фазу бурнага росту277. Зыходзячы з гэтага, у 1958-1959 гг. Генеральны план быў дапрацаваны ў тры этапы: спачатку яшчэ раз зацвердзілі распрацаванае ў пасляваенны час горадабудаўнічае аблічча, зафіксаванае Упраўленнем па справах архітэктуры Мінскага гарадскога Савета ў “Асновах Генеральнага плана горада Мінска”. Згодна з гэтым дакументам, Мінск выконваў функцыю сталіцы як адміністрацыйны, прамысловы, навуковы і культурны цэнтр рэспублікі. Каб далей забяспечваць годны ўзровень у сферах жылля, вытворчасці, побыту і гігіены ва ўмовах дынамічнага росту горада, было прадугледжана пабудаваць новыя жылыя раёны, плошчы і вуліцы, а таксама пашырыць наяўныя зоны зялёных насаджэнняў і праспекты, палепшыць працу грамадскага транспарту278. Зыходзячы з гэтага, ва ўдакладненым варыянце Генеральнага плана ад 1946 г., які ўзнік у працэсе сумеснай работы Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў і Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута (Белдзяржпраект), з’явіліся два новыя моманты. Па-першае, у аснову быў пакладзены прынцып “функцыянальнага горада”: максімальная набліжанасць месца пражывання да месца працы, а таксама эканамічна апраўданыя рашэнні пры
273 Тамсама, арк. 22.
274 Тамсама, арк. 57—60.
275 Пар.: ч. II. 1.
276 Пар.: Коммуніістнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мннск, 1986. С. 86—98.
277 Пар.: Парсаданов Г. А., Кудннов М. Ф. О новом Генеральном плане города Мннска II БГПІІ СООТН. 1958. № 1. С. 16-19.
278 ДАМВ, ф. 69. воп. 1, спр. 1333, арк. 1—15.
рэалізацыі будаўнічых праектаў і пры стварэнні розных устаноў інфраструктуры279. Па-другое, улічваючы паселішчы на ўскраінах горада, за ўзор узялі асноўныя рысы “падзеленага і разгрупаванага горада” (gegliederte und aufgelockerte Stadt), які ўвайшоў у моду ў Германіі, што азначаў “пераход ад кампактнай да дыферэнцаванай сістэмы паселіпгча”280. У якасці параметраў, якія мелі вырашальнае значэнне для складання плана горада, называліся наступныя: а) выкарыстанне натуральных умоў тэрыторыі як “гарантыя найлепшых жыццёвых умоў і як перадумова для таго, каб яскрава выявіць мастацкі вобраз горада”; б) занальны падзел паводле “прынцыпу функцыянальнага выкарыстання”; в) рацыянальная сістэма сувязі праспекгаў і вуліц; г) ступеністаіерархічная сістэма цэнтраў забеспячэння281.
Нарэшце 26 траўня 1959 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў “Праект планіроўкі і забудовы Мінска”, у якім гаварылася пра кароткатэрміновую (1965) і доўгатэрміновую (1985) фазы развіцця. Паколькі насельнііхгва павінна было вырасці ў 1965 г. да 650 тыс. чалавек, а ў 1980 г. да 800 тыс., плошча горада, якую меркавалася забудаваць, павінна павялічыцца спачатку да 10 200 га, а потым да 13 700 га. У выніку ў цэнтры горада павінны былі пражываць 740—750 тыс. чалавек, a 50—60 тыс. чалавек на ўскраінах горада. Індывідуальная жылая плошча павінна была скласці ў 1965 г. 8 кв. м, а ў 1980 г. — 12 кв. м. 75% насельніцтва павінны былі жыць у чатырохі пяціпавярховых шматкватэрных дамах, 11% — у двухі трохпавярховых і 14% — у прыватных дамах. Такім чынам, у дачыненні да плошчы горада ў аснову ляглі палажэнні Генеральнага плана 1946 г. аб велічыні горада, часова абмежаванай у 1952 г. Пры гэтым вонкавым абмежаваннем горада павінна была стаць кальцавая дарога. Адносна жылых раёнаў канцэпцыя вышынных дамоў, папулярная ў 1952 г., была заменена ідэяй мікрараёна, забудаванага пяціпавярховымі шматкватэрнымі дамамі282.