Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Ва ўмовах бурнага гарадскога росту ў 1950—60-я гг. планавальнікі горада не змаглі хоць бы прыблізна спрагназа-
279 ЦДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 548: Главное управленне по делам архнтектуры CM БССР. Белорусскнй государственный проектный ннстнтут “Белгоспроект”. Проект планнровкн города Мннска. Поясннтельная запнска. Мннск, 1958. Кн. 1, тут арк. 103.
280 ПДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 548, арк. 104.
281 Тамсама, арк. 106.
282 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 880, арк. 340—356.
ваць дынаміку росту насельніцтва Мінска. У 1965 г. яно склала 721 500 чалавек, а не 650 тыс., як прагназавалася ў 1958 г. (гл. дадатак, табліца VI). Тэрміновая неабходнасць новай рэдакцыі Генеральнага плана стала відавочнай ужо ў пачатку 1960-х гг. На эты раз задачу ўсклалі на заснаваны ў 1959 г. Праектны інстытут Мінскага гарадскога Савета (Мінскпраект). Ухвалены ў 1965 г. Генеральны план прадугледжваў рост насельніцтва ў 1980 г. да аднаго мільёна чалавек. У якасці новага структурнага элемента ў плане з’явіўся жылы раён, які складаўся са шматлікіх мікрараёнаў. Норму вышыні жылых дамоў паднялі цяпер да 9-16 паверхаў. Пры гэтым гарадскую тэрыторыю падзялілі на шэсць планіровачных раёнаў. Такім чынам, горад набыў поліцэнтрычную структуру ў форме зоркі з адным цэнтрам і шасцю субцэнтрамі283.
Пасля таго як 25 студзеня 1972 г. Мінск атрымаў статус горада з мільённым насельніцтвам284, у 1974 г., не ў апошнюю чаргу ў сувязі з запланаваным будаўніцтвам метро, зноў спатрэбіліся змены ў Генеральным плане. Да канцэптуальна новай рэдакцыі справа дайшла толькі ў пачатку 1980-х гг. Генеральны план 1982 г. зыходзіў з павелічэння колькасці насельніцтва да 1,7 мільёна ў 1980 г. і да 2 мільёнаў у 2000 г. Для забеспячэння жыллём такой вялікай колькасці насельніцтва тэрыторыю горада меркавалася павялічыць з 19 200 да 26 000 га. Адначасова планавалася вырашыць жыллёвае пытанне: дзякуючы будаўніцтву новых жылых раёнаў агульная жылая плошча павінна была ў сярэднім узрасці з 13,3 кв. м да 18 кв. м на чалавека. Такім чынам, Генеральны план 1982 г. стварыў перадумовы толькі для дыферэнцыяцыі іерархічна падзеленай сістэмы забеспячэння на планіровачныя зоны для 600—800 тыс. чалавек, на планіровачныя раёны — для 100—300 тыс. чалавек і на жылыя раёны для 30-80 тыс. чалавек285. Паколькі ніхто не мог прадбачыць маштабы эканамічнай рэцэсіі, выкліканыя перабудовай, планавальнікі зыходзілі на гэты раз з рэалістычных разлікаў: у 1990 г. Мінск перасягнуў рысу якраз у 1,6 млн чалавек (гл. дадатак, табліца VI).
283 Пар.: Заславскнй Е. Л. Градосгронтельные проблемы современного круп-
ного города (на прнмере развнтня Мннска). Мннск, 1975. С. 2—13.
281 В Мянске мнллнон жнтелей II СБ. 26.1.1972. № 21. С. 1.
286 Вавакнн Л. В. Новый Генеральный план Мннска: вопросы реалнзацнн II САБ. 1982. № 4. С. 12-15; Градостроіітельство Белорусснн / под обгц. ред. A. В. Сычёвой. Мянск, 1988. С. 61—64.
2	Аблічча горада
а) Дыскусіі пра архітэктуру “сацыялістычнага рэалізму”
У той час як у Генеральным плане былі вызначаны дакладныя палажэнні па прасторавай структуры і сацыяльна-эканамічным развіцці беларускай сталіцы, пытанне аб архітэктурным абліччы і індывідуальных умовах жыцця было спачатку аддадзена фантазіі архітэктараў. Зыходным пунктам стаў мемарандум, пададзены кіраўніком беларускага Упраўлення па справах архітэктуры А. П. Воінавым у кастрычніку 1944 г. Старшыні Савета Народных Камісараў БССР П. К. Панамарэнку. Спасылаючыся на дыскусіі 1930-х гг., Воінаў выказаўся за рашэнне ў духу “сацыялістычнага рэалізму”: “Беларуская архітэктура павінна быць нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па змесце”. Але як у дачыненні да будаўнічага стылю, так і ў дачыненні да ладу жыцця ён не змог даць дакладнага вызначэння гэтага паняцця286. Таму архітэктары, якія працавалі ў БССР, пры праектаванні будынкаў мелі свабоду дзеянняў, што зводзілася да арыентавання на маскоўскія ўзоры.
Да фундаментальнай рэфлексіі асноўных ідэй архітэктары звярнуліся толькі ў жніўні верасні 1946 г., калі сакратар ЦК КПСС па культурна-палітычных пытаннях A. А. Жданаў абвясціў кампанію па барацьбе з “фармалізмам” і “касмапалітызмам” у галіне літаратуры, тэатра і кіно287. У выніку гэтага Прэзідыум Саюза архітэктараў СССР не ўпусціў магчымасці скарыстацца метадам крытыкі і самакрытыкі ў сталінскім духу: у рэзалюцыі ад 23 кастрычніка 1946 г. яго члены былі абвінавачаны ў адарванасці ад рэальнага жыцця. 3 аднаго боку, была адзначана пераболыпаная “пагоня за прыгажосцю”. За гэтай крытычнай заўвагай гграсочваецца думка пра тое, што класіцызм уяўляе сабой не ўзор для сляпога пераймання, а толькі форму выражэння, якая павінна быць прыведзена ў адпаведнасць з сучаснасцю. 3 іншага боку, “сталінскі клопат пра чалавека” няправільна тлумачыўся. 3 гэтым фактам быў звязаны заклік пераключыць увагу з фасада на інтэр’ер. Такім чынам, Прэзідыум звярнуў увагу на тое, пгго горад неабходна разглядаць як цэласны твор мастацгва, адметная рыса
2	8,5 НАРБ. ф. 903, воп. 1, спр. 1. арк. 151.
287 Пар.: ч. II. 1.
якога сувязь кожнага асобнага архітэктурнага аб’екта з агульным планам забудовы288. Але Жданаў аж да пазбаўлення ўлады і смерці пры нявысветленых абставінах у 1948 г. так і не рашыўся на карэнныя змены ў галіне архітэктуры, таму рэзалюцыя не мела належнага эфекту. Менавіта з гэтай прычыны адмове ад “сацыялістычнага рэалізму”, абвепгчанай Хрушчовым на некалькі гадоў пазней у рамках кампаніі па барацьбе з дэкаратыўнай празмернасцю ў будаўнічай справе, была адведзена вырашальная роля.
3 прычыны таго, што пачатак так званай жданаўшчыны па часе супаў з прыняццем Генеральнага плана Мінска, архітэктурныя дыскусіі ў Беларусі адбываліся з асаблівай вастрынёй. Калі непасрэдна пасляваенная сітуацыя адрознівалася тым, што па пытанні стылю ў асяроддзі архітэктараў адсутнічала дакладнае ўяўленне аб суадносінах традыцыі і сучаснасці, а ў дачыненні да гарадскога планавання партыя не мела выразнай пазіцыі, то з прыняццем Генеральнага плана пачала прасоўвацца ідэя “новага Мінска”289. У далейшым гаворка ішла пра тое, каб знайсці форму выражэння для “сацыялістычнага рэалізму” ў архітэктуры, якая і выконвала б рэпрэзентатыуную функцыю, і задавальняла б патрэбы насельніцтва ў жыллі.
Сімптаматычнымі для процілеглых пазіцый былі высновы, якія зрабілі прадстаўнікі розных колаў беларускіх планавальнікаў і архітэктараў з абвінавачання ў тым, што цэнтр Мінска набыў “рысы дзяржаўных будынкаў старой Расіі”, выказанага 23 кастрычніка 1946 г. Саюзам архітэктараў СССР290. У той час як новы кіраўнік Упраўлення па справах архітэктуры М. С. Асмалоўскі спрабаваў рэабілітаваць класіцызм, Беларускі саюз архітэктараў пад кіраўніцтвам А. П. Воінава прызнаў асобныя памылкі: 23 лістапада 1946 г. у газеце “Літаратура і мастацтва” Асмалоўскі аргументаваў свой пункт погляду тым, што горад павінен уяўляць сабой не “механічную суму асобных будынкаў”, а “цэласны арганізм”. Каб дамагчыся гэтага выніку,
288 ІІДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 22, арк. 45—49адв.
289 19 лістапада 1948 г. Мацкевіч апісаў у “Советской Велорусснн” “асноўныярысы новага Мінска”. Прапаноўваліся два шляхі. “Лёгкага”, які прадугледжваў рэканструкцыю горада, варта было пазбягаць. Замест гэтага быў абраны “цяжкі”, які азначаў паляпшэнне горада. Гутарка ідзе пра пошук “новых архітэктанічных формаў”, якія адпавядалі б сацыялістычнай эпосе. Мацкевпч Л. Черты нового Мннска // СБ. 19.11.1948. № 229. С. 3.
290 ЦДАНТД, ф. 68, воп. 1, спр. 22, арк. 45-49адв., тут арк. 46.
неабходна стварыць “новы стыль” — “пераможны стыль сацыялізму”. Тым самым Асмалоўскі пастараўся абгрунтаваць сваё эстэтычнае разуменне ідэалагічным аргументам. Апелюючы да савецкага патрыятызму, ён паспрабаваў абвясціць рускі класіцызм асновай “беларускай нацыянальнай архітэктуры”291. Беларускі філіял Саюза архітэктараў СССР, наадварот, прыняў курс Масквы. У адной са сваіх рэзалюцый ад 20 снежня 1946 г. Саюз архітэктараў прызнаў, што ў практычнай працы дапусціў непрадуманае выкарыстанне архітэктурных формаў мінулага і абцяжарыў маладое пакаленне, якое не прайшло школу канструктывізму, схільнасцю да “ўпрыгожвальншдва ". Выхадам з гэтага складанага становішча павінны былі стаць ідэалагічная вучоба членаў Саюза, прымяненне прынцыпу крытыкі і самакрытыкі і ўдзел архітэктараў у будаўнічых працах292.
Той факт, што за пастулатам “сацыялістычнага рэалізму” не стаяла адзіная канцэпцыя, зрабіўся чарговы раз відавочным у ходзе вырашэння пытання аб афармленні цэнтра Мінска. У лютым 1947 г. на сумесным паседжанні прадстаўнікоў Упраўлення па справах архітэктуры і Саюза архітэктараў (да таго часу ўжо пачаліся будаўнічыя работы на галоўным праспекце) Н. Я. Трахтэнберг выказаўся пра небяспеку неаднароднага аблічча. У той час як праект будынка Міністэрства дзяржаўнай бяспекі М. П. Паруснікава абапіраўся на класіцызм (іл. 10), сучасная архітэктура арыентавалася на стыль мадэрн, што сведчыла аб замяшанні ў асяроддзі архітэктараў. Трахтэнберг хацеў звярнуць увагу на тое, што архітэктура праектаваных на праспекце будынкаў мела патрэбу ў адзінай “ідэі”. Зразумела, кіраўнік Упраўлення па справах архітэктуры Асмалоўскі выкарыстаў дадзенае пярэчанне для таго, каб выступіць на абарону спадчыны класіцызму293.
Аднак Асмалоўскі не быў упэўнены ў поспеху сваёй пазіцыі. 23 ліпеня 1947 г. Упраўленне па справах архітэктуры трапіла пад агонь крытыкі “Советской Белорусснн”. Вядучая газета рэспублікі выказвала незадаволенасць тым, што рэалізацыя праектаў ва ўстанове Асмалоўскага прасоўваецца павольна і з шкодай для якасці. Больш за тое, кіраўнічы персанал быў адкрыта абвінавачаны ў самаздаволенні і раскраданні дзяржаўных рэ-
291 Асмалоўскі М. Аб архітэктуры П ЛМ. 23.11.1946. № 40. С. 3.
292 НАРБ, ф. 903, воп. 1. спр. 88, арк. 7-9.
293 Тамсама, арк. 1—47, тут арк. 26, 44.
сурсаў294. Папрокі ў халатнасці і сабатажы падарвалі аўтарытэт Асмалоўскага. Нягледзячы на гтрадчуванне бяды, ён усё ж паспрабаваў настаяць на сваёй пазіцыі ў галіне намінацыі праектаў на ўзнагароджанне Сталінскай прэміяй на агульным паседжанні прадстаўнікоў Упраўлення па справах архітэктуры і Саюза архітэктараў 15 лістапада 1947 г.: на першае месца ў спісе ён паставіў спраектаваны М. П. Паруснікавым у духу класіцызму будынак Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (іл. 10), а створаны I. Р. Лангбардам у духу канструктывізму праект будынка Тэатра оперы і балета — на другое месца (іл. 11)295.