• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    карыстання (перш за ўсё на ўскраінах) збіраліся доўгія napri440. Дзяржаўныя ініцыятывы не давалі жаданых вынікаў, таму 1 верасня 1950 г. “Советская Белорусспя” звярнулася да насельніцтва Мінска: “Хутчэй адновім родную сталіцу, наш сацыялістычны Мінск!” Толькі праз “любоў да роднага горада” працоўныя павінны былі ўключыцца ў работу па дасягненні агульнай мэты: “У дачыненні да чысціні і парадку Мінск павінен быць прыкладам для пераймання”441.
    Па гэтых закліках можна ўбачыць рэзкі кантраст паміж жаданым і сапраўдным. Зіхоткія фасады дамоў, пабудаваных на праспекце, засланялі сабой жылыя раёны, дзе ўзнікалі сапраўдныя ачагі эпідэмій. Забруджанасць пітной вады, навала бруду і закінутасць гарадскіх тэрыторый справакавалі выпадкі тыфу, малярыі і шаленства ў 1940-1950-я гг.442. 31 сакавіка 1945 г. Народны камісар дзяржаўнага кантролю I. П. Валошын упершыню далажыў Старшыні Савета Народных Камісараў БССР П. К. Панамарэнку пра катастрафічныя санітарныя ўмовы. Паводле яго слоў, з-за адсутнасці транспартных сродкаў з надыходам адлігі не была праведзена ачыстка вуліц і двароў. У выніку адсутнасці паліва гарадскія лазні працавалі толькі 17 дзён у студзені і 9 дзён у лютым. Акрамя таго, было задзейнічана толькі 5% ад прадугледжаных магутнасцяў пральняў443. Звесткі Валошына былі яшчэ раз удакладнены 30 ліпеня 1945 г. у справаздачы старшыні Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета I. Паромчыка і старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі (Дзяржплан) Е. Ігудэсмана. Згодна з гэтай справаздачай, пасля вайны ў дварах 2075 дзяржаўных дамоў збудавалі толькі 78 туалетаў і 155 смеццевых кантэйнераў. Для вывазу фекалій было толькі тры бочкі, павозка для гнаявой жыжы пры гэтым адсутнічала. Пры патрэбе 153 домакіраўнікоў працавалі толькі
    440 Кармолптова Л., Снмонова 0. Мннскяй горсовет не заботятся о благоустройстве столнцы II СБ. 27.4.1947. № 85. С. 3.
    441 Дело честн трудяіцнхся Мннска II СБ. 1.9.1950. № 176. С. 1.
    442 3 16 жніўня 1949 г. “Советская Белоруссня” спрабавала растлумачыць насельніцтву небяспеку зараження ад укусу камара // СБ. 16.8.1949. № 162. С. 4. Пасля таго як у 1950 г. 233 і ў 1951 г. 380 чалавек зрабілі прышчэпку ад шаленства, Мінгарвыканкам 13 сакавіка 1952 г. палічыў неабходным прыняць меры па адлове тысяч бяздомных собак. ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 380, арк. 59— 60, арк. 63—64.
    443 НАРБ, ф. 690, воп. 2, спр. 43, арк. 1-1адв.
    15 служачых. У такіх умовах “каробкі”, як у народзе называлі выгаралыя дамы, служылі туалетамі і месцамі навалы рознага бруду ў дварах444. У наступныя гады паляпшэнняў не назіралася. Наадварот, на нарадзе 4 сакавіка 1947 г. у намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР Ц. Я. Кісялёва з нагоды стану горада Мінска высветлілася, што ў 1946 г. пры патрэбе 500 смеццевых кантэйнераў у наяўнасці было толькі 160 і што 20 смеццевых кантэйнераў, якімі ў 1947 г. карысталася болып за 200 тыс. чалавек, хапала толькі на 20 тыс.445. У гэтых умовах кіраўнікамі авалодала пачуццё бездапаможнасці. Так, кіраўнік аддзела камунальнай гаспадаркі Мінскага гаркама КП(б)Б паведамляў на працягу 1950 г. сакратару Мінскага гаркама партыі С. К. Ляшчэню пра нездавальняльную матэрыяльна-тэхнічную базу прыборкі вуліц. Апошняя адбывалася “ад выпадку да выпадку”, таму горад, акрамя святочных дзён, знаходзіўся ў “забруджаным стане, які не вытрымліваў крытыкі”. 3-за непрыбранага снегу зімой 1949 г. некалькі дзён нават не працаваў грамадскі транспарт. Выхад з гэтага цяжкага становішча быў знойдзены толькі шляхам прыцягнення мясцовага насельніцтва446. Са справаздачы кіраўніка аддзела камунальнай гаспадаркі Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета за 1951 г. вынікае, што магчымасцяў вывазу смецця хапала толькі на 50% адходаў хатніх гаспадарак447. I нарэшце, старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета В. I. Шарапаў у справаздачы 1958 г. аб стане камунальнай гаспадаркі яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што служба вывазу смецця з яе 38 смеццевымі машынамі і 14 цыстэрнамі магла вывезці толькі 190 тыс. куб. м смецця і 42 тыс. куб. м фекалій, у той час як патрэба складала адпаведна 387 500 куб. м і 113 тыс. куб. м448.
    Аж да 1960-х гг. балючымі былі таксама пытанні забеспячэння пітной вадой і зліву сцёкавых вод. 25 снежня 1945 г. на сваім паседжанні Бюро Мінскага гаркама КП(б)Б адзначыла, што з 214 водаправодных калонак агульнага карыстання толькі 100 былі гатовыя да працы, а з 113 фантанаў функцыянавалі
    444 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 35, арк. 32-65, тут арк. 34; НАРБ, ф. 31,
    воп. 4, спр. 92, арк. 83—122, тут арк. 84—85.
    446 НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 1843, арк. 107—132.
    448 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 615, арк. 82-84.
    447 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 53, арк. 71—75.
    448 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 139, арк. 195—209.
    толькі 50449. Згодна з інфармацыяй намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР Ц. Я. Кісялёва ад 4 сакавіка 1947 г., з-за недастатковай колькасці месцаў для забору пітной вады насельніцтва брала ваду для піцця проста з ракі Свіслач450. Паводле справаздачы старшыні Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета К. Н. Длугашэўскага за 1949 г., праблематычным было таксама тое, што прадпрыемствы аддавалі перавагу ўскраінам горада для будаўніцтва жылля, нягледзячы на адсутнасць водаправода451. Згодна з пратаколам паседжання ЦК КП(б)Б ад 25 жніўня 1951 г., толькі 10,5% гарадскіх гаспадарак былі падлучаны да водаправоднай сеткі. Асабліва ў летнія месяцы забеспячэнне насельніцтва пітной вадой праходзіла з вялікімі цяжкасцямі452. У адным недатаваным дакуменце за 1955 г. кіраўнік водаправодна-каналізацыйнага трэста Мінска далажыў сакратару Мінскага гаркама КПБ I. Д. Варвашэню пра тое, што павелічэнне ўдвая штодзённага забеспячэння пітной вадой з 28 тыс. куб. м у 1941 г. да 59 тыс. куб. м у 1954 г. нават прыблізна не адпавядае патрэбам горада з насельніцтвам 450 тыс., якому неабходна 95 800 куб. м. Зыходзячы з такіх умоваў, у жылых дамах на ўскраінах пітная вада часта даходзіла толькі да першага паверха453. Выйсце з цяжкага становішча абяцала пачатае ў 1956 г. будаўніцтва Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора), якое стала месцам адпачынку мінчан454. Праўда, у 1958 г. старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета В. I. Шарапаў выказаў меркаванне пра тое, што нават штодзённае забеспячэнне аднаго чалавека 71 л вады далёка не адпавядала норме ў 115 л. Недастатковае забеспячэнне пацвярджае той факт, што пры агульнай даўжыні ўсіх вуліц Мінска ў 380 км водаправодная сетка складала толькі 210 км. Акрамя таго, становішча ўскладнялася марнатраўным выкарыстаннем пітной вады прамысловымі прадпрыемствамі455.
    449 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 27, арк. 314—316.
    460 НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 1843, арк. 107-132.
    451 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 31, арк. 55—65, тут арк. 59.
    462 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 536, арк. 4—5.
    463 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 991, арк. 26-28.
    454 Мннск. Энцнклопеднческнй справочннк. ІІзд. 2-ое, доп. н перераб. Мннск, 1983. С. 173.
    465 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 139, арк. 195-209, тут арк. 196-197.
    Як вынікае са справаздачы кіраўніка водаправодна-каналізацыйнага трэста Мінска сакратару Мінскага гаркама КПБ I. Д. Варвашэню за 1955 г. і са справаздачы старшыні Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета ІПарапава за 1958 г., сітуацыя з каналізацыяй была яшчэ больш сур’ёзнай, чым з водаправодам. 3 аднаго боку, даўжыня каналізацыйнай сеткі ў 130 км была значна менш агульнай даўжыні вуліц сеткі ў 380 км; з іншага боку, фільтрацыйны рэзервуар ачышчальнага збудавання пры дзённай норме перапрацоўкі ў 1 тыс. куб. м вады спраўляўся толькі з 550 куб. м. У розных раёнах горада, у тым ліку і на праспекце Сталіна, калектары былі засмечаны, а шматлікія фабрыкі не падлучаны да каналізацыі, таму каля 4 млн. куб. м сцёкавых вод і фекалій сцякала ў раку Свіслач456. У 1964 г. старшыня Дзяржаўнай кантрольнай камісіі па ахове прыроды паведамляў Першаму сакратару ЦК КПБ К. Т. Мазураву пра тое, што колькасць сцёкавай вады ў гарадской каналізацыйнай сістэме перавышала норму на 190 000 куб. м у дзень. Калектары маглі збіраць у дзень толькі 120—130 тыс. куб. м, а ачышчальная ўстаноўка магла апрацоўваць толькі 50—60 тыс. куб. м, таму рака Свіслач штодня забруджвалася 30—40 тыс. куб. м неачышчанай і яшчэ болыпай колькасцю слабаачышчанай сцёкавай вады457.
    У той час як у 1960 г. у беларускай сталіцы пачаўся працэс паляпшэння санітарна-гігіенічнай і экалагічнай сітуацыі, аж да распаду Савецкага Саюза насельніцтву Мінска даводзілася змагацца ў паўсядзённым жыцці з рознага роду дэфіцытам. Ужо на піку культурна-палітычнай адлігі 24 лютага 1957 г. “Советская Белоруссня” адзначала, што розніца паміж гарадскім ростам і спажываннем становіцца ўсё болыпай. Недахоп кватэр, камунальных паслуг, дзіцячых садкоў і кінатэатраў адчуваўся паўсюдна488.
    Нязручнасці пачыналіся ўжо з дарожнага пакрыцця і вулічнага асвятлення. Паводле справаздачы старшыні Мінгарвыканкама К. Н. Длугашэўскага за 1949 г., з часу міжваеннага перыяду колькасць заасфальтаваных і брукаваных дарог ска-
    466 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 991, арк. 26—28; ДАМВ, ф. 2631, воп. 1,
    спр. 139, арк. 195—209, тут арк. 198-199.
    457 ДАМВ, ф. 6, воп. 3. спр. 355, арк. 322—325.
    458 Бюджет нашего города II СБ. 1957. № 47. С. 1.
    рацілася з 28% да 19%, а асветленых вуліц з 47% да 27%459. Паводле справаздачы старшыні выканкама В. I. Шарапава за 1958 г., з 380 км вуліц толькі 171 км меў нейкае пакрыццё460. Жылыя раёны ў асноўным былі найменш добраўпарадкаваны, таму мінчукам у дрэннае надвор’е і ў цёмны час сутак даводзілася дабірацца дадому па брудных, гразкіх і неасветленых вуліцах.
    У грамадстве, дзе планавалася інтэграцыя жанчын у працоўную дзейнасць, асабліва востра адчуваўся недахоп ясляў і дзіцячых садоў. Паводле справаздачы старшыні Дзяржплана ад 30 чэрвеня 1958 г., патрэбе на 9 тыс. месцаў у яслях супрацьстаяла рэальнасць на 3815 месцаў, у выпадку з дзіцячымі садамі гэтая прапорцыя складала 16 тыс. да 8820. 3200 дзяцей ясельнага ўзросту і 4500 дзяцей, старэйшых за 3 гады, стаялі на чарзе461.
    Такім чынам, ва ўсіх планах па развіцці горада назіралася няўвага да трэцяга сектара. У 1960—1970-я гг. тры чвэрці ўсіх занятых працавалі ў так званай матэрыяльнай вытворчасці і толькі каля 15% — непасрэдна ў сферы абслугоўвання462. Паказчыкі мадэрнізацыі кажуць самі за сябе: паводле справаздачы сакратара Мінскага гаркама КПБ Шарапава ад 9 жніўня 1971 г., забеспячэнне насельніцтва (жыллё, гандаль, медыцынскае абслугоўванне, школа і вольны час) не адпавядала законным нормам (табліца 5). У складзеным у 1978 г. спісе аб велічыні тавараабароту на чалавека Мінск знаходзіўся на сёмым месцы сярод 26 гарадоў (сталіцы саюзных рэспублік і гарады з насельніцтвам болып за мільён чалавек), а па колькасці прадпрыемстваў рознічнага гандлю і сталовых — на апошнім. Яскравым прыкладам служыць таксама і нездавальняльнае медыцынскае абслугоўванне: па колькасці дактароў Мінск займаў шаснаццатае месца, па медыцынскім персанале — дзевятнаццатае, па колькасці бальнічных ложкамесцаў — перадапошняе463.