Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
У такіх умовах першапачатковы энтузіязм населыгііггва Мінска скончыўся нічым. У той час як партыя шляхам скрупулёзнага падліку сабранай ацалелай цэглы спрабавала даказаць адваротнае, удзел жанчын у разборы руін і аднаўленні горада можна ацаніць толькі як чыста сімвалічны (іл. 16). 3-за нястачы, што перажывалі жыхары горада, ні пра якую аб’яднальную сілу нядзельнікаў, за выключэннем першых тыдняў, не ішло і гаворкі. Новая спроба мабілізацыі насельніцтва была зроблена ЦК КП(б)Б толькі ў 1950 г. I сапраўды, азеляненне сталіцы
379 Пар. пратакол паседжання 31 кастрычніка 1944 г. НАРБ, ф. 4, воп. 61, спр. 91, арк. 22—24.
380 Пар.: ч. II. 1.
381 Каменскнй В. О некоторых насуіцных вопросах восстановлення Мннска // СБ. 22.11.1944. № 218. С. 3
382 Пар.: паседжанне Бюро Мінскага гарадскога камітэта КП(б)Б ад 17 траўня 1945 г. ДАМВ. ф. 69, воп. 1, спр. 20, арк. 240-241.
ў першай палове 1950-х гг. было праведзена дзякуючы актыўнаму ўдзелу яе жыхароў383.
Такім чынам, выказаную Уладзімірам Карпавым у рамане “За годам год” ідэю аб тым, што дзякуючы сваім жыхарам пасляваенны Мінск паўстаў з руін, як фенікс з попелу, можна ахарактарызаваць толькі як легенду. Зыходзячы з гэтага, неабходна падвергнуць крытьгчнай ацэнцы працу дзвюх іншых груп, якія знаходзіліся ў распараджэнні Упраўлення па аднаўленні Мінска, — будаўнікоў з правінцыі і ваеннапалонных.
Непасрэдна пасля таго, як ЦК КП(б)Б мабілізаваў насельніцтва Мінска на разбор руін і завалаў, 3 кастрычніка 1944 г. усім абласцям БССР было загадана накіраваць будаўнічыя брыгады ў Мінск384. 3 аднаго боку, пастанова адпавядала імкненню сканцэнтраваць усе рэсурсы ў сталіцы; з другога дзякуючы гэтай меры аднаўленне Мінска было абвешчана справай усёй рэспублікі. Але гэтая акцыя так і засталася нерэалізаванай. У дакументах можна знайсці пацвярджэнне дрэнных умоў жыцця рабочых, якія прыбылі ў лістападзе і снежні: у спехам абсталяваных інтэрнатах панавалі холад і цемра, а таксама бруд і беспарадак385. He ў апошнюю чаргу па гэтай прычыне да пачатку 1945 г. Мінск пакінулі 447 рабочьгх386. Паколькі аднаўленне сталіцы яшчэ не было пачата, можна меркаваць, што некаторыя кваліфікаваныя рабочыя, востра запатрабаваныя ў сваіх рэгіёнах, былі занятыя ў болыпай ці меншай ступені бессэнсоўнай працай па разборы руін.
Прыцягненне іншагародніх спецыялістаў стала неабходным толькі пасля заканчэння вайны, калі з прыняццем Генеральнага плана былі створаны перадумовы для аднаўлення горада. Аднак і мірны час паказаў, што ў рашэннях партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва былі памылкі. Такім чынам, з-за недахопаў у арганізацыі аднаўленне сталіцы ішло не па плане, а прабуксоўвала. Гэта можна выразна прасачыць на прыкладзе лёсу трох тысяч будаўнікоў, прыцягнутых да працы Саветам Народных Ка-
383 Пар. вынікі, подведзеныя на паседжаннях ЦК КП(б)Б ад 29 жніўня 1950 г., 14 жніўня 1951 г., 29 сакавіка 1952 г. і 19 траўня 1955 г. НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 342, арк. 16—17; спр. 462, арк. 4—8; спр. 562, арк. 4—7; спр. 856, арк. 9—16.
384 НАРБ, ф. 4, воп. 61, спр. 81, арк. 20.
386 Пар.: паседжанне ЦК КП(б)Б 19 снежня 1944 г. НАРБ, ф. 4, воп. 61, спр. 109, арк. 22-23.
386 Пар.: паседжанне Бюро гарадскога камітэта КП(б)Б ад 22 сакавіка 1945 г. ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 26, арк. 136-138.
місараў БССР 7 ліпеня 1945 г. і Цэнтральным Камітэтам КП(б)Б 28 жніўня 1945 г. Ужо той факт, што зацвярджэнне гэтай рэзалюцьгі двума органамі заняло болып за месяц, з’яўляецца характэрнай прыкметай збояў у працы цэнтралізаванай сістэмы кіравання387. Найболып праблематычным аказалася тое, што дзяржаўнае і партыйнае кіраўншдва на месцах не заўсёды карысталася аўтарытэтам. Нягледзячы на тое, пгго вярбоўшчыкі былі разасланы ва ўсе эласныя цэнтры БССР, да 8 кастрьгчніка 1945 г. у сталіцу прыбы о толькі 206 будаўнікоў388. Пра прычыны гэтай няўдачы застаецца толькі здагадвацца: ці ЦК і СНК не мелі выразнага ўяўлення, як мала было будаўнікоў пасля вайны, ці партыйнае кіраўніцгва на перыферыі не магло адправіць у сталіпу пэўную колькасць рабочых, так патрэбных Мінску. I, нарэшце, неабходна таксама прыняць да ўвагі, што мабільнасць сялян была абмежаваная з прычыны вядзення імі натуральнай гаспадаркі. Для адказу на пытанне аб тым, чаму колькасць так званых іншагародніх спецыялістаў у Мінску склала да 24 чэрвеня 1946 г. усяго толькі 1233 чалавекі, гэтыя аргументы здаюцца цалкам пераканаўчымі. Да таго моманту, калі Генеральны план сталіцы быў гатовы, для ўдзелу ў аднаўленчых работах быў прыцягнуты толькі 41% рабочых ад першапачаткова запланаванай колькасці389.
Было нашмат больш складана ўключыць людзей у працу, чым іх набраць. Паводле справаздачы намесніка старшыні гарадскога Савета Я. Ф. Пастэрнака ад 26 жніўня 1946 г., вялікая колькасць рабочых дэзерціравала з будоўляў сталіцы з-за катастрафічных умоў жыцця. Акрамя таго, што ў “времянках” не было ніякіх выгод, рабочым не выдаваліся належныя прэміі. Людзі баяліся за асабістыя рэчы, таму вымушаны былі пакідаць у інтэрнатах вартаўнікоў390. Да ўсяго іншага, іншагароднія будаўнікі сутыкаліся з варожасцю ў адносінах да іх. Як сведчаць справаздачы кіраўніка Упраўлення па аднаўленні Мінска П. I. Катаводава ад 22 кастрычніка і 5 лістапада 1946 г., справа даходзіла нават да нападаў. Так, цывільныя і апранутыя ў ваенную форму людзі напалі ноччу на размешчаны за 4—5 км ад
387 Пар.: паседжанне ЦК КП(б)Б ад 28 жніўня 1945 г. НАРБ, ф. 4, воп. 61, спр. 191, арк. 23.
388 Пар.: паседжанне ЦК КП(б)Б ад 9 кастрычніка 1945 г. НАРБ, ф. 4, воп. 61, спр. 205, арк. 16.
389 Пар.: даклад намесніка старшыні Мінгарвыканкама ад 26 жніўня 1946 г. ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 143, арк. 207—209.
390 Тамсама.
Мінска барачны раён Козырава, збілі рабочых і адабралі маёмасць. У выніку нападу 20 верасня, які ажыццявілі дваццаць узброеных чалавек, восем чалавек атрымалі лёгкія раненні і два — цяжкія. У сувязі з гэтым Катаводаў расцэньваў пагрозу гвалту ў адносінах да рабочых у бліжэйшыя Кастрычніцкія святы як “палітычную”. На думку Катаводава, з боку ваеннага каменданта горада і міліцыі прымалася недастаткова мераў у барацьбе з “бандытызмам”391. Паводле справаздачы Мінскага абласнога камітэта партыі канца 1946 г., рабочыя Упраўлення па аднаўленні Мінска, якія жылі ў пасёлку па вуліцы ФурManaBa, таксама пакутавалі ад тэрору з боку рэпатрыяваных з пятага будаўнічага батальёна. Гвалт і пабоі ў кастрычніку былі частай з’явай392. Відавочна, тыя, піто нападалі, бачылі ў будаўніках (а гэта былі пераважна выхадцы з вёскі) свайго роду “дзічыну для палявання”. У святле разгулу хуліганства пра ўсеагульны кантроль над горадам з боку ўладаў не ішло і гаворкі. Такія інцыдэнты былі хутчэй насмешкай над аднаўленнем сталіцы, якое прапагандавалася па ўсёй рэспубліцы.
У першыя два пасляваенныя гады набор будаўнічых рабочых у сталіцы і перыферыі толькі часткова пакрываў патрэбу, таму незаменным у аднаўленні горада быў патэнцыял ваеннапалонных аж да вяртання іх на радзіму ў 1947 г.393. 1 сакавіка 1947 г. у мінскім лагеры № 168 знаходзілася 28 075 ваеннапалонных, іх выкарыстоўвалі на будоўлях розных міністэрстваў і ўпраўленняў. Так, ва Упраўленні па аднаўленні Мінска былі задзейніча-
391 НАРБ, ф. 781, воп. 1, спр. 6, арк. 126, 130.
392 ДАМВ, ф. 1, воп. 10, спр. 100, арк. 67—67адв.
393 Беларускі гісторык Анатоль Шаркоў, спасылаючыся на заблытаныя і супярэчлівыя звесткі архіваў ЦК КПБ і Міністэрства ўнутраных спраў БССР, падае звесткі пра колькасць ваеннапалонных у Беларусі, якая мянялася наступным чынам: 1945 г. 83 159 чалавек, 1946 г. 103 тыс. чалавек (больш за 88 тыс. ваеннапалонных і інтэрнаваных, а таксама 14 019 загінулых у рабочых батальёнах Міністэрства ўзброеных сіл), канец 1947 г. — 47 тыс. чалавек і ў другім паўгоддзі 1949 г. 9917 чалавек (9246 ваеннапалонных і 671 інтэрнаваных). У студзені 1950 г. нарэшце было толькі 1066 ваеннапалонных. якія засталіся на беларускай тэрыторыі, з якіх 785 былі прызнаны ваеннымі злачынцамі і 281 чалавек знаходзіўся пад следствам. Шарков A. В. Военнопленные н ннтерннрованные на террнторнн Беларусн. Роль органов внутренннх дел в нх содержаннн н трудовом нспользованіш (1944—1951). Мннск, 1997. С. 29—30, 34—35, 42, 46; Пар. таксама: Шарков A. В. Архнпелаг ГУПВІІ на террвторнн Беларусп. 1944-1951 гг. Мннск, 2003.
ны 3323 ваеннапалонныя (дадаткова 923 ваеннапалонныя на аднаўленні будынка Акадэміі навук), пры будаўніцтве аўтамабільнага завода — 5791 і пры Галоўным упраўленні па індустрыялізацыі 5535 (з іх 2237 чалавек на будаўніцтве трактарнага завода)39'.
Прававой базай для прыцягнення ваеннапалонных да працэсу аднаўлення БССР стала пастанова Савета Народных Камісараў ад 10 і 16 лютага 1945 г. “Аб размяшчэнні і занятасці мабілізаваных (інтэрнаваных) немцаў”. Адказнасць за прыцягненне і ўтрыманне “ваеннапалонных” (гэты тэрмін стаў афіцыйным з траўня 1945 г.) была ўскладзена на будаўнічыя арганізацыі або падначаленыя ім упраўленні. Прадугледжвалася стварэнне працоўных батальёнаў і размяшчэнне іх у казармах. Ахова павінна была арганізоўвацца сіламі ўласнага персаналу па ўзгадненні з Народным камісарыятам унутраных спраў (НКУС). Паход на працу павінен быў праходзіць без аховы, але пад наглядам кіраўніка. Умовы працы — працоўны час, працоўныя нормы (павышэнне з 60% у першым месяцы да 100% у трэцім месяцы), заробак і харчаванне, разам з дадатковым рацыёнам за асаблівыя заслугі, — прыраўноўваліся да тых, якія мела савецкае цывільнае насельніпдва. Са штомесячнага заробку адымаліся сродкі на пражыванне (харчаванне, жыллё і ахова) і 10% — на агульныя патрэбы (медыцынскі пункт, культурная работа). Падкрэслівалася, што лагеры нясуць выдаткі за хворых і непрацаздольных. Такім чынам, лагеры павінны былі функцыянаваць як аўтаномныя гаспадаркі395.
Асноўная праблема такой сістэмы складалася ў тым, што будаўнічыя арганізацыі і прадпрыемствы выкарыстоўвалі прапу ваеннапалонных, але лагерам за гэта не плацілі396. Таму лагеры больш не накіроўвалі прадугледжаную колькасць рабочых, а самастойна размяркоўвалі ваеннапалонных, матывуючы гэта
384	Пар.: план Міністэрства ўнутраных спраў ад 10 красавіка 1947 г. па размеркаванні ваеннапалонных на мінскіх будаўнічых і прамысловых аб’ектах. АМУС, ф. 25, воп. 2, спр. 16, арк. 141-146.