Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
184 Паводле апублікаванага ў 1992 г. апытання, праведзенага сярод
1200 работнікаў сельскай гаспадаркі, прыярытэтамі, піто паўплы-
лікаваных у 1992 г. выніках апытання 148 маладых рабочых Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання “Інтэграл”, жыццё ў вёсцы разглядалася, у прыватнасці маладымі жанчынамі, як невыноснае, але пры гэтым яны ўсё яшчэ адчувалі сувязь з роднай вёскай. Маладыя мужчыны, наадварот, лічылі тых, што засталіся ў вёсцы, няўдачнікамі, і таму звязаны з “уцёкамі з вёскі” кар’ерны рост быў натуральнай мэтай (табліца 7).
Табліца 7. Суадносіны горада і вёскі з пункту погляду 148 маладых супрацоўнікаў Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання “Інтэграл” (апытанне, праведзенае незадоўга да распаду Савецкага Саюза).
мужчыны
жанчыны
Чаму Вы паеха.ті з вёскі?
я думаў, што жыццё ў горадзе болып цывілізаванае і што баўленне вольнага часу цікавейшае, чым у вёсцы
48,6%
62,6%
я лічыў, што людзі ў горадзе маюць значна болып матэрыяльных даброт, чым у вёсцы
6,8%
2,7%
я браў за прыклад маіх аднагодкаў
20,3%
5,4%
мне не падабалася сельскагаспадарчая прафесія
24,3%
29,7%
Вы прывыклі да горада?
так, я доволі хутка прывык да гарадскога жыцця і палюбіў яго
64,9%
62,2%
я прывыкаю даволі марудна і ўсё яшчэ ўспамінаю вёску
28,4%
33,8%
гарадское жыццё для мяне цяжкое
6,7%
4,0%
валі на “push-” і “pull-’’фактары пад час “уцёкаў з вёскі”, былі названы: 1) атрыманне камфартабельнай (з санвузлом. — Т. Б.) кватэры; 2) удасканаленне ўмоваў і арганізацыі працы; 3) якасць дарог, што звязваюць гаспадаркі (практычна непраходныя ў непагадзь у сувязі з недахопам заасфальтаваных дарог. Т. Б.); 4) павышэнне заробку; 5) самастойнасць на працоўным месцы; 6) культурныя прапановы ў вёсцы; 7) узровень медыцынскага абслугоўвання; 8) развіццё сферы паслуг; 9) асартымент тавараў у рознічным гандлі; 10) рэгламентаваны працоўны дзень; 11) пяцідзённы ітрацоўны тыдзень; 12) права на адпачынак; 13) наяўнасць дашкольных навучальных устаноў; 14) мікраклімат у працоўным калектыве; 15) дапамога пад час будаўніцтва асабістага жылля; 16) умовы для павышэння кваліфікацыі; 17) дапамога пад час будаўніцтва асабістай прысядзібнай гаспадаркі; 18) разуменне кіраўнічым персаналам патрэбаў спецыялістаў; 19) развіццё фізкультуры і спорту. Коваленко В. А., Тарасевнч В. Ф., Лешковнч В. В. Какнм быть селу? Мннск, 1992. С. 31.
Што Вы можаце сказаць пра Вашых аднагодкаў і знаёмых, якія працягваюць жыць і працаваць у вёсцы?
гэта аптымісты, якія лічаць, што вёска хутка зраўняецца з горадам
5,4%
гэта няўдачнікі, якія не знайшлі свайго шляху ў горад
43,2%
37,9%
гэта людзі, якія з дзяцінства адданыя бацькам і бацькоўскаму дому
20,3%
32,4%
гэта людзі, якія любяць вясковую працу
14,9%
18,9%
гэта людзі, якія не ведаюць прывабнасці горада
21,6%
5,4%
Ці верыце Вы ў адраджэнне вёскі?
Так, у найбліжэйшыя гады ўмовы жыцця ў вёсцы наблізяцца да гарадскіх
50,0%
52,7%
усё застанецца як ёсць
47,3%
37,8%
розніца паміж горадам і вёскай толькі павялічыцца
2,7%
9,5%
Што можа Вас заахвоціць вярнуцца з горада назад у вёску?
толькі адсутнасць перспектывы на атрыманне кватэры ў горадзе
66,2%
43,2%
камфартабельны дом у вёсцы
5,4%
4,1%
я не вярнуся ні пры якіх умовах
28,4%
52,7%
Крыніца: Коваленко В. А., Тарасевнч В. Ф., Лешковнч В. В. Какнм быть селу? Мннск, 1992. С. 25—26.
2 Мерапрыемствы па абмежаванні росту горада
а) Стварэнне сістэмы прапіскі і яе функцыянаванне
Пасля вяртання мінчан у разбураны горад на працягу першых двух гадоў пасля вайны назіраўся рост колькасці насельніцтва, які працягваўся да канца сталінскай эпохі. Прычынай гэтага быў праведзены на дзяржаўным узроўні арганізаваны набор рабочай сілы (аргнабор) для будаўніцтва і адраджэння прамысловасці. Улічваючы хаос, выкліканы аднаўленнем горада, неабходна зыходзіць з таго, што колькасць бескантрольна праніклых у сталіцу, якая не падцаецца статыстычнаму ўліку, была вельмі высокай. Аднак ніякіх звестак пра гэта ў архівах няма, бо ў эпоху позняга сталінізму дзяржаўныя і партыйныя органы кіраваліся толькі інструкцыямі і ўстрымліваліся па магчымасці ад крытычных справаздач. Акрамя таго, статыстычны фетышызм, які наклаў адбітак на савецкую бюракратыю дру-
гой паловы XX ст., у поўнай меры выявіўся толькі пасля прыняцця 7-гадовага плана 1959 г. Нарэшце неабходна яшчэ ўлічыць, што 21 кастрычніка 1953 года, г. зн. пасля смерці Сталіна, Савет Міністраў СССР прыняў агульнае палажэнне аб рэгуляванні міграцыі ў гарады. Гаворка ішла аб унутранай службовай інструкцыі. Яна прадугледжвала дазвол на прапіску толькі ў тым выпадку, калі мелася індывідуальная жылая плошча, якая адпавядала наступным санітарным нормам: у жылых дамах 9 кв. м, у інтэрнатах для студэнтаў 6 кв. м і 4,5 кв. м у інтэрнатах для рабочых485. Наколькі нерэальнымі былі гэтыя лічбы для Мінска, можна меркаваць па тым, што агульная плошча на чалавека, якая разлічвалася з улікам плошчы кухні, пярэдняга пакоя і санвузла, з 1950 да 1965 г. павялічылася толькі з 5,8 кв. м да 9,6 кв. м (табліца 16). Легальны пераезд у беларускую сталіцу быў пры такіх умовах немагчымы.
Толькі пасля XX з’езда КПСС (люты 1956 г.) кіраўніцтва Мінска задумалася над абмежаваннем росту горада. Парадаксальным чынам “закрыццё” беларускай сталіцы па часе супала з “адкрыццём” савецкага грамадства ў сувязі з дэсталінізацыяй і культурна-палітычнай “адлігай”. Падставай для гэтага паслужылі імпульсы звонку, а прычынай былі ўнутраныя праблемы. Неабходна адзначыць, што Хрушчоў на XX з’ездзе партыі выкрыў не толькі культ асобы, але і абвясціў абмежаванне росту буйных гарадоў і забеспячэнне прадпрыемстваў рабочай сілай за кошт мясцовага насельніцтва. Неабходныя дзеянні, што вынікалі з гэтага, былі падмацаваны ў красавіку 1956 г.: у працоўнае заканадаўства зноў вярнулі артыкул аб праве на звальненне, тым самым стварыўшы перадумовы для свабоднага рынку працоўнай сілы ва ўсесаюзным маштабе486. Але трэба ўлічваць, што з-за масы мігрантаў дзяржаўнае жыллёвае будаўніцтва не магло больш гарантавана забяспечваць насельніцтва жыллём у Мінску. Нягледзячы на тое, што з прычыны дэфіцыту жылля “сацыялістычны горад” тым самым губляў свае асноўныя рысы, нелегальныя шляхі вырашэння кватэрнай праблемы сведчылі: дзяржаўны кантроль не працуе і прэтэнзія на абсалютнае панаванне кампартыі ва ўсіх сферах паўсядзённага жыцця не мае пад сабой глебы.
485 Пар. створаны ў 1968 г. для Мінгарвыканкама агляд развіцця сістэмы прапіскі. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 578, арк. 125—128.
486 Пар.: ч. II. 1.
Упершыню пытанне аб становішчы ў сістэме прапіскі было пастаўлена на парадак дня Мінгарвыканкамам на паседжанні 12 красавіка 1956 г. Начальнік упраўлення міліцыі А. Сяргееў апісаў безнадзейнае становішча, адзначыўшы, пгго ў некаторых выпадках адказныя за прапіску супрацоўнікі міліцыі прапісвалі грамадзян нягледзячы на адсутнасць звестак аб месцы жыхарства і колькасці чалавек. Акрамя гэтага, людзей прапісвалі без дазволу санітарных службаў і без пацвярджэння наяўнасці неабходнай жылплошчы. Таксама мелі месца выпадкі афер, калі для прапіскі выкарыстоўваўся статус дэмабілізаваных вайскоўцаў. Нарэшце, домакіраўніцтва выдавала фіктыўныя дакументы, на падставе якіх можна было атрымаць прапіску, напрыклад, даведкі, якія пацвярджалі пражыванне ў недабудаваных дамах, або даведкі аб рэгістрацыі ў дамавой кнізе як кватарантаў у няісных асоб487. Пры абмеркаванні гэтага выступлення закраналася роля санітарнай службы і самавольныя будаўнічыя работы.
Згодна з рашэннем санітарна-эпідэміялагічнай службы г. Мінска раённыя санэпідстанцыі мелі права выдаваць спецыяльныя дазволы на прапіску. Вырашальнае значэнне пры гэтым мела наяўнасць дадатковай жылплошчы, а таксама ўмовы пражывання. Свабода дзеянняў для бюракратычнага самавольства, якую адкрывалі гэтыя няпэўныя ўказанні, абмяжоўвалася толькі загадам, паводле якога санітарная норма індывідуальнай жылплошчы павінна была складаць не менш за 5-6 кв. м488. У гэтай сувязі галоўны санітарны ўрач горада А. Шыманскі заўважыў, што практычна ні ў кога з мігрантаў не было прадпісанай законам і адпаведнай санітарнай норме жылплошчы 9 кв. м. Таму пры выдачы дазволу на прапіску на санітарнай службе ляжала болыпая адказнасць, чым на міліцыі. ПІыманскі адзначыў, што ў 1955 г. санітарная служба не дазволіла тграпіску толькі ў 9 тыс. выпадкаў з 20 тыс. Пры гэтым ён вымушаны быў прызнаць, што з наяўным персаналам немагчыма праверыць кожны асобны выпадак489. У адпаведнасці з гэтым у намесніка старшыні Мінгарвыканкама М. М. Астрэйкі былі ўсе падставы для абурэння беспрынцыповасцю прынятых рашэнняў. Ен намаляваў вобраз прайдзісвета, які мог звярнуцца ў санітарную
487 ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 582, арк. 62—64.
488 Тамсама, арк. 56.
489 Тамсама, арк. 23.
службу і, пагражаючы, узяць без асаблівых перашкод даведку, якая дазволіла б атрымаць прапіску ў міліцыі. У канцы свайго гнеўнага выступу Астрэйка зрабіў выснову, што сістэма прапіскі знаходзілася ў стане “хаосу”490.
У наступных выступленнях звярталася ўвага на злоўжыванні пры здачы ў арэнду жылля і на выпадкі самавольнага будаўніцтва ў горадзе. Меліся на ўвазе нелегальнае будаўніцтва драўляных дамоў на ўскраіне горада і выкарыстанне ўласнага зямельнага ўчастка для будаўніцтва “времянок”. Старшыня Мінгарвыканкама В. I. Шарапаў даволі рэзка выступіў з нагоды апісаных парушэнняў. Спасылаючыся на прыклад Ленінграда, ён парэкамендаваў адпраўляць тых, што не маглі прад’явіць на працягу 24 гадзін штамп аб прапісцы, туды, адкуль яны прыехалі. Ен на поўным сур’ёзе верыў, што штамп у пашпарце мог стрымаць людзей491.
Хоць як старшыня, так і намеснік старшыні Мінгарвыканкама на словах выступалі за радыкальныя рашэнні, Мінгарвыканкам абмежаваўся тым, што загадам ад 12 красавіка 1956 г. абвясціў вымову кіраўніку Мінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай службы Шыманскаму (такім чынам знайшлі “ахвярнага казла”). Акрамя таго, пацвердзілі ўжо дзейныя прававыя прадпісанні, якіх неабходна было строга прытрымлівацца: 1) міліцыі даручалася выконваць пастанову Савета Міністраў СССР ад 21 кастрычніка 1953 г. па санітарных нормах; 2) забаранялася прапіска ў “времянках”, а таксама засяленне членаў сям’і ў інтэрнатах; 3) санітарнай службе было даручана праводзіць праверкі на месцах; 4) прадпрыемствам і арганізацыям забаранялася прымаць на працу людзей без прапіскі або без дзейнага пашпарта; рабочая сіла павінна была набірацца па магчымасці з Мінска; калі прымалі на працу тых, хто не быў жыхаром Мінска, ім павінны былі даваць жыллё; 5) жыллёвым канторам і іх кіраўнікам забаранялася здаваць кватэры людзям без прапіскі ці дзейнага пашпарта; 6) інтэрнатам забаранялася сяліць людзей, што не працавалі на тых прадпрыемствах, за якімі былі замацаваны гэтыя інтэрнаты. Забараняліся змяшаныя інтэрнаты, каб перашкаджаць утварэнню сем’яў. Гэтыя палажэнні паказвалі на прыхаваныя магчымасці, якія трэба было пазней прыкрыць. Важнае ж рашэнне наконт зда-