Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Да высвятлення адносін паміж дзвюма групамі беларускіх архітэктараў справа дайшла толькі ў пачатку 1948 г. Гэтаму спрыялі дзве падзеі. У абодвух выпадках сутнасць была ў рэакцыі на маскоўскія дырэктывы. У першым выпадку гаворка ішла пра паляпшэнне ўмоў працы архітэктараў і ўмацаванне іх прафесійнай этыкі. 11 лютага 1948 г. адбылося паседжанне Саюза архітэктараў БССР, прысвечанае барацьбе з “праектаваннем толькі на паперы”, пра якую на XIII пленуме ў Маскве заявіла кіраўніцтва Саюза архітэктараў СССР (у духу сталінскіх установак)296. Падтрымліваючы гэтую крытыку, старшыня Саюза архітэктараў БССР А. П. Воінаў адзначыў, што праца архітэктараў у значнай ступені праходзіць толькі на паперы, без ведання абстаноўкі на будоўлях і без уліку грамадскай думкі. Воінаў запатрабаваў, каб яго калектыў паклапаціўся пра захаванне законнасці і эфектыўнасці. Яго дэвіз, які абапіраўся на канструктывізм пачатку 1930-х гг. і быў падобны да функцыяналізму будучай зры Хрушчова, гучаў наступным чынам: “Будаваць танна, проста, прыемна для жыцця і прыгожа”. Эканомія, камфорт і эстэтыка павінны былі стаць тымі параметрамі, з улікам якіх належала развівацца беларускай архітэктуры297. Члены Саюза пагадзіліся з прапановай Воінава, прынялі рашэнне аб сумяшчэнні праектавання і будаўнічых работ, палічылі неаб-
294 Волошнн й. Улучшнть работу управлення по делам архнтектуры II
СБ. 23.7.1947. № 146. С. 3.
295 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 37, арк. 108—111. Прысуджэнне прэміі імя Сталіна за 1948 год адбылося ў 1949 г. Знакавым стала ўганараванне Сталінскай прэміяй не класіцыстаў, а архітэктараў неагатычных маскоўскіх шматпавярховікаў. Пар.: Корнфельд Я. А. Лауреаты сталннскнх премнй в архнтектуре 1941—1950. Москва, 1953. С. 105-172.
296 НАРБ, ф. 903, воп. 1, спр. 129, арк. 37-46.
297 Тамсама, арк. 47-51, цытата, арк. 50—51.
ходным інфармаваць грамадскасць і паставілі сваёй мэтай выкананне пяцігадовага шіана за чатыры гады298. Але тэарэтычнае абгрунтаванне “сацыялістычнага рэалізму” ў архітэктуры і вызначэнне адпаведнага будаўнічага стылю пазніліся.
У другім выпадку гаворка ішла аб спробе выканаць патрабаванні савецкай культурнай палітыкі і падпарадкаваць архітэктуру канонам “сацыялістычнага рэалізму”. 11—12 сакавіка 1948 г. Саюз архітэктараў БССР разгледзеў рэзалюцыю ЦК УКП(б) ад 10 лютага 1948 г. аб оперы В. I. Мурадэлі “Вялікая дружба”, у цэнтры якой былі наступствы грамадзянскай вайны на Каўказе. Цэнтральны Камітэт палічыў оперу невыразнай і дысгарманічнай, асудзіў скажэнне гістарычных фактаў і адмову ад поліфаніі ў музыцы і спевах299. Для архітэктараў гэтая рэзалюцыя была важная таму, што ўслед за крытыкай фармалізму ў літаратуры, тэатры і кіно магла з’явіцца крытыка фармалізму ў архітэктуры. Убачыўшы ў гэтай рэзалюцыі сігнал небяспекі, яны хацелі папярэдзіць магчымы партыйны разнос прэвентыўнымі мерамі.
Як кіраўнік Упраўлення па справах архітэкіуры Асмалоўскі, так і старшыня Саюза архітэктараў Воінаў выступілі 11 сакавіка з дакладамі, якія адпавядалі ўсёй сур’ёзнасці сітуацыі. Асмалоўскі адпаведна духу часу ўславіў дзяржаву, сказаў пра неабходнасць улічваць густ народа і на гэтай падставе прапанаваў адыход ад традыцыі: “Нашы жылыя дамы, нашы гарады і вёскі павінны быць болып зручнымі, болып прыгожымі, болып камфартабельнымі і больш маштабнымі; пабудаваныя дамы павінны быць прыгажэйшымі і лепшымі, чым дамы, узведзеныя да вайны”. Нягледзячы на тое, што ён тым самым умела адхіліў ідэю “афіцыйнага” стылю, гэтым выказваннем ён агучыў ускосную адмову ад канструктывізму. Пасля яго сцвярджэння, што ў аснове “савецкага” стылю ляжаць архітэктурныя конкурсы, стала відавочная яго прыхільнасць да класіцызму як дамінантнай плыні, якая абмяркоўвалася ў дыскусіі ггра маскоўскі Палац Саветаў. Каб пазбегнуць падазрэння ў фармалізме, ён, аднак, утрымаўся і назваў рэчы сваімі імёнамі. Паказальна, што
298 Побач з гэтым выказвалася незадавальненне недахопам персаналу (аўтамабільны і трактарны заводы япічэ не былі ўкамплектаваныя архітэктарамі) і нізкім заробкам архітэктараў, якія ўжо працавалі. Тамсама, арк. 58—65.
299 Пар.: Beitrage zum Sozialistischen Realismus. Grundsatzliches uber Kunst und Literatur. Berlin, 1953. S. 73—78.
ён зыходзіў з вызначэння “прыгажосці”, праўда, уключыўшы сюды такія агульныя паняцці, як “эканомія, камфорт, гігіена, а таксама пластычныя і эстэтычныя формы, якія ўздзейнічаюць на чалавека”. У выніку Асмалоўскі звёў праблему толькі да пытання аб нацыянальных кампанентах у архітэктуры300. Воінаў жа падтрымаў і працягнуў крытыку Цэнтральнага Камітэта адносна зместу оперы і нават паспрабаваў зрабіць дыферэнцаваную выснову: “Калі ў галіне музыкі адмова ад поліфанічнай музыкі і поліфанічнага спеву і перавага монафаніі з’яўляецца істотнай прыкметай фармалістычнага напрамку, то і ў галіне архітэктуры гэта таксама адносіцца да аднастайнага, манатоннага і непрыгожага афармлення цэлага шэрагу будынкаў, жылых раёнаў і іншых аб’ектаў масавага будаўніцтва”. Гэтым самым Воінаў выказаўся супраць “спрашчэння” архітэктурных рашэнняў. Пад гэтым ён разумеў як механічнае капіяванне класіцызму ў інтарэсах “упрыгожвальніцтва”, так і серыйную вытворчасць, якую прынесла з сабой сучасная эпоха. У адрозненне ад Асмалоўскага Воінаў сцвярджаў, што ў галіне архітэктуры тэорыя “сацыялістычнага рэалізму” яшчэ павінна быць сфармуляваная. У канчатковым рахунку Воінаў разглядаў архітэктурны праект як індывідуальны твор мастацтва301.
Першым у дыскусіі выступіў I. Р. Лангбард, выказаўшы сваю незадаволенасць наконт таго, што паняцці “фармалізм” і “класіцызм” толькі шаблоны. Таму ён папрасіў даць яму магчымасць выказаць сваё меркаванне на наступным паседжанні болып падрабязна302. Наколькі абгрунтаванай была заклапочанасць Лангбарда, можна меркаваць па каментары наступнага дакладчыка. Галоўны архітэктар Мінска Ю. А. Ягораў паспрабаваў вызначыць сутнасць супярэчнасцяў паміж Асмалоўскім як прадстаўніком класіцызму і Воінавым як прадстаўніком канструктывізму (іл. 12), і гэтак жа, як Лангбард, абвінаваціў архітэктараў Мінска ў адставанні ад архітэктараў Масквы. Паводле Ягорава, архітэктары павінны былі выбраць або канструктывізм, які ўвасабляў стваральнік Дома ўрада Лангбард (іл. 13), або класіцызм, прадстаўніком якога быў стваральнік будынка Міністэрства дзяржаўнай бяспекі Паруснікаў (іл. 10)303. У paHeft выкладзенай пазіцыі Лангбард наадрэз адхіліў заяву аб
300 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 52, арк. 4—14, цытата, арк. 7 і арк. 8.
301 Тамсама, арк. 14—25, цытата, арк. 16.
302 Тамсама, арк. 26—27.
303 Тамсама, арк. 36—39.
тым, што ў беларускай архітэктуры дамінуюць дзве канкурэнтныя школы. Па яго вызначэнні сучасны класіцызм уяўляў сабой толькі запазычанне, а не самастойнае дасягненне. У гэтым сэнсе для Лангбарда было асабліва важна адзначыць, што архітэктура відавочна вымяраецца іншымі крытэрыямі, чым музыка: “Калі вам прапануюць новую оперу, меладычную і добрую оперу, але з усіупленнем, выкананым у класічнай манеры арыі са старой оперы <„.> то вы адкідаеце гэтую оперу і кажаце, што гаворка ідзе пра нейкую бязглуздзіцу. Але ў архітэктуры такі працоўны метад <...> не толькі прымальны, але і мае поспех”. Каб прадэманстраваць неадпаведнасць тэорыі і практыкі і перамагчы сваіх ворагаў, праціўнікаў канструктывізму, іх жа ўласных зброяй, Лангбард вызначыў панявде “фармалізм у архітэктуры” наступным чынам: “Гаворка ідзе пра працоўны метад, пры якім формы не адпавядаюць зместу, пры якім формы не адпавядаюць нашай ідэалогіі”. Лангбард разумеў адраджэнне класіцызму як анахранізм і лічыў: тыя (ім былі названыя Асмалоўскі, Воінаў і Ягораў), што не ўсведамляюць становішча і з-за невуцтва настойваюць на сваёй пазіцыі, у сваю чаргу таксама могуць быць абвінавачаны ў “фармалізме”304.
Аднак Лангбарду не ўдалося знайсці саюзнікаў. Наадварот, У. Борман зноў ггрывёў у якасці прыкладу суперніцтва Асмалоўскага і Паруснікава, з аднаго боку, і Воінава і Лангбарда, з другога. Сваю прыхільнасць ён прадэманстраваў тым, што вызначыў класіцызм як “неабходны”, а канструктывізм як “непатрэбны”305. Такім чынам, у Саюзе архітэктараў панавала ўсё, што заўгодна, але толькі не згода. Нягледзячы на тое, што падзел на розныя лагеры стаў відавочным, у сваім заключным слове Воінаў адмаўляў факт стварэння груповак. Паводле яго слоў, ён не належаў ні да аднаго лагера і не лічыў сябе абаронцам канструктывізму306. У процівагу гэтаму асабістаму прызнанню, Асмалоўскі сваё заключнае слова зрабіў праграмным. 3 аднаго боку, ён адмаўляў, што Воінаў і Лангбард у значнай меры вызначаюць беларускую архітэктуру, з другога — настойваў на сваім патрабаванні аб тым, што руская класічная архітэктура павінна стаць узорам307.
304 Тамсама, арк. 75-78, цытата, арк. 77 і арк. 78.
305 Да таго ж, палемічна сцвярджаў Борман, у Лангбарда можна навучыцца толькі “грубасці” і “прымітыўнасці”. Тамсама, арк. 86-87.
306 Тамсама, арк. 91-96.
307 Тамсама, арк. 97-99.
Гэты пастулат унеслі ў прынятую на агульным паседжанні рэзалюцыю. Спачатку было адзначана, што канцэнтрацыя архітэктараў на адарванай ад практыкі працы прывяла да “ігнаравання ідэйнага зместу будынкаў, а таксама густу і мастацкіх запытаў савецкага народа”. Пры гэтым гаворка ішла не столькі пра практычную карысць асобных праектаў, колькі пра спробу самадысцыпліны, якая адлюстроўвалася ў прызнанні сябе вінаватымі ў “фармалізме”. Далейшую крытыку зазнаў той факт, што “механічнае ўзнаўленне” архітэктурных стыляў Антычнасці і Рэнесансу пацягнула за сабой грэбаванне функцыянальнымі і эканамічнымі аспектамі, а таксама новымі тэхнічнымі магчымасцямі. На першы погляд, гэты аргумент быў рэверансам у бок сучаснасці. На самай жа справе гаворка ішла аб выратаванні гонару класіцызму, які яго прыхільнікі спрабавалі ў прамым сэнсе прыстасаваць да сучасных умоў. Каб схаваць гэты недахоп, неабходна было знайсці “ахвярнага казла”, і ім стаў Лангбард: менавіта ў яго праектах, якія ўяўлялі сабой кампраміс паміж амбіцыямі канструктывізму і ідэалагічнымі прадпісаннямі, адбівалася “спрашчэнне і збядненне архітэктурных формаў”, г. зн. эклектызм. У заключэнні рэзалюцыя закранула “балючае месца” — пытанне аб архітэктурным стылі “сацыялістычнага рэалізму”. На “пытанне пра беларускую нацыянальную форму” яна адказала адназначным прызнаннем класіцызму. Пры гэтым віталася ўкараненне Беларусі ў рускае культурнае асяроддзе, пастаўленая задача гучала наступным чынам: “Стварэнне класічнай архітэктуры эпохі сацыялізму-камунізму на падставе крыніц і развіцця найлепшых прыкладаў рускай класічнай ар хітэктур ы”308.