Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
308 Тамсама, арк. 100-103; НАРБ, ф. 903, воп. 1, спр. 129, арк. 140141адв., цытата, арк. 140адв. і арк. 141адв. Пасля таго як Лангбард трапіў у няміласць, ён перасяліўся ў 1949 г. у Ленінград, дзе і памёр 3 студзеня 1951 г. Захавалася недатаваная копія ліста да Асмалоўскага, дзе ён паспрабаваў яшчэ раз апраўдаць сябе. Лангбард спрабаваў спачатку растлумачыць, што ў беларускай архітэктуры міжваеннага перыяду было ўсвядомленае непрыманне буржуазнай ідэалогіі і формаў яе выражэння. Савецкая архітэкгура знайшла сваё выражэнне ў “простасці”, “простасці планаў і фасадаў”, а таксама ў “простасці архітэктурнага падыходу, формаў і стандартаў”. У гэтым Лангбард бачыў сваё крэда: «Я паўтараю, не “спрашчэнне”, а простасць, строгая ўзбуджальная простасць, павінна, на маю думку, быць галоўным прынцыпам савецкай архітэктуры». Лангбард, разважаючы, даў зразумець, што толькі дурань можа ўбачыць пераемнасць
Фармальна Саюз архітэктараў БССР падтрымаў класіцызм. Аднак за кулісамі сітуацыя абвастралася. Усіх архітэктараў да адзінага меркавання схіліць не ўдалося. Увосень 1948 г. сталі відавочнымі канфлікты, якія выявіліся ў форме барацьбы кампетэнцый і асабістых нападак.
Праціўнікам Асмалоўскага прыйшоўся дарэчы артыкул у газеце “Правда” ад 25 верасня 1948 г., у якім галоўны архітэктар Кіева A. В. Уласаў зводзіў рахункі са сваімі калегамі. Ён скардзіўся на тое, што Маскоўская акадэмія архітэктуры не прапанавала ніводнай марксісцкай працы па тэорыі архітэктуры, і пры гэтым дыстанцыяваўся ад неакласіцызму і манументалізм}7 школы Жалтоўскага. Напярэдадні хрушчоўскай эры, спасылаючыся на “сталінскі клопат пра чалавека”, ён вызначыў у якасці новых вядучых напрамкаў масавае жыллёвае будаўніцтва, тыпавыя праекты і прамысловыя метады. Уласаў не спрабаваў аспрэчваць той факт, што ў якасці прыкладу для савецкай архітэктуры павінна было служыць “вялікае класічнае і папулярнае мастацтва”. Аднак стыль гэтага мастацтва, як лічыў у тым ліку і Лангбард, павінен быў адрознівацца “простасцю”. Мэтай была “простая ў сваёй самавітасці і грацыі форма”309.
Ідэі Уласава абмяркоўваліся на цэлым шэрагу паседжанняў Саюза архітэктараў БССР у канцы верасня — пачатку кастрычніка310. Старшыня Саюза Воінаў паказаў у адным з дакладаў, датаваным 28 верасня, сітуацыю ў савецкай тэорыі архітэктуры наступным чынам: па гэтай тэматыцы не існуе “ніводнай марксісцкай працы”, а класіцызм усхваляецца як “пераможны стыль сацыялістычнай эпохі”. Гэтую дылему можа вырашыць толькі “барацьба за прынцыггы сацыялістычнага рэалізму ў архітэктуры”311. Нягледзячы на тое, што кірунак, у якім павінна адбывацца гэтае развіццё, яшчэ не быў вызначаны, пазіцыю Асмалоўскага відавочна паставілі пад сумнеў312.
“сацыялістычнага рэалізму” ў рэштках рэліктаў эпохі італьянскага Адраджэння, эпохі пераходу ад феадальнага да буржуазнага ладу, У помніках царкоўнай архітэктуры, якія пабудавалі польскія паны Ў Беларусі ў XVII—XVIII ст. для ўмацавання рымска-каталіп.кай рэлігіі. ЦДАНТД, ф. 104, воп. 1, спр. 22, арк. 1—8.
308	Власов А. Назревшне вопросы советского зодчества // Правда. 25.9.1948. № 269. С. 2-3.
310	ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 53, арк. 138-140.
311	Тамсама, арк. 149-157.
312	А. П. Брэгман зазначыў, наколькі складанай была ўнутраная сітуацыя ў Саюзе архітэктараў. Ен папракнуў старэйшае пакаленне за не-
У адпаведнасці з гэтым у рэзалюцыі Саюза архітэктараў ад 9 кастрычніка 1948 г. гаворка ішла аб фундаментальнай крытыцы работы Упраўлення па справах архітэктуры. Па-першае, асуджалася адсутнасць Генеральных планаў для перыферыйных гарадоў, аднаўленне якіх, адпаведна, праходзіла адвольна. Па-другое, адзначалася, што асобныя жылыя дамы ў раёнах вялікіх мінскіх прадпрыемстваў не вельмі якасныя, бо будаўнічыя планы не падаваліся своечасова. Па-трэцяе, звярталася ўвага на паўсюдныя выпадкі дэкаратыўных “празмернасцяў”пры афармленні будынкаў. Па-чацвёртае, кіраўнічы склад Упраўлення па справах архітэктуры зазнаў крытыку за тое, што аказваў ціск на сваіх апанентаў. Па-пятае, Упраўленне па справах архітэктуры абвінавачвалі ў тым, што яно па-свойму трактавала стэнаграму паседжання, на якім спрэчна тлумачылася рэзалюцыя ЦК УКП(б) па оперы Мурадэлі. Па-шостае, грэбаванне прынцыпам калегіяльнасці і фармаванне каманднай сістэмы ў архітэктурным асяроддзі тлумачылася тым, што не было адцадзена належнай увагі ідэалагічнай падрыхтоўцы ў духу марксізмуленінізму. Па-сёмае, было зафіксавана, што кіраўнікі Саюза архітэктараў і Упраўлення па справах архітэктуры і іх ініцыятывы часта ўступалі ў канфрантацыю адно з адным, бо іх кампетэнцыі не былі выразна абазначаны313.
На заканчэнне кіраўніцтва Саюза архітэктараў БССР яшчэ раз звярнулася да падрабязнага справаздачнага даклада аб сваёй дзейнасці ў 1941-1948 гг. для таго, каб падкрэсліць сваю пазіцыю. 3 аднаго боку, яно лічыла, што Упраўленне па справах архітэктуры правакавала канфрантацыю паміж групоўкай, якая абапіралася на класічную спадчыну і рускі ампір, і прыхільнікамі канструктывізму, каб аслабіць уплыў архітэктараў, што працавалі ў БССР яшчэ да вайны. 3 другога боку, кіраўніцтва Саюза архітэктараў выказала падазрэнне, што ва Упраўленні па справах архітэктуры пераважны ўплыў мелі маскоўскія архітэктары. I нарэшце, пункт гледжання Асмалоўскага наконт
дастатковую актыўнасць, аргументуючы тым, пгто праўленне сваімі самаўладнымі паводзінамі спрыяла таму, што ініцыятыва членаў Саюза была роўнай нулю. Тамсама, арк. 166.
313	Па 4-м пункце прыведзены два прыклады: I. М. Рудэнка быў зняты з пасады кіраўніка архітэктурнай майстэрні Мінгарвыканкама пасля таго, як ён раскрытыкаваў Асмалоўскага. Асмалоўскі адчытаў 1.1. Валадзько за тое, што той засумняваўся ў працы Упраўлення архітэктуры ЦК КП(б)Б. Тамсама, арк. 141-148.
таго, што Саюз архітэктараў падпарадкоўваецца Упраўленню па справах архітэкгуры, быў пастаўлены пад сумнеў314.
Нягледзячы на гэта, канфлікт вакол Асмалоўскага безвынікова цягнуўся яшчэ болып за год. Для таго каб 2 лютага 1950 г. ЦК КП(б)Б распарадзіўся пачаць справу супраць Асмалоўскага, спатрэбіўся данос з боку яго работнікаў315. Следчая камісія прыйшла да высновы, што кіраўніцтва Упраўлення па справах архітэктуры адказнае за цэлы шэраг памылак. Нягледзячы на тое, што супраць Асмалоўскага былі сур’ёзныя абвінавачванні (злоўжыванне службовым становішчам, парушэнне інтарэсаў дзяржавы і партыі, няздольнасць да самакрытыкі), Цэнтральны Камітэт абмежаваўся тым, што 23 сакавіка 1950 г. вынес яму вымову з занясеннем у партыйны білет316.
Крэсла пад Асмалоўскім захісталася толькі тады, калі ў савецкай будаўнічай палітыцы пазначыўся курс на эканомію, і ў Генеральны план Мінска неабходна было ўнесці адпаведныя змены317. 1 ліпеня 1950 г. газета “Советская Белоруссня” апублікавала нататку са шматзначным загалоўкам “Будаваць хутка, эканомна і добра”, якому наканавана было стаць лозунгам эры Хрушчова. 3 гэтага часу колькасць і якасць павінны былі вызначацца зыходзячы з інтарэсаў дзяржавы. 3 аднаго боку, ганіўся брак у будаўніцтве, з другога прапагандаваліся механізацыя і індустрыялізацыя318. Нягледзячы на тое, што курс Асмалоўскага быў зменены да непазнавальнасці і разбіты дашчэнту, ён параўнальна лёгка выкруціўся. Пераезд у Маскву
314 НАРБ. ф. 903, воп. 1. спр. 154, арк. 1—57, тутарк. 31—34.
316 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 267, арк. 14.
316 Следчая камісія ігрыйшла да высновы, што праект Асмалоўскага недастаткова прадуманы з фінансавага і тэхнічнага пункту погляду, таму пры выкананні былі выкарыстаны непатрэбныя матэрыялы. Апрача таго, Асмалоўскі ажыццяўляў праекты, якія фінансаваліся прыватнымі асобамі, не клапоцячыся пра кантроль філіялаў. Ен таксама прэтэндаваў на аўтарскія правы Генеральнага плана Мінска, які быў распрацаваны ў Белдзяржпраекце. Але і гэта было не ўсё: пад час удзелу ў конкурсе на забудову Цэнтральнай плошчы ён зрабіў так, што яго расходы ў 15 882 руб. узяло на сябе Упраўленне па справах архітэктуры, і гэта нягледзячы на тое, што ў многіх выпадках расходы маглі аплаціць самі аўтары. Болып за тое, ён разам са сваім намеснікам Уладзімірам Каралём ухіліўся ад вьшлаты падаткаў з атрыманай прэміі ў памеры 5200 рублёў. Тамсама, арк. 3—5.
317 Пар.: ч. II. 3 і ч. III. 1.
318 Стронть быстро, экономно н хорошо. С республнканского совеіцання по стронтельству II СБ. 1.7.1950. № 132. С. 3.
ў пэўнай ступені азначаў яго рэабілітацыю. 14 красавіка 1951 г. ЦК КП(б)Б разгледзеў яго зварот, зняў вымову і прыбраў запіс з партыйнага білета319.
Аднак гэты скандал меў працяг. Беларускія архітэктары былі катэгарычна не згодны з памяркоўным стаўленнем партыі да Асмалоўскага. Яшчэ болыпае раздражненне ў іх выклікалі дзве брашуры пра беларускую сталіцу, выдадзеныя Асмалоўскім у 1950 і 1952 г. пры падрыхтоўцы дысертацьгі320. Аднак крытыка, што прагучала на паседжанні Саюза архітэктараў 10 ліпеня 1952 г.321, была агучана толькі пасля смерці Сталіна. 24 траўня 1953 г. “Советская Белоруссня” апублікавала рэцэнзію за подпісам кіраўніка Саюза архітэктараў Воінава і галоўнага архітэктара Мінска Ягорава. Рэцэнзенты крытыкавалі публікацыі Асмалоўскага за “слабое веданне матэрыялу” і “нядобрасумленнасць пры яго прэзентацыі”. Па іх словах, заместтаго, каб годна ацаніць дасягненні беларускіх архітэктараў, аўтар брашур распаўсюджвае “хлусню” і займаецца “самарэкламай”. Ен падае ўсё так, што нібыта з яго з’яўленнем ва Упраўленні па справах архітэктуры пачаўся “залаты век” беларускай архітэктуры. У канчатковым рахунку, на думку аўтараў артыкула, гэтыя брашуры змаглі ўбачыць святло толькі таму, што іх рукапісы не былі пададзены на абмеркаванне грамадскасці і Саюза архітэктараў322.
Пасля знікнення з поля зроку апошняга прыхільніка класіцызму, г. зн. пасля зняцця Асмалоўскага з пасады кіраўніка Упраўлення па справах архітэктуры, дыскусіі пра “сацыялістычны рэалізм” завяршыліся. Перадавыя пазіцыі заняў функцыяналізм, таму пытанне пра “нацыянальную форму” ў беларускай архітэктуры засталося нявырашаным. Прынамсі, так гучыць выснова, зробленая Г. У. Заборскім на адным з паседжанняў Саюза архітэктараў 9 верасня 1953 г.323. Да распаду Савецкага Саюза ў гэтай галіне нічога не змянілася.