Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
На падставе гэтага да ўстаноўленага ў 1954 г. на плошчы Перамогі і дапоўненага ў 1961 г. Вечным агнём абеліска, прысвечанага памяці “вялікіх подзвігаў Чырвонай арміі” і “гераізму савецкіх людзей”, дадаліся шматлікія помнікі па ўсёй тэрыторыі горада. Праўда, галоўны мемарыял Беларусі быў створаны ў 1967 г. не ў горадзе, а на тэрыторыі спаленай у час вайны вёскі Хатынь. I тым не менш, у гонар 25-й гадавіны вызвалення Мінска ў 1969 г. за 18 км ад горада на Маскоўскай шашы быў збудаваны Курган Славы. На 35-метровым кургане ўзносяцца ўверх чатыры штыкі абеліска вышынёй 35,6 м, якія сімвалізуюць чатыры франты, што прымалі ўдзел у вызваленні Мінска365.
26 чэрвеня 1974 г. з нагоды 30-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў Мінск стаў дзясятым па ліку горадам у Савецкім Саюзе, якому было прысвоена званне “Горад-герой”366. Такі гонар быў абгрунтаваны ва Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета тым, што ў барацьбе супраць акупантаў беларуская сталіца вызначылася “заслугамі перад Радзімай”, выканала “асаблівую ролю” ў развіцці партызанскага руху і такім чынам магла ўвасабляць мужнасць і гераізм367. На дэманстрацыі, якая адбылася
364 НАРБ, ф. 4. воп. 81, спр. 2000, арк. 6-10.
ass Пар.: Чернатов В. М. Сынам отчнзны. Меморнальные сооруження воннской славы на террнторнн Белорусснн. Мннск, 1980. С. 85-125.
3№ Адразу пасля заканчэння вайны была зроблена спроба атрымаць званне “Горада-героя". Пар.: сумесны ліст мінскіх абкама і гаркама КП(б)Б, аблвыканкама і гарвыканкама ў СНК БССР і ЦК КП(б)Б ад 13 чэрвеня 1945 г. Освобождённая Беларусь. Документы н матерналы. Кн. 2, №. 55, с. 181-189. У 1965 г. Ленінград, Кіеў, Масква, Адэса, Севастопаль, Валгаград і Брэсцкая крэпасть былі ўганараваны званнем Торад-герой” і “Крэпасць-герой”. У 1973 г. гэтае званне атрымалі Керч і Наварасійск, у 1976 г. Тула і, нарэшце, у 1985 г. — Мурманск і Смаленск.
367 Подвнг народа бессмертен. О празднованіш 30-летня освобождення Советской Белорусснн от немецко-фапшстскнх захватчнков. Мннск, 1975. С. 6.
ў Мінску на два дні пазней, Першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў асабліва спыніўся на савецкім патрыятызме, каб раскрыць капггоўнасці гераічнага міфа. Ен гаварыў пра свой “любімы родны горад” як пра “вечнага салдата рэвалюцыі, барацьбіта і патрыёта” і адзначыў як “вялікі подзвіг на полі бітвы”, так і “вялікі подзвіг на працоўным фронце”. Па словах Машэрава, беларуская сталіца заўсёды аказвала супраціў усім замежным захопнікам і падпарадкоўвалася толькі генеральнай лініі КПСС368. Але з-за рознагалоссяў з беларускім кіраўніцтвам толькі праз чатыры гады, г. зн. у 1978 г., Л. I. Брэжнеў уручыў гораду ордэн Леніна і медаль “Залатая Зорка”, якія належалі яму па праву369.
У 1985 г. да 40-годдзя заканчэння вайны на праспекце, што ідзе да паўночнага выезду з горада, быў усталяваны 45-метровы абеліск “Горад-герой”, на ім — мемарыяльная дошка з ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”. Скульптура жанчыны, якая стаіць побач з фанфарай, што ўзносіцца да нябёс, увасабляе Радзіму-маці370. Пасля распаду Савецкага Саюза ў 1991 г. у Мінску налічвалася 587 помнікаў і мемарыяльных дошак. У той час як Кастрычніцкай рэвалюцыі прысвячалася толькі 23 месцы памяці, Другой сусветнай вайне 179371. Але да афіцыйных месцаў памяці не належалі ні Мінскае гета, ні канцэнтрацыйны лагер Трасцянец, ні лагер для ваеннапалонных у Масюкоўшчыне. Уладзе былі патрэбныя не канкрэтныя ахвяры або месцы смутку, а абстрактныя героі і патрыятычныя манументы. Замоўчвалася вынішчэнне еўрапейскіх яўрэяў. Культ гераізму і рытуалы памяці знаходзілі водгук у ветэранаў і прышчэплівалі пасляваеннаму пакаленню савецкія каштоўнасці і нормы. Як паказвае стаўленне да музеяў, вопыт вайны шанаваўся болып, чым традыцыі ўласнай нацыянальнай культуры372.
368 Тамсама, с. 9-14.
369 Пар.: Бессмертен твой подвнг, Мннск. Пребыванне Генерального секретаря ЦК КПСС, Председателя Презнднума Верховного Совета СССР товаршца Брежнева в городе-герое Мннске на торжествах, посвяшённых врученіію городу ордена Леннна н медалн “Золотая Звезда” 25 нюня 1978 года. Мднск, 1978.
370 Пар.: Атлас памятннков архнтектуры н меморнальных комплексов Белорусснн / под обш,. ред. В. А. Чантурня. Мннск, 1988. С. 98-99.
371 Памятннкн Мннска. Мннск, 1991. С. 4.
372 Пар.: Chiari В., Maier R. Volkskrieg und Heldenstadte: Zum Mythos des GroBen Vaterlandischen Krieges in WeiBruBland // Mythen der Nationen. 1945 Arena der Erinnerungen / Hrsg. v. Flacke M. Mainz, 2004. Bd. II. S. 737-751.
3 Рэканструкцыя горада
а) Арганізацыя аднаўлення
Мяркуючы па паведамленнях “Советской Белоруссіш”, восенню 1944 г. Мінск жыў аднаўленнем. Лозунг дня гучаў так: “Адновім родны горад!” Гэты лозунг знаходзіў адлюстраванне не толькі ў загалоўках газет, але і ва ўлётках і надігісах на дамах (іл. 15)373. Для дасягнення мэты ў лістападзе 1944 г. партыя і дзяржава заснавалі Упраўленне па аднаўленні Мінска. Да разбору руін і завалаў было прыпягнута мясцовае насельнінтва, апрача таго, на аднаўленне горада набіралі будаўнікоў з правінцыі і выкарыстоўвалі прапу нямецкіх ваеннапалонных. Пры ажыццяўленні гэтай стратэгіі партыйныя кіраўнікі дапусцілі шэраг пралікаў і памылак. Па-першае, на думку Масквы, гарадское планаванне павінна было азначаць не “аднаўленне” і абнаўленне, а “рэканструкцыю” і новую забудову374. Па-другое, знішчэнне гарадскога грамадства ў выніку палітыкі Вялікага тэрору і нямецкай акупацьгі прывяло да таго, што не існавала выразнага суб’екта, які мог ідэнтыфікаваць сябе з беларускай сталіцай. Па-трэцяе, з прычыны недастатковай колькасці персаналу і матэрыялаў аж да канца 1940-х гг. Упраўленне па аднаўленні Мінска праяўляла сябе абсалютна неэфектыўна. У выніку першыя два пасляваенныя гады ў галіне горадабудаўніцтва адрозніваліся застоем і хаосам.
Пачатак гісторыі аднаўлення Мінска летапісец павінен будзе датаваць 8 кастрычніка 1944 г., — так гучыць каментар журналіста Я. I. Садоўскага ў “Советской Белорусснн”375. Пры гэтым
373 Пар. таксама ілюстрацыю са зборніка “Мінск учора і сёння” (Мінск, 1988. С. 201) і ўспаміны пісьменніка С. Грахоўскага. Граховскнй С. Непобедпмый н юный // Мы расскажем о Мннске. Пер. с бел., 2-е, перераб. н доп. нзд. Мпнск, 1966. С. 69—114, тут с. 80.
374 Пар.: ч. II. 1 н III. 1. б.
376 Начало массовых работ по восстановленню Мннска. Будем работать не покладая рук. йз рунн подннмем любнмую столнцу П СБ. 10.10.1944. № 190. С. 3. Пар.: Bohn, М. Т. Feierte die russische Zarin den sozialistischen Frauentag? Reflexionen uber Stalin in Efim Sadovskijs Tagebuch П Kollektivitat und Individualitat. Der Mensch im ostlichen Europa. Festschrift fur Prof. Dr. Norbert Angermann zum 65. Geburtstag // Hrsg. v. Briiggemann K., Bohn T. M„ Maier K. Hamburg, 2001. S. 341—354. Пар. таксама ўспаміны пісьменніка С. Грахоўскага: Непобеднмый н юный. С. 76.
гаворка ішла пра першы нядзельнік, на якім жыхары Мінска разбіралі руіны і даставалі цэглу для будаўніцтва. Гэтае мерапрыемства, падрыхтоўка да якога пачалася ў канцы верасня і набыла размах шырокамаштабнай прапагандысцкай і лагістычнай кампаніі ЦК КП(б)Б, мела вялікі поспех: 33 тыс. чалавек, гэта значыць больш за трэць усяго насельніцтва, прынялі ўдзел у разборы руін376. Аднак праз дзень Бюро гарадскога камітэта КП(б)Б указала на тое, што не ўсе 38 тыс. запланаваных чалавек узялі ўдзел у нядзельніку. 3 аднаго боку, не кожнае прадпрыемства ці арганізацыя накіравалі сваіх прадстаўнікоў; з другога — колькасць “неарганізаванага насельніпдва”, гэта значыць занятых вядзеннем хатняй гаспадаркі жанчын, склала толькі 4500 чалавек. Урэшце прыборка цэглы прайшла не так паспяхова, як планавалася377.
У наступныя тыдні гатоўнасць насельншдва працаваць пастаянна змяншалася. 15 кастрычніка на вуліцах горада працавала 30 тыс. чалавек, 12 лістапада — толькі 16 тыс.378. ЦК КП(б)Б тлумачыў зніжэнне зацікаўленасці людзей тым, што партыя не правяла адпаведную растлумачальную працу. На справе палітычная агітацыя “прапісвалася” як лекі ў тых выпадках, калі адказным работнікам станавілася зразумела, што загады як рэгулёўны механізм не дзейнічаюць. Сімптаматычная для дынамікі працэсаў планавай эканомікі ў гэтай сувязі выснова ЦК наконт таго, што асобныя прадпрыемствы выкарыстоўвалі прадугледжаныя для нядзельніка працоўныя змены як звышуроч-
376 Пар. пратакол паседжання Бюро ЦК КП(б)Б ад 30 верасня 1944 г. і заклік “Советской Белорусснн” ад 7 і 8 кастрычніка 1944 г. НАРВ, ф. 4, воп. 61, спр. 79, арк. 4-5; Все, как однн, выйдем на восстановленне родного города! // СБ. 7.10.1944. № 188. С. 1; Все на стройку! Сегодня первый массовый выход трудяпціхся на восстановленне Мннска Н СБ. 8.10.1944. № 198. С. 3. '
377 Пар. пратакол паседжання Бюро ЦК КП(б)Б ад 9 кастрычніка 1944 г. і паведамленне адцзела інфармацыі ЦК КП(б)Б ад 9 кастрычніка 1944 г. ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 1, арк. 81-84; Освобождённая Беларусь. Документы н матерналы. Кн. 1, No 65, с. 222—225. Пар. таксама паведамленне прадстаўніка Народнага Камісара па аднаўленні ў “Советской Белорусснн”. Каменскнй В. Восстановнм родную столнпу — Мннск. Органнзацня труда на восстановнтельных работах II СБ. 14.10.1944. № 193. С. 3.
378 Восстанавлнвать Мннск ежедневно, по графііку! II СБ. 14.11.1944. № 212. С. 2; Бельскнй й. Мннчане восстанавлнвают свой город Н СБ. 18.11.1944. № 215. С. 3.
ную працу ў інтарэсах уласнага прадпрыемства379. Акрамя таго, для “разняволенай” атмасферы Мінска на працягу двух гадоў пасля вызвалення горада і да пачатку жданаўшчыны было характэрна і паслабленне цэнзуры380. Напрыклад, у “Советской Белорусснн” ад 22 лістапада 1944 г. намеснік народнага камісара па жыллёвым і грамадзянскім будаўніпдве У. Г. Каменскі скардзіўся на слабы ўдзел насельніцтва ў разборы руін. Прадпрыемствы, арганізацыі і “неарганізаванае насельніцтва”, па яго словах, усё часцей ухіляліся ад расчысткі города. I прычынай было не дрэннае надвор’е, а халатнасць адказных работнікаў381. Іншымі словамі, партыйнае і дзяржаўнае кіраўніпдва было здольнае толькі на тое, каб перакладаць адказнасць за кепскую арганізацыю на ніжэйшых работнікаў. Напярэдадні зімы насельніцтва. відавочна, перш за ўсё турбавалі ўмовы ўласнага жыцця. А кіраўніцтва прадпрыемстваў не магло вызваляць працоўную сілу для работ, не звязаных з уласнай вытворчасцю. Сітуацыя не змянілася і ў пачатку 1945 г. Так, напрыклад, 17 траўня 1945 г. Гарадскі камітэт КП(б)Б адзначыў слабы ўдзел насельніцтва ў працах па аднаўленні Сталінскага раёна. 15 траўня з запланаваных 8838 чалавек на нядзельную змену з’явілася 1412 чалавек, што склала толькі 16%. Удзел неарганізаванага насельнііггва горада Мінска быў ацэнены як “абсалютна слабы”. Мабыць, ніхто не быў гатовы марнаваць свой час на непрадуктыўную працу: паводле ацэнак гарадскога камітэта, асноўная задача складалася ў тым, каб перавозіць цэглу і будаўнічае смецце “з аднаго кута ў другі”382.